Шпаргалка по "Истории Беларуси"

Автор: Пользователь скрыл имя, 09 Января 2012 в 18:50, шпаргалка

Описание работы

Работа содержит ответы на 30 вопросов по дисциплине "История Беларуси".

Содержание

Вопрос 1: Предмет, значение и цели дисциплины "История Беларуси" (в контексте мировой цивилизации). Периодизация истории Беларуси. Источники по истории Беларуси.
Вопрос 2: Первобытное общество на территории Беларуси. Основные занятия и общественный строй первобытных людей. Великое переселение народов. Расселение индоевропейцев. Балты и славяне на территории современной Беларуси.
Вопрос 3: Зарождение государственности у восточных славян. Начало Руси. Полоцкое и Турово-Пинское княжества как первые государственные образования на территории Беларуси.
Вопрос 4: Политическое и социально-экономическое развитие белорусских земель в составе Великого княжества Литовского, Русского и Жемойтского.
Вопрос5: Введение христианства и его влияние на развитие культуры белорусских земель. Письменность и просвещение на территории Беларуси IX-XIII вв. Е.Полоцкая, К.Туровский, К.Смолятич.
Вопрос 6: Культура белорусских земель в составе Великого княжества Литовского. Русского и Жемойтского.
Вопрос 7: Утварэнне РП i палажэнне бел. зямель у яе саставе. Крызiс РП i яе падзелы ý другой палове 18 ст.
Вопрос 8: Культура беларуских зямель у складзе РП.
Вопрос 9: Палiтыка царызму на Беларусi.
Вопрос 10: Обществено-политическое движение в Беларуси в конце XVIII - первой половине XIX вв.
Восстания 1794 и 1830-1831 гг. Беларусь и Отечественная война 1812
Вопрос 11: Адмена прыгоннага права ý Расii. Буржуазныя рэформы 1860-1880-х гадоý.
Вопрос 12: Паýстанне 1863-1864гг. на Беларусi, яго вынiкi i значэнне.
Вопрос 13: Формирование белорусской нации. Возрождение бел. языка и литературы. Демократическое и национально-освободительное движение в Бел. Во 2-ой половине 19-20 вв.
Вопрос 14: Культура белорусских земель в составе Российской империи в 19-20 вв.
Вопрос 15: Основные тенденции развития экономики Европы в начале XX вв. Социально-экономическое положение белорусских губерний в 1900-1914 гг. Столыпинская аграрная реформа и ее проведение в Беларуси.
Вопрос 16: Первая мировая война. Обострение социально-экономического и политического кризиса в России и Беларуси в 1917 г. Февральская и Октябрьская революция.
Вопрос 17: Проблема белорусской государственности в общественно – политическом движении Беларуси.
Первый Всебелорусский съезд. Провозглашение и деятельность Белоруской народной Республики
Вопрос 18: Образование БССР и Литовско – Белоруской ССР. Война Польши и Савецкай России. Второе провозглашение БССР. Рижский мир.
Вопрос 19: Новая экономическая политика и ее проведение в Беларуси.
Вопрос 20: Культура БССР у міжваенный перыяд(1917-1941гг.).
Вопрос 21: ІНДУСТРЫЯЛІЗАЦЫЯ I КАЛЕКТЫВІ3АЦЫЯ У БССР I IX ВЫН1К1
Вопрос 22: СТАНОВ1ШЧА ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУС1 (20 - 30-я гг.). УЗ'ЯДНАННЕ БЕЛАРУСКАГА НАРОДА
Вопрос 23: ПАЧАТАК ВЯЛ1КАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ. АБАРОНЧЫЯ БА1. УСТАЛЯВАННЕ АКУПАЦЫЙНАГА РЭЖЫМУ
Вопрос 24: МАСАВАЯ БАРАЦЬБА СУПРАЦЬ НЯМЕЦКА-ФАШЫСЦК1Х ЗАХОПН1КАЎ У БССР
Вопрос 25: ВЫЗВАЛЕННЕ БССР АД НЯМЕЦКА-ФАШЫСЦК1Х ЗАХОПН1КАЎ
Вопрос 26 Грамадска-палітычнае жыццё ў БССР(1944-50).
Вопрос 27 Грамадска-палiтычнае жыцце у республiцы у сярэдзiне 60-х -
80-х гг.
Вопрос 28 Станаyленне незалежнай рэспyблiкi Беларyсь.Канстытyцыя РБ.
Вопрос 29 Развiццё культуры у рэспублiцы у сярэдзiне 50-60-х гадоу.
Вопрос 30 Развiцце навукi i культуры у БССР у 60-80 гг.

Работа содержит 1 файл

ист Бел.doc

— 279.00 Кб (Скачать)

Беларусізація – нацыянальная культурная пялітыка ў БССРу 20-я гг. у снежні 1920 г. на 2-ом  Усебеларускім з’ездзе Саветаў  у першыню было заяўлена аб неабходнасті арганізаціі жыцця грамадства, дзяржавы на роднай мове. У 1929 г. на партканферэнціі КП(б)Б, якая была прысвечана разгляду нацыянальнага пытання. Так былі зроблены першыя крокі да беларусізацыі.рабіліся практычныя крокі ў напрамку абудження свядомасці беларусаў.у 1920 гг. пачаў дзейнічацьбеларусскі вандроўны тэатр Уладзіміра Галубка і Беларускі дзяржаўны драматычны тэатр у Мінску, у якім ставіліся спяктаклі “Паўлінка”,  “Машэка”,  “Кастусь Каліноўскі”. У 1921 г. была створана першая ў БССР вышейшая навучальная ўстанова – БДУ, першым рэктарам якога быў гістопык У. Пічэта, у 1922 г. – інстытут беларускай культуры (навукова-даследчая установа) і істытус сельскай гаспадаркі. Пачаоі працаваць Дзяржаўный музей і Цэнтральный архіў. У 1921 г. утворана выддаведства “Савецкая Беларусь”, сталі выходзіць газеты, часопісы, кнігі на беларускай і іншых мовах. 15 ліпеня быў пакладзены пачатак беларусізаціі як афіційнай дзяржаўнай палітыкі. Магутны імпульс палітыкі беларусізаціі прыдало “узбуйненне” рэспублікі ў 1924 і 1926 г. Урадам СССР было перададзена 16 паветаў Віцебскай, Гомельскай і Смаленскай губерняў, у выніку тэрыторыя Савецкай Беларусі павялічалась ў тры разы. Асноўныя мэты беларусізаціі: пашырэнне сферы ўжытку беларускай мовы, развіццё бел. культуры, вылученне на розныя кіруючыя пасады беларусаў. Справаводства дзяржаўнага апарату і часцей Чырвонай Арміі пераводзілася на беларускую мову. Беларуская, руская, яўрэйская мовы былі прызнаны раўнапраўнымі. Вучні навучаліся ў школах на роднай мове с абавязковым вывученнем дзяржаўнай мовы – беларускай. К 1928 г. ў рэспубліцы налічваліся 23 яўрэйскія, 19 польскіх, 16 рускіх, 5 латышскіх, 2 украінскія і 2 нямецкія Саветы. Узнік і асобы нацыянальны польскі райён з центрам ў Дзяржынску. Працесс вылучення беларусаў на адказную работу прыняў харатэр карэнізаціі – вылучалі тых, хто вывучаў беларускую мову і добра ведаў мясцовыя умовы. З павагай ставіліся да беларусаў апаратчыкі іншшых нацыянальнасцей. Напрыклад, А. Крыніцкі, які ўзначальваў КПБ у 1924-1927 гг., рускі па нацыянальнасці, авалодаў беларускай мовай, чытаў на ёй даклады. Палітыка беларусізаціі спрыяла развіццю беларускай літаратуры, узніклі літаратурыя аб’яднанні “Маладняк”,  “Полымя”,  “Узвышша”. Актыўнымі праваднікамі гэтай палітыкі былі пісьменнікі Я. Колас, Я. Купала, У. Дубоўка,  М. Чарот, П. Галавач, К. Чорны, М. Лынькоў. У 1926 г. быў створаны першы беларускі мастацкі фільм “Лясная быль”, рэжасёр Ю. Тарыч. У1928 г. Інбелкульт быў рэарганізаваны ў беларускую акадэмію навук, прэзідентам АН стаў гісторык У. Ігнатоўскі. Дасягненне беларусізаціі: да канца 20-х гг. на беларускую мову выкладання было пераведзяна каля 80% сярэдніх школ, у цэнтральных установах служачыя валодалі беларускай мовай: у 1925-20%, у 1927-80%. Усё гэта рабілася на дэмакратычных асновах, беларусізацыя атрымала моцную падтрымку насельніцтва, дапамагла  яму ўсвядоміць сябе націяй. Але нацыянальна – культурнае будаўніцтва ажыццяўлялася ў сутычках розных сіл. З аднаго, боку былі спробы прыпыніць, а з другога фарсіраваць беларусізацію. У канцы 20-х гг. палітыка беларусізаціі была згорнута. Былі ўведзены ў дзеянне новыя нормы беларускай літаратурнай мовы, у выніку чаго яна значна даблізілась да рускай. Скарацілась колькасць беларускіх школ, спарваводства розных устаноў пераводзілася на рускую мову. Але і ў гэтых умовах культура працягвала развівацца. У рэспубліцы былі прыняты меры па ліквідаціі непісменнасці. Так у 191939 г. доля пісменных складала 80,8%. У 30-ыя гг. было ўведзянно ўсеагульнае пачаткове навучанне. У 1932 г. была заснована – Беларуская дзяржаўная кансерваторія, у 1933 г. – Беларускі тэатр отеры і балета, у 1927 – Беларуская дзяржаўная філармонія. Вывад: такім чынам, культурная рэвалюцыя ў БССР прывяла да павышення культурнага ўзроўня мас, аднака абярнулася абмежаваннямі ў развіцці нацыянальнай культуры і насадження марксіскай ідэалогіі. 
 
 

Вопрос 21: ІНДУСТРЫЯЛІЗАЦЫЯ I КАЛЕКТЫВІ3АЦЫЯ У  БССР I IX ВЫН1К1

Індустрыялiзацыя  — працэс стварэння буйной машыннай вытворчасцi ва усiх галiнах народнай гаспадаркi i перш за усе у прамысловасцi. СССР неабходна было правесцi iндустрыяльныя  пераутварэннi, таму што краiна адставала у тэхнiка-эканамiчных адносiнах ад развiтых iндустрыяльных дзяржау. Падняць узровень эканомiкi без iндустрыялiзацыi было немагчыма. Першапачаткова была абгрунтавана стратэгiя iндустрыяльнага развiцця, звязаная з працягам НЭПа, але, дабiушыся перамогi у кiраунiцтве партыяй i дзяржавай, Сталiн стау рэалiзоуваць сваю стратэгiю фарсiраванага развiцця.

Правядзенне iндустрыялiзацыi на Беларусi звязана  з развiццём прамысловасцi па перапрацоýцы мясцовай сыравiны. Таму асноуныя капiталы у першыя гады iндустрыялiзацыi накiроувалiся на патрэбы харчовай, гарбарнай, тэкстыльнай, швейнай прамысловасцi, а таксама галiн, якiя перапрацоувалi драýнiну (лясная, дрэваапрацоучая, папяровая) i мiнеральную сыравiну (палiýная, хiмiчная). Мiнскiя заводы "Энергiя", "Камунар" паклалi пачатак станкабудавання, а закладзеная пад Оршай БелДРЭС - энергетыкi Беларусi.

Быý распрацаваны першы пяцiгадовы план развiцця народнай гаспадаркi Беларусi на 1928-1932 гг., у час  якога планавалiся стварэнне буйной прамысловасцi, рост нацыянальных кадрау, рэканструкцыя усей народнай гаспадаркi. У строй дзеючых было уведзена 538 прадпрыемствау, сярод iх швейная фабрыка "Сцяг iндустрыялiзацыi", фабрыка "КiМ" у Вiцебску, Гомсельмаш, БелДРЭС i iнш. У другой пяцiгодцы (1933 — 1937 гг.) ставiлася задача развiваць машынабудаванне, рэканструяваць энергетычную гаспадарку. У строй дзеючых уступiлi: Гомельскi шкляны, Крычаускi цэментавы заводы, Мiнская ЦЭЦ i iнш. Задачай трэцяй пяцiгодкi (1938 1942 гг.) было паскарэнне развiцця прамысловасцi, машынабудавання. Былi пабудаваны Мiнскi радыёзавод, Рагачоускi кансервавы iнш. За перыяд з 1929 па 1940 г. у БССР было пабудавана i рэканструявана 1863 прадпрыемствы. Церпячы матэрыяльныя i сацыяльныя нягоды, рабочы клас, сялянства, iнтэлiгенцыя верылi, што яны будуюць самае шчаслiвае грамадства.

Калектывiзацыя  аб'яднанне дробных iндывiдуальных гаспадарак сялян у буйныя калектыуныя гаспадаркi. Каапераванне сялянскiх гаспадарак мела месца яшчэ задоуга да 1929 г. Сяляне ахвотна iшлi на кааперацыю, якая не закранала асноу самастойнага вядзення аднаасобнай гаспадаркi. Але пасля XV з'езда ВКП(б), якi адбыуся у 1927 г., аб'яднанне сялянскiх гаспадарак у буйныя калектыуныя становiцца генеральнай лiнiяй партыi у вёсцы. Дэкларавауся прынцып добраахвотнасцi пры уступлены у калгасы. Але на справе усе было iнакш.

Тых, хто  выступау супраць прымянення сiлавых  метадаў у эканомiцы, абвiнавачвалi у правым ухiле. Такi ярлык прыклеiлi Д. Прышчэпаву, якi быу у той час  наркамам земляробства рэспублiкi, а  па сваiх поглядах блiзкi да М. Бухарына. З'яву "правага ухiлу" упытаннi сельскай гаспадаркi у Беларусi называлі яшчэ "прышчэпаушчынай". Прышчэпава i яго прыхiльнiкаý абвiнавацiлi у насаджэннi кулацкiх гаспадарак, да якiх адносiлi i усе хутарскiя. У 1929 г. Прышчэпава i яшчэ 30 чалавек выключылi з партыi i рэпрэсiравалi. Адначасова было прынята рашэнне спынiць хутарызацыю.

На аснове раскулачвання бальшавiкi сталi пераходзiць да паскоранай, прымусовай калектывiзацыi. (Раскулачванне  гвалтоуныя дзеяннi у дачыненнi да сялянства, лiквiдацыя кулацтва, пры гэтым кулакамі называлі усiх не згодных з суцэльнай калектывiзацыяй.) Так яны iмкнулiся вырашыць дзве задачы: з аднаго боку, у кароткiя тэрмiны калектывiзаваць вёску, з другога -узяць у яе сродкi для iндустрыялiзацыi. Замест прынцыпу добраахвотнасцi пры уступленнi у калгас сталi шырока прымяняць гвалт i запалохванне. Не усе сяляне успрымалi iдэю калектывiзацыi. Многiя не хацелi расставацца з той уласнасцю, якую мелi, не жадалi пераходзiць на пункт гледжання пралетарскай дзяржавы. У вёску для стварэння калгасау былi накiраваны сотнi упаунаважаных камунiстау i рабочых-дваццацiпяцiтысячнiкау. Многiя з арганізатарау калгасау былi слаба дасведчаны у асаблiвасцях сялянскага жыцця. Працэс кааперавання быу падменены "раскулачваннем", пры гэтым адну частку сялян нацкоувалi на другую, заахвочвалi падзелам маёмасцi "кулакоу". Пры сельсаветах былi створаны спецыяльныя камiсii па раскулачваннi, якiя праводзiлi вопiс i канфiскацыю маёмасцi (часцей за усе сераднякоу). "Раскулачаныя" сяляне падвяргалiся арыштам i высяленню у Сiбiр. Да мая 1930 г. у БССР было раскулачана каля 15,5 тысячы гаспадарак. Сяляне гвалтоуна залiчвалiся у калгасы. Не жадаючы уступаць у iх, яны рэзалi жывёлу, а у асобных выпадках бралiся за зброю. Толькi у 1930 г. адбылося каля 500 узброеных выступ ленняу. Усiх незадаволеных аддавалi пад суд як контррэвалюцыянерау. Пасля з'яулення у газеце "Правда" артыкула Сталiна "Галавакружэнне ад поспехау" (2 сакавiка 1930 г.) адбыуся адток сялян з калгасау. Але восенню 1930 г. палiтыка "суцэльнай калектывiзацыi" была адноулена i было вырашана завяршыць яе да канца 1931 г.

Вясной 1932 г. у рэспублiцы адбыуся новы адток  сялян з калгасау. Распалася не менш як тысяча гаспадарак. Выхад з  калгасау з'явiуся рэакцыяй сялян  на го лад, якi ахапiу краiну у 1932 - 1933 гг. Масавы го лад абышоу рэспублiку, хаця i тут многiя сяляне засталiся без хлеба, якi сiлай канфiскоувауся у iх праз калгасы.

У гады другой пяцiгодкi калектывiзацыя у  Беларусi завяршылася. У калгасах было абагульнена 96 % пасяуной плошчы. Для забеспячэння калгасау тэхнiкай былi створаны машынна-трактарныя станцыi (МТС), а пры iх палiтаддзелы, якiя строга праводзiлi партыйную лiнiю у калектывiзацыi. Першая МТС у БССР начала дзейнiчаць у Койданаве (Дзяржынску). У 1935 г. II Усесаюзны з'езд калгаснiкау прыняу прыкладны Статут сельскагаспадарчай арцелi, якi гарантавау iснаванне асабiстай падсобнай гаспадаркi калгаснiкау i гэтым самым давау iм некаторую палёгку.

Вынiкi правядзення iндустрыялiзацыi i калектывiзацыi:

1.Дзякуючы  працоунаму энтузiязму i веры народа у будучыню у рэспублiцы была створана добрая матэрыяльна-тэхнiчная база для далейшага развiцця.

2.Была  лiквiдавана шматукладнасць у  эканомiцы (дзяржауная форма уласнасцi).

3.Створаны  буйныя калектыуныя гаспадаркi, пры  правядзеннi прымусовай калектывiзацыi рэпрэсiраваны кожны шосты селянiн.

4.Калгасы  былi пазбаулены гаспадарчай самастойнасцi i тэта тармазiла iх эканамiчны  рост.

5.Калгаснiкi  былi адхiлены ад валодання  сродкамi вытворчасцi, пазбаулены  пашпартоу, што выключала магчымасць свабоднага перамяшчэння, юрыдычна прывязвала да калгаса i павялiчвала прымусовы характар працы. 
 
 

Вопрос 22: СТАНОВ1ШЧА ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУС1 (20 - 30-я гг.). УЗ'ЯДНАННЕ БЕЛАРУСКАГА  НАРОДА

У 1921 г. на Рыжскiх мiрных перагаворах Польшчы  пры дапамозе Антанты удалося далучыць да сваей дзяржавы заходнюю частку Беларусi (Гродзенскую, усходнiя паветы Вiленскай i заходнiя паветы Мiнскай

губерняу). У Заходняй Беларусi пражывала 4,6 млн  чалавек, з iх 85 %  - у вёсцы i 15 %  - у горадзе. Кiруючыя колы Польшчы  разглядалi Заходнюю Беларусь толькi як крынiцу таннай сыравiны, рабочай сiлы i рынак збыту для польскай прамысловасцi. Акрамя таго, у планах Польшчы ей прызначалася роля ваеннага плацдарма у выпадку вайны з СССР.

Новыя фабрыкi i заводы у Заходняй Беларусi не будавалiся. Большасць прамысловых прадпрыемствау - дробныя фабрыкi i заводы - займалiся перапрацоукай прадуктау сельскай гаспадаркi i некаторых вiдау мясцовай сыравiны. Пераважалi харчовая i дрэваапрацоучая галiны прамысловасцi. Рабочыя працавалi па 12 -- 14 гадзiн, а атрымлiвалi зарплату у 1,5-2 разы меншую, чым у цэнтральных раёнах Польшчы. Падрапежніцку знiшчалiся прыродныя багаццi Заходняй Беларусi, плошча лясоу змяншалася,

асаблiва бязлiтасна знiшчалася Белавежская  пушча. Больш за 80 % насельнiцтва Заходняй Беларусi займалася сельскай гаспадаркай. Але у сялян было мала зямлi, i таму у пачатку 20-х гг. польскi урад правёу зямельныя рэформы, якiя уключалi: продаж праз Зямельны банк часткi памешчыцкай зямлi дробнымi надзеламi парцэлямi, камасацыю звядзенне у адзiн надзел дробных сялянскiх палосак з адначасовым высяленнем на хутар. Польскi урад пачау засяляць беларускiя землi ваеннымi каланiстамi-асаднiкамi, болынасць якiх складалi польскiя афiцэры i унтэрафiцэры. Яны атрымлiвалi бясплатна або за невялiкую цану зямельныя участкi па 15 - 45 га. Памешчыкi, кулакi i асаднiкi жорстка эксплуатавалi сялян, якiя бяднелi i масава разаралiся. Многiя з сялян выязджалi у пошуках лепшай долi у краiны Заходняй Еуропы, ЗША, Канаду.

Працоуныя Заходняй Беларусi цярпелi жорсткi нацыянальны прыгнет i поунае палiтычнае бяспрауе. Беларусау

не жадалi лiчыць нацыяй. Ажыццяулялася гвалтоуная паланiзацыя беларускага насельнiцтва: закрывалiся iснаваушыя дагэтуль беларускiя  школы, настаунiцкiя семiнарыi, якiя  з'яулялiся базай падрыхтоукi педагогау для гэтых школ, спынялiся выданнi беларускiх газет, забаранялася ужыванне беларускай мовы у дзяржауных установах. Да гэтага дабаулялася релiгiйная нецярпiмасць польскiх улад да праваслаунай большасцi беларускага насельнiцтва. 3 500 iснаваушых у Заходняй Беларусi праваслауных цэрквау больш за 300 былi ператвораны у каталiцкiя касцёлы.

Працоуныя Заходняй Беларусi не мiрылiся са сваiм  цяжкiм становiшчам, вялi барацьбу супраць  гiрыгнятальнiкау. У першыя гады польскага  панавання барацьба набыла партызанскi характар. Партызаны

спальвалi маёнткi памешчыкау, сядзiбы асаднiкау, рабiлi налёты на палiцэйскiя участкi. У нацыянальна-вызваленчым руху iснавалi два напрамкi: рэвалюцыйна-вызваленчы i нацыянальна-дэмакратычны. Рэвалюцыйна-вызваленчы напрамак узначальвала Камунiстычная партыя Заходняй Беларусi (КПЗБ), створаная у 1923 г. Кiраунiцтва КПЗБ вяло лiнiю на далейшае разгортванне партызанскага руху i давядзенне яго да змены палiтычнай улады у Заходняй Беларусi. Арганiзатарамi рэвалюцыйнага руху былi: I. Лагiновiч, С. Прытыцкi, В. Царук, В. Харужая i iнш. Пад арганiзацыйным уплывам КПЗБ у 1926 г. аформiлася масавая палiтычная арганiзацыя -  Беларуская сялянска-рабочая грамада (БСРГ) на чале з вядомым беларускiм вучоным, грамадскiм дзеячам Б. Тарашкевiчам. Яе праграма уключала наступныя патрабаваннi: самавызначэнне Заходняй Беларусi, стварэнне рабоча-сялянскага урада, перадача зямлi сялянам без выкупу. Урад Пiлсудскага разграмiу Грамаду, кiнуушы у турму некалькi соцень актывiстау.

Информация о работе Шпаргалка по "Истории Беларуси"