Автор: Пользователь скрыл имя, 28 Ноября 2012 в 22:11, реферат
«Дагэтуль не распрацаваны абраз і развіццё нацыянальнага пытання ў межах Рэчы Паспалітай, без якога нельга надежным чынам зарыентавацца ў тым, як разумеўся змест нацыянальнай ідэі. Мы не ведаем дастаткова гэтай праблемы з боку грамадзян Рэчы Паспалітай няпольскай нацыянальнасці; не ведаем, якая была нацыянальная ідэалогія жыхароў Літвы... Паводле ўрыўкавага матэрыялу мы адчуваем, што гэтыя пытанні не былі тагачаснай эпосе цалкам чужыя».
Уводзіны 3
1. Рэч Паспалітая Абодвух Народаў …………………………………………....4
2. Паланізацыя…………………………………………………………..............5-7
3.Двухузроўневая і трохузроўневая нацыянальная свядомасць……………8-12
4.Шматузроўневая гістарычная свядомасць……………………………......13-16
5. Феномен «краёўцаў»…………………………………………………….........17
6. Тутэйшыя……………………………………………………………………...18
7. Заключэнне…………………………………………………………………………………………….…….19
8.Літаратура...........................................................................................................20
На глебе, якою была шматнацыянальная супольнасць на землях былога Вялікага Княства Літоўскага, вырас грамадска-палітычны феномен, які атрымаў найменне «краёўцаў». Спасылаючыся на традыцыю Вялікага Княства Літоўскага, яны абвяшчалі салідарнасць насельніцтва краю без увагі на мову і вызнанне, проціпастаўляючы яе, як пісаў М.Здзяхоўскі, «шалеючым нацыяналістычным жарсцям». Прымат краёвай повязі над этнічна-нацыянальнай канчаткова сфармаваўся ў пачатку XX ст. Ідэалогія краёўцаў была, можна сказаць, працягам і разам з тым трансфармацыяй шматуз-роўневай нацыянальнай свядомасці. Пазіцыі краёўцаў і блізкія да іх сустракаліся часцей сярод інтэлектуальнай эліты, чым у сярэдніх слаях. Значная большасць краёвае шляхты і інтэлігенцыі адназначна лічыла сябе палякамі. Іх было асабліва шмат у Вільні, якая прамянілася культурнай польскасцю, і ў яе ваколіцах. Аднак не варта недаацэньваць адрозненняў паміж пазіцыямі польскіх эліт і асяроддзяў, дзе фармавалася грамадская думка, у нацыянальных пытаннях у Літве і Беларусі. Тут нельга адрозніць розныя плыні, якія змагаліся міжсобку.
Першая, традыцыяналістычна-
Другая плынь краёўцаў, дэмакратычная, спалучала польскую культурную свядомасць з прызнаннем права літоўцаў і беларусаў на самастойнае палітычнае існаванне. Абвяшчаючы прымат «краёвасці», якая яднала ўсіх жыхароў гістарычнай Літвы, краёўцы, а менавіта Тадэвуш С.Урублеўскі, Людвік Абрамовіч, Зыгмунт Юндзіл, Людвік Хамінскі, выступалі ў II Рэчы Паспалітай у абарону дыскрымінаваных літоўцаў і беларусаў.
Месца і гістарычная роля краёўцаў — прадмет зацікаўленняў і даследаванняў, якія выходзяць па-за абсяг нашых развагаў.
Тутэйшыя
Дзеля цэльнасці малюнка трэба яшчэ звярнуць увагу на з'яву, якая ў сферы вясковага насельніцтва была ў пэўнай ступені аналогіяй краёўцам. Маю на ўвазе досыць шматлікую групу вяскоўцаў, якія самі сябе называлі «тутэйшымі». На землях гістарычнай Літвы «тутэйшыя» былі асабліва шмат-лікія на беларускіх землях на этнічным літоўска-беларускім паграніччы, але выступалі і сярод вясковага насельніцтва Віленшчыны і Наваградчыны, якое ўсведамляла сябе палякамі. У гэтым акрэсленні найчасцей бачылі грамадскі прымітывізм элемента, які яшчэ не дарос да ўсведамлення сваёй нацыянальнай прыналежнасці. Можна, аднак, заўважыць у «тутэйшасці» і спецыфічную форму свядомасці, а менавіта краевую свядомасць. На землях, дзе суіснавалі розныя мовы, вызнанні, уплывы розных культур, гэта прымала форму адмаўлення ад таго, каб выказацца за адзін з бакоў, нежадання абвяшчаць свой выбар, патрэба якога пры традыцыйным побытавым ладзе не адчувалася, але які пагражаў разбурэннем шматвяковых формаў сужыцця і камунікацыі, родзячы новыя, часам ледзьве адчувальныя, але рэальныя канфлікты і пагрозы .
Гэтыя традыцыйныя формы побыту трымаліся яшчэ доўга і ўжо ня раз выкарыстоўваліся свядома ў якасці свайго роду ахоўнага шчыта. Калі ў апошнім у СССР агульным перапісе 1989 г. прадугледзелі магчымасць адказу ў перапісным лісце на пытанне пра нацыянальнасць «тутэйшы», чытачы віленскай польскамоўнай газеты ў лістах у рэдакцыю запратэставалі супроць гэтага, пішучы, што «мы досыць часта ўжывалі гэтае азначэнне, але ў тым сэнсе, што маем мясцовае паходжанне. (...) Гэта зусім не азначае, што нам не стае нацыянальнай свядомасці». У адказ на пажаданне польскага насельніцтва Дзяржкамстат СССР дапоўніў спіс моваў, паводле якога пазней апрацоўваліся вынікі перапісу, польскаю мовай. У выніку, калі «тутэйшы» называў сваёй роднаю мовай польскую, яму запісвалі і польскую нацыянальнасць .
Нягледзячы на антаганізмы і канфлікты, сужыццё розных нацыянальнасцяў складалася на землях Літвы і Беларусі куды лепш, чым на Украіне. У выніку прывязанасць да роднага краю часта адыгрывала на гэтых землях у моманты выбару дамінуючую ролю. Гэтаксама мясцовыя ўлады ў Літве і Беларусі не ўдзельнічалі ў акцыі г. зв. рэпатрыяцыі (а па сутнасці, высялення), асабліва польскага вясковага насельніцтва. Прычыны былі розныя (напрыклад, боязь літоўцаў, што як выедуць палякі, то на месца палякаў наедуць расійцы; надзея на асіміляцыю «тутэйшых», якія прызнавалі сваю польскасць), але факт, што перасяленне з Літвы і Беларусі ў 1944-46 г. не ахапіла — у адрозненне ад Украіны — значнае часткі польскага насельніцтва.
3 іншага боку, тэрмін «тутэйшы» прыняў нацыянальны адраджэнскі беларускі рух. У парыжскай «Культуры» паведамлялася, што клуб нацыянальнай беларускай моладзі, які ўзнік у Менску ў 1991 г., прыняў назву «Тутэйшыя». Можна меркаваць, што ў гэтым выпадку ішлося пра падкрэсленне сувязі з роднай зямлёю, з народам.
Заключэнне
У жыцці народа заўсёды маюцца сэнсавыя пункты развіцця, своеасаблівыя гены гісторыі, у якіх закадзіраваны характар нацыянальнай самасвядомасці, гістарычная сувязь пакаленняў, цывілізацыйныя прыярытэты грамадства і дзяржавы.
Цяжка, а часам немагчыма правесці граніцу, дзе канчалася шматузроўневая свядомасць літвінаў-палякаў ці беларусаў (часам і інфлянтцаў) літвінаў-палякаў, білінгвістаў з дому (у школе дадавалася яшчэ трэцяя мова — расійская), і нараджалася беларуская ці літоўская нацыянальная свядомасць. Праўда, часам, што было характэрна на тэрыторыях, дзе ў апошнія дзесяцігоддзі XIX і ў XX стагоддзі за ўладу над душамі змагаліся розныя нацыянальныя супольнасці, адзін і той жа чалавек на розных этапах свайго жыцця дэклараваў сябе то палякам, то літоўцам ці беларусам. Асабліва цікавыя матывы змены выбару, калі ішлося пра асобаў, што належалі да інтэлектуальнай эліты краю — а значыць, там, дзе працэс асіміляцыі саступаў месца свядомаму выбару.
Так мінуўшчына дагэтуль адгукаецца ў свядомасці паасобных людзей і грамадскіх групаў, чые пазіцыі караняцца ў мінулых стагоддзях, у Рэчы Паспалітай Абодвух (а па сутнасці, Чатырох) Народаў.
Спіс літаратуры: