Автор: Пользователь скрыл имя, 24 Февраля 2013 в 20:59, контрольная работа
На тэрыторыі Беларусі ў IX - XIII стст. існавалі такія буйныя дзяржавы-княствы, як Полацкае, Тураўскае, Менскае, Новагародскае, Смаленскае і інш. Полацкае княства было адным з буйнейшых дзяржаўных феадальных утварэнняў, якое не ўступала памерамі падобным утварэнням у Заходняй Еўропе – Баварскаму герцагству і Партугальскаму каралеўству.
УВОДЗІНЫ 3
1 ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНАЕ ЖЫЦЦЁ ПОЛАЦКАЙ ЗЯМЛІ 5
2 ПОЛАЦКАЕ КНЯСТВА – ПЕРШАЯ РАННЕФЕАДАЛЬНАЯ ДЗЯРЖАВА НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ 8
3 АСНОЎНЫЯ ГАЛІНЫ ГАСПАДАРКІ, ІХ СУАДНОСІНЫ І АСАБЛІВАСЦІ 11
ЗАКЛЮЧЭННЕ 14
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ 15
Такім чынам, фарміраванне феадальных адносін прывяло да ўзнікнення і функцыяніравання на беларускіх землях своеасаблівых дзяржаў. Яны, будучы незалежнымі, мелі ўсе атрыбуты ўлады. Нярэдка іх развіццё не толькі стрымлівалася, але і згортвалася з-за сепаратызму мясцовых феадалаў і знешняй агрэсіі. А Полацкае княства, у свою чаргу, можна лічыць адным з першых раннефеадальных дзяржаваў-манархій з абмежаванай княжацкай уладай на тэрыторыі Беларусі.
Асновай гаспадаркі ўсіх княстваў
былі земляробства і жывёлагадоўля.
Старажытныя спосабы
Земляробства, было асноўнай галіной гаспадаркі для ўсяго насельніцтва першых дзяржаўных утварэнняў на тэрыторыі сучаснай Беларусі. На змену падсечна-агнявому, характэрнаму для ранейшых часоў, прыйшло ворнае земляробства. Больш шырока сталі выкарыстоўваць валоў і коней як цяглавую сілу, а не для харчавання. У летапісах ужо ўпамінаюцца азімыя і яравыя пасевы. Цяжкая шматвяковая папярэдняя праца па расчыстцы лесу прывяла да з'яўлення вялікіх плошчаў ворных земляў. Апрацоўка ворыва ўжо не патрабавала працы шматлікіх родавых калектываў, асноўныя гаспадарчыя работы маглі ўжо весціся адной сялянскай сям'ёй (адным “дымам”, адным “ралам”). Гэтая гаспадарчая адзінка становіцца адзінкай падаткаабкладання. Новыя тэхналогіі ў земляробстве былі звязаны з выкарыстаннем двухполля і ўзнікненнем архаічнага трохполля. Адно поле засявалася, а другое ў гэты час знаходзілася пад парам альбо адно поле засявалася яравымі, другое — азімымі, трэцяе было пад парам. Найбольш распаўсюджанымі збожжавымі культурамі на тэрыторьгі Беларусі былі жыта і пшаніца. Старажытнае насельніцтва Беларусі мела агароды і сады. Вырошчвалі амаль усю зараз вядомую агародніну і садавіну.
Цесна звязана з земляробствам жывёлагадоўля. Галоўным памагатым селяніна быў конь, не меншае значэнне мела і буйная рагатая жывёла. Яна давала мяса, малако, скуру, рог, косткі, якія шырока выкарыстоўваліся ў гаспадарцы. Валы таксама сталі выкарыстоўвацца і ў якасці цяглавай сілы. Галоўным чынам дзеля воўны разводзіліся авечкі і козы. Шырокае развіццё ў гэты час атрымала свінагадоўля. Ужыванне свініны, напрыклад, было абавязковым у рытуале сустрэчы новага года. Ворнае земляробства немагчыма ўявіць без угнаенняў, адзінай кныніцай была жывёлагадоўля.
Бортніцтва паступова з прысвойвальнай галіны гаспадаркі станавілася вытворчай, бо людзі пачалі не толькі забіраць прадукцыю лясных пчол, але і разводзіць іх у вуллях. Мёд выкарыстоўваўся як салодкая прыправа і як сыравіна для вырабу хмяльнога напою. Бортніцтва давала воск, які прымяняўся для вырабу свечак. На гэтыя патрэбы ён экспартаваўся ў Заходнюю Еўропу.
Важным дадаткам да сельскай гаспадаркі гаспадаркі былі паляванне і рыбалоўства. Паляванне мела два напрамкі: харчовае (паляванне на высакароднага аленя, зубра, дзіка, казулю, гуся, лебедзя, цецерава) і футравае (паляванне на баброў, лісіц, куніц, мядзведзяў, вавёрак, ваўкоў, зайцоў).
Хатнія промыслы былі таксама
неад'емнай часткай
Рамеснікі былі асноўным насельніцтвам гарадоў. Яны падзяляліся на залежных, што жылі пры дварах уладальнікаў і абслугоўвалі інтарэсы гаспадароў і свабодных, што працавалі на заказы і рынак. У развіцці рамёстваў і гандлю можна адзначыць два перыяды: X – XI стст. – перыяд слабога развіцця рамяства і таварна-грашовых адносін, і XII – XIII стст., калі гарады становяцца цэнтрамі рамяства і гандлю. Рамеснікі былі асноўным насельніцтвам гарадоў. Яны падзяляліся на залежных, што жылі пры дварах уладальнікаў і абслугоўвалі інтарэсы гаспадароў і свабодных, што працавалі на заказы і рынак. Да гэтага часу вылучыўся ўжо цэлы шэраг рамесніцкіх прафесій (кавалі, ювеліры, сталяры, ганчары, будаўнікі і інш.). Ганчарства больш хутка стала развівацца са з’яўленнем спецыяльнага прыстасавання – ганчарнага кола ў першай палове X ст. Менавіта пасля гэтага яно вылучылася ў асобнае рамяство. Асобна можна адзначыць гарбарна-шавецкае рамяство, разьбу па косці, апрацоўку камня, перапісванне кніг, будаўніцтва [12].
Такім чынам, поспехі, дасягнутыя ў сельскагаспадарчай вытворчасці, стварылі аб'ектыўныя эканамічныя перадумовы для аддзялення рамяства і гандлю ад земляробства. Месцам канцэнтрацыі гэтых відаў гаспадаркі з'яўляліся гарады. Рускія летапісы даюць толькі агульнае ўяўленне аб колькасці буйных населеных пунктаў на тэрыторыі заходніх аблас-цей Русі [6, c.51]. Сельская гаспадарка з’яўлялася асновай гаспадарчай дзейнасці людзей на Полацкай зямлі ў ХІ – першай палове ХІІІ ст. Узровень яе развіцця дазваляў не толькі пракарміцца адной сям’і, але і стварыць дадатковы прыбавачны прадукт, які быў неабходнай умовай для развіцця рамяства і гандлю [5, c.85].
Такім чынам, у перыяд ІХ
- ХІ ст. развіццё беларускіх зямель характарызавалася
ўзнікненнем на іх тэрыторыі раннефеадальных
княстваў-дзяржаў, для якіх быў уласцівы
прынцып арганізацыі
Полацк на працягу некалькіх стагоддзяў быў стольным горадам буйнога княства – асобнай старажытнай дзяржавы са сваёй княскай дынастыяй, вечавым ладам, моцным войскам [7, c.97].
Яму не пагражала палавецкая небяспека, а вялікі гандлёвы шлях у Заходнюю Еўропу, які праходзіў праз яго тэрыторыю, спрыяў узбагачэнню баярства і росту тэндэнцый да незалежнасці. Разам з тым працяг славянізацыі краю і барацьба з варожымі нападамі патрабавалі ўзмацнення вайсковай сілы князя і яднання мясцовых феадалаў. 3 канца IX ст. у Полацкім княстве і ў іншых старажытных землях Беларусі адбываліся аб'яднальныя этнічныя працэсы. Насельніцтва гэтых зямель характарызавалася агульнай этнічнай самасвядомасцю, моўным адзінствам, падабенствам культуры [6, c.47].
Аснову гаспадаркі ў адзначаны перыяд складала земляробства, развіццю якога садзейнічалі сацыяльныя прыродныя і кліматычныя умовы, а таксама эвалюцыя прылад працы. Акрамя таго, займаліся бортніцтвам – зборам мёду дзікіх пчол, даглядалі дуплы і нават стваралі новыя. Развівалася таксама рамяство і гандаль.
Информация о работе Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае развіццё Полацкага княства