Автор: Пользователь скрыл имя, 24 Февраля 2013 в 20:59, контрольная работа
На тэрыторыі Беларусі ў IX - XIII стст. існавалі такія буйныя дзяржавы-княствы, як Полацкае, Тураўскае, Менскае, Новагародскае, Смаленскае і інш. Полацкае княства было адным з буйнейшых дзяржаўных феадальных утварэнняў, якое не ўступала памерамі падобным утварэнням у Заходняй Еўропе – Баварскаму герцагству і Партугальскаму каралеўству.
УВОДЗІНЫ 3
1 ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНАЕ ЖЫЦЦЁ ПОЛАЦКАЙ ЗЯМЛІ 5
2 ПОЛАЦКАЕ КНЯСТВА – ПЕРШАЯ РАННЕФЕАДАЛЬНАЯ ДЗЯРЖАВА НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ 8
3 АСНОЎНЫЯ ГАЛІНЫ ГАСПАДАРКІ, ІХ СУАДНОСІНЫ І АСАБЛІВАСЦІ 11
ЗАКЛЮЧЭННЕ 14
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ 15
Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь
Установа адукацыі
“Беларускі дзяржаўны універсітэт фізічнай культуры”
Інстытут турызму
Кафедра сацыяльна-гуманітарных
дысцыплін у турызме і
Кантрольная работа па дысцыпліне
«Гісторыя Беларусі»
па тэме “Сацыяльна-эканамічнае
і палітычнае развіццё Полацкага княства
(ІХ – першая палова ХІІІ стст.)”
(варыянт №2)
Мінск 2012
УВОДЗІНЫ 3
1 ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНАЕ ЖЫЦЦЁ ПОЛАЦКАЙ ЗЯМЛІ 5
2 ПОЛАЦКАЕ
КНЯСТВА – ПЕРШАЯ
3 АСНОЎНЫЯ ГАЛІНЫ ГАСПАДАРКІ, ІХ СУАДНОСІНЫ І АСАБЛІВАСЦІ 11
ЗАКЛЮЧЭННЕ 14
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ 15
На тэрыторыі Беларусі ў IX - XIII стст. існавалі такія буйныя дзяржавы-княствы, як Полацкае, Тураўскае, Менскае, Новагародскае, Смаленскае і інш. Полацкае княства было адным з буйнейшых дзяржаўных феадальных утварэнняў, якое не ўступала памерамі падобным утварэнням у Заходняй Еўропе – Баварскаму герцагству і Партугальскаму каралеўству.
Мяркуючы па летапісных крыніцах, Полацкае княства ўтварылася ў сярэднім цячэнні Заходняй Дзвіны ў IX-Х стст., займала ўсю Паўночную Беларусь і межавала на поўначы з Ноўгарадскай зямлёй, на ўсходзе – са Смаленскай, на поўдні – з Турава-Пінскай, на захадзе – з землямі літоўска-латышскіх плямён. Паводле сучаснага адміністрацыйнага падзелу, у Полацкую зямлю ўваходзілі цалкам Віцебская вобласць, паўночная частка Мінскай і паўночна-заходняя частка Магілёўскай (Мал. 1) [5, c.11].
Мал. 1 – Полацкая зямля ў X-XII стст. (паводле Г. Штыхава) [2, c.26]
Полацк упершыню ўпамінаецца ў “Аповесці мінулых часоў” пад 862 г. Пад гэтай датай у аповесці запісана, што скандынаўскі князь Рурык, які прыняў уладу ў Ноўгарадзе, пачаў раздаваць мужам “сваім” гарады, у тым ліку і Полацк [3, c.18].
Ужо ў IX ст. Полацк актыўна ўключаецца ў палітычнае жыццё ўсходнеславянскіх плямён. Гэтаму перш за ўсё спрыяла яго размяшчэнне на заходнядзвінскім адгалінаванні гандлёвага шляху “з варагаў у грэкі”. Шлях гэты злучаў Чорнае і Балтыйскае моры праз сістэму волакаў паміж рэкамі Днепр, Заходняя Дзвіна і Вялікая. Росквіт шляху прыпадае на IX-X стст., што садзейнічае эканамічнаму росквіту Полацка, а таксама выспяванню ў Полацкім княстве тэндэнцыі да незалежнага існавання ад улады Кіева, князі якога імкнуліся мець кантроль над усім шляхам “з варагаў у грэкі”. Займаючы на гэтай важнай воднай магістралі фактычна цэнтральнае месца, Полацк з умацаванага паселішча хутка ператварыўся ў моцны транзітны і гандлёвы цэнтр. Акрамя таго, Полацкае княства знаходзілася паміж двума іншымі дзяржаўнымі ўтварэннямі ўсходніх славян – Кіеўскім і Наўгародскім княствамі. Кожнае з гэтых княстваў імкнулася заключыць саюз з Полацкам, каб разам мець эканамічную і ваенную перавагу ў рэгіёне [1]. З 882 г. Полацк і землі, якія яму падпарадкоўваліся, знаходзіліся ў пастаянных палітычных і эканамічных сувязях з Кіеўскім княствам. Аб гэтым ёсць некалькі паведамленняў летапісу [4, c.64].
Тэмай дадзенай кантрольнай работы з’яўляецца сацыяльна-эканамічнае і палітычнае развіццё Полацкага княства (ІХ – першая палова ХІІІ стст.). Работа ўключае 3 раздзела, у якіх будуць разгледжаны наступныя пытанні:
Актуальнасць дадзенай работы заключаецца ў тым, што Полацкага княства адыграла вельмі вялікую ролю ў фарміраванні беларускай этнасу. Полацкія землі моцна паўплывалі на станаўленне і развіццё дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі. Княства падарыла беларускім землям новую культуры, выдатных дзеячаў гісторыі, новыя тэхналогіі, а таксама ўстанавла новы ўклад жыцця таго грамадства.
Ва ўмовах развіцця феадальных
адносін зямля стала ўласнасцю
феадалаў. Галоўным уласнікам зямлі
быў князь. Асноўнымі класамі, якія
фарміраваліся, з’яўляліся феадалы
і феадальназалежныя людзі (сяляне
– смерды, радовічы, ізгоі і інш.).
Побач з імі існавалі рабы (халопы,
чэлядзь нявольная), свабодныя гарадскія
жыхары (рамеснікі, купцы, госці) і сяляне-даннікі.
Апошнія дзве групы не залежалі ад
асабных феадалаў, а выконвалі
павіннасці і плацілі феадальную
рэнту натурай або грашыма
на карысць дзяржавы. Сяляне-даннікі
захоўвалі сваю свабоду да XVII ст.,
выконваючы дзяржпавіннасці. З ростам
буйнога феадальнага
Па форме праўлення княствы з’яўляліся манархіямі. Функцыі вышэйшых органаў улады ажыццяўлялі князь, савет (рада) князя, веча (сойм) – народны сход. Функцыямі органаў цэнтральнага кіравання надзяляліся службовыя асобы: тысяцкія, падвойскія, ключнікі, а таксама вышэйшыя прадстаўнікі праваслаўнай царквы – епіскапы і ігумены, а мясцовых – намеснікі, воласцелі, старцы [8, c.9-10].
Заканадаўчая ўлада ў Полацкім княстве належала вечу, ці народнаму сходу [6, c.47]. Веча – агульны сход палачан для вырашэння розных пытанняў. Гэта была пачатковая форма гарадскога самакіравання, у той ці іншай ступені падуладнага мысцовай знаці [7, c.95]. Веча запрашала князя на княжанне, выдавала законы, выбірала ўраднікаў (урадцаў, службоўцаў), ухваляла аб'яўленне вайны ці міру. Улада веча распаўсюджвалася не толькі на горад, але і на ўсю воласць, раскіданыя па ўсяму княству весі. [6, c.47]. Веча абмяжоўвала ўладу князя, але не знішчала яе [7, c.95].
Выканаўчая ўлада ў Полацкім княстве належала князю [6, c.47]. Княская ўлада ў Полацку была значнай нават у перыяды найбольш актыўнай дзейнасці веча. Князь узначальваў ваенныя сілы, меў пры сабе дружыну, ажыццяўляў суд і ўнутраранае кіраванне, мог заключыць мір. Полацкі князь раздаваў воласці на чале з гарадамі іншым князям-васалам [7, c.95].
Прыблізна ў той час, калі ў Наўгародскую Русь былі запрошаны варагі (862), Полацк меў сваіх мясцовых князёў, пра якіх успамінае адна са скандынаўскіх саг – Эймундава сага. Акрамя мясцовых у Полацкім княстве былі і прышлыя князі. Яны вербаваліся з тых нармана-нарвежскіх элементаў, якія часта праходзілі праз Русь з поўначы на поўдзень. Аб гэтым сведчыць летапіснае паданне аб запрашэнні князёў-варагаў – Рурыка, Сінявуса і Трувара [6, c.47-48].
Рада князя не мела пастаяннага складу. У яе уваходзілі найбольш вядомыя ўдзельныя васальныя князі і баяры. Апошнія прадстаўлялі княжацкую дружыну, у якую ўваходзілі і дружыны васальных князёў. Кампетэнцыя рады фактычна адпавядала кампетэнцыі князя, бо ўсе пытанні, якія вырашаліся князем, звычайна ён абмяркоўваў са сваімі дарадчыкамі. Яна акрамя пытанняў бягучай выканаўча-распарадчай дзейнасці вырашала і найбольш важныя судовыя справы ў адносінах да феадалаў і вышэйшых службовых асоб дзяржаўнага апарату.
Як ужо адзначалася, функцыі кіруючых органаў выконвалі тысяцкі, падвойскі, ключнік, цівун і інш. Тысяцкі ажыццяўляў ваеннае кіраўніцтва. У час вайны ён узначальваў дружыну або апалчэнне, а ў мірны – сачыў за парадкам у горадзе. Падвойскі кантраляваў выкананне рашэнняў веча і распараджэнняў князя. Гаспадарчымі справамі, фінансамі і некаторымі судова-адміністрацыйнымі пытаннямі ў дзяржаве займаліся ключнік і цівун, якіх назначаў князь.
Істотным элементам палітычнай сістэмы была цесна звязаная з дзяржавай царква. Царква і духавенства актыўна ўдзельнічалі ў дзяржаўных і грамадскіх справах, трымаючы ў сваіх руках пытанні адукацыі, шлюбу, сям’і, апекі і маральнасці [8, c.11-13]. Высокае грамадскае становішча ў Полацку займаў епіскап. Ад імя князя і епіскапа пісаліся дагаворы, якія заключала полацкае веча, і да дакументаў прывешваліся іх пячаткі [7, c.95].
Такім чынам, грамадска-палітычнае жыццё Полацкай зямлі было напоўнена прыкметай васальнай залежнасці. Яна выглядала як права атрымання дружыннікам даніны з пэўнай тэрыторыі ў якасці васалаў вялікага князя. Ва ўмовах развіцця феадальных адносін зямля стала ўласнасцю феадалаў, і галоўным уласнікам зямлі быў князь. Асноўнымі класамі, якія фарміраваліся, з’яўляліся феадалы і феадальназалежныя людзі. Купцы і багатыя рамеснікі гарадоў пашыралі свой уплыў на палітыку дзяржавы. У той жа час Полацкае княства мела ўсе атрыбуты дзяржаўнай улады – улады заканадаўчай (веча), выканаўчай (князі і дружыны) і судовай (князі і цівуны) – і з’ўлялася манархіяй.
Да сярэдзіны IX ст. на тэрыторыі Беларусі пачалі складвацца раннефеадальныя княствы. Самым буйным і магутным княствам сярод іх з'яўлялася Полацкае княства. Яно ўтварылася ў сярэднім цячэнні Заходняй Дзвіны ў IX – X стст. Яно займала ў X – XI стст. усю паўночную Беларусь і межавала на поўначы з Наўгародскай зямлёй, на ўсходзе – са Смаленскім, на поўдні – з Турава-Пінскім княствамі, на захадзе – з землямі літоўска-латышскіх плямён. Тэрыторыя княства дасягала 60 тыс. кв. км, яго валоданні дасягалі Рыжскага заліву [10, 148].
Полацкае княства X – XI стст. – адно з буйнейшых і магутных ва Усходняй Еўропе, сапернік Кіева і Ноўгарада ў аб’яднанні зямель. Яго сацыяльна-эканамічны і культурны ўзровень не ўступаў развітым дзяржавам свайго часу. З княствам лічыліся ў еўрапейскім свеце [11, 35].
Прыблізна ў той час, калі на Русь былі запрошаны варагі, у Полацку існавала мясцовая княжацкая дынастыя, правы якой захоўваліся на працягу многіх пакаленняў. У апошняй чвэрці X ст. тут княжыў Рагвалод, які “трымаў Полацкую зямлю і кіраваў ёй”. Гэта сведчыць аб адноснай самастойнасці Полацка.
Пасля гібелі вялікага князя кіеўскага Святаслава Ігаравіча паміж яго сынамі Яраполкам і Уладзімірам успыхнула барацьба за кіеўскі прастол. Першы сядзеў у Кіеве, другі у Ноўгарадзе. Магчыма, з мэтай набыць сабе магутнага саюзніка абодва браты дамагаліся рукі дачкі Рагвалода Рагнеды. Маладыя князі паслалі сватоў да полацкай княжны. Летапіс паведамляе: Рагнеда, даведаўшыся, што Уладзімір быў сынам Святаслава і нявольніцы, не захацела стаць жонкай рабыніча. Калі Уладзіміру перадалі адказ Рагнеды, ён у 980 г. пайшоў паходам на Полацк, разбіў полацкае войска, горад зруйнаваў, забіў Рагвалода і яго двух сыноў, а Рагнеду гвалтоўча забраў у Кіеў і прымусіў стаць яго жонкай. Пасля Уладзімір вымушаны быў уступіць полацкаму баярству, аддаць Рагнедзе Полацкую зямлю і пасадзіць там на княжанне свайго малалетняга сына Ізяслава. Менавіта ў гэты час, пасля хрышчэння Русі кіеўскі князь накіроўваў другіх сваіх сыноў у буйныя гарады ў якасці намеснікаў. Ізяслаў стаў не толькі полацкім князем, але і заснавальнікам новай дынастыі Ізяславічаў. Разам з тым полацкіх князёў летапісы часта звалі Рагвалодавымі ўнукамі.
У XI ст. Кіеўская Русь падзялілася на тры часткі на чале з Кіевам, Полацкам і Ноўгарадам, якія сапернічалі паміж сабой. Фактычна ж захаваліся на Русі толькі дзве княжацкія галіны: сын Уладзіміра Яраслаў Мудры ў Кіеве і праўнук Рагвалода Брачыслаў Ізяславіч у Полацку. У той час, калі іншыя рускія землі пераходзілі паводле старшынства да нашчадкаў Яраслава Мудрага, Полацк устойліва знаходзіўся ў руках мясцовага княжацкага роду і не ўдзельнічаў у барацьбе за кіеўскі прастол.
3 імем Брачыслава звязана
вайна з Ноўгарадам і кіеўскім
князем Яраславам. У 1021 г. Брачыслаў
раптоўна напаў на Ноўгарад, заняў
горад, захапіў маёмасць
Найбольшай магутнасці Полацкае княства дасягнула пры Усяславе Брачыславічу. Пра яго ўжо пры жыцці складалася мноства легенд і паданняў. Пакуль быў яшчэ жывы Яраслаў Мудры, Усяслаў не думаў аб аддзяленні Полацкага княства ад Кіеўшчыны. Так доўжылася да 60-х гг. XI ст. 3 гэтага часу зноў разгараецца барацьба Полацка з Кіевам, якая не сціхае да самай смерці Усяслава. У 1065 г. Усяслаў аблажыў Пскоў, а ў наступным годзе ўзяў Ноўгарад і забраў як вайсковы здабытак царкоўную маёмасць з Сафійскага сабора. У адказ тры браты Ізяслаў, Святаслаў і Усевалад аб'ядналіся і выступілі супраць Усяслава. Першым горадам, што апынуўся на іх шляху, быў Мінск. Горад быў абложаны і ўзяты. Летам 1067 г. Яраславічы, якія сталі лагерам пад Оршай, запрасілі да сябе ў шацёр для перагавораў Усяслава з двума сынамі. Яны гарантавалі яму бяспеку, але парушылі абяцанне, паланілі яго, адвезлі ў Кіеў і пасадзілі ў вязніцу. У 1068 г. кіяўляне паўсталі супраць свайго князя Ізяслава, вызвалілі Усяслава і абвясцілі яго вялікім князем Кіеўскай Русі. Далей падзеі разгортваліся наступным чынам. Ізяслаў звярнуўся за дапамогай да польскага караля Баляслава, які з войскамі з'явіўся пад Кіевам. Насустрач яму выступіў Усяслаў з кіеўскім апалчэннем. Сярод кіяўлян была, відаць, нейкая нязгода, таму князь-чарадзей вырашыў не ўблытвацца ў няпэўную справу, кінуў войска і сярод ночы ўцёк на радзіму у Полацк.
Феадальныя ўсобіцы
З распадам
у пачатку XII ст. Кіеўскай Русі
на асобныя княствы і
Информация о работе Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае развіццё Полацкага княства