Автор: Пользователь скрыл имя, 09 Мая 2012 в 15:55, реферат
Сельская гаспадарка. Беларусь у XIX стагоддзі з’яўлялася рэгіёнам, дзе панавала буйнапамеснае дваранскае землеўладанне. Напярэдадні 1861 г. у памешчыкаў было каля 12 млн. дзесяцін (70%) зямлі, і толькі звыш 4 млн. дзесяцін (прыблізна 27%) знаходзілася ў карыстанні каля 1 млн. сялян. У буйных латыфундыях ствараліся сярэднія па велічыні маёнткі, з колькасцю прыгонных ад 200 да 500 чалавек, якія здаваліся ў арэнду.
I. Сацыяльна-эканамiчнае развiццё у канцы 18 ст.-50-х гг 19 ст.
II. Адмена прыгоннага права.Асаблiвасцi аграрнай рэформы на Беларусi.
III. Буржуазныя рэформы другой паловы 19ст.
Менавіта дзеянне гэтых двух дакументаў, з якіх другі канкрэтызаваў агульныя і не зусім ясныя палажэнні першага, зрабіла незваротным працэс падрыхтоўкі да адмены прыгоннага права па ўсёй імперыі, а іх апублікаванне легалізавала абмеркаванне праблемы. Неабходнасць рэформы была публічна пацверджана. Стала зразумелым, што прыгоннае права дажывае апошнія гады. Чаканне хуткіх перамен падштурхнула да дзеянняў як памешчыкаў, так і сялян.
Ужо ў пачатку XIX ст. у беларускіх губернях назіралася тэндэнцыя да павелічэння памешчыцкай зямлі за кошт скарачэння сялянскіх надзелаў. Гэты працэс асабліва паскорыўся пасля 1857 г. Памешчыкі перасялялі сваіх сялян на горшыя землі, адразалі ў іх частку зямлі, увогуле пазбаўлялі надзелаў. Калі ў пачатку стагоддзя ў заходніх беларускіх губернях памешчыцкая зямля складала 1/3 усёй плошчы маёнтка, а ў карыстанні сялян было 2/3, то перад рэформай у Віленскай губерні сялянам засталося толькі 52,5 % ворыва і сенажацей, у Гродзенскай 55,8 %. Значна павялічылася сярод сялян колькасць агароднікаў (мелі толькі сядзібы) і кутнікаў (не мелі ні зямлі, ні
жылля).
Дзеянні памешчыкаў выклікалі пратэст сялян. Ен прымаў розныя
формы: адмаўленне ад выканання феадальных павіннасцей, супраціўленне перасяленню і памяншэнню надзелаў, калектыўныя скаргі, самавольныя лясныя парубкі, падпальванне памешчыцкіх сядзіб, напады на памешчыкаў і аканомаў, непадпарадкаванне памешчыцкай і ўрадавай адміністрацыі. У 1858 1860 гг. сялянскія хваляванні адбыліся ва ўсіх беларускіх губернях. Паводле няпоўных звестак (пра некаторыя выступленні мясцовыя ўлады не паведамлялі), у гэты час зарэгістравана 42 сялянскія хваляванні, 11 з якіх былі
падаўлены пры дапамозе войскаў і паліцыі.
Своеасаблівым пратэстам супраць прыгонніцкай сістэмы з'.явіўся т. зв. "цвярозы рух", які разгарнуўся ў 1858 — 1859 гг. Ён быў накіраваны супраць вінных водкупаў1, высокіх падаткаў на віно і спайвання насельніцтва. На сялянскіх сходах прымаліся рашэнні байкатаваць пітныя дамы, ствараліся "брацтвы цвярозасці". У гэтым руху прымалі ўдзел амаль усе катэгорыі прыгнечанага насельніцтва. Напрыклад, у "брацтвах цвярозасці" Ваўкавыскага і Пружанскага паветаў Гродзенскай губерні было каля 5 тыс. чалавек.
Нягледзячы на тое, што сялянскія хваляванні былі стыхійнымі і лакальнымі, не вызначаліся масавасцю і настойлівасцю, яны добра выявілі агульныя інтарэсы прыгоннага сялянства, адлюстравалі настрой і жаданні народа. Сяляне выступалі за сапраўднае і поўнае вызваленне ад памешчыцкай улады і перадачу ім усей зямлі, памешчыкі за адмену прыгоннага права пры захаванні сваёй уласнасці на зямлю. Безумоўна, царызм падтрымаў памешчыкаў.
19 лютага 1861 г. Аляксандр
II зацвердзіў усе заканадаўчыя
акты (іх было 17), якія тычыліся
адмены прыгоннага права, і
звярнуўся да народа з
Усе дакументы, апублікаваныя 5 сакавіка 1861 г., можна падзяліць на тры групы: агульныя палажэнні, мясцовыя палажэнні, дадатковыя правілы. Юрыдычных актаў, пад нормы якіх падпадала ўся імперыя, было некалькі. Гэта Агульнае палажэнне аб сялянах, якія выйшлі з прыгоннай залежнасці, Палажэнне аб упарадкаванні дваровых людзей, якія выйшлі з прыгоннай залежнасці, Палажэнне аб выкупе сялянамі, якія выйшлі з прыгоннай залежнасці, іх сядзібнай аседласці і аб садзейнічанні ўрада набыццю гэтымі сялянамі ва ўласнасць палявых надзелаў, Палажэнне аб губернскіх і павятовых па сялянскіх справах установах, а таксама "Правілы аб парадку ўвядзення ў дзеянне Палажэнняў аб сялянах, якія выйшлі з прыгоннай залежнасці". 3 мясцовых палажэнняў непасрэдна тэрыторыі Беларусі тычылася два: Мясцовае палажэнне аб пазямельным уладкаванні сялян, якія паселены на памешчыцкіх землях у губернях: Вялікарасійскіх, Новарасійскіх і Беларускіх (пад гэта палажэнне падпадалі Магілёўская губерня і большая частка Віцебскай) і Мясцовае палажэнне аб пазямельным уладкаванні сялян, якія паселены на памешчыцкіх землях у губернях: Віленскай, Гродзенскай, Ковенскай, Мінскай і частцы Віцебскай (ахоплівала астатнюю тэрыторыю Беларусі).
У маніфесце і палажэннях былі заканадаўча замацаваны ўсе агульныя для сялян асабістыя і маёмасныя правы, правы грамадскага кіравання сялян, дзяржаўныя і земскія павіннасці. Галоўным звяном у заканадаўчых актах рэформы былі асабістыя правы сялян. У маніфесце падкрэслівалася, што адмена прыгоннага права з'яўляецца вынікам добраахвотнай ініцыятывы "высакароднага дваранства". У алпаведнасіу_.з..маніфестам селянін адразу атрымліваў асабістую свабодў~Былы прыгонны, у якогараней йазггеівчык^ер забраць усю ЯУІ» маёмасць, а самога прадаць, падараваць, закласці, зараз атрымліваў не толькі магчымасць вольна распараджацца сваёй асобай, але і шэраг грамадзянскіх правоў: ад свайго імя заключаць розныя грамадзянскія і маёмасныя пагадненні, адкрываць гандлёвыя і прамысловыя прадпрыемствы, пераходзіць у іншыя саслоўі.
Разам з тым маніфест аб'яўляў, што сяляне на працягу^З^адоў (да 19 лютага 1863 г.) айявяяаттм ттяртті тыя ж_ самыя павіннас.Ш.іДІІО.І Ў часі)Дцтрыропнага..др&а. Адмяняліся толькі т. зв. дадатковыя зборы (янкі, масла, лён, палатно і да т.п.). Пандгчьціа абмяжоўвалася 2 жаночымі і 3 мужчынскімі днямі з цягла на тыдзень, іфыхускарачалася падводная павіннасць, забараняўся перавод сялян з аброку на паншчыну і ў дваровыя.
Агульныя палажэнні ўводзілі новую сістэму кіравання вёскай. Яна была заснавана на выбарнасці ніжэйшых службовых асоб. Сяляне, якія жылі на зямлі аднаго памешчыка, складалі сельскую грамаду (абшчыну). На сходзе сельскай грамады выбіраўся стараста. Некалькі сельскіх абшчын, якія адносіліся да аднаго царкоўнага прыхода, стваралі воласць. На валасным сходзе сельскія старасты і ўпаўнаважаныя ад кожных 10 двароў выбіралі валасное праўленне, валаснога старшыню і суддзю. Сельскія і валасныя праўленні займаліся раскладкай і зборам падаткаў, выконвалі распараджэнні мясцовых улад, рэгулявалі пазямельныя адносіны сялян, сачылі за парадкам у вёсцы. За своечасовае выкананне ўсіх павіннасцей сяляне неслі адказнасць на аснове кругавой парукі, а судовыя справы вырашаліся паводле норм і традыцый звычаёвага права.
Для непасрэднага правядзення рэформы на месцах ствараліся спецыяльныя органы — павятовыя міравыя з'езды і губернскія па сялянскіх справах установы. Кантралявалі дзейнасць гэтых органаў губернатары. Першай інстанцыяй па ўрэгуляванні адносін паміж сялянамі і памешчыкамі з'яўляліся міравыя пасрэднікі, якія прызначаліся губернатарам з мясцовых дваран. Асноўным абавязкам міравых пасрэднікаў было садзейнічанне складанню ўстаўных грамат — нарматыўных актаў, дзе вызначаліся пазямельныя адносіны сялян і памешчыкаў. На складанне і падпісанне ўстаўных грамат адводзілася два гады.
Пазямельнае ўладкаванне сялян Беларусі, як ужо было сказана, ажыццяўлялася на аснове двух мясцовых палажэнняў. У Магілёўскай і Віцебскай губернях, дзе захавалася абшчыннае землекарыстанне, устанаўліваліся вышэйшыя (ад 4 да'5,5 дзес.) і ніжэйшыя (ад 1 да 2 дзес.) памеры сялянскіх надзелаў. Калі да рэформы ў карыстанні селяніна зямлі было больш за вышэйшую норму, то памешчык меў права адрэзаць лішак у сваю карысць. У Гродзенскай, Віленскай і Мінскай губернях існавала падворнае землекарыстанне. Тут сялянам пакідаўся іх дарэформенны надзел. Адрэзкі дазвалялася рабіць, калі ў паідешчыка .заставалася менш 1/3 ус&й~зямлТГаЛб"^яя»неі4 надзел не мог быць скарочаны болып чым на 1/6.
~Д^а'"правядІен'ня~"В"
Свой польны надзел зямлі сяляне павінны былі выкупіць ва ўласнасць. Правілы выкупной аперацыі былі аднолькавыя па ўсёй Расіі.
Выкупная сума вызначалася праз шасціпрацэнтную капіталізацыю гадавога аброку. Напрыклад, калі аброк з сялянскага надзелу складаў 6 рублёў у год, то агульная сума, якую селяніну трэба было заплаціць, складала 100 рублёў (6 р. 6 %, 100 р. 100 %). АдЖда.Дй.Уд .г.этан сумы (у задежнасці ад велічыні надзелу) сяляне плацілі непасрэдна памешчыку. Астатнюю частку памешчыкі атрымлівалі ад дзяржавы ў вБіг'ляДзе'кяштоўных папер, якія можна было прадаваць ці закладваць. У выніку такой аперацыі сяляне станавіліся даўжнікамі дзяржавы. На працягу 49 гадоў трэбдбыло вярнуць до^ўгд выглядзе выкупных плацяжоу, куды ўключаліся яшчэ і п'рацэнты за пазыкў. За гэты час сялянам даводзілася выплаціць да 300 % пазычанай ім сумы.
Такім чынам, агульная сума, якую сяляне вымушаны былі заплаціць за атрыманыя надзелы, значна перавышала рыначны кошт гэтай зямлі (на Беларусі у 34 разы). Атрымлівалася, што сяляне не толькі выкуплялі зямлю, але 1 кампенсавалі памешчыкам страту іх уласнасці ў асобе селяніна. Праводзячы выкупную аперацыю, казна вырашыла і праблему спагнання дарэформенных даўгоў з памешчыкаў. На Беларусі, паводле даных за 1859 г., 59,8 % прыгонных сялян (увогуле па Расіі — 65 %) былі закладзены іх уладальнікамі ў розных крэдытных установах. Гэты доўг утрымліваўся з выкупной пазыкі памешчыкам, што вызваліла іх ад даўгоў і выратавала ад фінансавага
банкруцтва.
Умовы рэформы не маглі задаволіць сялян. Аб'яўленне маніфеста
1 палажэнняў выклікала масавы ўздым сялянскіх выступленняў ва ўсёй Расіі. У 1861 г. на Беларусі зарэгістраваны 379 сялянскіх хваляванняў (у 9 разоў больш, чым у 1860 г.), 125 з іх былі падаўлены пры дапамозе войскаў і паліцыі. У 1862 г. барацьба сялян разгарнулася з новай сілай (152 выступленні). Сяляне супраціўляліся высяленню іх на пустэчы і забалочаныя ўчасткі, патрабавалі зменшыць павіннасці,
вярнуць выпасы, сенажаці.
Сялянскі рух 1861 1862 гг. не здолеў перамагчы, усе выступленні сялян былі жорстка падаўлены. Аднак ва ўмовах паўстання 1863 1864 гг. царскі ўрад быў вымушаны правесці шэраг мерапрыемстваў, якія ўнеслі істотныя змены ў "Палажэнні" ад 19 лютага 1861 г. Указ ад 1 сакавіка 1863 г. уводзіў абавязковы выкуп сялянскіх надзелаў у Віленскай, Гродзенскай, Ковенскай, Мінскай губернях і ў інфлянцкіх паветах Віцебскай губерні, скасоўвалася часоваабавязанае становішча сялян, яны станавіліся ўласнікамі, выкупныя плацяжы зніжаліся на 20 %. 2 лістапада 1863 г. гэты ўказ распаўсюджаны на ўсю Віцебскую і Магілёўскую губерні. На Беларусі былі створаны павятовыя паверачныя камісіі для праверкі і выпраўлення ўстаўных грамат. Абеззямеленым у 1846 1856 гг. сялянам выдаваўся 3дзесяцінны сямейны надзел. У поўным аб'ёме вярталася зямля, адабраная ў іх з 1857 г. Паўстанне 1863 — 1864 гг. паўплывала і на становішча дзяржаўных сялян на Беларусі. У адпаведнасці з законам 1867 г. яны пераводзіліся з аброку на выкуп і станавіліся ўласнікамі сваіх надзелаў.
Зробленыя ўрадам уступкі, безумоўна, палепшылі становішча сялян заходніх губерняў у параўнанні з іншымі рэгіёнамі Расіі і стварылі больш спрыяльныя ўмовы для развіцця капіталізму ў Літве і на Беларусі. Увогуле, рэформа 1861 г. дала значны штуршок развіццю буржуазных адносін у Расіі. За некалькі дзесяцігоддзяў тут адбыліся такія пераўтварэнні, на якія ў некаторых краінах Захаду патрэбны былі цэлыя стагоддзі. Разам з тым рэформа несла ў сабе шмат супярэчнасцей. У Расіі захавалася мноства феадальных перажыткаў, што стала адметнай рысай і асноўнай асаблівасцю расійскага капіталізму.
Лит.
http://www.istoriya.org/
http://maxmd.ru/
Информация о работе Рэформы рускага царызму 60-70 гадоу 19 ст. на Беларусi