Рэформы рускага царызму 60-70 гадоу 19 ст. на Беларусi

Автор: Пользователь скрыл имя, 09 Мая 2012 в 15:55, реферат

Описание работы

Сельская гаспадарка. Беларусь у XIX стагоддзі з’яўлялася рэгіёнам, дзе панавала буйнапамеснае дваранскае землеўладанне. Напярэдадні 1861 г. у памешчыкаў было каля 12 млн. дзесяцін (70%) зямлі, і толькі звыш 4 млн. дзесяцін (прыблізна 27%) знаходзілася ў карыстанні каля 1 млн. сялян. У буйных латыфундыях ствараліся сярэднія па велічыні маёнткі, з колькасцю прыгонных ад 200 да 500 чалавек, якія здаваліся ў арэнду.

Содержание

I. Сацыяльна-эканамiчнае развiццё у канцы 18 ст.-50-х гг 19 ст.
II. Адмена прыгоннага права.Асаблiвасцi аграрнай рэформы на Беларусi.
III. Буржуазныя рэформы другой паловы 19ст.

Работа содержит 1 файл

Установа адукацыi.docx

— 34.03 Кб (Скачать)

Установа  адукацыi

«Брэсцкi дзяржауны унiверсiтэт iмя А. С. Пушкiна» 
 

кафедра гiсторыi Беларусi 
 
 

Кантрольная работа

па прадмету

«Гiсторыя Беларусi»

на тэму:

«Рэформы  рускага царызму 60-70 гадоу 19 ст. на Беларусi» 
 

Выканау:

Студэнт 2 курса,

Гр. «А», АЗН

Бiялагiчнага факультэта

Каспярук  А. А. 
 

Брэст 2012

 

Пытаннi: 

    1. Сацыяльна-эканамiчнае развiццё у канцы 18 ст.-50-х гг 19 ст.
    2. Адмена прыгоннага права.Асаблiвасцi аграрнай рэформы на Беларусi.
    3. Буржуазныя рэформы другой паловы 19ст.

 

    1. Сацыяльна-эканамiчнае развiццё у канцы 18 ст.-50-х гг 19 ст.

    План:

  1. П
  2. Спецыялізацыя сельскагаспадарчай вытворчасці.
 
 

    Сельская гаспадарка. Беларусь у XIX стагоддзі з’яўлялася рэгіёнам, дзе панавала буйнапамеснае  дваранскае землеўладанне. Напярэдадні 1861 г. у памешчыкаў было каля 12 млн. дзесяцін (70%) зямлі, і толькі звыш 4 млн. дзесяцін (прыблізна 27%) знаходзілася ў карыстанні каля 1 млн. сялян. У буйных латыфундыях ствараліся сярэднія па велічыні маёнткі, з колькасцю прыгонных ад 200 да 500 чалавек, якія здаваліся ў арэнду. Рост таварнасці адбываўся за кошт павелічэння паншчынных павіннасцей сялян. Галоўныя павіннасці – паншчына і аброк. Марудна ўводзіліся капіталістычныя формы гаспадарання, такія як прымяненне ўдасканаленых сельскагаспадарчых машын; праца наёмных рабочых; увядзенне травасеяння і шматпольных севазваротаў. Гэтаму перашкаджала танная праца прыгонных сялян. 

    Асноўная маса памешчыкаў лічыла прыгоннае права  падмуркам рацыянальнай гаспадаркі і не збіралася ад яго адмаўляцца. Але была ўмова, якая садзейнічала развалу  феадальнага эканамічнага механізму  – гэта попыт на хлеб і прадукцыю  сельскай гаспадаркі ў Заходняй Еўропе ў першыя дзесяцігоддзі XIX ст. з адначасовым ростам ёмістасці ўнутранага рынку. 

    У першай палове XIX ст. вызначаецца спецыялізацыя сельскагаспадарчай вытворчасці. Віцебская і паўночныя  паветы Віленскай, Мінскай і Магілёўскай губерняў – гэта раён ільна - і бульбавоцтва. Паўдневыя паветы (Пінскі, Навагруцкі, Гомельскі і інш.) беларускіх губерняў – гэта вырошчванне і перапрацоўка цукровых буракоў. Гродзеншчына – гэта рэгіён танкаруннай авечкагадоўлі, у 40-х гг. XIX ст. там налічвалася 600 тыс. авечак. На мяса-малочнай жывёлагадоўлі ў 40-50-я гг. спецыялізаваліся адзінкавыя памешчыцкія гаспадаркі, што мелі вінакурныя заводы. 

     Такім чынам,  у памешчыкаў Беларусі было  імкненне ўзнімаць прадукцыйнасць  сваіх гаспадарак, вырабляць больш таварнай прадукцыі. 

    Сялянская саслоўе  было неаднародным. Каля 70% беларускіх сялян мелі сваю гаспадарку і карысталіся  зямельным надзелам з умовай выканання  павіннасцяў. Каля 30% – гэта дваровыя сяляне, якія не вялі сваёй гаспадаркі, працавалі на памешчыцкім двары  і знаходзіліся на натуральным утрыманні. У Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губернях пераважала сялянскае падворнае землекарыстанне, а ў Віцебскай і Магілёўскай – абшчыннае. 

    Прылады працы  ў сялян былі самыя простыя, тыя  ж, што і ў папярэдні перыяд. Толькі ў адзінкавых заможных сялянскіх  гаспадарках былі веялкі, малацілкі  і іншыя машыны. Агратэхніка, як і  раней, – рэгулярнае трохполле. У  заможных гаспадарках пачалі сеяць  кармавыя травы, асушваць балоты, набываць лепшае насенне для пасеву, ужываць  на ўгнаенне глей і торф. 

    Культуры выкарыстоўвалі ў асноўным тыя ж, але з’явілася  бульба (у сярэдзіне стагоддзя  займала каля 4% плошчы). Увядзенне  ў севазварот бульбы садзейнічала пераходу ад трох - да чатырохполля. Ураджайнасць культур заставалася невялікай. На сялянскую гаспадарку прыходзілася два валы або адзін конь, 1-4 авечак і свіней, кароў, так сама і птушка. Памер зямельных надзелаў быў неаднолькавы, у сярэднім каля 10-12 дзесяцін. Складаўся ён з дзвюх аднолькавых частак – цяглай і прыёмнай доляў. За цяглую сяляне адбывалі паншчыну, за прыёмную плацілі аброк. 

    Са старажытных  часоў захаваліся зямельныя сервітуты, яны давалі сялянам права карыстацца сенажаццямі, ляснымі ўгоддзямі, пасвіць  жывёлу, лавіць рыбу і г.д. Усё гэта на пэўных умовах было значнай падмогай для сялян. 

    Павіннасці сялян  былі разнастайныя. Самай цяжкай формай была здача сялян панамі падрадчыкам  па кантрактах на сплаўныя, будаўнічыя і зямельныя работы на працяглы перыяд. Гаспадары адрываліся ад асабістай  гаспадаркі, якая прыходзіла ў заняпад. Значна выраслі памеры паншчыны –  яны дасягалі шасці дзён у нядзелю  з гаспадаркі, пры гэтым селянін  выкарыстоўваў свой інвентар і цяглую сілу. Аброчныя сяляне выплочвалі ад 20 да 80 руб. у год, плацілі даніну прадуктамі і выконвалі дадатковыя павіннасці ў маёнтках. 

    У 50-я гг. XIX ст. наглядаецца  няспынны рост нядоімак дзяржаўных падаткаў. Падушны падатак беларускія сяляне плацілі залатой і срэбнай  манетай, што было ў 4-5 разоў даражэй  за асігнацыі (асігнацыямі плацілі падушны падатак сяляне суседніх расійскіх губерній). На 1856 г. нядоімкі з беларусаў склалі 8 млн. руб., гэта каля 30% усіх нядоімак па імперыі. 

    Сялянская гаспадарка паступова звязвалася з рынкам праз таргі і кірмашы. Але яе гандлёвыя  сувязі насілі аднабаковы характар – амаль усе атрыманыя грошы ішлі на выплату памешчыцкіх і дзяржаўных падаткаў. На развіццё сваёй гаспадаркі, пакупку зямлі, машын, насення, жывёлы грошай не заставалася. Сялянская гаспадарка, як і раней, заставалася натуральнай. Другая крыніца грошай – адыходныя промыслы, яны былі звязаны з сезоннымі, сплаўнымі і земляробчымі работамі. Вялікая колькасць сялян працавала ў 50-я гг. на будаўніцтве чыгунак за межамі тэрыторыі Беларусі. 

    Наглядалася расслаенне сялянскіх гаспадарак, яно было больш  глыбокім у заходняй і цэнтральнай  частках Беларусі. Але заможных сялян  у Беларусі ў параўнанні з цэнтральнымі губернямі Расіі было значна меньш. 

    Такім чынам, да сярэдзіны XIX ст. працэс разлажэння феадальна-прыгонніцкай гаспадаркі паглыбіўся і можна гаварыць аб яе крызісе. Яго прыкметы – зніжэнне прыбытковасці памешчыцкіх маёнткаў; рост дзяржаўных нядоімкаў; маёмаснае і сацыяльнае расслаенне сялянства (заможная вярхушка вяла гандлёвае земляробства або валодала прадпрыемствамі і капіталамі); паступовае ўкараненне элементаў капіталізму (прымяненне вольнанаёмнай працы, машыннай тэхнікі, спецыялізацыя гаспадарак, пастаўка прадуктаў сельскагаспадарчай вытворчасці на рынак і інш.).

 

    1. Адмена прыгоннага права.Асаблiвасцi аграрнай рэформы на Беларусi.

Дзве галоўныя прычыны  абумовілі адмену прыгоннага права  ў Расіі:

існаванне прыгонніцтва стрымлівала эканамічнае развіццё дзяржавы;

узрастанне антыпрыгонніцкага  руху, перш за ўсё сярод сялянства, пагражала моцным сацыяльным выбухам. Нельга сказаць, што 'прыгонніцкая сістэма гаспадаркі зусім спыніла эканамічнае развіцце краіны. Яно працягвалася, і даволі хутка.

Так, на тэрыторыі  Беларусі з 1828 па 1860 г. колькасць прадпрыемстваў (без вінакурных)

305

павялічылася з 449 да 942, колькасць рабочых з 4674 да 9269. Калі ў 1845 г. было 9 прадпрыемстваў, дзе  прымяняліся машыны, то ў 1860 г. ужо 30. Узрастала інтэнсіфікацыя працы, кваліфікацыя працоўных, фарміравалася мясцовая буржуазія, расло гарадское

насельніцтва (з 1825 па 1861 г. яно павялічылася з 261,4 тыс. да 330 тыс. чалавек).

Памешчыцкая гаспадарка таксама паступова развівалася. Беларускія памешчыкі, прыстасоўваючыся да запатрабаванняў рынку, пераводзілі  сваю гаспадарку на вытворчасць тых  тавараў, якія карысталіся найболыпым попытам. Галоўнай рыначнай культурай  напярэдадні рэформы было жыта, а  найболып выгаднай формай рэалізацыі таварнага жыта вінакурэнне. Да прыбытковых  таварных сельскагаспадарчых культур  адносіліся таксама лён і бульба. Лён прызначаўся галоўным чынам  на экспарт, а бульба ў асноўным ужывалася  ў мясцовай вінакурнай вытворчасці. Таварнае значэнне набывала жывёлагадоўля, асабліва авечкагадоўля. Многія памешчыкі  будавалі ў сваіх маёнтках вінакурныя, цукраварныя, лесапільныя і іншыя прадпрыемствы. Працавалі на іх прыгонныя сяляне.

У цэлым эканоміка  развівалася невысокімі тэмпамі, пераважна экстэнсіўным шляхам. Экстэнсіўны шлях развіцця, папершае, меў пэўныя межы, падругое, ужо не адпавядаў запатрабаванням часу. Яскравым сведчаннем крызісу прыгонніцкай сістэмы стала Крымская вайна. Расія не здолела супрацьстаяць высокаразвітым капіталістычным краінам Заходняй Еўропы і пацярпела паражэнне. Стала відавочна, што прыгонніцкая сістэма гаспадаркі значна прайграе капіталістычнай з яе таварнаграшовымі адносінамі, рынкам працы і жорсткай канкурэнцыяй, якія выклікаюць зацікаўленасць выканаўцаў у выніках сваёй працы, падштурхоўваюць тэхнічнае развіццё,

вядуць да інтэнсіфікацыі вытворчасці і гэтым паскараюць агульны прагрэс грамадства.

На працягу ўсёй першай паловы XIX ст. пытанне аб адмене прыгоннага права займала цэнтральнае  месца ў ідэалагічных спрэчках. У  канцы 50х гадоў яно набыло найвышэйшую  вастрыню. Ва ўрадавых колах у рэшце рэшт зразумелі, што пара адмены прыгоннага права наспела і гэта лепш зрабіць "зверху", інакш можна дачакацца яго адмены "знізу". Падрыхтоўка сялянскай рэформы пачалася ў сакрэце ад шырокіх колаў грамадскасці. У студзені 1857 г. быў створаны Сакрэтны камітэт "для абмеркавання мер па ўладкаванні быту памешчыцкіх сялян". Сярод членаў камітэта разгарнуліся спрэчкі наконт умоў адмены прыгоннага права. Адны прапаноўвалі "остзейскі" варыянт, г.зн. вызваленне сялян без зямлі, інш^ія жадалі, каб цар узяў ініцыятыву на сябе і дараваў вольнасць сялянам ад свайго імя, некаторыя лічылі, што ўмовы вызвалення сялян павінны выпрацаваць памешчыкі. Да канца ліпеня 1857 г. быў складзены кампрамісны варыянт вызваліць сялян з сядзібай, які і атрымаў перавагу. Зямля

павінна выкупляцца на працягу 10 15 гадоў па цане, якая ўключала б у сябе і кампенсацыю страты памешчыкам яго ўлады над асобай селяніна; польны надзел мог быць зменшаны і аддадзены селяніну ў карыстанне за асобную плату грашыма ці працай; у аддаленан будучыні мог адбыцца выкуп гэтай зямлі па добраахвотнай дамоўленасці памешчыка з селянінам. Рэформу было вырашана пачынаць з заходніх губерняў.

Перш за ўсё мясцовыя памешчыкі значна болып, чым памешчыкі ў іншых раёнах Расіі, былі ўцягнуты ў таварнаграшовыя адносіны. Гэта абумоўлівалася блізкасцю да заходнееўрапейскага рынку. Адчуваючы хібы прыгоннай працы, некаторыя ўладальнікі памесцяў ужо ў першай чвэрці XIX ст. выступалі з праектамі беззямельнага вызвалення сялян. Праўда, тады большасць памешчыкаў гэтыя праекты не падтрымала, яны былі адхілены і ўрадам. Апошні таксама разумеў, што ўвядзенне ў 40х гадах абавязковых інвентароў памешчыцкіх гаспадарак у заходніх губернях прывяло памешчыкаў Беларусі да хуткан і непазбежнай страты імі сваёй улады над сялянамі і, разлічваючы на болып выгадныя для сябе ўмовы адмены прыгонніцтва, яны першымі адгукнуцца на сакрэтную прапанову ўрада. Да гэтага трэба дадаць 1 тое, што для самадзяржаўя апазіцыйна настроенае польскае дваранства ўяўляла пагрозу палітычнай небяспекі — неабходна было як мага хутчэй пазбавіць яго магчымасці выкарыстаць сялянскія хваляванні ў сваіх нацыянальных інтарэсах.

Але для ўрада  было вельмі важна, каб ініцыятыва адмены прыгоннага права зыходзіла ад памешчыкаў, якія заставаліся галоўнай сацыяльнай апорай улады. Узяць на сябе афіцыйную ініцыятыву ў такой складанай справе, а значыць, і несці поўную адказнасць за яе выкананне Аляксандр II не адважваўся. Паколькі памешчыкі таксама асабліва не спяшаліся з прапановамі аб скасаванні прыгонніцтва, памешчыцкую "ініцыятыву" трэба было арганізаваць. Зрабіць гэта аказалася не вельмі цяжка. Справа ў тым, што генералгубернатар Віленскай, Ковенскай і Гродзенскан губерняў В.І.Назімаў і імператар Аляксандр II былі сябрамі дзяцінства. Яшчэ ў маі 1856 г. на іх сустрэчы ў Брэсце В.І.Назімаў запэўніў імператара, што дваране яго генералгубернатарства, бачачы вынікі вызвалення сялян у суседніх прыбалтыйскіх губернях, дзе сяляне атрымалі асабістую свабоду яшчэ ў пачатку XIX ст., пагадзіліся б на падобную рэформу. Летам 1857 г. Аляксандр II ізноў сустрэўся з В.І.Назімавым, цяпер ужо ў Вільні, і генералгубернатар пацвердзіў, што памешчыкі паўночназаходніх губерняў гатовы выступіць з ініцыятывай адмовы ад прыгоннага права. Імператар, безумоўна, адобрыў гэту "ініцыятыву".

Пад націскам В.І.Назімава інвентарныя камітэты Віленскай, Гродзенскай і Ковенскай губерняў прынялі рашэнне не займацца пытаннямі рэгулявання адносін паміж памешчыкамі і сялянамі, для чаго яны і былі калісьці створаны, а пагадзіліся бязвыплатна вызваліць сялян,

пакінуўшы памешчыкам усю зямлю і сялянскую нерухомасць. Гэта рашэнне В.І.Назімаў у верасні 1857 г. накіраваў міністру ўнутраных спраў. У кастрычніку ён асабіста прыехаў у Пецярбург і папрасіў даць яму далейшыя інструкцыі. Імператар загадаў паскорыць вырашэнне гэтага пытання. Хутка такая інструкцыя для Назімава была распрацавана, і 20 лістапада 1857 г. Аляксандр II падпісаў і накіраваў рэскрыпт (прадпісанне) генералгубернатару Віленскай, Ковенскай і Гродзенскай губерняў В.І.Назімаву аб заснаванні з прадстаўнікоў мясцовых памешчыкаў трох губернскіх камітэтаў і адной агульнай камісіі ў Вільні для падрыхтоўкі мясцовых праектаў паляпшэння быту памешчыцкіх сялян. Крыху пазней падобныя камітэты былі створаны і ў іншых губернях Расіі.

Змест рэскрыпта  сведчыў аб тым, што ініцыятыва памешчыкаў аб вызваленні сялян па "остзейскаму" ўзору была памайстэрску выкарыстана  вярхоўнай уладай для прапановы, нечаканай для памешчыкаў. Праграма ўрада, якую трэба было абмеркаваць  у створаных камітэтах, давала прыгонным сялянам грамадзянскія правы, але захоўвала вотчынную ўладу памешчыка. За памешчыкам заставалася права ўласнасці на ўсю зямлю. Сялянам пакідалі сядзібныя надзелы, якія яны на прадягу пэўнага часу павінны былі выкупіць. Звыш гэтага прадугледжвалася даць сялянам у карыстанне пэўную колькасць зямлі "для забеспячэння іх быту і для выканання іх абавязкаў перад урадам і памешчыкам", за якую сялян абавязвалі плаціць аброк альбо працаваць на памешчыка. Памешчык атрымліваў таксама права паліцэйскага нагляду за сялянамі. Пры гэтым будучыя адносіны сялян і памешчыкаў з'яўляліся б гарантыяй своечасовай платы першымі дзяржаўных і земскіх падаткаў. У рэскрыпце нічога не было сказана аб адмене прыгоннага права, але 21 лістапада 1857 г. у "Дадатковай адносіне" ўжо недвухсэнсоўна паяснялася, што галоўным у "паляпшэнні быту памешчыцкіх сялян" з'яўляецца адмена прыгоннага права.

Информация о работе Рэформы рускага царызму 60-70 гадоу 19 ст. на Беларусi