Автор: Пользователь скрыл имя, 10 Ноября 2010 в 14:24, контрольная работа
Рэформы пачаліся са спробы змяніць становішча дзяржаўных сялян, аднак прадугледжвалася, што гэта будзе першы вопыт вырашэння агульнасялянскага пытання.
Правядзенне рэформы было звязана з імем графа П.Д.Кісялева, яе аўтара і распрацоўшчыка, які ўзначальваў V Аддзяленне “ўласнай яго імператарскай вялікасці канцылярыі”, а пасля – Міністэрства дзяржаўнай маемасці. Гэта быў высокаадукаваны чалавек, прыхільнік абмежавання прыгоннага права.
Рэформа П.Д.Кісялева цікавая для нас, па- першае, тым, што малавядомая; па- другое, з прычыны яе значнасці ў працэсе вырашэння агульнасялянскага пытання; па- трэцяе, таму што ў заходніх губернях Расіі, у тым ліку і на Беларусі, яна была больш глыбокай і па свайму зместу, і па выніках, чым у Цэнтральнай Расіі. Гэта тлумачылася вастрыней сялянскага пытання ў беларускіх губернях. Царскі ўрад хацэў хутчэй сцерці розніцу паміж узроўнем развіцця далучаных губерняў і Расіі, прытушыць выбуханебяспечныя тэндэнцыі, баяўся зліцця сялянскіх хваляванняў са шляхецкім рухам.
1. Сацыяльна-эканамічнае развіцце ў канцы 18 – 50 х гг. ХІХст………1
2. Адмена прыгоннага права. Асаблівасці аграрнай рэформы на Беларусі……………………………………………………………………7
3. Буржуазныя рэформы другой паловы ХІХ ст ……………………………………………………………………………..
Рэформа
уніфікавала павіннасны
Рэформы
30 – 50 –х гадоў захоувалі сваю
чыста дваранскую
Абагульняючы
ўсе сказанае, хацелася б адзначыць,
што пытанне аб далученні
Адмена прыгоннага
права. Асаблівасці аграрнай рэформы
на Беларусі.
У сярэдзіне ХІХ ст. у Беларусі, як і ва ўсёй Расіі, адбываўся працэс разлажэння феадальна-прыгонніцкай сістэмы і развіцця новых капіталістычных адносін.
Адным з палітычных фактараў, які вымусіў царызм пайсці на адмену прыгоннага права, з’явілася паражэнне Расіі у Крымскай вайне (1853-1856 гг.).
Шырокі размах прыняў сялянскі рух. Ён ахапіў усе беларускія губерніі. Перш за ўсё сяляне патрабавалі адмяніць баршчыну і аброк і бясплатна перадаць у іх уласнасць зямлю, якую яны апрацоўвалі.
У гэтай абстаноўцы нарастання крызісу царызм пайшоў на адмену прыгоннага права “зверху” шляхам рэформы, каб папярэдзіць адмену яго “знізу” рэвалюцыйным шляхам. Маніфест Аляксандра ІІ аб адмене прыгоннага права быў выданы 19 лютага 1861 г. У “Агульным палажэнні” маніфесту дэкларавалася, што прыгоннае права адмянялася, а памешчык пазбаўляўся права распараджацца сялянамі як сваёй уласнасцю. Сяляне атрымалі шэраг грамадзянскіх правоў: яны маглі заключаць здзелкі, займацца гандлем і промысламі, валодаць маёмасцю, несці асабістую адказнасць перад судом, уступаць у шлюб без дазволу памешчыка, набываць ва ўласнасць нерухомую і рухомую маемасць і прадаваць яе, запісвацца ў саслоўі мяшчан ці купцоў, паступаць на службу ці ў навучальную ўстанову. Абвяшчалася таксама, ўто пакаранне селяніна магло адбыцца толькі па судовым прыгаворы ці законным распарадженні ўрадавых і грамадскіх улад. Гэтыя правы карэнным чынам змянялі становішча сялян. Памешчыкі страцілі паліцэйскую і судовую ўладу над вескай і разам з тым вызваляліся ад усялякай адказнасці за яе лес, за выплату сялянамі падаткаў і выкананне павіннасцей на карысць дзяржавы. Дзяржава ўступала ў непасрэдныя ўзаемадачыненні з сялянамі, абмінаючы памешчыкаў. У сувязі з гэтым уводзіліся выбарныя органы сялянскага самакіравання – сельскія старасты і валасныя праўленні на чале са старшыней.
Галоўным іх абавязкам з’яўляліся раскладка і збор падаткаў, кантроль за выкананнем сялянамі шматлікіх павіннасцей, рэгуляванне пазямельных адносін сялян, арганізацыя ў весцы паліцэйскай службы (соцкія, дзесяцкія), безумоўнае выкананне ўсіх распараджэнняў урадавых чыноўнікаў і паліцыі.
Памешчыкі прызнаваліся ўласнікамі ўсёй належачай ім да рэформы зямлі. Частку яе яны вымушаны былі адвесці для сялянскіх надзелаў. На працягу 9 гадоў сяляне абавязаны былі трымаць адведзены ім надзел і выконваць за гэта павіннасці. У гэты перыяд яны лічыліся часоваабавязанымі і маглі пакідаць сваё месца жыхарства толькі з дазволу памешчыка. Толькі пасля выкупу сваёй зямлі сяляне залічваліся ў разрад сялян-уласнікаў.
Для вызначэння зямельных адносін паміж памешчыкамі і часоваабавязанымі сялянамі складаліся статутныя граматы, у якіх былі запісаны памеры сялянскіх надзелаў і павіннасцяў. На большай частцы тэрыторыі Беларусі за сялянамі замацоўваліся дарэформенныя надзелы. Адрэзкі зямель дапускаліся толькі у тых выпадках, калі памер сялянскага надзелу быў вышэйшы інвентарнага або калі ў памешчыка пасля рэформы заставалася менш 1/3 прыналежных яму зямель. Лепшыя па якасці ўчасткі памешчыкі пакідалі ў сваім карыстанні.
На працягу ўсяго часу, калі сяляне лічыліся часоваабавязанымі, за карыстанне зямлёй яны павінны былі выконваць на карысць памешчыка шэраг павіннасцяў. Заставаліся галоўныя з іх – паншчына і аброк.
Выкупная сума была значна вышэй рыначнага кошту на зямлю. Яна ўключала не толькі кошт зямлі, але і выкуп асобы сяляніна. Дзяржава выплочвала памешчыкам 80% выкупной каштоўнасці, астатнія 20% выкупу плацілі сяляне. Сума, выплачаная казной памешчыкам, аб’яўлялася сялянскім доўгам дзяржаве, які трэба было выплаціць за 49 гадоў. Так былыя памешчыцкія сяляне 5 беларускіх губерняў з 1861 па 1907 г. выплацілі за надзелы ў 3,3 раза больш, чым тыя каштавалі па рыначнай цане.
Такім чынам, увесь ход падрыхтоўкі рэформы паказвае, што яна насіла грабежніцкі характар у адносінах да сялян. Яе сутнасць заключалася ў забеспячэнні памешчыкаў зямлёй і рабочымі рукамі. Таму ва ўсе органы, якія непасрэдна праводзілі рэформу на месцах, уваходзілі памешчыкі.
Рэформа не магла задаволіць сялян, якія змагаліся за поўнае знішчэнне прыгонніцкіх адносін. На працягу 1861 г. на Беларусі адбылося 379 хваляванняў сялян. У 1863 г. успыхнула польскае паўстанне, якое ахапіла частку тэрыторыі Беларусі і Літвы. Імкнучыся аслабіць паўстанне і прыцягнуць на свой бок беларускіх сялян, урад унёс грунтоўныя змяненні ў ход рэформы. Па загаду ад 1 сакавіка 1863 г. быў уведзены абавязковы выкуп сялянскіх надзелаў у Віленскай, Гродзенскай, Ковенскай, Мінскай губернях і ў некаторых уездах Віцебскай. З гэтага дня сяляне пераходзілі ў разрад сялян-уласнікаў. Пры гэтым іх выкупныя плацяжы былі зменшаны на 20%. У выніку змяненняў у рэформе сяляне Беларусі атрымалі больш вялікія надзелы і па больш нізкаму кошту, чым у другіх месцах Расіі. Але значная частка сялян (37,5%) мела надзелы недастатковых памераў. Атрымаўшы 10-15 дзесяцін зямлі, яны былі не ў стане пракарміць сям’ю толькі са сваёй гаспадаркі. Значная колькасць сялян жыла выключна з пабочных заработкаў. Паўстанне 1863 г. аказала ўплыў таксама на землеўпарадкаванне дзяржаўных сялян. Па ўказу 1867 г. дзяржаўныя сяляне заходніх губерняў былі прылічаны да разраду ўласнікаў. Іх надзелы былі павялічаны на 25,6%. Зробленыя ўрадам уступкі, безумоўна, палепшылі становішча сялян заходніх губерняў у параўнанні з іншымі рэгіенамі Расіі і стварылі больш спрыяльныя ўмовы для развіцця капітплізму ў Літве і на Беларусі. Увогулле, рэформа 1861 г.дала значны штуршок развіццю буржуазных адносін у Расіі. За некалькі дзесяцігоддзяў тут адбыліся такія пераўтварэнні, на якія ў некаторых краінах Захаду патрэбны былі цэлыя стагоддзі. Разам з тым рэформа несла ў сабе шмат супярэчнасцей. У Расіі захавалася мноства феадальных перажыткаў, што стала адметнай рысай і асноўнай асаблівасцю расійскага капіталізму.
Такім чынам, нягледзячы на асобныя ўступкі, зробленыя царскім урадам у сувязі з паўстаннем 1863 г., сяляне Беларусі знаходзіліся ў цяжкім становішчы. Захоўваліся вялікія памешчыцкія латыфундыі, пазямельная абшчына, былыя формы павіннасцяў. Увогуле ж змяненне ўмоў адмены прыгоннага права спрыяла больш хуткаму капіталістычнаму развіццю гаспадаркі Беларусі пасля рэформы.
Адмена прыгоннага
права абумовіла неабходнасць правядзення
рэформ грамадскага ладу. У Расіі
былі праведзены судовая, цэнзурная, земская,
школьная, гарадская і ваенная
рэформы. Пасля паўстання 1863-1864 гг. царскі
ўрад палітычна не давяраў польскай
шляхце, якая складала пераважную большасць
памешчыкаў у Беларусі. Гэтыя абставіны
паўплывалі на ход рэформ на Беларусі.
Буржуазныя рэформы другой паловы ХІХ
ст.
Рэформы дзяржаўнага ладу. У 60 – 70 –я гг. Урадам Аляксандра ІІ у Расіі былі праведзены ваенная, земская, судовая, школьная, цэнзурная, гарадская і іншыя рэформы, якія ў пэўнай меры садзейнічалі размыванню саслоўнай структуры грамадства і перабудове яго на буржуазны лад. Аднак яны не пахіснулі абсалютную ўладу расійскіх манархаў.
Ваенная
рэформа (1862 – 1874 гг.) уводзіла замест рэкруцкай
сістэмы камплектавання арміі з прадстаўнікоў
падатных саслоўяў усеагульную воінскую
павіннасць. Быў рэарганізаваны цэнтральны
ваенны апарат. Адбывалася тэхнічнае пераўзбраенне
арміі. Па статуту 1874 г. аб воінскай павіннасці
яе абавязаны былі адбываць незалежна
ад саслоўя ўсе мужчыны, якія дасягнулі
20-гадовага ўзросту. Тэрмін абавязковай
службы ў сухапутным войску скарачаўся
да 6, а на флоце – да 7 гадоў. Тым, хто атрымаў
вышэйшую ці сярэднюю адукацыю, тэрмін
службы змяншаўся ў некалькі разоў. Ваенная
рэформа ўмацоўвала абароназдольнасць
краіны і садзейнічала ломцы саслоўных
перагародак.
Земская рэформа (1864 г.) дазволіла ўтварыць на большай частцы тэрыторыі Еўрапейскай Расіі выбарныя органы (земствы) для кіравання ў губерніях і паветах мясцовай гаспадаркай, адукацыяй, аховай здароўя. Выбарчы закон забяспечваў перавагу ў земствах паместнага дваранства. Тым не менш у іх былі прадстаўлены і гараджане, і сяляне. Нягледзячы на абмежаваныя паўнамоцтвы, земствы шмат зрабілі і ў сацыяльна – эканамічным, і ў культурным развіцці тых мясцовасцей, дзе яны дзейнічалі. Земскія ўстановы сталі цэнтрамі згуртавання апазіцыйных царызму грамадскіх сіл, у тым ліку ліберальная і дэмакратычнай інтэлігенцыі.
Аднак на Беларусь, Літву і Правабярэжную Украіну закон аб земствах не распаўсюджваўся па палітычных матывах: царскі ўрад пасля падаўлення паўстання 1863 – 1864 гг. Не давяраў мясцовым польскім памешчыкам, у рукі якіх – з прычыны іх большасці – трапілі б земствы. Адсутнасць земстваў адмоўна адбівалася на развіцці гаспадаркі, культуры і грамадска – палітычнага жыцця Беларусі. Земствы на Беларусі былі ўведзены толькі ў 1911 г. на тэрыторыі Віцебскай, Мінскай і Магілёўскай губерняў. Прычынай адсутнасці земстваў у Віленскай і Гродзенскай губернях была значная ўдзельная вага насельніцтва каталіцкага веравызнання. Магчымае ўзмацненне польскага ўплыву ў земскіх выбарных органах непакоіла ўрад.
Судовая рэформа пачалася ў Расіі ў 1864 г. У выніку гэтай рэформы саслоўныя суды, якія з’явіліся пры Кацярыне ІІ , былі заменены агульнымі для ўсіх саслоўяў судовымі ўстановамі. Абвяшчалася адкрытасць і незалежнасць суда ад ўрада. У паветах уводзіліся міравыя, у губерніях – акруговыя суды. Крымінальныя справы ў акруговых судах разглядаліся з удзелам прадстаўнікоў грамадскасці – прысяжных засядацеляў, якія незалежна ад суддзяў выносілі рашэнне: вінаваты падсудны ці не. Старшыня і два члены суда, улічваючы іх рашэнне, вызначалі меру пакарання або вызвалялі падсуднага. Падсудным аказвалі дапамогу адвакаты, якія не залежалі ад ўрада.
На Беларусі судовая рэформа пачалася толькі ў 1872 г. Затрымка правядзення рэформы была звязана з існаваннем на тэрыторыі Беларусі да 1868 г. ваеннага становішча. Міравыя суддзі, у адроозненне ад Расіі, тут не выбіраліся (з прычыны адсутнасці земстваў), а назначаліся міністрам юстыцыі і цалкам залежалі ад яго. Акруговыя суды былі ўведзены ў Беларусі толькі ў 1883 г. Пры гэтым улады пакінулі за сабою права фарміраваць склад прысяжных засядацеляў. З прынцыпамі судовай рэформы не стасаваліся валасныя сялянскія суды, уведзеныя рэформай 19 лютага 1861 г. Аднак яны працягвалі дзейнічаць.
Школьная рэформа (1864 г.) зыходзіла з прынцыпу ўсесаслоўнасці адукацыі. Саслоўныя абмежаванні пры паступленні ў сярэднія і вышэйшыя навучальныя ўстановы адмяняліся. Адбор навученцаў у іх вызначаўся высокай платай за навуанне. У адрозненне ад цэнтральных губерняў Расіі ў Беларусі не было земскіх школ і грамадства не дапускалася да кіраўніцтва школьнай спрвай. Сістэмай народнай адукацыі тут поўнасцю кіравалі чыноўнікі. Усе школы дзейнічалі на рускай мове. Мовы мясцовага насельніцтва – беларуская, польская, яўрэйская – у школу не дапускаліся.
Пачатковую адукацыю давалі народныя вучылішча, сярэднюю – гімназіі. Яны падзяляліся на класічныя і рэальныя. У класічных гімназіях пераважалі гуманітарныя прадметы, шмат часу адводзілася вывучэнню лацінскай і грэчаскай моў. У рэальных гімназіях гэтыя мовы не вывучаліся. Замест іх пашыралася праграма па матэматыцы і прыродазнаўству. У 1871 г.рэальныя гімназіі былі пераўтвораны ў рэальныя вучылішча, у якіх рэзка скарачалася вывучэнне агульнаадукацыйных прадметаў. У класічных гімназіях з таго ж года спынялася выкладанне прыродазнаўства,скарачалася колькасць урокаў па літаратуры і гісторыі і на 50 % павялічваўся час на вывучэнне старажытных моў.
Цэнзурная рэформа (1865 г.) некалькі пашырыла магчымасці друку. Творы вялікіх памераў, а таксама ўсе выданні навуковых устаноу маглі друкавацца без папярэдняй цэнзуры. Улады жорстка абмяжоўвалі выдачу дазволу на новыя перыядычныя выданні, незалежныя ад ўраду. У Беларусі такое выданне (газета “Минский листок”) з’явілася толькі ў 1886 г. Кожны падаткаў і нумар газеты перад выхадам у свет праходзіў папярэднюю цэнзуру. Выданні на беларускай, польскай, яўрэйскай мовах у Беларусі не дазваляліся.
Гарадская рэформа ў Беларусі пачалася ў 1875 г. (на5 гадоў пазней, чым у расіі). Яна прадугледжвала выбранне органаў самакіравання ў гарадах на аснове маемаснага цэнзу. Выбарчым правам надзяляліся ўсе плацельшчыкі гарадскіх падаткаў – уласнікі зямлі, дамоў, прамысловых і гандлевых прадпрыемстваў. Яны падзяляліся на тры выбарчыя сходы, кожны з якіх плаціў 1/3 агульнай сумы падаткаў і выбіраў 1/3 дэпутатаў (“гласных”) гарадской думы. У першы сход уключаліся нямногія багатыя гараджане, у другі – больш шырокая сярэдняя праслойка, у трэці – усе астатнія. Дума выбірала свой выканаўчы орган – гарадскую ўправу на чале з гарадскім галавою. Органы гарадскога самакіравання займаліся пытаннямі добраўпарадкавання гарадоў, развіцця камунальнай гаспадаркі, прамысловасці, гандлю, транспарту, аховы здароўя, народнай адукацыі. Іх дзейнасць рэгулявалася губернскай урадавай адміністрацыяй.
Указ
ад 29 красавіка 1875 г. аб распаўсюджванні
гарадской рэформы на
У
пачатку 1881 г. Аляксандр 2 пагадзіўся
з прапановай міністра
Спіс выкарыстанай літаратуры
Новік Я., Марцуль Г. Гісторыя Беларусі ў 2 – х частках. Ч. 1., Мн., 1998
Нарысы гісторыі
Беларуст
Информация о работе Рэформы рускага царызму 60 – 70 –х гг. ХІХ ст. на Беларусі