Павстание 1794г на Беларуси

Автор: Пользователь скрыл имя, 12 Января 2011 в 23:50, реферат

Описание работы

Паўстанне пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі вядзе свой пачатак ад абвяшчэння 24 сакавіка 1794 г. Кракаўскага акта паўстання. У ім былі вызначаны асноўныя мэты паўстанцаў: пазбаўленне ад іншаземнай акупацыі, барацьба за поўную суверэннасць Рэчы Паспалітай, аднаўленне яе ў межах 1772 г., вяртанне рэфарматарскіх рашэнняў Канстытуцыі 3 мая 1791 г. Лозунг паўстання — «вольнасць, цэласць, незалежнасць» — стаў таксама лозунгам касцюшкаўцаў і на Беларусі, ва ўсім Вялікім княстве Літоўскім.

Работа содержит 1 файл

УВОДЗIНЫ.doc

— 160.50 Кб (Скачать)

     А ў Гародню 14 мая перабіраецца павятовая  «парадкавая камісія», утвораная 9 мая  ў Саколцы. Яна пачынае актыўную працу па фарміраванні паўстанцкага войска. На 7 чэрвеня ў Гарадзенскім павеце было мабілізавана на паўстанне да 5 тысяч рэкрутаў.

     9 мая ў Берасці ўтвараецца ваяводская  «парадкавая камісія», афіцыйна  ўхваляецца рашэнне аб далучэнні  ваяводства да паўстання. У  склад берасцейскай камісіі   ўвайшло 8 чалавек праваслаўнага  веравызнання, з якіх ігумен Грыгароўскі праз некаторы час стаў нават яе старшынёй (рэч дагэтуль нечуваная ў Рэчы Паспалітай). 15 мая Т. Касцюшка звярнуўся да сваіх землякоў са спецыяльнай адозвай. Ён вітаў іх далучэнне да Кракаўскага акта. Асабліва адзначыў годны падтрымкі і распаўсюджвання прыклад рэлігійнай талерантнасці і супрацоўніцтва з праваслаўным насельніцтвам.

     Найбольш  небяспечнай для расійскага войска бачылася магчымасць пашырэння паўстання  на тэрыторыі Беларусі, якая была далучана да Расіі паводле I і II падзелаў. На тое  былі свае падставы. Панічныя рапарты з Нясвіжа да імператрыцы дасылае генерал-губернатар «мінскі, ізяслаўскі і брацлаўскі» Туталмін. Ён не перастае дамагацца ў князя М. Рапніна, прызначанага рэскрыптам Кацярыны II ад 22 красавіка 1794 г. камандуючым расійскім войскам на тэрыторыі ВКЛ, узмацнення мяжы 2-га падзелу больш значнымі вайсковымі сіламі. Адначасова паведамляе аб падазроных з'ездах шляхты, пашырэнні паўстанцкай агітацыі і збіранні зброі нават сялянамі. Пачынаецца тэрміновае ўмацаванне фарты фікацыйных збудаванняў у Нясвіжы. Сучаснікі адзначаюць атмасферу агульнай панікі сярод адміністрацыі ў Менску. Былі зроблены захады да магчымага пераводу ў Слуцк у выпадку небяспекі менскіх кас і архіваў. Справа даходзіла да таго, што ад афіцэраў, якія прыбывалі з ахопленых паўстаннем тэрыторый Рэчы Паспалітай, пад прысягай патрабавалі, каб маўчалі аб усім, што там адбываецца.

     

     1 чэрвеня Я. Ясінскі выдае загад павятовым органам кіравання паўстаннем аб утварэнні 300 асабовых конных атрадаў з усіх прыдатных трымаць зброю людзей. Гэтыя атрады павінны былі, перайшоўшы межы другога падзелу, распачаць партызанскія дзеянні ў тыле расійскага войска. Для лепшай арганізацыі гэтай справы Ясінскім была складзена спецыяльная «Інструкцыя для ўваходзячых у кардон расійскі». Апрача арганізацыйных вайсковых пытанняў у «Інструкцыі» асаблівая ўвага звярталася на ўздзеянне на мясцовае насельніцтва, каб «заахвочваць шляхту і люд» да паўстання. Гэтая ініцыятыва была ўхвалена Т. Касцюшкам, які сам праз два тыдні выдаў аналагічны ўніверсал.

     Найбольш буйнымі рэйдамі на тэрыторыі Беларусі I і II падзелаў былі выправы атрадаў паўстанцаў пад кіраўніцтвам М.К. Агінскага (на Дынабург) і С. Грабоўскага (на Меншчыну) у жніўні 1794 г. Атрад М. Агінскага налічваў каля 2,5 тыс. чалавек, з іх да    1 тыс. конных. Пяхоты было каля паўтары тысячы чалавек, з якіх толькі Мiхал Клеафас Агiнскi                300 чалавек мелі стрэльбы. Астатнія 1200 чалавек былі ўзброены толькі пікамі і косамі. Гэта пераважна былі сяляне. Пакінуўшы асноўную частку свайго атрада на Браслаўшчыне, М. Агінскі з трымястамі найбольш падрыхтаванымі і ўзброенымі паўстанцамі накіраваўся да Дынабурга. Але ўзяць горад не ўдалося. Было толькі спалена яго прадмесце.

     Атрад С. Грабоўскага пры ўваходзе на Меншчыну налічваў крыху болей 2 тысяч чалавек. Адной з галоўных мэт рэйду С. Грабоўскага было адцягненне сілаў ворага на сябе ад Вільні і Гародні. Адначасова псаваліся камунікацыі, разбураліся масты, рабіліся засекі на дарогах. Атрад С. Грабоўскага таксама быў недастаткова ўзброены і падрыхтаваны. Абмінуўшы Менск, атрад рушыў праз Пухавічы на Бабруйск. Там быў знішчаны невялікі гарнізон. Але супрацьстаяць вялікім сілам расійскага войска атрад С. Грабоўскага доўга не мог і вымушаны быў павярнуць назад          4 верасня пад Любанню ён быў разбіты. А сам С. Грабоўскі трапіў у палон. Толькі невялікая частка яго атрада здолела выратавацца.

     Паступова ініцыятыва пераходзіць у рукі праціўніка 26 чэрвеня Я. Ясінскі не здолеў перамагчы  ў бітве пад в.Солы аб'яднаныя  расійскія сілы пад кіраўніцтвам М.Зубава і Бенігсена. Пасля чаго Ясінскі ад'язджае ў Варшаву. 3 гэтага часу расійскія войскі пераходзяць да наступальных дзеянняў. Да таго ж прызнаны Т. Касцюшкам 4 чэрвеня галоўнакамандуючым усімі ўзброенымі сіламі паўстання ў ВКЛ  М.Вяльгорскі зусім не адпавядаў гэтай пасадзе і нічым сябе не праявіў. (3-5 жніўня ў сувязі з хваробай     М.Вяльгорскага яго замяшчае Макраноўскі). Тэрыторыя паўстання на Беларусі пачынае звужацца. На сярэдзіну ліпеня расійскія войскі кантралявалі ўсё Наваградскае ваяводства і частку Берасцейскага.

     19 ліпеня спроба расійцаў захапіць  Вільню заканчваецца няўдачай. Але  з таго часу яны ўжо не  пакідаюць яе ваколіц. 12 жніўня расійскія войскі канчаткова займаюць Вільню. У верасні на тэрыторыю паўднёвых паветаў Беларусі ўваходзяць атрады Суворава. Спачатку пад в.Крупчыцы каля Кобрына і канчаткова пад Бярэсцем яны разбіваюць корпус Серакоўскага, складзены з «каронных» і беларускіх атрадаў.

     Бітва пад Крупчыцамі (17. IX. 1794), у якой з  абодвух бакоў удзельнічала да 20 тыс. чалавек, была самай буйной з часоў паўстання. У ёй загінула каля трох тысяч паўстанцаў. Большасць з іх — неспрактыкаваныя сяляне-касінеры, частка якіх была пасечана казакамі за сценамі Крупчыцкага кляштару кармелітаў, дзе яны шукалі паратунку.

     Даўжэй  паўстанне пратрымліваецца каля Гародні. Сюды ў рэшце рэшт перабіраецца і «Цэнтральная Дэпутацыя ВКЛ» — новы орган па кіраўніцтву паўстаннем, які ў пачатку чэрвеня прыйшоў на замену Літоўскай Радзе. Сюды ж на адзін дзень, 30 верасня, паспявае прыехаць Т. Касцюшка (адзіны раз за ўвесь час паўстання на тэрыторыі Беларусі). Але і Гародню па загаду Т. Касцюшкі з 1 кастрычніка пакідаюць паўстанцы. Рэшткі паўстанцкага войска ВКЛ праз Саколку і Беласток адступаюць да Варшавы. Там, пры гераічнай абаронё варшаўскага прадмесця, Прагі, гіне Я. Ясінскі.

     Паўстанне 1794 г. на Беларусі пратрымалася крыху  болей пяці месяцаў. Але яно змагло адцягнуць на сябе значныя сілы расійскіх  войскаў. Гэта не дазволіла адразу кінуць іх супраць атрадаў Т. Касцюшкі. Адной  з прычын паражэння паўстання  на тэрыторыі Беларусі з'яўлялася адсутнасць адзінага камандавання, належнага ўзаемадзеяння ў паўстанцкім войску, няздольнасць вайсковага кіраўніцтва. Але галоўнай прычынай бачыцца палавінчатасць аб'яўленых рэформаў, пастаянная аглядка на шляхецтва, якое не хацела да-пускаць рзвалюцыйнага выступлення сялянства і мяшчанства. Так, выдадзены 7 мая 1794 г. Т. Касцюшкам знакаміты «Паланецкі універсал» ствараў падставу для аблягчэння становішча сялянства ў Рэчы Паспалітай. Гэтым універсалам усім прыгонным сялянам надавалася ўласная свабода, прызнавалася спадчыннае права карыстання зямлёй, якую яны абраблялі, значна аблягчаліся павіннасці. Але, каб канчаткова не адштурхнуць ад паўстання шляхту, Т. Касцюшка вымушаны быў улічваць і яе інтарэсы. Прыгон не быў скасаваны. Гэта не дазволіла перарасці паўстанню ва ўсенародны рух, а таксама спарадзіла раскол у лагеры паўстанцаў. Такія акалічнасці спрыялі рускаму войску на чале з Суворавым і Ферзенам атрымаць шэраг перамог і задушыць паўстанне.

     Цяпер пытанне аб захаванні Рэчы Паспалітай не стаяла, і апошні яе падзел адбыўся ў кастрычніку 1795 г. Расія атрымала Заходнюю Беларусь i Усходнюю Лiтву, а так сама Украiну да Заходняга Буга. Аўстрыя i Прусiя захапiлi карэнныя землi, частку ўкраiнскiх i літоўскiх зямель. Рэч Паспалітая была знiшчана, а польскi народ на доўгiя гады аказаўся пад сацыяльным i нацыянальным прыгнётам.

     У заняпадзе Рэчы Паспалітай можна  бачыць гістарычную заканамернасць спынення функцыянавання практычна  замарожаных, незмяняльных палітычных структур. Прыклад Расійскай імперыі  і прыклад Рэчы Паспалітай уяўляюць два шляхі развіцця феадалізму: таталітарны і дэмакратычны. I адзін, і другі забяспечваў жыццяздольнасць феадальнай сістэмы. Пры зараджэнні і развіцці новых капіталістычных адносін узнікла неабходнасць рэфармавання грамадства. Яно ж патрабавала падпарадкавання дзяржаве гаспадарчых і палітычных механізмаў, а значыць, моцнай цэнтральнай улады. Пры таталітарнай сістэме такая ўлада канцэнтравалася ў руках манарха-дыктатара (той жа Пётр I, Кацярына II), пры дэмакратычнай — размывалася (сейм з яго правам liberum veto). Менавіта тая акалічнасць, што дэмакратычныя інстытуты Рэчы Паспалітай не здолелі выпрацаваць, развіць цэнтралізатарскіх пачаткаў, не дазволіла кіруючым колам Рэчы Паспалітай, якія тым больш адчувалі неймаверны знешні ўціск, адарвацца ад старой сістэмы і выйсці на новы віток палітычных і вытворчых адносін, а тым самым і прадухіліць дзяржаўную катастрофу.

     Асноўная  маса насельніцтва — сяляне і мяшчане  Беларусі — індэферэнтна ўспрынялі  распад Рэчы Паспалітай. Жыццё ў  гэтай няшчаснай, запрададзенай дзяржаве не давала спадзяванняў на нейкія змены. Новыя ж гаспадары, новыя парадкі заўсёды неслі ў сабе надзеі на лепшую будучыню. Іншая справа, што надзеі тыя не спраўджваліся.

     ЛІТАРАТУРА:

  1. Нарысы гiсторыi Беларусi. У 2-х ч. Ч.1. М.П.Касцюк, У.Ф. Iсаенка, Г.В.Штыхаў i iнш.  Мн.: Беларусь, 1994.-527с.
  2. Гiсторыя Беларусi: У 2 ч. Ч.1. Вучэбны дапаможнiк. Пад рэд. Я.К.Новiка. Мн.: Унiверсiтэцкае, 1998. – 416 с.
  3. Энцыклапедыя гiсторыi Беларусi: У 6 т. Беларус.Энцыкл.;  Мн.: БелЭн, 1997. – 432 с.
  4. Гісторыя Беларусі: У 2 ч.: Ч. 1: Са старажытных часоў да канца XVIII ст.: Курс лекцый. І.П. Крэнь, І.І. Коўкель, С.В. Марозава, С.Я. Сяльверстава, І.А. Фёдараў.с.573-583

Информация о работе Павстание 1794г на Беларуси