Автор: Пользователь скрыл имя, 12 Января 2011 в 23:50, реферат
Паўстанне пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі вядзе свой пачатак ад абвяшчэння 24 сакавіка 1794 г. Кракаўскага акта паўстання. У ім былі вызначаны асноўныя мэты паўстанцаў: пазбаўленне ад іншаземнай акупацыі, барацьба за поўную суверэннасць Рэчы Паспалітай, аднаўленне яе ў межах 1772 г., вяртанне рэфарматарскіх рашэнняў Канстытуцыі 3 мая 1791 г. Лозунг паўстання — «вольнасць, цэласць, незалежнасць» — стаў таксама лозунгам касцюшкаўцаў і на Беларусі, ва ўсім Вялікім княстве Літоўскім.
УВОДЗIНЫ
Паўстанне
пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі вядзе
свой пачатак ад абвяшчэння 24 сакавіка
1794 г. Кракаўскага акта паўстання. У ім
былі вызначаны асноўныя мэты паўстанцаў:
пазбаўленне ад іншаземнай акупацыі, барацьба
за поўную суверэннасць Рэчы Паспалітай,
аднаўленне яе ў межах 1772 г., вяртанне рэфарматарскіх
рашэнняў Канстытуцыі 3 мая 1791 г. Лозунг
паўстання — «вольнасць, цэласць, незалежнасць»
— стаў таксама лозунгам касцюшкаўцаў
і на Беларусі, ва ўсім Вялікім княстве
Літоўскім.
Другі падзел Рэчы Паспалітай значна ўскладніў як палітычнае, так i эканамічнае становiшча краiны. Парушаны былi эканамiчныя сувязi, пустой была дзяржаўная скарбнiца. Цяжкiм грузам клалiся на плечы насельнiцтва кантрыбуцьi, якiя павiнны былi выплачвацца царcкiм войскам. Падзел выклiкаў абурэнне i рост патрыятычных настрояў шырокiх слаёу насельнiцтва. Няздольнасць улад вы-рашыць жыццёва неабходныя для краiны пытаннi станавiлася ўсё больш вiдавочнай. Нездавальненне знешняй i ўнутранай палiтыкай, якую праводзiлi правячыя колы Рэчы Паспалiтай, выказвала не толькi шляхта, але i непрывiлеяваныя cлаi насельнiцтва. Да гэтых настрояў далучаўся пратэст супраць феадальных парадкаў, якiя перашкаджалi паступальнаму развiццю краiны. Уздыму нацыянальна-вызваленчага i антыфеадальнага руху ў Рэчы Паспалiтай садзейнiчала абвастрэнне рэвалюцыйнай барацьбы, якая пад уплывам Французскай буржуазнай рэвалюцыi ахапiла ў той час Заходнюю Еўропу. Блiжэйшыя да Рэчы Паспалiтай рэгiёны былi ахоплены рэвалюцыйнымi выступлениямi: у 1793 г. выбухнула паўстанне ткачоў у Сiлезii, на Рэйне разгортвалася барацьба cялян супраць уцiску феадалаў, суседняя Венгрыя ўздымалася ў змаганнi за незалежнасць ад Аўстрыйскай iмперыi. Усе вышэйназваныя акалiчнасцi адыгралi сваю ролю ў выбуху паўстання, якое па свайму характеру i рухаючых сшах было агульнанацыянальным i сумяшчала розныя плынi ў нацыянальна-вызваленчым руху.
Актыўны ўдзел у падрыхтоўцы паўстання прынялi вядомыя палiтычныя i культурныя дзеячы, ваенныя, навукоўцы, святары i прадстаўнiкi iншых прафесiй i сацыяльных груп. Сярод арганiзатараў паўстання акрэслiлiся дзве плынi: памяркоўныя, якiя не жадалi сацыяльных пераўтварэнняў i баялiся прыцягнуць да паўстання шырокiя народныя масы (Дзялыньскi, Капастас i iнш.), i радыкалы, якiя iмкнулiся вярнуць былыя гранiцы Рэчы Паспалiтай, пераўтварыць манархiю ў рэспублiку i правесцi радыкальныя буржуазныя рэформы (Касцюшка, Ясiнскi i iнш.). Гэтыя плынi iснавалi як ў самой краiне, так i у эмiграцыi, куды пасля другога падзелу выехалi Т. Касцюшка, Г. Калантай, Ф. Дмахоускi i iншыя дзеячы вызваленчага руху. Няўзгодненасць мэтаў сярод кiраўнiкоў паўстання, якая выявiлася ўжо на этапе яго падрыхтоўкi, ў далейшым стала адной з прычын няўдачы ўзброенага выступлення.
Яшчэ ў час правядзення другога падзелу Рэчы Паспалiтай на яе тэрыторыi пачалi стварацца тайныя патрыятычныя аргашзацыi, таварыствы, саюзы. За мяжой кiраўнiкi эмiграцыi рабiлi захады для атрымання падтрымкi з боку рэвалюцыйнай Францыi. Т. Касцюшка пачаў перагаворы з мiнiстрам замежных спраў i перадаў яму мемарандум, у якiм абвяшчаў задачы будучага паўстання. Але ён дарэмна шукаў дапамогi. Разлiчваючы, што польскае паўстанне прыцягне да сябе войскi Pacii i Прусii i гэтым палегчыць становiшча Францыi, нi якабiнцы, нi жырандысты, мiж тым, не iмкнулicя рызыкаваць сваiмi сiламi i дзейсна падтрымаць Рэч Паспалiтаю. Падрыхтоўка паўстання ўскладнялася яшчэ той акалiчнасцю, што у выпадку няўдачы выступления Расiя, Аустрыя i Пруciя выкарыстаць яго як падставу для апошняга падзелу Рэчы Паспалiтай. Дарэчы, pycкi пасол Iгельстром нават планаваў справакаваць невялiкiя хваляваннi ў Варшаве, каб у адказ на ix пачаць ваенныя дзеяннi i падзялiць тое, што яшчэ засталося ад Рэчы Паспалiтай. Трэцяга падзелу асаблiва дамагалася Аўстрыя, якая ў 1793 г. не атрымала нiякiх тэрыторый, а разлiк на ўзбагачэнне за кошт Баварыi цi iншых зямель аказаўся для яе марным. Цяпер яна iмкнулася да рэваншу.
Паўстанне было першапачаткова прызначана на восень 1793 г. Але да гэтага часу не ўсё яшчэ было падрыхтавана. Паўстанцы меркавалi захапiць Кракаў i адцягнуць туды расiйскiя войскi, якiя былi раскватараваны на тэрыторыi краiны. Пасля гэтага адначасова ў Варшаве, Люблiне i Biльнi павiнны былi узняцца паўстаннi.
Дзеяннi тайных таварыстваў па падрыхтоўцы выступленняў не засталiся незаўважанымi pycкiм паслом у Рэчы Паспалiтай Iгельстромам, якi паводзiў сябе тут як паўнамоцны ўладар. Памеры гэтай дзейнасцi насцярожылi яго, бо гаворка была ўжо не аб невялiкiм хваляваннi, а аб усенародным паўстаннi. Пад яго нацiскам былi праведзены арышты, паскорана было расфармiраванне армii Рэчы Паспалiтай, якое праводзiлася згодна з рашэннямi Гродзенскага сойма. Частка войскаў на чале з А. Мадалiнскiм не падпарадкавалася загадам расiйскага пасла i рушыла з Мазовii, дзе яна стаяла на кватэрах, у бок Кракава. У адказ на гэтую акцыю Iгельстром пачаў сцягваць рускiя войскi вакол Варшавы, а частку ix накiраваў наўздагон Мадалiнскаму. Такiм чынам, Кракаў аказаўся свабодным ад царскай apмii i быў у кароткi тэрмiн заняты атрадам Касцюшкi, якi ў той час перайшоў ужо мяжу Рэчы Паспалiтай. Уваход Т. Касцюшкi ў былую сталiцу Польшчы выклiкаў выбух патрыятычнага энтузiязму жыхароў горада. 24 сакавiка 1794 г. на кракаўскiм рынку быў абвешчаны Акт паўстання грамадзян, жыхароў Кракаўскага ваяводства. У гэтым акце выкрывалicя сапраўдныя матывы i памкненнi дзяржаў-суседзяў: «Няма такой хлуснi, прытворства i падману, якiмi не зганьбiлi б сябе гэтыя два ўрады, — гаварылася ў дакуменце аб урадах Pacii i Пpycii. — Пад выдуманымi прычынам хлуслiвымi i бессэнсоўнымi, карыстацца якiмi пасуе адным толькi тыранам, дагаджаючы на самай справе толькi сваёй ненажэрнай сквапнасцi i жаданню распаўсюдзiцъ панаванне тыранii на суседнiя народы...»
Згодна з Актам паўстання ўтваралася Вышэйшая нацыянальная рада, якая брала на сябе кiраўнiцтва паўстаннем. На месцах органамi паўстання станавiлiся ваяводскiя камiсii кiравання, якiя ў сваю чаргу стваралi дазорныя ўпраўленнi. Гэтым апошнiм даручалася веданне 1000—1200 сялянскiмi гаспадаркамi. Створаны былi новыя органы юстыцыi — рэвалюцыйныя суды, у функцыi якiх уваходзiу разгляд дзеянняў, накiраваных супраць паўстання.
Разам з абвяшчэннем Акта паўстання Тадэвуш Касцюшка прынёс на Кракаўскiм рынку прысягу на вернасць народу. Фактычна з гэтага часу Касцюшка стау паўнамоцным кiраўнiком паўстання з правамi дыктатара.
Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка (1746 або 1745 — 1817 гг.) нарадзiўся ў фальварку Марачоўшчына на Брэстчыне ў сям’i небагатага беларускага шляхцiча, ён заўсёды лiчыў сябе па паходжанню лiтвiнам. Першапачатковую адукацыю ён атрымаў у пiярскай школе у Мястэчку Любешава Пiнскага павета, потым у 1765—1769 гг. вучыўся ў Варшаўскiм кадэцкiм корпусе. Для ўдас-каналення ў навуках у 1769 г. Касцюшка выехаў у Францыю, дзе правёў пяць гадоў. У Францыi малады афiцэр апынуўся ў той час, кaлi iшла рэвалюцыянiзацыя грамадства i наспявала Вялiкая рэвалюцыя. Знаёмства з перадавой фiласофскай i палiтычнай думкай, творамi Вальтэра, Русо, Мантэск'е, назiранне за iмклiвымi палiтычнымi падзеямi вельмi моцна паўплывалi на светаўспрыманне Касцюшкi. Вярнуўшыся на радзiму, ён, аднак, не змог знайсцi прымянення сваiм ведам i вопыту. Цяжкае матэрыяльнае становiшча не дазволiла Касцюшку набыць сабе месца афiцэра, якое тады надавалася за акрэсленую плату. Некаторы час ён праца-ваў хатнiм настаўнiкам, а потым выехаў за мяжу, спачатку у Францыю, а ў 1776 г. — у Паўночную Амерыку. У гэты перыяд тут пачыналася вайна за незалежнасць, i Касцюшка ўступiў у амерыканскую армiю ў званнi палкоўнiка. У apмii паўстанцаў Касцюшка паспяхова выкарыстаў свае веды ваеннага шжынера i талент палка-водца. Перамогi ў бiтвах на рацэ Дэлавер i пад Саратогай адбылicя не без яго ўдзелу. За заслугi перад народам Паўночнай Амерыкi ён быў узнагароджаны вышэйшым ордэнам Цынцынацi, а амерыканскi Кангрэс 13 кастрычнiка 1778 г. абвясцiў Касцюшку генералам брыгады.
У 1784 г. Касцюшка вярнуўся на радзiму, а ў 1789 г. стаў камандзiрам брыгады ў польскай армii. У знак пратэсту супраць пагаднення караля з таргавiчанамi ён у 1792 г. пакiнуў пасаду i ад'ехаў за мяжу. Вопыт баявога афщэра, канкрэтныя ўяўленнi аб шляхах, па якiх павiнна рухацца вызваленчая барацьба народаў Рэчы Паспалiтай, дэмакратызм i вера ў перамогу справядлiвай справы, арганiзацыйны талент — усё гэта вылучыла Касцюшку на ролю кiраўнiка паўстанцаў.
Атрымаўшы дыктатарскую ўладу як вышэйшы i адзшы начальнiк узброеных сiл, Касцюшка даў абавязацельства, што будзе ужываць гэтую ўладу толькi на карысць вяртання незалежнасцi дзяржавы, абароны, цэласнасцi гранiц i ўсталявання грамадзянскiх свабод. У першы дзень паўстання Касцюшка выпусцiу шэраг адоз-ваў: «Да армii», «Да грамадзян», «Да жанчын», «Да духавенства», у якiх заклiкаў узяцца за зброю ycix жыхароў Рэчы Паспалiтай ва ўзросце ад 18 да 28 гадоў, абвяшчаў ваенны стан ycix гарадоў i вёсак. У адозвах дэкларавалася свабода веравызнанняу.
Пачатак паўстанню ў ВКЛ паклаў Шавельскі акт (16 красавіка 1794 г.) Згодна з ім да паўстання далучалася Жмудзь. Але было ясна, што поспех справы ў княстве будзе залежаць ад таго, у чыіх руках будзе сталіца краю — Вільня. Менавіта там адбыліся рашаючыя падзеі ў ноч з 22 на 23 красавіка. Па распрацаванаму плану быў нечакана атакаваны і разбіты расійскі гарнізон. Гэта пры падтрымцы гараджан зрабілі часткі войска ВКЛ, раскватараваныя ў Вільні. Кіраваў аперацыяй Я. Ясінскі. Улада ў горадзе перайшла ў рукі паўстанцаў. На другі дзень, 24 красавіка, на плошчы перад гарадской ратушай быў абвешчаны Віленскі акт паўстання. Ствараецца і пачынае дзейнічаць вышэйшы для ўсяго ВКЛ орган па кіраўніцтву паўстаннем — «Найвышэйшая Літоўская Рада» разам з падпарадкаванымі ёй «дэпутацыямі» (аддзеламі): публічнай бяспекі, забеспячэння вайсковых патрэб і скарбовай. Пачынае дзейнічаць і крымінальны суд. Менавіта па яго рашэнні 25 красавіка быў павешаны на гарадской плошчы апошні гетман ВКЛ Сымон Касакоўскі. Яго абвінавацілі ў злоўжываннях супраць сваіх суайчыннікаў, здрадніцкім супрацоўніцтве з расійскімі ўладамі. Камандуючым узброенымі сіламі паўстанцаў у ВКЛ быў прызначаны Я. Ясінскі. Склад «Літоўскай Рады» налічваў 29 чалавек. Акрамя таго, ад ваяводстваў, паветаў і гарадоў княства ў яе ўвайшлі яшчэ 37 прадстаўнікоў. Гэта стварала магчымасць з цягам часу ператварыць «Раду» ў свайго роду незалежны ўрад Вялікага княства.
Першыя дакументы ліцьвінскіх паўстанцаў адразу мелі больш радыкальны характар, чым у Кароне. Віленскі «Акт паўстання народа Літоўскага» заклікаў не толькі да набыцця «вольнасці», але і «роўнасці грамадзянскай». Ва «Універсале да ваяводстваў і паветаў правінцыі Вялікага княства Літоўскага і гарадоў вольных», абвешчаным «Літоўскай Радай» 24 красавіка, крытыкаваўся «кароль слабы». Адначасова там жа выказваліся сімпатыі да французскай рэвалюцыі: «Мужны народ французскі, разам з іншымі, падае нам сяброўскую руку, патрабуе паўстання нашага, дае нам у гэтым дапамогу...».
Утварэнне асобнага вышэйшага органа кіраўніцтва паўстаннем у ВКЛ, а таксама той факт, што ў Віленскім акце імя Т. Касцюшкі як кіраўніка паўстання ў Рэчы Паспалітай чамусьці не было ўпамянута, прывялі на кароткі час да пэўнага непаразумення паміж Вільняй і Варшавай. Па Кракаўскаму акту ва ўсёй Рэчы Паспалітай вышэйшым органам улады, падначаленым Т.Касцюшку, павінна была стаць «Вышэйшая Нацыянальная Рада». А на месцах, у ваяводствах, а таксама ў ВКЛ павінны былі стварацца толькі «парадкавыя камісіі», што падначальваліся «Радзе». Кіраўнікоў паўстання ў ВКЛ, асабліва Я. Ясінскага, сталі падазраваць у традыцыйным ліцьвінскім сепаратызме. Але ўжо у другой палове мая непаразуменні былі знятыя. «Літоўская Рада» паспела неаднаразова выказацца наконт свайго безумоўнага падпарадкавання Т.Касцюшку. 13 мая Я.Ясінскаму было прысвоена Т. Касцюшкам званне генерал-лейтэнанта. Адначасова кіраванне паўстанцкімі сіламі было выведзена з-пад улады адной асобы. Войска было падзелена на тры часткі з трыма камандуючымі: Я.Ясінскім, А.Хлявінскім і Ф.Сапегам, якія павінны былі дзейнічаць скаардынавана. Такім чынам, з аднаго боку, ішоў працэс цэнтралізацыі кіраўніцтва паўстаннем у межах Рэчы Паспалітай, а з другога — дэцэнтралізавалася кіраўніцтва войскам у ВКЛ.
У
кіраўніцтве паўстаннем «на Літве»,
у якім з моманту яго падрыхтоўкі
і напачатку вядучую ролю адыгрывалі Я.
Ясінскі, П. Гразмані, Ю. Гарноўскі, К. Эльснер
і інш., назіраюцца дзве плыні. Адна з іх
радыкальная, альбо «якабінская», на чале
з Ясінскім і другая — умеркаваная, прадстаўленая
магнацтвам і заможнай шляхтай. Першыя
імкнуліся да як мага большых рэвалюцыйных
змен у грамадстве ў духу французскай
рэвалюцыі. Яны выступалі за ліквідацыю
паншчыны і прыгону, адстойвалі раўнапраўе
мяшчанства, падтрымлівалі ідэю ўтварэння
рэспубліканскага ладу. Такі падыход да
мэтаў паўстання, рэалізацыя якіх істотна
закранала і нават мяняла становішча магнатэрыі
і заможнейшай шляхты, не мог падабацца
«ўмеркаваным». Асноўнага свайго ворага
апошнія бачылі ў асобе непрымірымага
рэспубліканца Ясінскага. Да Т. Касцюшкі
неаднаразова накіроўваліся пасланнікі
«ўмеркаваных» з прапановамі замяніць,
адклікаць з «Літвы» Я. Ясінскага. Чаго
ў рэшце рэшт яны і дабіліся.
2. Паўстанне на Беларусі
Падзеі, звязаныя з паўстаннем Т. Касцюшкі на Беларусі, ахопліваюць час з красавіка па канец верасня. Для першага перыяду (красавік — чэрвень) характэрныя найбольш актыўныя дзеянні паўстанцаў і, наадварот, нерашучасць і асцярожнасць у дзеяннях расійскага войска. Гэта было выклікана поспехамі паўстанцаў і перамогай Т. Касцюшкі пад Рацлавіцамі (4 красавіка), поспехам паўстання ў Варшаве (18 красавіка) і ў Вільні. У гэты перыяд расійскія войскі, пазбаўленыя агульнага плана дзеянняў, атачоныя з усіх бакоў паўстанцамі ў чужым краі, манеўруючы, адступалі. Так, атрад князя Цыцыянава 9 мая пакідае Гародню і адыходзіць у напрамку Нясвіжа. Урэшце расійскія войскі займаюць пазіцыю прыкладна ўздоўж мяжы падзелу Рэчы Паспалітай 1793 г. 7 мая пад в.Таляны ля Ашмян Я. Ясінскі разбівае расійскія атрады пад камандаваннем палкоўніка Дзеева, прымушае іх адступіць да Смаргоні, паказаўшы сілу і моц паўстанцаў.