Паўстанне Т.Касцюшкі

Автор: Пользователь скрыл имя, 07 Ноября 2011 в 15:00, реферат

Описание работы

Рэч Паспалітая канчаткова сфарміравалася ў 1569 г. праз унію (саюз) Вялікага княства Літоўскага і Каралеўства Польскага. Беларусь перажыла ў XVII — XVIII ст. моцны паланізацыйны ўплыў. Тым не менш, Вялікае княства захоўвала яшчэ шэраг аўтаномных праў: мела сваё войска, грошы, збірала соймы, прытрымлівалася старажытных звычаяў, у тым ліку права карыстацца ў якасці дзяржаўнай старажытнай беларускай мовай (да 1696 г.).

Содержание

1. УВОДЗІНЫ___________________________________________ стар.1 - 2
2. ПАДРЫХТОЎКА ПАЎСТАННЯ________________________ стар.2
3. ПАЧАТАК УЗБРОЕНАЙ БАРАЦЬБЫ____________________ стар. 2 - 4
4. АСАБЛІВАСЦІ ПАЎСТАННЯ Ў БЕЛАРУСІ І ЛІТВЕ_______ стар.4 - 7
5. ВЫКАРЫСТАННЕ ПАРТЫЗАНСКАЙ ТАКТЫКІ__________ стар.7 - 10
6. ПАРАЖЭННЕ ПАЎСТАННЯ___________________________ стар.10- 11
7.ЗАКЛЮЧЭННЕ________________________________________стар. 11 - 12
8. СПІС ЛІТАРАТУРЫ___________________________________стар. 13

Работа содержит 1 файл

Вясной 1794 г.doc

— 96.50 Кб (Скачать)

     Поспех  Ясінскага пад Палянамі прымусіў генерала П.Цыцыянава паспешліва адвесці з-пад Гародні на прыкрыццё Нясвіжа трохтысячны корпус, якім ён камандаваў.                                                                          Другая буйная бітва беларускіх паўстанцаў пад камандаваннем Я.Ясінскага з расійскім войскам адбылася 25 чэрвеня пад в.Солы, каля Смаргоні.

Ясінскі з 4-тысячным атрадам выступіў да Смаргоні насустрач  атрадам генерала Зубава і брыгадзіра Бенігсена. Атакай ён выбіў рускі  гарнізон з мястэчка Солы.  Але ўсё вырашыла перавага расійцаў у артылерыі. Паўстанцы, якія мужна стрымлівалі атакі, пад канец бою трапілі пад навальны гарматны агонь і сталі адступаць У гэтай бітве загінула каля трохсот паўстанцаў, большасць з  іх, неспрактыкаваныя сяляне-касінеры.   Некалькі стратэгічных памылак зрабіў Тадэвуш Касцюшка, калі надаў Ясінскаму чын генерал-лейтэнанта і паставіў яго на чале першага корпуса, а другі і трэці карпусы даверыў Хлявінскаму і Сапегу. У войску Вялікага княства не аказалася галоўнакамандуючага, кожны камандзір дзейнічаў сам па сабе. Ясінскі спецыяльным лістом растлумачыў Касцюшку небяспеку такой сітуацыі. У адказ агульнае кіраванне войскамі на Беларусі і Літве было даручана не адоранаму ваеннымі здольнасцямі генералу Міхалу Вяльгорскаму. Уступаючы ўціску шляхецкіх колаў, якім не падабалася рэвалюцыйная рашучасць Ясінскага і віленскіх якабінцаў, Касцюшка абвінаваціў Найвышэйшую літоўскую раду ў дзеяннях, накіраваных супраць «уніі братніх народаў», распусціў яе і стварыў Цэнтральную дэпутацыю Вялікага княства, куды ўвайшлі памяркоўныя дзеячы паўстання, што асцерагаліся ўзбройваць сялянства. Ясінскі выехаў да Варшавы. Боязь Касцюшкі разарваць з абмежаванай шляхецкай праграмай, абаперціся на народ, здольны ўзняцца на барацьбу толькі пры ўмове сапраўднага скасавання прыгнёту, пазбавіла паўстанне той сілы, якая магла прывесці яго да перамогі. Да таго ж адмаўленне роўнасці Літвы і Беларусі з Польшчай, што было засведчана стварэннем Цэнтральнай дэпутацыі, аслабіла запал і беларуска-літоўскай шляхты. Усё гэта ў самым хуткім часе адбілася няўдачамі. 
 

5.    Адметнай рысай паўстанцкіх дзеянняў у Беларусі было выкарыстанне партызанскіх, дыверсійных метадаў змагання. Да таго ж паўстанцы імкнуліся перанясці барацьбу ў так званы “расійскі кардон”, на анексіраваную раней тэрыторыю ВКЛ. 1 чэрвеня 1794 г. Я.Ясінскі выдаў універсал да павятовых конных дыверсійных 300-асабовых аддзелаў. Яны павінны былі ўвайсці ў “расійскі кардон”, адцягнуць на сябе сілы акупантаў і, сеючы паніку ў тыле непрыяцеля, адначасова ўздымаць на паўстанне мясцовую шляхту, мяшчанства і сялян. Гэту ініцыятыву ўхваліў Т.Касцюшка. Акрамя гэтага універсала Ясінскім была складзена асобная “Інструкцыя для тых, хто ўваходзіў у расійскі кардон”. Яна рэгламентавала жорсткі парадак дзеянняў і паводзін паўстанцаў на акупаванай тэрыторыі.  Паводле яе дыверсійныя акцыі павінны былі прывесці да аслаблення праціўніка.ю што дазволіла б больш упэўнена дзейнічаць асноўным сілам паўстанцаў.

      Адным з першых здолеў ажыццявіць такі намер сябар Найвышэйшай Рады ВКЛ Міхал Клеафас Агінскі. Ён атрымаў дазвол ад Ясінскага на правядзенне разведвальна-дыверсійнага рэйду ў напрамку Менска. 12 чэрвеня ён выйшаў з-пад Вільні на чале асабовага аддзела колькасцю 500 чалавек і накіраваўся пад Валожын. Там Агінскі разбіў невялікі расійскі гарнізон, захапіўшы пры гэтым значныя запасы вайсковай амуніцыі, харчавання,і рушыў на Івянец. У Івянцы быў абвешчаны зварот да жыхароў Менскага ваяводства. У ім са спасылкай на тое, што ён пасланы ад  “мужнага генерал-лейтэнанта Ясінскага”, Агінскі заклікаў далучацца да паўстання, каб “вярнуць Айчыне волю”. 

        З Менска насустрач Агінскаму на загад губернатара Няплюева былі пасланыя значныя сілы. 16 чэрвеня пад Вішневам паўстанцаў сустрэлі і разбілі расейскія войскі. Толькі рэшткі аддзела, 150 чалавек кавалерыі і частка стральцоў, змаглі разам з Агінскім прабрацца пад Крэва да Ясінскага.

Неўзабаве пасля  гэтага М. Агінскі на загад М. Вяльгорскага быў накіраваны з рапартам аб падзеях  на Беларусі да Касцюшкі. Той, нягледзячы на сумны фінал выправы аддзела Агінскага, ўсё яе вартасць і карысць: вораг занепакоены,трэбы імкнуцца,каб і недалей ён адцягваў значныя сілы для забяспечання сваіх тылоў.

        Прыкладна ў той жа час з падобнай місіяй у Паставы быў накіраваны з Вільні на чале асабовага коннага аддзела падпалкоўнік Т. Гарадзенскі.Там ён згодна з “Інструкцыяй” Ясінскага абвясціў Віленскі акт паўстання, рэквізаваў мясцовую канцылярыю і канфіскаваў грашовую касу.

         Адначасова з вайсковымі дзеяннямі,  зкогда з распараджэннем Касцюшкі, ішло стварэнне ўстановаў для кіраўніцтва паўстаннем у ваяводствах і паветах, гэтак званых парадкавых камісіяў.Яны займаліся наборам у войска “рэкрутаў”, арганізацыяй паспалітага рушання, забяспечаннем яго харчаваннем і амуніцыяй, вялі судовыя справы. На тэрыторыі Вялікага Княствф Літоўскага, ахопленай паўстаннем, з іх 19 дзейнічалі ўласна на Беларусі. Найбольш актыўныя і дзейныя з іх былі берасцейская, кобрынская, гарадзенская і віленская, а таксама ваўкавыская, смаргонская і ашмянская.

            Для паўстання на Беларусі было характэрнае імкненне злучыць у змаганні не толькі розныя станы грамадства, але і людзей усіх веравызнанняў- вуніятаў, каталікоў, праваслаўных, мусульман, юдзеяў.

            З пачатку ліпеня 1794 года ўсё  большы непакой Цэнтральнай Дэпутацыі Вялікага Княства Літоўскага, якая прыйшла на змену Найвышэйшай Радзе, выклікала становішча Вільні. Расейцы ўсялякім чынам імкнуліся  захапіць сталіцу Княства. 17-18 ліпеня першая спроба ўзяць Вільню штурмам не ўдалася. Але з гэтага часу варожыя войскі далёка ад горада ўжо не адыходзлі. Каб адцягнуць адсюль іх сілы, а таксама дапамагчы сваім паплечнікам у Польшчы, у жніўні былі арганізаваныя два найбуйнейшыя дыверсійныя рэцды беларускіх паўстанцаў на Віцебшчыну, Меншчыну і Магілёўшчыну. Іх узначальваў М.  Агінскі  і С. Грабоўскі. 1 жніўня напачатку 50-асабовы конны аддзел Агінскага пакінуў Вільню і рпаз Немянчын і Свянцяны выйшаў на Браслаўшчыну.

           На Браслаўшчыне ён пакінуў  большую  частку паўстанцаў, у  тым ліку 1200 касінераў, а сам  з трыма эскадронамі конніцы рушыў на Дынабург. Але вызваліць горад такімі малымі сіламі не ўдалося. Вестка аб захопе расійскім войскам Вільні 12 жніўня прамусіла паўстанцаў павярнуць назад.

            Бадай самую маштабную спробу  палепшыць справы паўстанцаў  у Беларусі зрабіў у канцы жніўня- пачатку верасня падпалкоўнік Стэфан Грабоўскі. 17 жніўня яго амаль двухтысячны аддзл з дазволу  М. Вяльгорскага каля Івянца ўвайшоў у “закардонную” Меншчыну. Пры гэтым меркаваўся захоп Менска. Але і гэтым разам не пашанцавала паўстанцам, бо непрыяцельскі гарнізон у Менску атрымаў значнае падмацаванне. Тады аддзел Грабоўскага, сышоўшы з ракаўскага гасцінца, і ў абызод горада праз Койданава накіраваўся да Пухавічаў. Па дарозе паўстанцы грамілі расійскія каманды, разбуралі масты, рабілі засекі на дарогах.

            30 жніўня авангард паўстанцаў дайшоў да Бабруйска. Начным нападам горад быў заняты, а невчлікі мясцовы гарнізон знішчаны. Ад Бабруйска С. Грабоўскі павярнуў назад, маючы намер захапіць Слуцк. Але пад Любанню шлях яму перагарадзіў генерал П. Цыцыянаў з чатырохтысячным войскам. Пры гэтым С. Грабоўскі апынуўся пад Любанню амаль без пяхоты і значнай часткі конніцы, якія не паспелі напярэдадні пераправіцца цераз раку Арэсу. Паўстанцы біліся мужна, але сілы былі нароўныя. З часткай свайго аддзела колькачцю 250 чалавек С. Грабоўскі вымушаны быў капітуляваць. Т. Касцюшка  рэйд Грабоўскага на той час лічыў неабходным. Даведаўшыся пра чго ён запатрабаваў, каб паўстанцы выйшлі з “ расійскага кардона ”, адцягнулі свае сілы пад Берасце і Гародню. Тым не менш той факт, што на нейкі час адделу С. Грабоўскага ўдалося адцягнуць на сябе да 4 тыс. Расійскага войска ў Беларусі, ужо сведчыў сам за сябе.

          Немалыя надзеі ў пашырэнні  паўстання ў Беларусі Т. Касцюшка  ўскладаў на дзеянні корпуса генерала К. Серакоўскага. У канцы ліпеня ён накіраваўся з-пад Высокага праз Шарашова на Слонім. Яго задачай было прыкрыццё Вільні і адначасова недапушчэнне захопу Берасця.

        2 жніўня пад Слонімам авангард  паўстанцаў К. Серакоўскага, якіх  на той час было ўжо чатыры з паловай тысячы, сутыкнуўся з перадавой часткай корпуса Дэрфельдэна. Расійскі бок, у адрозненне ад паўстанцау, панёс даволі значныя страты- параненымі і забітымі да 300 чалавек. Нягледзячы на спрыяльныя ўмовы для далейшага наступлення, К. Серакоўскі вырашыў адысці да Ружанаў, а потым да Бярозы. Ён рызыкнуў пайсці на Вільню, якая тады фактычна знаходзілася ў аблозе, а накіраваў туды яшчэ з-пад Слоніма толькі аддзел берасцейскіх добраахвотнікаў- касіянераў М. Франкоўскага. Яны ўзялі ўдзел у абароне горада 11 жніўня, многія загінулі ў акопах і на віленскіх мурах. Урэшце адыход Серакоўскага пад Бярозу, а потым пад Бярэсце нельга лічыць беспадстаўным. Надыходзілі звесткі,што з Украіны ідзе на Беларусь шматтысячны расійскі корпус пад камандаваннем Суворава. Менавіта паўстанцам Серакоўскага наканавана было сустрэцца з ім.

         17 верасня непадалёку ад Кобрына,  каля в. Крупчыцы, з раніцы і  да трэцяй гадзны дня працягвалася  найбуйнейшыя бітва часоў паўстання  1794 года ў Беларусі. З абодвух  бакоў у ёй ўзялі удзел каля 15 тыс. Чалавек. Сярод іх былі і амаль дзве тысячы беларускіх сялян-касіянераў, нараных К. Серакоўскім пад Берасцем, Кобрынам, Пружанамі, Слонімам і Бярозай. Каб не падставіць свае асноўныя сілы пад знішчальны агонь расійскай артылерыі, Серакоўскі аддаў загад адысці. Параненымі, забітымі, прапаўшымі без звестак паўстанцы страцілі каля 2 тыс. Чалавек. Большасць палеглых складалі малапрактыкаваныя ў вайсковых справах касінеры. Частка іх ужо пасля бітвы была пасечана казакамі ў сценах крупчыцкага кляштара, дзе яны шукалі сабе паратунку.

     Пасля  крупчыцкай бітвы Серакоўскі  адвёў асноўную частку сваіх  сіл пад Бярэсце, разлічваючы  перагрупаваць іх і дачакацца  абяцаных падмацаванняў з Польшчы,  каб потым зноў прыняць бой,  перакрыць Сувораву шлях на Варшаву. 19 верасня, зноў нечаканым абыходным манёўрам праз Мухавец Сувораў на світанні ўдарыў па пазіцыях Серакоўскага пад Берасцем. Гэты нечаканы напад прывёў да поўнага разгрому корпуса Серакоўскага, ад якога ўцалела толькі 700 чалавек. Тым не менш Сувораў усёж амаль на месяц вымушаны быў затрымацца пад Берасцем, перш чым рушыць на Сталіцу Польшчы. 
 

6.   Пасля гэтых падзей у Беларусі пад кантролем паўстанцаў фактычна заставалася толькі Гародня з часткай Гародзенскага павета. Сюды ненадоўга пераехала Цэнтральная Дэпутацыя ВКЛ. Пад Гародню сцягваліся ўцалелыя паўстанцкія аддзелы Т.Ваўжэцкага з Жамойці, А,Хлявінскага і П,Грабоўскага з-пад Вільні. Тут знаходзіўся і Ясінскі, які так і не паспеў цалкам сфарміраваць па загаду Касцюшкі “надпушчанскую” паўстанцкую дывізію. 20 верасня 194г. у Гародню ўсяго на адзін дзень прыехаў Касцюшка для азнакамлення з сітуацыяй. Касцюшка, пераканаўся, што горад утрымаць не ўдасца. Ён аддаў загад пакінуць Гародню і ўсе сілы накіраваць на абарону Варшавы. 30 верасня апошнія паўстанцкія аддзелы пакінулі Гаролню.

   Ваенная і палітычная сітуацыя  складвалася не на карысць паўстанцаў і ў Польшчы. Яшчэ у пачатку чэрвеня аб’яднаныя расійска-прускія войскі ў бітве каля Мястэчка Шчаканіцы прымусілі армію Касцюшкі адступіць . 15 чэрвеня прускія войскі занялі Кракаў, а Касцюшка вымушаны быў адступіць да Варшавы. Там ёе арганізаваў абарону горада і прымусіў ў жніўні-верасні 1794г. адысці ад яго прускія войскі і расійскі корпус пад камандаваннем генерала Ферзена. 10 кастрычніка пад Мацяёвіцамі каля 15 тыс. Паўстанцаў на чале з Касцюшкам далі бой колькасна большаму корпусу генерала Ферзена. Скончыўся ён на карысць расійскага боку. Тысячы паўстанцаў загінулі або трапілі ў палон. Цяжка паранены трапіў у палон сам Касцюшка. Начальнікам узброеных сіл паўстання 12 кастрычніка 1794г. Найвышэйшая Нацыянальная Рада прызначыла замест Касцюшкі яго земляка Тамаша Ваўжэцкага., аднак ні аўтарытэт,ні вайсковыя здольнасці не давалі яму магчымасці параўнацца з Касцюшкам. 4 лістапада войскі пад камандаваннем Суворава  авалодалі ўмацаваным прадмесцем Варшавы -  Прагай. Толькі пасля гэтага было прынятае рашэнне аб капітуляцыі Варшавы. Штурм Прагі Суворавым увайшоў у гісторыю як “пражская разня”. Падчас яго загінулі тысячы мірных жыхароў, каля 10 тыс. паўстанцаў. На барыкадах Прагі загінуў і легендарны Я,Ясінскі.

     Менавіта  за жорсткае задушэнне паўстання  А.Сувораў атрымаў ад Кацярыны  II званне фельдмаршала, а таксама больш за 13000 прыгонных сялян Кобрынскага павета. Усяго ж расійскім вайскоўцам і грамадзянскім чыноўнікам было раздадзена боль за 80 тыс. Прыгонных сялян Беларусі.

     Шансаў  на перамогу ў паўстанні 1794г. было няшмат. Яго не падтрымалі асноўныя масы сялянства, гараджане, а кансерватыўныя колы шляхты ў кіраўніцтве паўстаннем імкнуліся да таго, каб не дапусціць шырокага выступлення гарадскіх нізоў і сялянства. Акрамя таго, сабатаж і невыкананне распараджэнняў Касцюшкі, а часта і адкрытая здрада падрывалі сілы паўстанцаў.

     У  пачатку паўстання Касцюшка і  іншыя яго кіраўнікі спадзяваліся, што Аўстрыя і Расія не змогуць накіраваць значныя сілы супраць паўстанцаў па прычыне ўцягнення ў барацьбу з Турцыяй і Францыяй. Аднак Прусія і Аўстрыя аслабілі націск на рэвалюцыйную Францыю і сканцэтравалі значныя сілы супраць Рэчы Паспалітай “двух народаў” і тым самым не далі магчымасць тут вызваленчаму руху спалучыцца з сацыяльнымі пераменамі, здольнымі памяняць састарэлыя парадкі. Больш за ўсё суседнія манархіі палохала магчымасць узнкнення новай, рэфармаванай, не выключна шляхецкай, а ўсесаслоўнай Рэчы Паспалітай,у якой сапраўды маглі б запанаваць воля, роўнасць і незалежнасць.

   

7.   
 
 
 
 

Информация о работе Паўстанне Т.Касцюшкі