Паўстанне Т.Касцюшкі

Автор: Пользователь скрыл имя, 07 Ноября 2011 в 15:00, реферат

Описание работы

Рэч Паспалітая канчаткова сфарміравалася ў 1569 г. праз унію (саюз) Вялікага княства Літоўскага і Каралеўства Польскага. Беларусь перажыла ў XVII — XVIII ст. моцны паланізацыйны ўплыў. Тым не менш, Вялікае княства захоўвала яшчэ шэраг аўтаномных праў: мела сваё войска, грошы, збірала соймы, прытрымлівалася старажытных звычаяў, у тым ліку права карыстацца ў якасці дзяржаўнай старажытнай беларускай мовай (да 1696 г.).

Содержание

1. УВОДЗІНЫ___________________________________________ стар.1 - 2
2. ПАДРЫХТОЎКА ПАЎСТАННЯ________________________ стар.2
3. ПАЧАТАК УЗБРОЕНАЙ БАРАЦЬБЫ____________________ стар. 2 - 4
4. АСАБЛІВАСЦІ ПАЎСТАННЯ Ў БЕЛАРУСІ І ЛІТВЕ_______ стар.4 - 7
5. ВЫКАРЫСТАННЕ ПАРТЫЗАНСКАЙ ТАКТЫКІ__________ стар.7 - 10
6. ПАРАЖЭННЕ ПАЎСТАННЯ___________________________ стар.10- 11
7.ЗАКЛЮЧЭННЕ________________________________________стар. 11 - 12
8. СПІС ЛІТАРАТУРЫ___________________________________стар. 13

Работа содержит 1 файл

Вясной 1794 г.doc

— 96.50 Кб (Скачать)

                                 ЗМЕСТ 

1. УВОДЗІНЫ___________________________________________ стар.1 - 2

2. ПАДРЫХТОЎКА   ПАЎСТАННЯ________________________  стар.2

3. ПАЧАТАК УЗБРОЕНАЙ   БАРАЦЬБЫ____________________ стар. 2 - 4

4. АСАБЛІВАСЦІ  ПАЎСТАННЯ Ў БЕЛАРУСІ І ЛІТВЕ_______ стар.4 - 7

5. ВЫКАРЫСТАННЕ  ПАРТЫЗАНСКАЙ ТАКТЫКІ__________ стар.7 - 10

6. ПАРАЖЭННЕ   ПАЎСТАННЯ___________________________ стар.10- 11

7.ЗАКЛЮЧЭННЕ________________________________________стар. 11 - 12

8. СПІС ЛІТАРАТУРЫ___________________________________стар. 13 

 

  1.        Рэч Паспалітая канчаткова сфарміравалася ў 1569 г. праз унію (саюз) Вялікага княства Літоўскага і Каралеўства Польскага. Беларусь перажыла ў XVII — XVIII ст. моцны паланізацыйны ўплыў. Тым не менш, Вялікае княства захоўвала яшчэ шэраг аўтаномных праў: мела сваё войска, грошы, збірала соймы, прытрымлівалася старажытных звычаяў, у тым ліку права карыстацца ў якасці дзяржаўнай старажытнай беларускай мовай (да 1696 г.).    Аслабленне і заняпад Рэчы Паспалітай абумовіла шмат прычын, сярод якіх былі слабае развіццё прамысловасці і заняпад гарадоў, анархія магнатаў і існаванне ў канстытуцыі права «ліберум вета», прыгнёт праваслаўных і пратэстантаў, адсутнасць моцнай рэгулярнай арміі і агрэсія з боку суседніх дзяржаў. Прычынай першага падзелу стала нежаданне сойму 1766 г. параўнаць у правах дысідэнтаў (хрысціян-некаталікоў) з каталікамі, а ў 1772 г. Расія, Аўстрыя і Прусія падпісалі канвенцыю аб падзеле Рэчы Паспалітай і скарысталі для гэтага барацьбу Слуцкай, Торуньскай і Барскай канфедэрацый. Расія падтрымала Слуцкую праваслаўную канфедэрацыю і ўвяла войскі пад камандаваннем А. В. Суворава (40 тыс. чал.). Правы дысідэнтаў былі адноўлены разам з правам «ліберум вета». Да Расіі адышла тэрыторыя Полацкага, Віцебскага, Мсціслаўскага і Менскага ваяводстваў (92 тыс. км2).

      Першы падзел Рэчы Паспалітай  абудзіў рэфарматарскі рух сярод  часткі шляхты і магнатаў. Аб'яднанне  намаганняў патрыятычна настроенай  часткі сойму дазволіла прыняць  3 мая 1791 г. новую Канстытуцыю.  Рэч Паспалітая пераўтваралася з канфедэрацыі ва ўнітарную цэнтралізаваную дзяржаву са спадчыннай, а не элекцыйнай манархіяй, адзіным скарбам і войскам. Выкарыстанне права «ліберум вета» забаранялася. Забаранялася і ўтварэнне ўзброеных канфедэрацый, адмяняліся ўсе ўнутраныя мытныя падаткі, што садзейнічала развіццю рынка. Гараджане (падатное саслоўе) упершыню атрымалі права адсылаць у сойм сваіх прадстаўнікоў і купляць зямлю за межамі горада (што раней было прывілеяй шляхты). Феадал-пан не мог больш караць смерцю сваіх сялян і быў абавязаны плаціць дзяржаўныя падаткі. Канстытуцыя 3 мая захоўвала феадальна-прыгонны лад і не перашкаджала развіццю мануфактурнай вытворчасці і гандлю. Частка шляхты, незадаволеная пашырэннем правоў гараджан і абмежаваннем шляхецкіх вольнасцей, утварыла Таргавіцкую канфедэрацыю і звярнулася за дапамогай да Расіі ў барацьбе супраць свайго ўрада і Канстытуцыі 3 мая, якая садзейнічала развіццю краіны ў прагрэсіўным буржуазным напрамку. Расія, якая баялася распаўсюджвання ідэй Французскай буржуазнай рэвалюцыі, увяла стотысячную армію, і ўжо ў студзені 1793 г. быў падпісаны акт аб другім падзеле Рэчы Паспалітай і аб адмене новай Канстытуцыі. Да Расіі адышлі паўднёвая і цэнтральная часткі Беларусі па лініі Друя - Пінек - Збруя (250 тыс. км2).

Указамі Кацярыны II у 1793 г. на тэрыторыі Беларусі ўтварылася Мінская губернія, было адменена дзеянне Канстытуцыі 1791 г. «Шляхецкая рэспубліка» стаяла на мяжы канчатковага знікнення.

     Такі ход падзей прымусіў найперш шляхту і магнацтва ў рэшце рэшт асэнсаваць трагізм сітуацыі, які перажывала іх краіна, усвядоміць рэальнасць пагрозы знішчэння незалежнасці. Гэтаму спрыялі таксама беспардонныя паводзіны расійскай адміністрацыі, адмена старасвецкіх вольнасцей і здабыткаў, якія ядналі насельніцтва Рэчы Паспалітай з Еўропай. Так паспявалі ўмовы для паўстання. 
 

2.  Ва ўмовах  фактычнай акупацыі краю і  рэальнай пагрозы ліквідацыі  дзяржавы паўстанне выступала  адзіным сродкам выратавання.

     Паступова  сфарміраваліся тры цэнтры падрыхтоўкі  будучага паўстання. Эміграцыйны цэнтр у Лейпцыгу на чале з І.Калантаем і І.Патоцкім аб’ядноўваў эмігрантаў-удзельнікаў Чатырохгадовага сейма,сяброў “патрыятычнага аб’яднання” і прыхільнікаў Канстытуцыі 3 мая. У Варшаве з мая 1793г. дзейнічаў “таемны камітэт” на чале з І.Дзялынскім, Ф.Алоэ і інш.. Віленскі цэнтр з вясны 1793г. узначаліў палкоўнік корпуса інжынераў ВКЛ прыхільнік ідэй французскай рэвалюцыі Я.Ясінскі.

Актыўны удзел  у падрыхтоўцы паўстання браў Тадэвуш Касцюшка,кандыдатура якога  вылучалася на пасаду кіраўніка. Ён накіраваўся ў Парыж,дзе вёў перамовы з міністрам замежных справаў і перадаў яму мемарыял пра задачы рэвалюцыі Рэчы Паспалітай. У ім гаварылася пра неабходнасць скасавання каралеўскай улады і сената,найвышэйшага святарства,пра свабоду набыцця зямельнай уласнасці, пра выбарчыя правы для ўсіх землеўласнікаў і асобаў, што плоцяць падаткі,пра ліквідацыю прыгоннай залежнасці сялянаў,пра свабоду і роўнасць для ўсіх.

    Але надзеі на падтрымку Францыі не спраўдзіліся і Касцюшка вымушаны быў вярнуцца.

    Т.Касцюшка  падтрымліваў сувязь з рознымі патрыятычнымі дзеячамі як у эміграцыі, так і ў самім краі. Сярод прыхільнікаў ідэі паўстання выразна вызначаліся дзве плыні. Памяркоўныя, якія жадалі захаваць становішча, што існавала да ўварвання замежных войскаў,і, радыкалы, якія імкнуліся, з улікам вопыту рэвалюцыйнай Францыі, далучыць да паўстаннягараджан і сялян. Да гэтага напрамку належаў і Касцюшка, які заяўляў: “Толькі за шляхту біцца не буду. Жадаю свабоды для ўсяго народа і толькі для яго гатовы ахвяраваць жыццём.” Пы гэтым Касцюшка выдатна разумеў, што пры слабасці гарадской буржуазіі ў тагачаснай Рэчы Паспалітай, забітасці падняволеных сялян без удзелу ў барацьбе прагрэсіўна настроенай шляхты разлічваць на перамогу немагчыма. 
 

3.  24 красавіка 1794г. з абвяшчэння на рынку ў Кракаве “Акта паўстання жыхароў Кракаўскага ваяводства” пачалося паўстанне ў Польшчы.На чале яго стаў генерал-лейтэнант Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка,які быў абвешчаны найвышэйшым і адзіным начальнікам узброеных сіл.Палітычнае кіраўніцтва паўстаннем у адпаведнасці з Актам ускладалася на Найвышэйшую Нацыянальную Раду.У якасці надзвычаных мясцовых органаў прадугледжвалася стварэнне “парадных камісіяў” у ваяводствах і паветах.юякія ў сваю чаргу стваралі дазорныя ўправы.Ствараліся новыя рэвалюцыйныя суды,якія павінны былі разглядаць справы аб злачынствах. Накіраваных супраць паўстання. Аднак новыя органы ўлады - камісіі, управы і суды – на скасоўвалі стары дзяржаўны апарат. Кракаўскі акт паўстання не прадугледжваў і ліквідацыі манархіі.

    Асноўнымі сіламі нацыянальна-вызваленчага руху былі вайскоўцы,сярэдняя і малазямельная шляхта, мяшчанства і сяляне. Аднак палітычнае кіраўніцтва паўстаннем у значнай ступені знаходзілася ў руках прадстаўнікоў кансерватыўнага шляхецкага блока, які імкнуўся не дапусціць сацыяльнай рэвалюцыі і надаць паўстанню выключна нацыянальна-вызваленчы прапольскі характар,што адразу абмяжоўвала удзел у ім насельніцтва Беларусі.

    Каб  прыцягнуць сялян да паўстання,  Касцюшка лічыў неабходным адмену  прыгоннага права, таму Канстытуцыя 3 траўня не была яго ідэалам.

   На пачатку  красавіка 1794 г. Касцюшка меў  у сваім распараджэнні 4100 жаўнераў  і 2000 сялян з косамі і пікамі. 4 красавіка адбылася першая буўная  бітва паміж паўстанцкай арміяй  і царскімі войскамі пры весцы  Рацлавічы пад Кракавам, якая закончылася перамогай паўстанцаў. Перамога пад Рацлавічамі мела важнае значэнне для далейшага развіцця паўстання, якое пашыралася на Сандамірскае і Люблінскае ваяводствы і Холмскую зямлю. 17-18 красавіка паўсталі гарадскія масы ў Варшаве.

    Касцюшка вымушаны быў лічыцца з тым, што значную частку ўзброеных сілаў складала шляхта, а гарадскія рамеснікі і дробная буржуазія былі невялікай часткай насельніцтва. Прыгонныя сяляне не маглі быць галоўнай сілай паўстання. Таму Касцюшка быў вымушаны лавіраваць паміж правымі рэфарматарамі і левымі рэвалюцыянерамі, да таго ж павінны быў улічваць,што для барацьыа супраць унутранай контррэвалюцыі і замежных інтэрвентаў неабходна было згуртаванне усіх, хто мог падтрымліваць паўстанне.

   7 траўня 1794г. Касцюшка выдаў Паланецкі універсал, які не адмяніў поўнасцю прыгоннага права і не ліквідаваў феадальнай эксплуатацыі, але дазваляў сялянам ісці ад памешчыкаў,што было ў інтарэсах буржуазіі, якая зараджалася. Акт аслабляў эканамічны стан маёнткаў, абмяжоўваў паншчыну і паніжаў значэнне шляхецкіх прывілеяў. Таму феадалы затрымлівалі абвяшчэнне універсала і ,бяючыся сацыяльнай рэвалюцыі , часта ішлі на змову з замежнымі войскамі.                                                                        Першая спроба арганізаванага паўстання ў ВКЛ адбылася на тэрыторыі Жамойці, у Шаўлях. Там 16 красавіка 1794г. быў абвешчаны “шавельскі акт” паўстання.

        . У ноч на 23 красавіка адбылося паўстанне ў Вільні. Яно было ажыццёўлена дзеячамі левага крыла вызваленчага руху. Паўстанцам удалося разбіць атрад царскіх войскаў у 3 тыс. чалавек, захапіць арсенал, узяць у палон начальніка гарнізона і каля 100 расійскіх салдат. Узнік орган кіраўніцтва паўстаннем - Найвышэйшая нацыянальная рада Вялікага княства Літоўскага. Гэта было зроблена па ўзору створанай у Польшчы Найвышэйшай нацыянальняй рады. У той жа дзень у Вільні быў створаны рэвалюцыйны крымінальны суд, які разгледзеў справу "таргавічаніна" Шымона Касакоўскага і прыгаварыў яго да смяротнага пакарання. 24 красавіка Літоўская рада выпусціла маніфест аб далучэнні да польскага паўстання. З мая па жнівень 1794 г. у Вільні двойчы на тыдзень выходзіла "Віленская нацыянальная газета", рэдагаваная ксяндзом-піярам Піліпам Галанскім. Газета з'яўлялася органам Найвышэйшай Літоўскай Рады. Яе пазіцыі ў некаторых пытаннях вызначаліся значнай радыкальнасцю.                                                               .

        24 красавіка ў Вільні быў урачыста  прыняты “Акт Паўстання Народу  Вялікага Княства Літоўскага”.  Згодна з ім утвараўся свій незалежны орган для кіраўніцтва паўстаннем – “Найвышэйшая РАДА Вялікага Княства Літоўскага”. Для абароны паўстання ад ворагаў і пакарання здраднікаў быў створаны найвышэйшы Крымінальны суд. Актам 24 красавіка фактычна была адноўлена дзяржаўнасць ВКЛ, значна абмежаваная Канстытуцыяй 3 мая 1791 года.

    3 мая Найвышэйшая Рада ВКЛ прызначыла Я.Ясінскага галоўнакамандуючым над усімі паўстанцкімі сіламі ў краі.  
 

4.     З самага пачатку паўстанне  ў Беларусі і Літве набыло  свае адметныя рысы, якія не прадугледжваліся ва ўзорным Кракаўскім акце.На першым этапе разгортвання паўстання ў ВКЛ можна казаць аб яго большым радыкалізме. Так, ва “Універсале да ваяводства і паветаў ВКЛ і гарадоў вольных” Найвышэйшая Рада хаця і досыць лагоднай форме, але крытыкавала манархію.

   Я.Ясінскі  і яго паплечнікі ў ВКЛ больш  выразна змаглі засведчыць і  сацыяльны імператыў у паўстанні.  Лозунг паўстання на Беларусі і Літве адрозніваўся ад польскага, хаця і той, і другі грунтаваліся на лозунгах Французскай рэвалюцыі. Калі на польскіх землях лозунг утрымліваў такія патрабаванні, як "Воля, цэласць, незалежнасць", то ў Заходняй Беларусі і Літве ён гучаў як "Воля, роўнасць, незалежнасць". Як бачым, адрозненне заключалася ў мэтах паўстання. Калі польскі лозунг заклікаў да аднаўлення цэласнасці Рэчы Паспалітай, то ў другім выпадку галоўнае - роўнасць грамадзянская, сацыяльная, а таксама роўнасць насельніцтва беларускіх і літоўскіх зямель сярод іншых народаў.    Найвышэйшая Рада Вялікага Княства праіснавала да 10 чэрвеня 1794г.. Потым на змену ёй прыйшла Цэнтральная Дэпутацыя ВКЛ, ужо поўнасцю падпарадкаваная Т.Касцюшку і Найвышэйшай Радзе ў Варшаве. якая павяла больш асцярожную тактыку вядзення паўстанцкай вайны.                                                                        Адным з галоўных пытанняў,ад вырашэння якога залежыў поспех паўстання,было стаўленне да яго сялянства. Ужо 30 красавіка Найвышэйшая Рада абвясціла зварот пад назвай “Да земляробаў і люду вясковага”. У ім ад імя шляхецтва і святарства выразна, у выглядзе закліку, прагучала прызнанне неабходнасці ўстанаўлення сацыяльнай роўнасці.

      Спробы вырашыць “сялянскае пытанне”, звароты да сялянства не прайшлі  незаўважанымі ў Беларусі. Падчас  паўстання наяўнасць сялян у  паўстанцкіх аддзелах дасягала  часам трэцяй іх часткі. Агульная колкасць удзельнікаў паўстання на ўсім яго працягу складала да 30 тыс. чалавек.Адсюль і пільная ўвага расійскага вайсковага камандавання да гэтага пытання. Галоўнакамандуючы расійскімі войскамі ў Рэчы Паспалітай падчас паўстання М.Рэпнін загадваў сваім афіцэрам, каб перш за ўсё стараліся аберагаць сялян і “прывабліваць” іх да сябе. Рэквізіцыі харчавання і фуражу па меры магчымасці трэба было рабіць у шляхты. Услед за Рэпніным у “прывабліванні” сялянства вызначыўся адзін з камандзіраў буйнога расійскага атрада ў Беларусі Л.Бенігсен. У в.Беніца пад Смаргонню ён спрабаваў схіліць сялян да непаслушэнства сваім уладальнікам, пры гэтым абнадзейваў іх нібыта магчымасцю атрымання волі.

     Т.Касцюўка  неаднаразова засцерагаў ад падвойнай  небяспекі,якая зыходзіла ад ворага – сілы зброі і “інтрыгі хітрасці”.

    Літоўская  Рада таксама не пакінула без  увагі ў сваіх адозвах і  пракламацыях расійскіх салдат, людзей ў “мундзірах”. 8 мая ёй  быў абвешчаны  спецыяльны  зварот да іх. 27 мая Літоўская  Рада звярнулася да жыхароў ВКЛД з напамінаннем аб неабходнасці гуманнага стаўлення да расійскіх дэзерціраў, якія будуць прасіць прытулку.

      Нельга не адзначыць яшчэ адну  істотную  асаблівасць хода паўстання  1794г. у Беларусі, звязаную са  шматканфесійнасцю рэлігійнага жыцця ў краі. У сваім звароце да праваслаўных святароў 7 мая 1794г. Т.Касцюшка выказаў упэўненасць у аднаўленні незалежнага ад пецярбургскага сінода самастойнага кіраўніцтва праваслаўнай царквой у Беларусі і Польшчы паводле рашэння чатырохгадовага сейма ў маі 1792г. У пачатку паўстання Найвышэйшая Літоўская Рада звярнулася да святарства і жыхароў краю уніяцкага і праваслаўнага абрадаў з заклікам да падтрымкі паўстання на падставе ўсталчвання поўнгай роўнасці і справядлівасці ў рэлігійным жыцці, што звязвалася з яго перамогай,\.Кароткі тэрмін паўстання, яго паражэнне не далі магчымасці здзейсніць сапраўды “палітычна мудрыя”, паводле выразу Касцюшкі, намеры.

     Нягледзячы  на ўсю важнасць прапагандысцкіх  акцый, кіраўніцтву паўстаннем  у ВКЛ было зразумела, што яго лёс будзе вырашацца на полі бітвы. Адна з першых буйнейшых сутычак адбылася каля вёскі Паляны Ашмянскага павета 7 мая 1794г.. Я.Ясінскі  меў намер выкарыстаць ініцыятыву, якая амаль поўнасцю на той час была ў руках паўстанцаў, і разбіць трохтысячны аддзел палкоўніка Дзеева, які пагражаў Вільні. У паўстанцаў было каля дзвюх тысяч рэгулярнага войска. Акрамя таго, іх сілы папоўніла амаль тысяча сялян-касінераў. Зацятая бітва з удзелам артылерыі пачалася а 11 гадзіне раніцы і доўжылася да самага вечара. Акупанты не чакалі такога моцнага адпору. Урэшце абодва бакі, знясіленыя шматгадзінным боем, вымушаныя былі разысціся. Пры гэтым адыход расейцаў да Смаргоні меў выразнае падабенства да выратавальнага адступлення. Да гэтага прымушалі не малыя страты – 173 чалавекі забітымі і 322 параненыміПаўстанцы страцілі некалькі дзесяткаў забітымі, а 34 чалавекі трапілі ў палон разам з трамяа гарматамі, астатнія сілы паўстанцаў адышлі пад Вільню.

Информация о работе Паўстанне Т.Касцюшкі