Автор: Пользователь скрыл имя, 15 Апреля 2012 в 00:24, реферат
Велікакняжанне Вітаўта - найважнейшы перыяд у стварэнні Літоўска-Рускай дзяржавы. Дзякуючы яму Велікое княства Літовское праіснавала яшчэ паутараста гадоў. Яго дзейнасць пакінула ў насельніцтва такі глыбокі адбітак, што і ў наступны перыяд усе распараджэнні і пастановы Вітаўта карысталіся высокім аўтарытэтам.
Уводзіны………………………………………………………………………..…….3
1. Шлях да кароны…………………………………………………………………...4
2. Замежнапалітычная дзейнасць Вітаўта………………………………………….8
3. Уплыў Вітаўта на ўнутраны стан у краіне……………………………………..10
Заключэнне…………………………………………………………………………15
Спісак скарыстаных крыніц……………
Глава 3. Уплыў Вітаўта на ўнутраны стан у краіне
На працягу 38 гадоў кіраваў Вітаўт Вялікім княствам Літоўскім і Рускім. Сваёй уладай ён умела і разумна распарадзіўся на карысць Літоўска-Беларускай дзяржавы. Ён змог за два гады аб’яднаць усе ўдзельныя літоўскія і рускія (беларускія і ўкраінскія) княствы ў адну дзяржаву. Дзейнічаў ён па прынцыпу, які яшчэ быў заведзяны яго дзедам Гедымінам і якога прытрымліваўся яго дзядзька Альгегерд: “Даўніны не рухаем, навіны не ўводзім”.6 Гэтае правіла дапускала захаванне і суіснаванне язычніцкіх вераванняў і хрысціянства ў форме каталіцтва і праваслаўя, мірнае жыццё розных народнасцей: жамойтаў, літвінаў, русінаў, палякаў, татараў і яўрэяў, якія гаварылі на розных мовах. Пры Вітаўце сталі абжывацца на Беларусі яўрэі, якія перасяліліся сюды з Прусіі, татары з Крыма і Залатой Арды. Яўрэі станавіліся рамеснікамі, гандлярамі і купцамі, а татары – воінамі і агароднікамі.
Вітаў імкнуўся быць незалежным, але яму даводзілася лічыцца з польскім каралем Ягайла і некалькі разоў заключаць унію паміж Польшчай і Літвой. Здарылася так, што і Ягайла, і Вітаўт шукалі адзін у аднаго падтрымкі як супраць татараў і крыжакоў, так і супраць самастойнасці асобных удзельных князёў. Напрыклад Свідрыгайла захапіў Віцебск і тым самым выступіў супраць Ягайлы і Вітаўта, супраць Крэўскай уніі. Вітаўт таксама быў незадаволенны Крэўскай уніяй, але цяпер ён бачыў свайго канкурэнта ў барацьбе за ўладу і таму ўзяў Віцебск, а Свідрыгайлу ў кайданах адправіў у Польшчу да Ягайлы. Яму ўдалося пазбавіць удзелаў найбольш уплывовых князёў: Скіргайлу – Полацка, Свідрыгайлу – Віцебска, Уладзіміра Альгердавіча – Кіеўскай зямлі, Дзмітрыя Карыбута Альгердавіча – Ноўгарада-Северская. Далучыўшы да Вялікага княства Падолію і Валынь, Вітаўт стаў поўным гаспадаром у Літоўска-Беларускай дзяржаве.
Выкарыстаўшы частыя міжусобіцы смаленскіх князёў, Вітаўт авалодаў у 1395 г. Смаленскам і прызначыў у Смаленскае княства свайго намесніка. Уплыў Вітаўта распаўсюджваўся і на Пскоўскую зямлю. Аднак пры первай магчымасці і Пскоў і Ноўгарад стараліся пазбавіцца Вітаўскай апекі і гэта ім удавалася. А таму і паходы войска Вялікага княства на пскоўскія і наўгародскія землі былі частымі. Апошні паход на Ноўгарад здзейсніў Вітаўт у 1428 г. за тое, што наўгародцы на вечы назвалі яго п’яніцам і здразнікам. Вялікі Ноўгарад мусіў падпарадкавацца Вітаўта, што давала магчымасць Наўгародскай зямлі пазбавіцца залежнасці ад Лівонскага ордэна і Маскоўскага княства. Імкненне літоўскага і маскоўскага вялікіх князёў падпарадкаваць альбо далучыць да сваіх уладанняў Ноўгарад і Смаленск не раз станавілася прычынай раздорую Для ўзгаднення міждзяржаўных адносін і вырашэння розных спрэчных пытанняў Вітаўт і Васіль I у 1396 г. сустракалісь двойчы ( у Смаленку і Каломне). Іх таксама хвалявалі набегі на маскоўскія і літоўскія землі крымскіх татар.
У
Залатой Ардзе тым часам
Вітаўт
рэкламаваў свой намер як вялізны
паход хрысціанскага свету
Вітаўт хацеў падключыць Ягайлу да сумеснага вялікага пахода ў Залатую Арду, але каралева Ядвіга ў 1398 г. прыслала да Вітаўта патрабаванне плаціць даніну. Вялікі князь склікаў у Вільні сойм, на якім феадалы заявілі: “ Мы не падданыя Польшчы ні пад якім выглядам; мы заўседы былі вольнымі, нашы продкі ніколі палякам не плацілі, не будзем і мы плаціць, застанемся пры нашай ранейшай вольнасці.”9 Пасля такога рашэння Вітаўту спатрэбіліся саюзнікі. Ён накіраваў сваіх паслоў у Ордэн, каб пачаць перамовы аб дружбе і дапамозе. Адтуль прыехала пасольства, якое ўзначаліў граф Конрад Кібург.
Перамовы Конрада Кібурга ў Вільні былі паспяховымі, бо ў іх станоўчым выніку меў зацікаўленасць і літоўскі палкаводзец. 23 красавіка 1398 г. у Гародні Вітаўт без згоды Ягайлы падпісаў мірную дамову з крыжакамі, па якой Ордэн і Літва дзяліла сферы свайго ўплыву: Вітаўт уступаў крыжакам Пскоў, а Ордэн – Літве Ноўгарад Вялікі.10 Апрача таго Вітаўт аддаваў заходнюю частку Жамойціі крыжакам, а Жыгімонт( брат Вітаўта) павінен быў атрымаць волю, бо ён яшчэ знаходзіўся ў Ордэне. Заключыўшы мір з Ордэнам, войска Вітаўта рушыла да берагоў Чорнага мора. У гэты паход Витащт намераваўся схіліць і Васіля Маскоўскага, але той, напэўна, лепш разумеў сапраўдны патэнцыял Арды, бо разважліва ўхіліўся.
Вясной 1399 г. у Кіеве збіраліся войска для вялікага паходу. Сюды прыйшлі аўкштайцкія, літвінскія і ўкраінскія харугвы, польскі атрад і невялічкі атрад нямецкіх рыцараў. Да іх далучыліся татарскія войска хана Тахтамыша. Вітаўту ўдалося разам з войскам Тахтамыша сабраць каля 70 тысяч вояў. Паводле маскоўскага летапісца, з Вітаўтам ішло 50 князёў.
І летам 1399 года войска Вітаўта накіравалася з Кіева, да межаў Арды. Татарскае войска, вялізная сваёй колькасцю, чакала на мяжы ардынскіх уладанняў – на рацэ Ворскле. Хан Цімур-Кутлук распачаў перамовы, пагаджаўся на вялікія ўступкі, але на самой справе, відавочна, чакаў войска старога цімурава ваяводы Эдыгея.
Бітва адбылася на тым самым полі, дзе трыма стагоддзямі пазней адбудзецца Палтаўская баталія. Артылерыя, на якую спадзяваўся Вітаўт, аказалася неэфектыўнай у палявых умовах пры тым узроўні яе манеўранасці і майстэрства бамбардзіраў. Справы скончыліся акружэннем і страшэнным разгромам войска Вітаўта. З невялікім атрадам Вітаўту і Тахтамышу удалося ўцячы. Пра маштабы паражэння сведчыць колькасць знатных удзельнікаў, загінуўшых на Ворскле. Сярод іх былі старыя Андрэй і Дзмітрый Альгердавічы, пасынак Дзмітрыя-Карыбута Андрэй Дзмітрыевіч Друцкі, двое ці трое сыноў іншага друцкага князя – Сямёна Дзмітрыевіча, двое братоў Фёдара Данілавіча Астрожскага, сын Юрыя Нарымортавіча Іван Пінскі, Глеб Святаслававіч Смаленскі, Ямонт Тулунавіч, пан Спытка з Мельштына і некалькі іншых першаразрадных літоўска-рускіх і польскіх арыстакратаў.
Цімур-Куптук з Эдыгеем па слядах праціўніка дайшлі да Кіева і, атрымаўшы з яго вялікі водкуп, вярнуліся ў свае межы. Так бяслаўна скончылася спроба Вітаўта зрабіцца гегемонам усёй Усходняй Еўропы.
Вынікам паходу Вітаўта ў Прычарнамор’е з’явілася перасяленне ў Вялікае княства, прынамсі, некалькіх соцен сем’яў татар – прыхільнікаў Тахтамыша і іншых уцекачоў з Арды, а таксама ваеннапалонных.
15 жніўня 1399 г. памерла першая жонка Ягайлы. Перад смерцю яна наказала мужу ажаніцца са швагеркай, якая была ўнучкай Казіміра Вялікага. Ягайла аказаўся ў няпэўным становішчы. Польскія вяльможы маглі пазбавіць яго кароны. Ягайла і Вітаўт знайшлі паразуменне ў заключэнні новай уніі, якая была падпісана ў Вільні 18 студзеня 1401 г. і ўмацавала іх уладу. Паводле дамовы, Вітаўт згадзіўся, што ўладаром Вялікага княства Літоўскага пасля яго смерці стане стане Ягайла і яго паслядоўнікі. Вітаўт таксама атрымаў прывілею: калі першы памрэ Ягайла, дык палякі не маюць права без згоды Вітаўта выбіраць другога караля. Віленская унія дала магчымасць дзвюм саюзным дзяржавам падрыхтавацца да вайны з Ордэнам. Дзеля абмеркавання плана барацьбы кароль і вялікі князь сустрэліся ў 1409 г. у Бярэсці.
Грунвальская бітва адбылася 15 ліпеня 1410 г. Значная роля Вітаўта ў кіраванні войскам сапраўды праявілася на працягу ўсёй кампаніі 1410 г. Вітаўт дае каралю важныя парады, да многіх з якіх Ягайла прыслухоўваецца. У ходзе бітвы кароль не загадвае Вітаўту , ён просіць яго. У той жа час Вітаўт, як можна меркаваць, не абмяжоўваўся кіраваннем толькі ягонымі ўласнымі харугвамі. Па словах Длугаша, у ходзе бітвы ён “пастаянна бегаў паміж польскімі палкамі і харугвамі, замест стомленых і змучаных новыя ўводзячы палкі і клапатліва назіраючы, як вагаліся лёсы абодвух бакоў”.11 Грунвальская бітва скончылася страшэнным паражэннем крыжакоў. Гэтая вайна закончылася Тарунскім мірам 1411 г., паводле якога Жамойція ўвайшла ў склад Вялікага княства Літоўскага. Лоўкі, хітры палітык і добры дыпламат Вітаўт дзейнічаў дзе грозным мячом, а дзе ласкавым словам. Так у 1411 г. наведаў Венгрыю, а праз год заключыў Віленскі дагавор з Свяшчэннай Рымскай імперыяй. У 1419 г. быў падпісаны дагавор з Даніяй і Швецыяй.
Тры разы Вітаўт хадзіў ваенны паходам на Маску. Апошні раз ў 1408 г., калі ваенныя дружыны Вітаўта і маскоўскага князя Васіля І спыніліся на рацэ Угры. Аднак ніхто з іх не спяшаўся ў бой. Напэўна, сказалася не толькі сваяцтва князёў, але і блізасць народаў. І без праліцця крыві цесць і зяць заключылі мір і вызначылі мяжу паміж Вялікім княствам Літоўскім і Маскоўскім па рацэ Угры.
З сярэдзіны 20-ых гг. XV стагоддзя Вітаўт праводзіў вельмі актыўную палітыку на ўсходзе. У 1427 г. ён здзейсніў паспяховы вайсковы паход у Суздальскую зямлю. У выніку вялікі князь разанскі Іван Федаравіч прысягнуў Вітаўту на вернасць і падданства. У тым жа годзе і вялікі князь цвярскі Барыс Аляксандравіч заключыў з Вітаўтам дамову аб сяброўстве і ўзаемнай дапамозе. Дзяржава Вітаўта дасягнула найбольшай магутнасці, а вялікі князь – найбольшай славы. Аднак у яго не было літоўскай каралеўскай кароны. Менавіта ў ёй ён бачыў прызнанне не толькі сваіх уласных заслуг, але і прызнанне Вялікага княства Літоўскага і Рускага як магутнай еўрапейскай дзяржавы. Вітаўт вырашыў аддзяліць Літоўска-Беларускую дзяржаву ад Польскага каралеўства. Дзеля гэтага ён павінен быў атрымаць тытул караля і каранавацца. Вырашылі аб’явіць аб гэтым на міжнародным з’ездзе, які меўся адбыцца на пачатку 1429 г. у Луцку. Да Вітаўта прыехалі госці з Даніі, Ордэна, Візантыі, Малдавіі, Польшчы. З найбольш важных пытанняў, якія разглядваліся на з’ездзе, было тры: дапамога Візантыі ў барацьбе з туркамі, аб’яднанне праваслаўнай і каталіцкай цэркваў, каранацыя Вітаўта на караля. Ягайла не стаў пярэчыць адкрыта супраць каранацыі і сказаў што параіцца са сваімі саноўнікамі. А тыя не хацелі адпускаць літвінскія землі з-пад свайго ўплыву. Псля гэтага Вітаўт пачаў актыўна рыхтавацца да вайны з Польшчай. Дзеля гэтага ён узяў прысягу ад сваіх падданых на вернасць яму. Згібнеў Алясніцкі прыехаў да Вітаўта у Гародню адгаварыць Вітаўта ад каранацыі. Ён даводзіў яму бессэнсоўнасць яго ўчынку: “ Ведай, што каралеўская карона хутчэй прынізіць тваю веліч, чым узвысіць: паміж князямі ты першы, паміж каралямі будзеш апошні, што за гонар у немаладыя гады ўпрыгожваць галавау невялікай колькасцю золата ды карункаў, а цэлыя народы асудзіць на жахі кровапралітнай вайны?”12 Кракаўскі біскуп прыязджаў да Вітаўта другі і трэці раз. Рабілася ўсё, каб не дапусціць скасавання уніі з Літвой. У Свяшчэннай Рымскай імперыі зрабілі дзве кароны: для Вітаўта і княгіні. Іх меліся даставіць у Вільню 8 верасня 1430 г. Аднак у прызначаны дзень карону не прывезлі, адклалі каранацыю на паздней, але карону не прывезлі і да канца верасня. Вітаўт чакаў, а па невядомай прычыне ягонае здароўе стала пагаршацца. Ён пачаў хутка чахнуць. 27 лістапада 1430 г. Вітаўт памёр на вачах Ягайлы, унука Васіля Васілевіча і мітрапаліта Фоція. Перад смерцю ён завяшчаў свій пасад Свідрыгайу. Пахаваны Вітаўт у Вільні, у каталіцкім саборы святога Станіслава.
Вітаўт пакінуў глыбокі след у гісторыі Вялікага княства Літоўскага.
Яго ўнутраная палітыка была галоўным чынам направленна на прыняцце царкоўнай уніі, якая дазваляла б мець адну хрысціянскую веру. І нават у расійскай гісторыяграфіі ёсць спробы прадставіць Літву канца 14 - пачатку 15 стст. адным з найгалоўных цэнтраў славянскага аб'яднання, не меней значным, чым Маскоўскае княства.
Знешняя палітыка была накіравана галоўным чынам на захоп новых земляў. І яму гэта удалося. Бо менавіта ў яго гады кіравання Вялікага Княства Літоўскага дасягае сваёй найвялікай тэрытарыяльнасці. І ў расійскай гісторыяграфіі мяркуюць, што Вітаўт даволі паспяхова ажыццяўляў праграму аб'яднання часткі Прыбалтыкі і Паўночнага захаду Расіі.
Што ж дакранаецца
Вітаўта, то 38 гадоў яго кіравання
яшчэ раз пацвярджаюць старую праўду:
свая дзяржава са мноствам праблем
непараўнальна вялікшая за любую чужую
зямлю.
Спісак скарыстаных крыніц
1) Насевіч В. Л. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы. – Мн.: Полымя, 1993. Стр. 123 – 137.
2)Сыны і пасынкі Беларусі. С. В. Барыс, С. В. Тарасаў, Г. А. Ланеўскі і інш.; Уклад. Барыс С.В. – Мн.: Полымя, 1996. Стр. 48 – 75.
3) Доўнар-Запольскі М.В. Гісторыя Беларусі/ Беларус. Энцыкл., Нац. арх. Рэсп. Беларусь; Пер. з рус. Т. М. Бутэвіч, Т. М. Кароткая, Е. П. Фешчанка. – Мн.: БелЭн, 1994. Стр. 57 – 60.
4) Архиепископ Афанасий Мартос. Беларусь в исторической государственной и церковной жизни
5) Бохан Ю. М. Ваяры Грунвальдскай бітвы/ Ю. М. Бохан. – Мінск: Беларусь, 2010. Стр. 180 – 190.
6) www.krugosvet.ru/enc/istoriya/
7) www.day.kiev.ua/90410/
Информация о работе Палітычная дзейнасць вялікага князя літоўскага Вітаўта