Автор: Пользователь скрыл имя, 15 Апреля 2012 в 00:24, реферат
Велікакняжанне Вітаўта - найважнейшы перыяд у стварэнні Літоўска-Рускай дзяржавы. Дзякуючы яму Велікое княства Літовское праіснавала яшчэ паутараста гадоў. Яго дзейнасць пакінула ў насельніцтва такі глыбокі адбітак, што і ў наступны перыяд усе распараджэнні і пастановы Вітаўта карысталіся высокім аўтарытэтам.
Уводзіны………………………………………………………………………..…….3
1. Шлях да кароны…………………………………………………………………...4
2. Замежнапалітычная дзейнасць Вітаўта………………………………………….8
3. Уплыў Вітаўта на ўнутраны стан у краіне……………………………………..10
Заключэнне…………………………………………………………………………15
Спісак скарыстаных крыніц……………
Змест
Уводзіны…………………………………………………………
1. Шлях да кароны………………………………………………………………
2. Замежнапалітычная дзейнасць Вітаўта………………………………………….8
3. Уплыў Вітаўта на ўнутраны стан у краіне……………………………………..10
Заключэнне……………………………………………………
Спісак скарыстаных
крыніц……………………………………………………….16
Велікакняжанне Вітаўта - найважнейшы перыяд у стварэнні Літоўска-Рускай дзяржавы. Дзякуючы яму Велікое княства Літовское праіснавала яшчэ паутараста гадоў. Яго дзейнасць пакінула ў насельніцтва такі глыбокі адбітак, што і ў наступны перыяд усе распараджэнні і пастановы Вітаўта карысталіся высокім аўтарытэтам.
Час кіравання Вялікага князя Вітаўта адзначаны важнымі зменамі. Гэта з’яуляецца цікавым фактам для сучаснай гісторыі і абумоўлівае актуальнасць дадзенай тэмы.
Мэтай
дадзенай працы з'яўляецца: даследваванне
замежнапалітычнай і
Для дасягнення вышэй адзначаннай мэты, былі пастаўлены наступныя задачы:
1) Дзейнасць Вітаўта да прыняцця тытула вялікага князя ВКЛ.
2) Апісаць унутраную палітыку Вітаўта і яе вынікі
3) Разгледзяць знешні палітычныя дзеянні, прынятыя Вітаўтам для павелічэння тэрыторыі краіны
Аб'ектам даследавання з'яўляюцца дзейнасць Вітаўта ў перыяд 1910-1920-е гг.
З такіх выкарыстанных крыніц як:
1) Насевіч В. Л. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы. – Мн.: Полымя, 1993.
2) Сыны і пасынкі Беларусі. С. В. Барыс, С. В. Тарасаў, Г. А. Ланеўскі і інш.; Уклад. Барыс С.В. – Мн.: Полымя, 1996
Аўтары паказваюць
Вітаўта як таленавітага, валявога
і беспрынцыпнага чалавека. І шмат у чым
дзякуючы гэтаму ён змог кіраваць дзяржавай
38 гадоў.
Глава 1. Шлях да кароны
Вітаўт , сын Кейстута і Буруты, нарадзіўся каля 1350 г. і гадаваўся ў Троках. Выхаваннем маладога княжыча займаўся былы ордэнскі рыцар Гана фон Віндытгейм і літвін Рыгор Амуліч. Ад рыцара юнак атрымау першыя ўрокі вайсковай навукі і нямецкай мовы, рана стаў захапляцца паляваннем. У 1376 г. Вітаўт стаў гарадзенскім князем, а праз год з гарадзенскай дружынай адагнаў крыжакоў ад Трокскага замка і тым самым выратаваў уладанне бацькі. У 1377г. памер Альгерд. Перад смерцю вялікі князь прызначыў сваім прыемнікам Ягайлу. Паміж братамі Ягайлы і яго дзядзькамі пачалося саперніцтва за ўладу. У 1382 г. Ягайла разам з крыжакамі пайшоў на ўладанні Кейстута.
Кейстут быў разумным і смелым чалавекам, і Ягайла разумеў, што ваяваць з ім будзе цяжка, таму пайшоў на хітрасць. Ён запрасіў Кейстута і яго сына на перамовы ў Вільню. Войска з абодвух бакоў было распушчана. У Вільні Кейстута і Вітаўта схапілі. Кейстута адправілі ў Крэўскі замак. На пяты дзень падасланыя ад Ягайлы забойцы задушылі князя. Жонку Кейстута Біруту ў Бярэсцкі ўтапілі ў рацэ.
Пакараць Вітаўта, які сядзеў ў віленскай замкавай вязніцы, Ягайла не рашаўся. Ён сустрэўся з ім, Вітаўт папрасіў вярнуць яму Трокскае княства. Ягайла вагаўся. Брат Ягайлы Скіргайла і іх маці Ульяна патрабавалі Вітаўтавай смерці. Але Вітаўт ацалеў толькі таму, што пры наведванні яго жонкай Ганнай Смаленскай пераапрануўся ў адзенне яе служанкі і ўцек з затачэння.
Згубіўшы бацьку і ўсе ўладанні, цудам пазбегшы смерці, Вітаўт вымушаны быў шукаць падтрымкі ў злейшых ворагаў – крыжакоў. Яны ж выкарыстоўвалі яго як пешку ў сваіх камбінацыях. Хутка пасля прыбыцця ў Ордэн Вітаўт ахрысціўся ў каталіцтва пад імем Віганда і атрымаў у намесніцтва адзін з замкаў на мяжы з Жамойцю. Ён удзельнічаў у некалькіх паходах крыжакоў, марна спрабуючы ўладкаваца з іх дапамогай у бацькоўскіх Троках. У верасні 1383 года яму нават удалося на кароткі час захапіць Трокі, але ўтрымацца там ён не здолеў.
Знаходжанне Вітаўта пад апекай Ордэна дазваляла апошняму весці наступ на Літву на законных падставах. Таму крыжакі ахвотна давалі яму войска, а самі між тым будавалі моцны замак у захопленым Коўне. Ягайла вымушаны быў адмовіцца ад Жамойці, якая фактычна перайшла пад уладу Ордэна. І самому Вітаўту вельмі дорага даводзілася аплачваць крыжацкую падтрымку. У чэрвені 1384 года ён мусіў падпісаць вельмі нявыгаднае пагадненне.1 Усе свае вотчыны, якія яшчэ належала вярнуць, Вітаўт загадзя перадаў у ленную залежнасць Ордэну. У выпадку яго смерці малыя сыны павінны былі заставацца пад апекай крыжакоў, а калі памруць і яны – адзіную дачку магістр мог выдаць замуж па ўласным меркаванні, застаючыся вярхоўным сюзерэнам яе спадчыны. Малодшыя браты Вітаўта, Таўцівіл і Сігізмунд, таксама павінны былі атрымаць уладанні з рук Ордэна.
Дакумент гэты нагадваў дагавор ваўка з ягнём аб парадку з’яднання апошняга. І, напэўна, у сувязі з гэтым маленькія сыны Вітаўта, што знаходзіліся ў руках крыжакоў у замку Кёнігсберг, раптоўна памерлі, - як лічыцца, былі атручаны. Калі б зараз што здарылася і з самім Вітаўтам – Ордэн без перашкод павёу бы ад імя яго дачкі барацьбу за палову Літоўскага княства.
Вітаўт аказаўся ў безвыходным становішчы, але даведаўся, што Ягайла напярэдадні барацьбы за польскую карону не супраць памірыцца з ім. Трэба было выбіраць паміж забойцам бацькі і забойцамі сыноў. Вітаўт аддаў перавагу забойцу бацькі перад забойцамі сыноў. Праз некалькі тыдняў пасля заключэння ганебнага дагавору 12 ліпеня 1384 г. Вітаўт з літоўскай дружынай (400 вершнікаў) пакінуў Прусію і прыбыў у Жамойцію, захапіў замак Юрбак і спаліў некалькі памежных замкаў крыжакоў.2
Ягайла прыняў Вітаўта і вярнуў яму некаторыя бацькоўскія ўладанні: Гародню, Ваўкавыск, частку Берасцейскай зямлі з замкам Камянец і Падляшша. Пасколькі на атрыманых землях пераважала праваслаўнае насельніцтва, Вітаўт зноў хрысціўся ў праваслаўе, і прыняў імя Аляксандр.
Бясспрэчна, Вітаўт моцна рызыкаваў, давяраючы Ягайлу, які ўжо раз перамог яго бацьку за кошт парушэння клятвы. Як ні дзіўна, на карысць Вітаўта зараз працаваў яго дагавор з крыжакамі, што даваў ім магчымасць прэтэндаваць на яго спадчыну. Пакуль Вітаўт быў жывы і лічыўся саюзнікам Ягайлы, гэты дагавор не ўяўляў вялікайнебяспекі для Літвы, смерць жа яго дазволіла б Ордэну ўмяшацца ў літоўскія справы на “законных” падставах.
У верасні 1384 г. Ягайла і Вітаўт аблажылі і ўзялі ордэнскі замак у Коўне. У Крэве 14 жніўня у прысутнасці Вітаўта і братоў Ягайлы была заключана унія паміж Польскім каралеўствам і Вялікім княствам Літоўскім і Рускім. Пасля гэтага ў Кракаве (сталіцы Польскага каралеўства) на сойме выбралі Ягайлу на каралеўскі трон.
Выконваючы ўзятые абавязкі, кароль распачаў хрышчэнне Літвы ў каталіцтва. Асноўнымі праваднікамі гэтай “праграммы” сталі Скіргайла і Вітаўт, якія зноў перахрысціліся ў рымскую веру пад імем Аляксандр, якое меў і ў праваслаўі.
Каталіцкая
царква ў Літве адразу зрабілася
буйным землеуладальнікам. Гэтыя перамены
не маглі спадабацца усім: нечыя
справы ішлі ўгору, а
нечыя і рэзка пагаршаліся.. Натуральным
выглядала незадавальненне найбольш кансерватыўнай
часткі літоўскага баярства і жрацоў
якія не жадалі развітвацца з верай продкаў.
Незадаволенымі былі і вялізныя масы праваслаўных,
якімафіцыйна абясцілі намер (хай сабе
і фіктыўны) перахрысціць іх у католікаў.
Нават асноўная маса літоўскай знаці,
якую хрышчэнне прываблівала набыцем
прывілеяў па польскім узоры, не магла
цалкам згадзіцца з тым, што паводле ўмоў
на першыя ролі ў Літве адразу пачалі высоўвацца
новыя польскія прыбліжэныя Ягайлы.
Выразнікам
думак гэтай апошняй праслойкі
выступіў Вітаўт. Яго подпіс стаіць пад
дакументам аб Крэўская уніі, ён актыўна
ўдзельнічаў у хрышчэнні Літвы, але тым
не меньш правадыром незадаволенных стаў
менавіта ён. Для таго меліся і асабістыя
прычыны: успаміны пра зло, якое прычыніў
яго сям’і Ягайла, і магутнае славалюбства,
імкненне да першых роляў. Пасля прымірэння
з Ягайлам ён валодаў толькі часткай бацькоўскіх
земляў: Гораднам, Ваўкавыскам, Камянцом
і гарадамі Падляшша. У 1388 каб задаволіць
Вітаўта, кароль аддаў у 1388 г. яму Луцкую
і Уладзімірскую землі. У Луцк да Вітаўта
прыехаў старэйшы сын маскоўскага князя
Дзмітрыя Іванавіча Васіль, які уцёк з
Залатой Арды. Васіль паставаўся да
Вітаўтавай дачкі Софіі. Бацька даў згоду.
Дамова Вітаўта з сынам маскоўскага князя
ўстрывожыла караля, і той адабраў Луцк
і Уладзімір. Пасля гэтага Вітаўт абапіраючыся
на сваіх братоў хацеў захапіць Вільню,
але змова была раскрыта. Вітаўт з сям’ёй
і блізкімі зноў давялося ўцякаць ў Мазовію
да князя Януша, а адтуль на пачатку 1390
г. у Ордэн, у Прусію.
Верныя сваёй тактыцы распальваць варожасць
сярод уладароў Літвы, крыжакі зноў прынялі
знатнага ўцекача, хаця прыём, які яны
яму гэтым разам аказалі , не вызначаўся
асаблівай цеплынёй. Аднак войска для
барацьбы са Скіргайлам Вітаўт атрымаў.
З гэтым войскам жыццявіў паспяховыя набегі
на Кернава і Мейшаголу, “нача воеваті
Літовскую землю с немецкою помочю, і уже
взял был Літовской землі по Велію
реку, а і Польтескь вдася ему”.3
У 1390 годзе Вітаўт з войскам заходнееўрапейскіх добраахвотнікаў (сярод іх знаходзіўся англійскі прынц Генрых – будучы кароль Англіі) рушыў на Вільна. Войска Скіргайлы было разбіта, прычым у палон да Вітаўта трапілі брат Міхаіла Яўнуцьевіча Заслаўскага Сямен, брат Федара Святаслававіча Смаленскага Глеб і шмат іншых рускіх князёў. Аднак аблога Вільна не прынесла канчатковага поспеху, хаця часова ўдалося захапіць прадмесце Крывы горад.
Падтрымку Вітаўту выказала і Маскоўскае княства, дзе на змену памершаму ў 1389 годзе Дзмітрыю Данскому прыйшоў яго сын Васіль. Яшчэ да мяцяжу Вітаўта было дамоўлена пра шлюб яго адзінай дачкі з сынам Дзмітрыя. Масква выразна прадэманстравала, што лічыць яго сур’езнай палітычнай фігурай. Маскоўскае пасольства знайшло Вітаўта ў Прусіі, і Соф’я ў суправаджэнні Івана Гальшанскага накіравалася ў Маскву кружным шляхам праз Гданьск і Пскоў. Яе шлюб з Васілем Дзмітрыевічам адбыўся 21 студзеня 1391 годзе. Такім чынам, у Вітаўта з’явіўся яшчэ адзін саюзнік.
Тым часам Вітаўт, абапіраючыся на шырокую падтрымку як унутры Літвы, так і за яе межамі, зноў перайшоў да рашучых дзеянняў. У 1392 годзе Вітаўт нанёс Скіргайлу рашаючае паражэнне. Ягайла, не жадаючы дапусціць канчатковага адпадзення Літвы ад Польшы, паспяшаў прызнаць яго перамогу. Вітаўт атрымаў і Троцкае, і Віленскае княствы, тытул вялікага князя – з адной толькі ўмовай, каб ён заставаўся васалам.
Так неспакойны лёс Вітаўта зрабіў яшчэ адзін круты паварот, і выгнаннік ператварыўся ў магутнага ўладара. Праўда, дасягнуў гэтага дастаткова дарагой цаной – узамен за крыжацкую падтрымку згадзіўся на адыход Жамойці пад уладу Ордэна.
Ягайла быў абачлівым палітыкам і вырашыў зноў памірыцца з стрыечным братам. Да Вітаўта ён накіраваў малодшага брата мазавецкіх князёў Януша і Зямовіта – Генрыха. Той ехаў быццам для таго, каб весці перамовы аб міры паміж Польшчай і Ордэнам, а з Вітаўтам рашыў сустрэцца таму, што хацеў ажаніцца з яго сястрой Рынгаляй. Генрых абвянчаўся з Рынгаляй у Крэмітэне.
Вітаўт зноў паверыў Ягайлу і са сваімі прыбліжанымі захапіў арсенал крыжакоў і павярнуў і Літву. 5 жніўня 1392 г. у маёнтку Востраў ( каля Ліды) адбылася сустрэча Вітаўта з Ягайлам і каралевай Ядвігай.4 Вітаўт пакаяўся, але і Ягайла зрабіў для сябе высновы і пайшоў на ўступкі стрыенчаму брату. Яны паехалі ў Вільню, дзе ў касцеле святога Станіслава біскуп Андрэй Васіла надзеў вялікаму князю на галаву Альгердаву карону, а маршалак літоўскі перадаў яму знакі ўлады: меч, жэзл і велікакняжацкую пячатку.
Глава 2. Замежнапалітычная дзейнасць Вітаўта
Вітаўту дасталася турботная спадчына. Бурныя палітычныя падзеі заблыталі сімпатыі і антыпатыі ў дзяржаве. Апрача групавых канфліктаў (паміж прыхільнікамі каталіцтва і праваслаўя, ззліцця з Польшчай і дзяржаўнай незалежнасці, віленскім баярствам і троцкім) хапала і канфліктаў асабістых: паміж Кейстутовічамі і Альгердавічамі, паміж сынамі Альгерда ад розных жонак, паміж асобнымі прадстаўнікамі шматлікай дынастыі. У гэтай мутнай кругаверці прабіцца наверх і ўтрымацца там мог толькі самы таленавіты, валявы і беспарынцыповы. Такім і быў Вітаўт. Атрымаўшы ўладу ў смутным 1392 годзе, у поўным росквіце сіл, здолеў утрымаць яе на працягу 38 гадоў, ні разу не дазволіўшы заблытаным супярэчнасцям выйсці з-пад кантролю. Спачатку Вітаўт мог абапіраццаў асноўным на літоўскае баярства, у прынцыпе згоднае з акаталічваннем і запазычаннем польскіх узораў, але не здзяржаўным падпарадкаваннем Польскаму каралеўству. Традыцыйна і праваслаўнае баярства Панямоння, якое здаўна верна служыла яго бацьку і братам. З іх дапамогай, пасля пераадолення ў асноўным унутрадзяржаўнага крызісу, належала прыступіць да даўно наспелай задачы: спыніць працэс распаду дзяржавы на сямейныя ўдзелы Гедымінавічаў і накіраваць яе развіццё па больш прагрэсіўным шляху кіравання праз намесніцтвы. Надзённасць гэтай задачы ясна ўяўлялі сабе Вітаўт, і кароль Ягайла. Першы повад для рэформы з’явіўся хутка. Памерла старая княгіня Ульяна Аляксандраўна, удовіным удзелам якой быў Віцебск. Вітаўт выкарыстаў гэта для ліквідацыі аднаго з удзелаў і накіраваў туды намеснікам свайго сакольнічага, праваслаўнага баярына Федара Вясну. Аднак такое распараджэнне родавай вотчынай Альгердавічаў выклікала мяцеж. Яго ўзняў малодшы з сыноў Ульяны і Альгерда Свідрыгайла, які незадоўга да таго дасягнуў паўналецця і яшчэ не меў удзела. Ён абвясціў сябе спадчыннікам Віцебска, а вітаўтава баярына пакараў смерцю. Да мяцежу далучыліся Орша і Друцк. Ягайла прыслаў на дапамогу Вітаўту польскае войска, на чале якога стаў Скіргайла. Першым чынам карная экспедыцыя рушыла на Друцк. Князі Друцку маладыя сыны Дзмітрыя Васілевіча і Дзмітрыя Сямёнавіча не рызаканулі супрацьстаяць Вітаўту і выказалі пакорлівасць. За гэта Вітаўт пакінуў за імі Друцкае княства, але на ўмовах: не як спадчынную маёмасць, а як нададзенную са сваіх рук. Орша вырашыла супраціўляцца і была захоплена пасля аблогі. Апрабаваную на Друцку мадэль Вітаўт прымяніў і да іншых удзелаў. Іх уладальнікам ён прапанаваў адмовіцца ад статуса спадчыных гаспадароў і перайсці ў стан пажыццёвых намеснікаў. Палітыка Вітаўта была так сама накіравана на кансалідацыю ўсяго насельніцтва Літоўска-Беларускай дзяржавы. Аднак праводзіў яе вялікі князь не заўжды паслядоўна. Напрыклад, як растлумачыць вялікія ўступкі палякам, занатаваныя ў Гарадзельскай уніі 1413 годзе. У замку Гарадле ( на рацэ Заходні Буг) Ягайла і Вітаўт дамовіліся і падпісалі тры граматы.5 Паводле гэтых дакументаў пацвярждаўся саюз Польшчы і Літвы, літоўская шляхта прыраўноўвалася ў правах да польскай. Даваліся значныя прывілеі каталіцкай царкве і феадалам-католікам у Вялікам княстве Літоўскім. Зноў абгаворваліся ўмовы пераходу ўлады на выпадак смерці Ягайлы або Вітаўта. Літоўска-беларускія князі і феадалы былі вельмі незадаволены Гарадзельскай уніяй і хутка пачалі пакідаць свае ўдзелы і вотчыны, пераязжаць у Маскоўскае княства. Каб знізіць адмоўнае ўздзеянне гэтай дамовы на праваслаўнае насельніцтва, Вітаўт і тут пачаў дзейнічаць так, як рабіў ужо не раз. Ён непрыкметна, без агалоскі, не стаў выконваць яе ўмовы. Так, тыя літвінскія шляхціцы і баяры, якія атрымалі польскія гербы і абяцалі паводле Гарадзельскай уніі вернасць палякам, не дапускалі на важныя дзяржаўныя пасады. І толькі літвінскія патрыеты (незалежна ад іх веры) маглі займаць іх. Вось яркі паказчык і добры прыклад разумнай палітыкі Вітаўта. Вітаўт не прыдаваў вялікага значэння уніям з Польшчай, бо пры яго жыцці прыходзілася заключаць іх тры разы: у 1385, 1410, 1413 гадах. Як мудры палітык, ён разумеў, што ўзвышэнне католікаў або праваслаўных у Вялікім княстве Літоўскім і Рускім толькі аслабіць яго дзяржаву і прывядзе да міжусобіц на рэлігійнай аснове. Каб пазбегнуць гэтага, ён імкнуўся ўраўняць рэлігіі ў правах, а найлепшае выйсце бачыў у аб’яднанні католікаў і праваслаўных. Вялік князь выношваў ідэю царкоўнай уніі, хацеў мець адну хрысціанскую веру. Аднак больш за ўсё турбавала Вітаўта тое, што епіскапы ў яго дзяржаву прызначаюцца мітрапалітам Маскоўскім. Каб пазбавіцца такой залежнасці ад Масквы, ён склікаў у Навагародку сабор праваслаўных епіскапаў, на якім па яго патрабаванню быў абраны Кіеўскім мітрапалітам Рыгор Цымбалак. Цымбалак з праваслаўнымі епіскамі ў 1418 г. служыў у Канстанцы ў царкоўным саборы, які праводзіў рымскі папа Марцін V. Цымбалак быў Кіеўскім мітрапалітам усяго каля трох гадоў, потым пакінуў Вялікае княства Літоўскае і Рускае. Вітаўту давялося памірыцца з Маскоўскім мітрапалітам Фоціем і запрасіць яго наведаць Літву. Карыстаючыся ласкай вялікага князя літоўскага, той не раз бываў у праваслаўных храмах Літвы. Пры княжанні Вітаўта каталіцкая вера прымусова не прывівалася. Ён прыхільна ставіўся да праваслаўя. Будаваліся праваслаўныя храмы. Сродкі на будаўніцтва цэркваў выдаваліся не толькі з казны князя. Яго жонка Ганна адпусціла грошы на ўзвядзенне Нікольскай і Крыжаўзвіжанскай цэркваў у Бярэсці, а жонка Ульяна – на Юр’еўскую царкву ў троках.
Информация о работе Палітычная дзейнасць вялікага князя літоўскага Вітаўта