Автор: Пользователь скрыл имя, 06 Декабря 2011 в 18:20, реферат
Пачынаючы з 23 лютага 1917 г. ў Петраградзе прайшлі мітынгі і дэманстрацыі пад лозунгамі "Далоў вайну", "Далоў самадзяржаўе". Так пачалася лютаўская рэвалюцыя. 27 лютага на бок рабочых перайшлі салдаты Петраградскага гарнізона, у выніку чаго 28 лютага рэвалюцыя перамагла. 2 сакавіка цар Мікалай II адрокся ад прастола. У гэтых умовах рабочыя і салдаты стварылі свой орган улады - Петраградскі Савет. Паралельна з дэпутатаў Дзяржаўнай Думы склаўся Часовы ўрад. Так узнікла двоеўладдзе.
Змест:
1. Асаблівасці Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. на Беларусі. Троўладдзе на Беларусі……………………………………………………………….2-4 с.
2. Асаблівасці кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. на Беларусі…….5-7 с.
3. БНР, яе статутныя граматы. Дзяржаўна-прававы статус БНР.…8-9 с.
4. Абвяшчэнне ССРБ. Маніфест аб заснаванні ССРБ……………10-12 с.
5. Канстытуцыя ССРБ 1919г.: асноўныя палажэнні……………...13-14 с.
Выхад
нямецкіх войск у лютым—сакавіку
1918 г. да Дняпра і Брэст-Літоўскі мірны
дагавор, які быў заключаны 3 сакавіка
1918 г. паміж Расіяй і Германіяй, карэнным
чынам змянялі сітуацыю ў Беларусі і не
толькі ў Беларусі. Савецкія ўстановы
з Мінска спешна эвакуіраваліся ў Смаленск.
Заходняя вобласць, аднак, працягвала
існаваць. Яе новая тэрыторыя складалася
са Смаленскай і неакупіраваных частак
Магілёўскай і Віцебскай губерняў. Лідэры
беларускіх сацыялістычных партый вырашылі,
што настаў час рашучых дзеянняў, бо спадзяваліся,
што ў рэалізацыі сваіх планаў яны знойдуць
разуменне Германіі.
Выканаўчы
камітэт Рады Беларускага з'езда
21 лютага 1918 г. прыняў Першую статутную
грамату да народаў Беларусі і стварыў
Народны сакратарыят — часовы ўрадавы
орган да склікання беларускага Устаноўчага
сходу. Сам выканком прысвоіў сабе функцыі
вышэйшай уладыБеларусі. Гэта быў пачатковы
крок у серыі актаў абвяшчэння дзяржаўнасці.
Змест Другой статутнай граматы ўказваў
на тое, што абвяшчаецца самастойная, суверэнная
Беларуская Народная Рэспубліка з дэмакратычнымі
правамі грамадзян, з адменай прыватнай
уласнасці на зямлю. 3 тэкста граматы вынікала,
што Беларусь дзяржаўна адасабляецца
ад Расіі, у саставе якой (калі весці адлік
ад апошняга падзелу Рэчы Паспалітай у
1795 г.) яна знаходзілася больш за 120 гадоў.
Трэцяя статутная грамата ад 25 сакавіка
1919 г. змяшчала спецыяльную заяву аб незалежнасці
Беларусі ад Расіі: ≪Цяпер мы, Рада Беларускай
Народнай Рэспублікі, скідаем з роднага
краю апошняе ярмо дзяржаўнай залежнасці,
якое гвалтам накінулі расійскія цары
на наш вольны і незалежны край. Ад гэтага
часу Беларуская Народная Рэспубліка
абвяшчаецца незалежнай і волная дзяржавай≫.
Трэцяя грамата, якая пацвердзіла папярэднія, вызначыла адносіны Беларусі і
Расіі. Гэта быў па сутнасці ўжо дадатковы дакумент, які меў сваёй галоўнай мэтай дэклараванне нераспаўсюджання юрысдыкцыі Расіі на Беларусь. Магчымасць устанаўлення сувязей з Расіяй на новай аснове не выключалася.
Аднак прыхільнікі БНР апынуліся ў даволі складаным становішчы. Беларусь аб'яўлялася вольнай і незалежнай дзяржавай, тады як большая частка тэрыторыі, на якую распаўсюджвалася ўлада БНР, была захоплена Германіяй,
якая ўзаконіла гэты захоп рабаўніцкім Брэст-Літоўскім мірным дагаворам. Усходняя частка Беларусі знаходзілася пад юрысдыкцыяй Савецкай Расіі.
Урад
Германіі разглядаў ваенныя, палітычныя
і эканамічныя аспекты існуючай
сітуацыі з пазіцыі ўмацавання акупацыйнага
рэжыму, выцягвання на фінішы сусветнай
вайны сыравінных і харчовых рэсурсаў
з Беларусі, каб пазбегнуць паражэння.
Германія не збіралася з кім бы там ні
было дзяліць уладу ў акупіраванай ёю
Беларусі, хоць і не праследавала Раду
і сакратарыят БНР. Каб заваяваць рэальную
ўладу, трэба было размаўляць з нямецкімі
заваёўнікамі з пазіцый сілы, але такіх
магчымасцей у Рады БНР не было. Партызанскі
і падпольны рух, які зараджаўся, з самага
пачатку знаходзіўся пад кіраўніцтвам
балылавікоў.
Пастановы
канферэнцыі беларускіх камуністычных
секцый былі яшчэ адной важнай акалічнасцю,
што зрабіла ўплыў на вызначэнне
шляхоў дзяржаўнага будаўніцтва
ў Беларусі. Як было ўжо сказана,
23 снежня Усерасійскі Цэнтральны Выканаўчы
Камітэт у пастанове аб абласным
адміністрацыйна-тэрытарыяльным дзяленні
ўзаконіў Заходнюю вобласць у складзе
Мінскай, Віцебскай, Гродзенскай, Магілёўскай
і Смаленскай губерняў. А праз дзень,
25 снежня, нарком па справах нацыянальнасцей
I. Сталін па тэлеграфу тэрмінова паведаміў
старшыні Паўночна-Заходняга абкома партыі
А. Мяснікову ў Смаленск: ≪ЦК партыі вырашыў па
многіх меркаваннях, аб якіх цяпер гаварыць
не даводзіцца, згадзіцца з беларускімі
таварышамі на ўтварэнне Беларускага
савецкага ўрада. Пытанне гэтае вырашана,
і абмяркоўваць ужо не даводзіцца, неабходна
толькі зрабіць некаторыя змяненні ў канструкцыі
Аблвыканкомзаха≫. Такім чынам, адбыўся
пералом у адносінах да Беларусі.
ЦК партыі вырашыў пытанне аб часе абвяшчэння рэспублікі, лічачы гэтую справу неадкладнай, спосабе ўтварэння ўрада, які павінен быў складацца з дзвюх груп —прадстаўнікоў абласнога цэнтра і беларускіх камуністычных секцый, што знаходзіліся ў Маскве. Складаным аказалася вызначэнне падыходаў да стварэння ўрада, вылучэння асоб на замяшчэнне пасад камісараў. Цяжкасць заключалася ў тым, што трэба было ўзгадніць, ураўнаважыць інтарэсы як смаленскага цэнтра, так і белнацкомаўцаў. А яны далёка не супадалі. Давалі аб сабе знаць напластаванні варожасці папярэдняга перыяду.
1 студзеня
1919 г., абапіраючыся на рашэнні
ЦКРКП(б) і рашэнні VI абласной
партыйнай канферэнцыі, канферэнцыі беларускіх
камуністычных секцый, Усерасійскага
з'езда беларускіх бежанцаў, рэзалюцыі
мітынгаў і сходаў працоўных, Часовы рэвалюцыйны
рабоча-сялянскі ўрад на чале з пісьменнікам
грамадска-палітычным дзеячам З. Жылуновічам
абвясціў Сацыялістычную Савецкую Рэспубліку
Беларусі. Маніфест аб абвяшчанні Сацыялістычнай
Савецкай Рэспублікі Беларусі даволі
поўна акрэсліваў статус новай дзяржавы.
Рэспубліка выдзялялася з саставу РСФСР
як самастойная дзяржаўная адзінка.
Беларусь аб'яўлялася свабоднай, незалежнай рэспублікай, а яе народ — свабодным і паўнапраўным гаспадаром сваёй дзяржавы. Часовы рабоча-сялянскі ўрад называў сябе ўрадам ≪Беларускай Савецкай незалежнай рэспублікі≫. У дакуменце ёсць і такі выраз: ≪Вольная Савецкая беларуская рэспубліка≫. Паняцці — ≪незалежная рэспубліка≫, ≪вольная рэспубліка≫, ≪свабодная рэспубліка≫ ў дакументах і публікацыях таго часу ўспрымаліся як суверэнная рэспубліка. Разам з тым суверэннасць зусім не азначала разрыву
палітычных, эканамічных, сацыяльных і партыйных сувязей, якія аб'ядналі Беларусь і Расію. Патрэбны былі новыя прававыя формы рэалізацыі адносін, што аказалася, як паказвае вопыт, справай выключна складанай. Уся паўната ўлады на тэрыторыі рэспублікі павінна была пераходзіць у рукі Саветаў рабочых, сялянскіх, батрацкіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў. Пастановы нямец-
кіх і іншых акупацыйных улад аб'яўляліся скасаванымі. Часовы ўрад Беларусі не мог таксама не выказаць сваіх адносін да палітычных арганізацый, якія прэтэндавалі на дзяржаўнае прадстаўніцтва народа. Праціўнікі самавызначэння Беларусі на савецкай аснове ў духу таго часу разглядаліся часткай контррэвалюцыйных сіл ворагамі працоўных Беларусі і ≪ўсяго свету≫. Рада БНР аб'яўлялася па-за законам. Рэвалюцыйная помста ў адносінах да ≪буржуяў≫, памешчыкаў, іх слуг ≪за векавое прыгнечанне≫ ўзносілася на ўзровень рэвалюцыйнага абавязку. Усё гэта было не толькі вынікам лозунгавай запальчывасці, але і арыенцірам практычных дзеянняў. Адхіляліся якія-небудзь альтэрнатыўныя рашэнні нацыянальных праблем. Занадта вялікім быў напал класавага процістаяння, каб магчымы быў які-небудзь кампраміс у вырашэнні
хаця
б чыста культурных нацыянальных
праблем.
Маніфест
змяшчаў прававыя ўстанаўленні, вельмі
цікавыя для разумення
ных умовах,
хоць гэты тэрмін тады і не прымяняўся.
Лясы, воды і нетры зямлі станавіліся ўласнасцю
працоўнага народа Беларусі. Здабыткам
народа аб'яўляліся таксама чыгунка, сродкі
сувязі, фабрыкі, заводы, банкі. Такім чынам,
рэспубліка станавілася ўласнікам усіх
гэтых нацыяналізаваных прыродных і рукатворных
багаццяў. У маніфесце быў пункт, які датычыўся
перадачы Беларускай рэспублікай Расійскай
Федэрацыі функцыі абароны Чырвонай Арміяй
вялікіх заваёў сацыяльнай рэвалюцыі.
Меліся на ўвазе перш за ўсё абарона і
арганізацыя сумеснай ваеннай структуры.
У Маніфесце Часовы ўрад заявіў таксама
аб пашырэнні на БССР дэкрэтаў РСФСР ≪па
забеспячэнню рабочага класа≫. У прыведзеных палажэннях
мы бачым, з аднаго боку, перадачу часткі
сваіх суверэнных правоў органам РСФСР,
а з другога — перайманне яе заканадаўчага
вопыту. Гэтыя два моманты былі зачаткамі
саюзных адносін паміж рэспублікамі. Закранаўся
і міжнародна-прававы аспект суверэннасці.
Абвяшчэнне Беларусі ≪перад усім светам≫
незалежнай рэспублікай азначала заяўленне
аб паяўленні на міжнароднай арэне новага
суверэннага суб'екта міжнародных адносін,
яго гатоўнасць прытрымлівацца агульнапрызнаных
дэмакратычных норм міжнароднага права,
дабівацца міжнародна-прававога прызнання.
Такім
чынам, Маніфест ад 1 студзеня 1919 г., абвяшчаючы
рэспубліку, у той жа час вызначыў
суверэннасць дзяржаўнасці. Расійская
Сацыялістычная Федэратыўная Савецкая
Рэспубліка спецыяльным актам прызнала
суверэнны статус ССРБ, лічачы гэта прыкладам
рэалізацыі прынцыпу ≪поўнага і сапраўднага
самавызначэння працоўных мас усіх краін≫.
Падкрэслівалася, што факт прыналежнасці
Беларусі да былой царскай імперыі не
накладае на ССРБ ніякіх абавязацельстваў.
Канстытуцыя ССРБ, прынятая на першым з’ездзе Саветаў Беларусі 3 лютага 1919г., грунтавалася на Канстытуцыі РСФСР 1918г., таму яе палажэнні былі паўтораны ў беларускай канстытуцыі. Першую частку Канстытуцыі складала ленінская Дэкларацыя правоў працоўнага ў эксплуатаванага народа – своеасаблівая прэамбула, у якой абвяшчалася адмена прыватнай уласнасці на землю і нацыяналізацыя сельськагаспадарчых прадпрыемстваў, замацаванне дзяржаўнай уласнасці на лясы, нетры, увядзенне ўсеагульнай працоўнай павіннасці.
Канстытуцыя складалася толькі з 32 артыкулаў і ўключала ў сябе тры раздзелы: агульныя палажэнні, канстытуцыя савецкай улады, пра регб і сцяг.
У першым раздзеле гаварылася аб асноўнай задачы савецкай дзяржавы на пераходны перыяд – “усталяванні дыктатуры гарадскога і сельскага пралетарыяту і бяднейшага сяленства ў выглядзе магутнай Савецкай улады, у мэтах поўнага падаўлення буржуазіі, знішчэння эксплуатацыі чалавека чалавекам і ўсталявання сацыялізму, пры якім не будзе ні падзелу на класы, ні дзяржаўнай улады”.
У адпаведнасці з Канстытуцыяй улада ў ССРБ належыць усяму працоўнаму насельніцтву краіны, аб’яднанаму у гарадскіх і сельскіх саветах. Органамі вярхоўнай улады ў рэспубліцы аб’яўляўся з’езд Саветаў Беларусі, а ў перепынках паміж з’ездамі – Цэнтральны Выканаўчы Камітэт(ЦВК).
Канстытуцыя замацавала правы і абавязкі грамадзян рэспублікі. У асноўным абвяшчаліся толькі палітычныя свабоды – свабода слова і друку, свабода сходаў, мітынгаў, а таксама свабода сумлення. Як было адзначана ў арт. 16, “кіруючыся інтарэсамі працоўнага класа ў цэлым, ССРБ пазбаўляе некаторых асобаў і асобныя групы правоў, якія выкарыстоўваюцца імі на шкоду інтарэсаў сацыялістычнай рэвалюцыі”.
Рэгламентаваўся ўсеагульны воінскі абавязак, аднак са зброяй у руках мелі права абараняць рэвалюцыю толькі працоўныя, а на “непрацоўныя элементы” ўскладалася адпраўленне іншых вайсковых абавязкаў. Артыкул 12 абвясціў працу абавязкам усіх грамадзянін рэспублікі.
Другіраздзел
быў прысвечаны замацаваню сістэмы
органаў савецкай улады. Адносна
Канстытуцыі “канстытуцыя савецкай
улады” ўключала ў сябе толькі вышэйшыя
органы улады : з’езд Саветаў рабочых
і сялянскіх і чырвонаармейскіх
дэпутатаў Беларусі, ЦВК, а таксама
Малы і Вялікі Прэзідумы ЦВК. Замацаванне
прававога статусу гэтых