Общественно-политический строй и право Беларуси в период революционных перемен и зарождения белорусской государственности

Автор: Пользователь скрыл имя, 06 Декабря 2011 в 18:20, реферат

Описание работы

Пачынаючы з 23 лютага 1917 г. ў Петраградзе прайшлі мітынгі і дэманстрацыі пад лозунгамі "Далоў вайну", "Далоў самадзяржаўе". Так пачалася лютаўская рэвалюцыя. 27 лютага на бок рабочых перайшлі салдаты Петраградскага гарнізона, у выніку чаго 28 лютага рэвалюцыя перамагла. 2 сакавіка цар Мікалай II адрокся ад прастола. У гэтых умовах рабочыя і салдаты стварылі свой орган улады - Петраградскі Савет. Паралельна з дэпутатаў Дзяржаўнай Думы склаўся Часовы ўрад. Так узнікла двоеўладдзе.

Содержание

Змест:
1. Асаблівасці Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. на Беларусі. Троўладдзе на Беларусі……………………………………………………………….2-4 с.
2. Асаблівасці кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. на Беларусі…….5-7 с.
3. БНР, яе статутныя граматы. Дзяржаўна-прававы статус БНР.…8-9 с.
4. Абвяшчэнне ССРБ. Маніфест аб заснаванні ССРБ……………10-12 с.
5. Канстытуцыя ССРБ 1919г.: асноўныя палажэнні……………...13-14 с.

Работа содержит 1 файл

реферат.docx

— 49.18 Кб (Скачать)

Змест:

1. Асаблівасці Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. на Беларусі. Троўладдзе на Беларусі……………………………………………………………….2-4 с.

2. Асаблівасці кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. на Беларусі…….5-7 с.

3. БНР, яе статутныя граматы. Дзяржаўна-прававы статус БНР.…8-9 с.

4. Абвяшчэнне ССРБ. Маніфест аб заснаванні ССРБ……………10-12 с.

5. Канстытуцыя ССРБ 1919г.: асноўныя палажэнні……………...13-14 с. 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

  1. Асаблівасці Лютаўскай рэвалюцыі 1917г. на Беларусі. Троўладдзе на Беларусі.
 

Пачынаючы з 23 лютага 1917 г. ў Петраградзе прайшлі  мітынгі і дэманстрацыі пад лозунгамі "Далоў вайну", "Далоў самадзяржаўе". Так пачалася лютаўская рэвалюцыя. 27 лютага на бок рабочых перайшлі салдаты Петраградскага гарнізона, у выніку чаго 28 лютага рэвалюцыя перамагла. 2 сакавіка цар Мікалай II адрокся ад прастола. У гэтых умовах рабочыя і салдаты стварылі свой орган улады - Петраградскі Савет. Паралельна з дэпутатаў Дзяржаўнай Думы склаўся Часовы ўрад. Так узнікла двоеўладдзе.  

Звесткі аб перамозе рэвалюцыі ў Петраградзе  прыйшлі на Беларусь 1 - 4 сакавіка і  выклікалі масавыя мітынгі, шэсці  з чырвонымі сцягамі. Па прынцыпе Петраградскага Савета ў гарадах  і мястэчках ствараліся Саветы рабочых  і салдацкіх дэпутатаў, народная міліцыя. 4 сакавіка 1917 г. быў створаны Мінскі Савет рабочых дэпутатаў. У Часовы Выканаўчы камітэт Савета ўвайшлі адны бальшавікі. Гарадскую  міліцыю ўзначаліў служачы Земскага саюза бальшавік М. Міхайлаў (М. Фрунзе). 6 сакавіка на сумесным пасяджэнні выканкама  і салдат-дэпутатаў было вырашана стварыць аб'яднаны Мінскі Савет рабочых  і салдацкіх дэпутатаў. Часовы выканаўчы  камітэт назначыў губернскіх і павятовых  камісараў, да якіх пераходзіла мясцовая ўлада. Канчаткова Мінскі Савет аформіўся 8 сакавіка. Туды ўвайшлі прадстаўнікі меншавікоў і бундаўцаў. Часовы выканаўчы  камітэт узначаліў меншавік Б.Позерн, а яго намеснікам стаў бальшавік  І.Любімаў. У Віцебску, Гомелі і іншых  гарадах былі створаны аб'яднаныя  Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў, але галоўную ролю ў Беларусі адыгрываў  Мінскі Савет.  

Значны  ўплыў на палітычнае жыццё мела вайна. З 7 па 17 красавіка 1917 г. у Мінску адбыўся I з'езд ваенных і рабочых дэпутатаў арміі і тылу Заходняга фронту. Ён зацвердзіў Палажэнне аб салдацкіх камітэтах, выступіў за прадастаўленне салдатам свабоды слова, друку і г.д. Дэлегаты падтрымалі курс Часовага ўрада на працяг вайны ў мэтах абароны дэмакратычнай рэвалюцыі.

У сакавіку - красавіку 1917 г. пашыраецца сялянскі рух. 20 - 23 красавіка ў Мінску адбыўся  з'езд сялянскіх дэпутатаў Мінскай  і неакупіраваных паветаў Віленскай губерняў. Ён падтрымаў эсэраўскую праграму па аграрным пытанні - сацыялізацыя зямлі, ураўняльнае землекарыстанне (гэта ж зрабілі з'езды Магілёўскай і Віцебскай губерняў). З'езд выказаўся за хутчэйшы мір.

25 сакавіка 1917 г. адбыўся I з'езд беларускіх  нацыянальных арганізацый. Ён  адобрыў стварэнне Беларускага  нацыянальнага камітэта (БНК) на  чале з Раманам Скірмунтам. Беларускія  нацыянальна-дэмакратычныя партыі  зрабілі спробу дабіцца ад  Часовага ўрада перадачы ўлады  Беларускай краёвай радзе, выбары якой з'езд даручыў БНК. Але расійскія буржуазныя палітыкі не падтрымалі гэтую ідэю.

4 ліпеня 1917 г. у Петраградзе прайшла  паўмільённая несанкцыяніраваная  дэманстрацыя. З дазволу выканкама Усерасійскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў яна была расстраляна. Двоеўладдзе скончылася. Уся ўлада апынулася ў руках Часовага ўрада, бальшавікі перайшлі у падполле. У гэтых умовах РСДРП на VI з'езде (26 ліпеня - 3 жніўня 1917 г.) прымае рашэнне аб падрыхтоўцы ўзброенага паўстання супраць Часовага ўрада.

8-10 ліпеня 1917 г. у Мінску адбыўся II з'езд  беларускіх нацыянальных арганізацый.  Была абрана Цэнтральная рада  беларускіх арганізацый на чале  з Я. Лёсікам. Яна таксама праводзіла палітыку аўтаноміі Беларусі ў Расіі.

У ліпені - жніўні 1917 г. на Беларусі праходзілі выбары ў мясцовыя органы самакіравання - гарадскія думы, земствы. У мястэчках перамогу атрымалі бундаўцы, у земствах - эсэры. Ні беларускія нацыянальныя партыі, ні бальшавікі летам 1917 г. не карысталіся значнай падтрымкай сярод насельніцтва.  

18 ліпеня  Вярхоўным галоўнакамандуючым быў  прызначаны генерал Карнілаў, які  25 - 30 жніўня патрабаваў устанавіць  ваенную дыктатуру (Карнілаўскі  мяцеж). Узначалілі барацьбу супраць  Карнілава бальшавікі, што ўзмацніла  іх ўплыў на масы. У другой палове верасня 1917 г. у ходзе перавыбараў Саветаў бальшавікі атрымалі большасць у Мінскім Савеце рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Бальшавікі Заходняга фронту і Смаленшчыны на канферэнцыі ў Мінску абралі адзіны кіруючы орган - Паўночна-Заходні камітэт РСДРП(б)

Восенню 1917 г. адбыліся нацыянальныя беларускія вайсковыя з'езды Заходняга, Паўночнага, Паўднёва-Заходняга, Румынскага франтоў  і матросаў Балтыйскага флоту. Амаль  усе яны прайшлі пад лозунгамі  аўтаноміі Беларусі, цэласнасці яе тэрыторыі ў этнічных межах. У выніку вайсковых з'ездаў у Мінску была створана Цэнтральная вайсковая беларуская Рада (ЦВБР), якая практычна занялася стварэннем беларускіх вайсковых фарміраванняў. У снежні 1917 г. быў створаны I Беларускі полк. Да гэтага часу завяршылася ў асноўным збіранне беларускіх нацыянальных сіл. Для іх каардынацыі ў кастрычніку 1917 г. Цэнтральная Рада была ператворана ў Вялікую беларускую Раду (ВБР).

Такім чынам, лютаўская рэвалюцыя абудзіла палітычную актыўнасць шырокіх мас насельніцтва, якую выкарыстоўвалі палітычныя партыі для пашырэння свайго ўплыву ў грамадстве.  

Пасля лютаўскай рэвалюцыі 1917г., якая прывяла  да стварэння двоеўладдзя ў Расіі, асаблівасцю палітычнага становішча на тэрыторыі Беларусі стала наяўнасць  троеўладдзя. Функцыі органаў дзяржаўнай улады ў гэты перыяд на сябе ўсклалі:

Камітэт грамадскага парадку і бяспекі, створаны ў Мінску 3-4 сакавіка 1917 г. на нарадзе прадстаўнікоў гарадской  думы, губернскіх і павятовых земскіх  органаў і іншых уплывовыхасобаў  органаў мясцовага кіравання

Савет рабочых дэпутатаў, створаны ў Мінску ў той жа час ( пазней падобныя Саветы сталі стварацца ў іншых гарадах, паветах, воінскіх фарміраваннях і  г.д.)

Ваеннае камандаванне Заходняга фронту. 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

 

  1. Асаблівасці кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. на Беларусі
 

Узброенае паўстанне, узнятае бальшавікамі 25 кастрычніка 1917 г. у Петраградзе, паклала  пачатак новамуэтапу рэвалюцыі  ў Расіі. Часовы ўрад і яго адміністрацыяна  месцах пасля звяржэння царскага рэжыму ў сакавіку1917 г. аказаліся  няздольнымі вырашыць наспелыя праблемы грамадскай перабудовы. Дэмакратызацыя грамадскага жыцця паглыбіла  палярызацыю палітычных сіл.

Саветы  рабочых, салдацкіх, сялянскіх дэпутатаў, якія ўзніклі, прэтэндавалі на ўладу. Двухуладдзе  ўскладняла палітычную сітуацыю, зводзіла часам на нішто намаганні Часовага ўрада ўстанавіць цвёрдую ўладу  ў краіне. Нарастала разруха, паглыбляўся  харчовы крызіс, узмацняўся антываенны рух. Бальшавікі выставілі лозунг аб паражэнні ўрада ў імперыялістычнай вайне. У ходзе вайны руская армія панесла велізарныя страты. Частка тэрыторыі Расійскай імперыі была захоплена Германіяй. На Беларусі нямецкія войскі, якія супрацьстаялі Заходняму фронту рускай арміі, выйші да лініі Паставы—Смаргонь—Баранавічы—Пінск. Вырашэнне актуальных пытанняў (зямельнае, харчовае і інш.) адкладвалася да склікання Устаноўчага сходу. Паўстанне ў Петраградзе пачалося пад лозунгам Уся ўлада Саветам! Другі з'езд Саветаў рабочых і салдацкіхдэпутатаў (адбыўся 25—26 кастрычніка 1917 г.) узаконіў Саветы ў якасці органаў новай дзяржаўнай улады. Трэба адзначыць, што да пачатку рашучых падзей у сталіцы імперыі большасць Саветаў Беларусі знаходзілася пад уплывам сацыялістаў-рэвалюцыянераў, сацыял-дэмакратаў (меншавікоў), бундаўцаў і іншых партый, якія называлі сябе сацыялістычнымі. Аднак у Мінску Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў стаяў на бальшавіцкіх пазіцыях. У Мінску знаходзілася камандаванне арміямі Заходняга фронту, розныя арганізацыі, якія абслугоўвалі фронт, а таксама органы губернскай адміністрацыі. 

Ужо 25 кастрычніка  выканком Мінскага Савета рабочых і  салдацкіх дэпутатаў у сваім загадзе № 1 аб'явіў насельніцтву горада аб пераходзе ўлады ў Мінску і яго наваколлі да Савета. Савет звярнуўся да рэвалюцыйных арганізацый і палітычных партый неадкладна прыступіць да арганізацыі новай улады на месцах. Ён вызваліў з турмы салдат, з якіх быў сфарміраваны Першы імя Мінскага Савета рэвалюцыйны полк. Саветам былі пасланы камісары ў дзяржаўныя ўстановы і штаб фронту. Ён узяў пад кантроль тэлеграф, пошту, але ў наступныя некалькі дзён Мінскаму Савету давялося вытрымаць моцны націск прыхільнікаў Часовага ўрада, якія арганізавалі Камітэт выратавання рэвалюцыі. Абапіраючыся на падтрымку камандавання Заходняга фронту, Камітэт увёў у Мінск верныя яму кавалерыйскія часці і прад'явіў ультыматум

Мінскаму  Савету. Перавага сіл аказалася на баку Камітэта выратавання. Мінскаму Савету давялося пайсці на ўступкі, каб папярэдзіць кровапраліцце і перачакаць.

Пераход салдат на бок бальшавікоў не даў  магчымасці Камітэту выратавання сканцэнтраваць у сваіх руках уладу. Змена ўлады на фронце паставіла Камітэт выратавання ўстановішча палітычнай ізаляцыі. Улада ў арміі пераходзіла ў рукі салдацкіх рэвалюцыйных камітэтаў. Палкі, дывізіі, карпусы выказваліся ў падтрымку ўрада бальшавікоў. У пачатку лістапада да камітэтаў перайшла ўлада ва ўсіх трох арміях Заходняга фронту. Так, адзін з карпусоў 2-й арміі патрабаваў ад Камітэта выратавання прызнання ўлады Савета Народных Камісараў і безагаворачнага яму падпарадкавання. Прыезд у Мінск з фронту браняпоезда канчаткова дэмаралізаваў Камітэт выратавання — і ён распаўся.

Паводле рашэння бюро абласнога Камітэта партыі балынавікоў у Мінску быў створаны 27 кастрычніка 1917 г. часовы вышэйшы орган улады для ўсяго фронту і яго тылу — Ваенна-рэвалюцыйны камітэт Заходняга фронту. Па прыкладзе Петраградскага ваенна-рэвалюцыйнага камітэта Ваенрэўком Заходняга фронту ўключаў прадстаўнікоў ад воінскіх часцей, Чырвонай гвардыі, Саветаў, прафсаюзаў, партыйных арганізацый. У яго склад увайшлі члены прэзідыума Мінскага Савета, бальшавіцкая фракцыя франтавога камітэта, прадстаўнікі Выканкома Саветаў Заходняй вобласці, чыгуначнікаў, раскватараваных у Мінску воінскіх часцей. Склад рэўкома папаўняўся ўсё новымі прадстаўнікамі. 

Дзейнічаючы энергічна, Ваенрэўком засяроджваў  у сваіх руках уладу. Ён устанавіў кантроль над штабам Заходняга фронту і зняў яго камандуючага генерала П. С. Балуева. Авалоданне штабам фронту дало магчымасць новаму камандаванню пачаць перамовы з нямецкім бокам аб перамір'і на Заходнім фронце. 23 лістапада 1917 г. дамова аб перамір'і ўступіла ў сілу. Выканаўчым аператыўным органам Ваенрэўкома стала вылучанае ім бюро, у якое ўвайшлі А. Ф. Мяснікоў, М. I. Калмановіч, К. I. Ландэр (старшыня), М. I. Крывашэін, В. С. Селязнёў, Н. В. Рагазінскі, В. М. Фрэйман. Члены бюро кіравалі аддзеламі рэўкома, якія ствараліся зыходзячы з абстаноўкі і накірункаў яго дзейнасці. Былі арганізаваны аддзелы: ваенны, грамадзянскі, гаспадар-

чы, забеспячэння, арганізацыйны, інфармацыйны, мандатны. Ваенрэўком устанавіў кантроль за дзейнасцю старых устаноў. Выключнае значэнне надавалася дзеянням камісараў, якія пасылаліся на чыгуначныя станцыі для

арганізацыі аховы цягнікоў, што ішлі на фронт  з грузамі. Камісары пасылаліся ў павятовыя цэнтры, мястэчкі для дапамогі мясцовым бальшавіцкім арганізацыям ствараць органы ўлады.

У Гомелі была праведзена бальшавізацыя савета шляхам яго перавыбрання. У Віцебску ўзнік рэвалюцыйны Савет салдацкіх дэпутатаў, які паклаў пачатак арганізацыі губернскага Ваенна-рэвалюцыйнага камітэта. У Оршы ўжо 25 кастрычніка быў створаны Ваенрэўком, у які хутка ўвайшлі прадстаўнікі сялян. 

З буйных гарадскіх цэнтраў Беларусі пазней за іншых савецкая ўлада была ўстаноўлена ў Магілёве, дзе знаходзілася Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага на чале з генералам Духоніным. Стаўка не прызнала ўладу Савета Народных Камісараў на чале з У. I. Леніным, адмовілася выканаць дырэктыву савецкага ўрада —пачаць перамовы з нямецкім камандаваннем аб перамір'і. Для заняцця Стаўкі ў сярэдзіне лістапада 1917 г. савецкі ўрад накіраваў у Магілёў войска на чале з прапаршчыкам Н. В. Крыленка, прызначаньгм замест Духоніна галоўнакамандуючым. У гэты ж час бурныя

падзеі  адбываліся ў Магілёускім Савеце, дзе ў рэшце рэшт узяло верх па-бальшавіцку настроенае крыло. Савет прыняў рэзалюцыю аб падтрымцы савецкага ўрада і ўтварыў Ваенна-рэвалюцыйны камітэт, які аб'явіў сябе

ўладай  у Магілёве і яго наваколлі. Рэўком устанавіў кантроль над Стаўкай, аб'явіў аб роспуску агульнаармейскага камітэта, які стаяў на эсэра-меншавіцкіх

пазіцыях, прыняў меры да падтрымання ў горадзе парадку. Узброеныя сілы, пасланыя Петраградам у Магілёў, 20 лістапада ўвайшлі ў горад без бою. Н. В. Крыленка паведаміў у Петраград: Стаўка, акружаная з усіх бакоў рэвалюцыйнымі войскамі Петраграда, Кранштадта і фронту, напярэдадні наступлення пала ад унутранага развалу.Звяржэнне ўлады Часовага ўрада ў буйных гарадскіх цэнтрах паскорыла ўстанаўленне ўлады Саветаў на ўсёй

тэрыторыі Беларусі. 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

  1. БНР, яе статутныя граматы. Дзяржаўна-прававы  статус БНР

Информация о работе Общественно-политический строй и право Беларуси в период революционных перемен и зарождения белорусской государственности