Автор: Пользователь скрыл имя, 14 Апреля 2013 в 23:16, реферат
Барацьба дзвюх імпералістычных груповак дзяржаў за перадзел ужо падзеленых калоній і “сфер уплыву” прывяла да вайны, якая набыла сусветны характар. У ваенную арбіту паступова былі ўцянуты 33 дзяржавы з насельніцтвам звыш 1,5 млрд. чалавек. Ініцыятыва ў яе развязваніі, як лічаць некаторыя гісторыкі, зыходзіла з боку Германіі і Аўстра-Венгрыі. 1 жніўня Германія аб’явіла вайну Расіі, а 3 жніўня – Францыі. На наступны дзень у вайну ўключылася Англія. Германія разлічвала спачатку разграміць Францыю, трымаючы абарону на ўсходнім фронце пераважна сіламі Аўстра – Венгрыі, а затым – Расію. Па сутнасці гэта быў план “бліц – крыга”. Уварваўшыся праз тэрыторыю нейтральнай Бельгіі ў межы Францыі, немцы ўжо ў жніўні 1914 года стварылі рэальную пагрозу для Парыжа. Рускія войскі галоўнымі сіламі пачалі наступленне на Аўстра – Венгрыю з мэтай выйсці на Балканы і да чарнаморскіх праліваў
Уводзіны …………………………………………………………………
Глава 1: Акупацыя немцамі заходняй Беларусі ……………………..
1.1.Ваенна-адміністрацыйны падзел тэрыторыі ……………………..
1.2. Эканамічная палітыка германскіх влацей …………………….
Глава 2: Эвакуацыя насельніцтва. Бежанства ……………………….
Глава 3: Нацыянальна – культурная палітыка немцаў. Беларускі нацыянальны рух.
Заключэнне………………………………………………………………………
Литаратура………………………
Перасякаючы тэрыторыю краю,
частка бежанцаў з Польшы, Прыбалтыкі,
заходнебеларускіх паветаў
Намаганнямі дзяржаўных і грамадскіх ўстаноў бежанцам аказавалася грашовая дапамога, будаваліся баракі, адкрываліся харчовыя, лячэбна-санітарныя пункты, дзіцячыя прытулкі. Усе гэтыя намаганні, аднак, не адпавядалі масштабу праблемы і нават у мінімальнай ступені не задавальнялі патрэб велізарнай бежанскай масы.
Агульны лік зарэгістраваных бежанцаў з усіх франтоў, паводле афіцыйных крыніц, вызначаўся лічбай 3200 - 3500 чалавек, з іх уражэнцаў Беларусі – прыблізна 1320 тысяч. Больш за ўсе беларускіх бежанцаў асела ў Тамбоўскай, Самарскай, Саратаўскай, Калужскай, Казанскай, Екацярынаслаўскай губернях, а таксама ў Петраградзе і Маскве [3, ст.16 ].
Ваенныя мабілізацыі, эвакуацыя
прадпрыемстваў і ўстаноў, масавае
бежанства – з аднаго боку, і
наплыў у Беларусь велізарнай колькасці
вайскоўцаў, персаналу розных тылавых
арганізацый – з другога, істотна
змянілі за кароткі тэрмін колькасныя
і структурныя параметры
Такім чынам, вайна нанесла непапраўны ўдар па народнай гаспадарцы краю, падарвала яго дэмаграфічны патэнцыял. Была разбурана цэласнасць этнічнай тэрыторыі беларусаў. У складзе насельніцтва знізілася ўдзельная вага карэнных жыхароў, яшчэ больш стракатай стала нацыянальная структура.
Глава 3: Нацыянальна – культурная палітыка немцаў. Беларускі нацыянальны рух.
Заняўшы землі Паўночна-Заходняга краю Расійскай імперыі, немцы сутыкнуліся з неабходнасцю дзейнічаць у шматнацыянальным, шматмоўным рэгіене. Прычым, за першы год вайны, ранейшыя суадносіны паміж этнічнымі і канфесіянальнымі групамі краю прыкметна змяніліся. Разам з велікарускімі чыноўнікамі, свяшчэннікамі, інтэлегенцыяй сышла на Усход і значная частка праваслаўнага беларускага сялянства, якое да вайны колькасна дамінавала. На месцах засталіся тыя катэгорыі насельніцтва, якія не паддаліся расійскай прапагандзе і не рушылі ў бежанства: паланізаваная шляхта і інтэлегенцыя, ксяндзы і сяляне-католікі, якія размаўлялі па-беларуску, але цярпелі моцны асіміляцыйны націск з боку палякаў.
Сярод тутэйшай польскай эліты
рэанімаваліся мары аб адраджэнні Рэчы
Паспалітай, ідэалізаваны вобраз якой
традыцыйна асацыіраваўся з польскасцю.
Аднак пашырэнне ідэй аднаўлення
Рэчы Паспалітай супярэчыла палітыка-стратэгічным
інтарэсам Германіі, паколькі паграджала
стратай для яе Познані і іншых
польскіх зямель. Таму адну з задач
сваей нацыянальна-культурнай палітыкі
ўлады “Обер Осту” бачылі ў
нейтралізацыі тут польскіх уплываў.
Дзеля гэтага была выпрацавана лінія
на падтрымку культур іншых
У канцы 1915 - пачатку 1916 года галоўнакамандуючы германскім Усходнім фронтам П. Гіндэнбург зацвердзіў дакументы аб арганізацыі на абшары “Обер Осту” школьнай справы. З мэтай больш выразнага адасаблення краю ад Расіі навучанне па-руску забаранялася. Як абавязковы прадмет у школах уводзілася нямецкая мова. Выкладанне іншых дысцыплін магло ажыццяўляцца на нямецкай або на роднай мове вучня: беларускай, літоўскай, польскай, ідыш. Спецыяльна падкрэслівалася, што “беларуская мова, якая не есць ідэнтычная рускай, дапускаецца без абмежаванняў” [2, ст.451 ]. Разам з іншымі мясцовымі мовамі беларуская мова пачала ўжывацца ў афіцыйных зваротах улад “Обер Осту” да насельніцтва. Друкаваліся двухмоўныя, нямецка-беларускія пашпарты. На беларускай мове можна было праводзіць культурна-забаўляльныя мерапрыемствы, друкаваць кнігі і перыедыку.
Узніклыя магчымасці для
развіцця беларускай культуры пастараліся
максімальна выкарыстаць
Найважнейшым напрамкам дзейнасці таварыства стала арганізацыя беларускага школьніцтва. Асабліва шмат намаганняў прыклала да гэтага А. Пашкевіч (Цетка). У Вільні былі адкрыты беларускія настаўніцкія курсы, а ў лістападзе 1915 года там пачала працаваць першая беларуская пачатковая школа. Адначасова моцныя пазіцыі захоўвала польскае школьніцтва, дзейнічалі нямецкія, яўрэйскія, літоўскія, украінскія школы.
На працягу 1915-1918 гг. у Вільні было выдадзена шмат навучальнай літаратуры, у тым ліку дзевяць падручнікаў для беларускіх школ. Укладальнікамі іх былі В. Ластоўскі, А. Луцкевіч, Я. Станкевіч. Падручнікі, як і іншыя выданні, падлягалі нямецкай цэнзуры. Але найбольш жорсткая, двухступенная цэнзура была ўведзена для перыедыкі.
У лютым 1916 года пачала выходзіць беларуская грамадска-палітычная і літаратурная газета “Гоман” пад рэдакцыяй В.Ластоўскага. У газеце супрацоўнічалі браты Луцкевічы, Ф. Аляхновіч, Ю. Мэнке і інш. Багатым быў літаратурны аддзел газеты: у ім друкаваліся творы Я. Коласа, Цеткі, М. Багдановіча, З. Бядулі, А. Гарун, В. Ластоўскага, Ф. Аляхновіча. Да 1918 года газета “Гоман” была адзінай беларускай газетай на абшары “Обер Осту”.
Летам 1917 года заявіла аб сабе заканспіраваная група на чале з В. Ластоўскім – “Сувязь незалежнасці і непадзельнасці Беларусі”. Яна выказалася за ўтварэнне на акупаванай тэрыторыі (поруч з літоўскай) асобнай беларускай адміністрацыйнай адзінкі. Сваім палітычным ідэалам “Сувязь незалежнасці і непадзельнасці Беларусі” абвясціла уз’яднанне падзеленай ваенным фронтам Беларусі ў адзіны суцэльны беларускі арганізм. “Толькі незалежная Беларусь, - гаварылася ў яе лістоўцы, - можа забяспечыць усе нашы патрэбы” [ 1, ст. 377 ].
Такім чынам, насельніцтва Беларусі зведала ўсе жахі ваенн-акупацыйнага рэжыму. Але разам з тым, кіруючыся ўласнымі геапалітычнымі разлікамі, немцы адкрылі пэўныя магчымасці для беларускай культурна-асветнай працы. У легальных і заканспераваных беларускіх асяродках актыўна пульсавала нацыянальная палітычная думка, якая паступова набліжалася да ідэалу незалежнай беларускай дзяржавы.
Заключэнне
З канца 1915 да пачатку 1918 года заходняя частка Беларусі перажывала складаныя, супярэчлівыя і неадназначныя па гістарычнаму значэнню працэсы.
Вайна прынесла незлічоныя бедствы беларускаму народу. Гінула мірнае насельніцтва, руйнаваліся гарады і вескі, знішчаліся матэрыяльныя і духоўныя каштоўнасці. На захопленай германскімі вайскамі тэрыторыі Беларусі быў уведзены жорсткі рэжым дэспатызму, рабаўніцтва і гвалту. Нямецкія войскі чынілі зверствы, тысячы мірных грамадзян вывозілі на работу ў Германію. Акупапанты здзекваліся над нацыянальнымі пачуццямі беларускага народа, знішчалі гістарычныя і архітэктурныя помнікі, школы, цэрквы.
Асабліва цяжка адбілася вайна на гаспадарцы Беларусі. Былі разбураны многія прамысловыя прадпрыемствы, спалены сотні весак. Царскі ўрад не здолеў арганізаваць эвакуацыю абсталявання прамысловых прадпрыемтваў. У выключна цяжкім становішчы апынулася сельская гаспадарка. Больш як палова ўсіх працаздольных мужчын беларускай вескі былі мабілізаваны і адпраўлены на фронт. Цяжкім ярмом для сялян Беларусі з’яўляліся масавыя рэквізіцыі жывелы, прадуктаў харчавання і фуражу.
Цяжкае становішча, у якім апынуліся працоўныя Беларусі, вымушала іх весці барацьбу за свае існаванне. Гэта вылівалася ў актыўнае дзеянне сялянскіх, рабочых і салдацкіх рухаў і хваляванняў. Вайна абвастрыла ўсе супярэчнасці ў краіне, прывяла да вострага эканамічнага і палітычнага крызісу. Царызм ужо быў няздольны вывесці краіну з тупіка, што прывяло да рэвалюцыі ў лютым 1917 года.
Сітуацыя ўскладнялася наяўнасцю вялікай колькасці бежанцаў, якія рухаліся на Усход. Вайна падарвала дэмаграфічны патэнцыял краіны, была разбурана цэласнасць этнічнай тэрыторыі беларусаў. Яшчэ больш стракатай стала нацыянальная структура.
Першая сусветная вайна значна паўплывала на беларускі нацыянальны рух. Яго дзеячы усведамлялі, што вайна можа змяніць геапалітычную сітуацыю на ўсходзе Еўропы і адкрыць больш шырокія перспектывы для народаў, пазбаўленых сваей дзяржаўнасці. З гэтага вынікалі заклікі да суродзічаў “гуртаваць свае сілы”, каб сцвердзіць сябе пасля вайны ў якасці самастойнай нацыянальнай супольнасці.
Такім чынам, Беларусь, якая афіцыйна не была ў стане вайны, цярпела ўсе яе цяжкасці і выпрабаванні, так як знаходзілася ў гэты час у складзе Расійскай імперыі і не з’яўлялася аб’ектам міжнароднага права.
Літаратура
Міністэства адукацыі Рэспублікі Беларусі
Установа адукацыі “Гародзькаўскі дзіцячы сад – сярэдняя школа”
Рэферат па гісторыі Беларусі на тэму:
“Беларусь у гады першай сусветнай вайны”
Выканаў: вучань 11 класа
Кацура Павел
Информация о работе Нацыянальна – культурная палітыка немцаў. Беларускі нацыянальны рух