Автор: Пользователь скрыл имя, 14 Апреля 2013 в 23:16, реферат
Барацьба дзвюх імпералістычных груповак дзяржаў за перадзел ужо падзеленых калоній і “сфер уплыву” прывяла да вайны, якая набыла сусветны характар. У ваенную арбіту паступова былі ўцянуты 33 дзяржавы з насельніцтвам звыш 1,5 млрд. чалавек. Ініцыятыва ў яе развязваніі, як лічаць некаторыя гісторыкі, зыходзіла з боку Германіі і Аўстра-Венгрыі. 1 жніўня Германія аб’явіла вайну Расіі, а 3 жніўня – Францыі. На наступны дзень у вайну ўключылася Англія. Германія разлічвала спачатку разграміць Францыю, трымаючы абарону на ўсходнім фронце пераважна сіламі Аўстра – Венгрыі, а затым – Расію. Па сутнасці гэта быў план “бліц – крыга”. Уварваўшыся праз тэрыторыю нейтральнай Бельгіі ў межы Францыі, немцы ўжо ў жніўні 1914 года стварылі рэальную пагрозу для Парыжа. Рускія войскі галоўнымі сіламі пачалі наступленне на Аўстра – Венгрыю з мэтай выйсці на Балканы і да чарнаморскіх праліваў
Уводзіны …………………………………………………………………
Глава 1: Акупацыя немцамі заходняй Беларусі ……………………..
1.1.Ваенна-адміністрацыйны падзел тэрыторыі ……………………..
1.2. Эканамічная палітыка германскіх влацей …………………….
Глава 2: Эвакуацыя насельніцтва. Бежанства ……………………….
Глава 3: Нацыянальна – культурная палітыка немцаў. Беларускі нацыянальны рух.
Заключэнне………………………………………………………………………
Литаратура………………………
Змест
Уводзіны …………………………………………………………………
Глава 1: Акупацыя немцамі заходняй Беларусі ……………………..
1.1.Ваенна-адміністрацыйны падзел тэрыторыі ……………………..
1.2. Эканамічная палітыка германскіх влацей …………………….
Глава 2: Эвакуацыя насельніцтва. Бежанства ……………………….
Глава 3: Нацыянальна – культурная палітыка немцаў. Беларускі нацыянальны рух.
Заключэнне……………………………………………………
Литаратура……………………………………………………
Уводзіны
Барацьба дзвюх імпералістычных груповак дзяржаў за перадзел ужо падзеленых калоній і “сфер уплыву” прывяла да вайны, якая набыла сусветны характар. У ваенную арбіту паступова былі ўцянуты 33 дзяржавы з насельніцтвам звыш 1,5 млрд. чалавек. Ініцыятыва ў яе развязваніі, як лічаць некаторыя гісторыкі, зыходзіла з боку Германіі і Аўстра-Венгрыі. 1 жніўня Германія аб’явіла вайну Расіі, а 3 жніўня – Францыі. На наступны дзень у вайну ўключылася Англія. Германія разлічвала спачатку разграміць Францыю, трымаючы абарону на ўсходнім фронце пераважна сіламі Аўстра – Венгрыі, а затым – Расію. Па сутнасці гэта быў план “бліц – крыга”. Уварваўшыся праз тэрыторыю нейтральнай Бельгіі ў межы Францыі, немцы ўжо ў жніўні 1914 года стварылі рэальную пагрозу для Парыжа. Рускія войскі галоўнымі сіламі пачалі наступленне на Аўстра – Венгрыю з мэтай выйсці на Балканы і да чарнаморскіх праліваў. Аднак развіць гэты поспех не ўдалося ў значнай меры з-за таго, што Расіі давялося выручаць з крытычнага становішча Францыю цаною гібелі дзвюх армій.
З пачатку 1915 года асноўныя сілы Германіі знаходзіліся на Усходнім фронте. У выніку нямецкага наступлення рускія войскі ў чэрвені 1915 года пакінулі большую частку Галіцыі, а 22 ліпеня, пазбягаючы акружэння ў Польшчы, здалі праціўніку Варшаву. Фронт хутка набліжаўся да Беларусі. У жніўні 1915 г. пачалося нямецкае наступленне ў напрамку Коўна – Вільня - Менск. У пачатку верасня пад пагрозай акружэння расійская армія пакінула Вільню, а таксама Гародню, Ліду, Берасце і іншыя гарады Заходняй Беларусі. Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага была пераведзена з Баранавіч у Магілеў. Велізарным напружаннем сіл русскай арміі ўдалося ліквідаваць Свянцянскі прарыў і адкінуць немцаў у раен азераў Свір і Нарач. Заходнія саюзнікі ў гэты цяжкі для Расіі момант не аказалі ей ніякай істотнай дапамогі. У кастрычніку 1915 года фронт стабілізаваўся на лініі Дзвінск – Паставы – Баранавічы – Пінск. Значная частка Беларусі апынулася пад нямецкай акупацыяй. Па абодвух баках фронту размясціліся аграмадныя арміі праціўнікаў, якія разам з велізарнай колькасцю дапаможных службаў, тылавых устаноў метадычна спусташалі край на працягу трох наступных гадоў.
Глава 1: Акупацыя немцамі заходняй Беларусі
Пасля стабілізацыі расійска-германскага фронту восенню 1915 года пад нямецкую акупацыю трапіла 50 тыс.км тэрыторыі сучаснай Рэспублікі Беларусь (каля 25 % яе агульнай плошчы). У зоне акупацыі апынуліся таксама беларусы Беласточчыны, Віленскага краю і Аўгустоўскага павета Сувалкаўскай губерні. Зыходзячы са сваіх геапалітычных і эканамічных інтарэсаў, Германія імкнулася адсунуць межы Рассіі на ўсход шляхам аддзялення ад яе Польшы, Курляндыі і Літвы, а астатнія акупаваныя землі (фактычна беларускія) – выкарыстаць у якасці разменнай манеты на будучых мірных перагаворах. Такім геапалітычным разлікам адпавядаў ажыццяўленны немцамі ваенна-адміністрацыйны падзел былога Паўночна-Заходняга краю.
1.1. Ваенна-адміністрацыйны падзел тэрыторыі
Тэрыторыя Курляндыі, Літвы і заходняй часткі беларускага этнічнага абшару была падпарадкавана Вярхоўнаму камандаванню на Усходзе - “Ober Ost”. Іерархію акупацыйнай адміністрацыі на гэтай прасторы ўзначаліў начальнік штаба Усходняга фронту генерал Э. Людэндорф. Усходняя мяжа “зямлі Обер Ост” ішла па лініі Дукшты – Нова – Свянцяны – Варняны – Медзішкі – Воранава – Ліда – Дзятлава – Ваўкавыск – Свіслач – Белавежа – Высокае – рака Буг і прыблізна акрэслівала нямецкія тэрытарыяльныя прэтэнзіі да Рассіі. Пасля некалькіх рэарганізацый да вясны 1917 года адміністрацыйна-тэрытарыяльная структура “Обер Осту” ўключала тры акругі: Курляндыю, Літву і Беласток – Гродна. Землі, заселеныя беларусамі, апынуліся ў дзвюх апошніх ваенна-адміністрацыйных акругах. На усход ад граніцы “Обер Осту” да лініі нямецка-расійскага фронту праходзіла ваенна-аперацыйная паласа. Гэта тэрыторыя знаходзілася пад кантролем нямецкіх этапных інспекцый. На асобым становішчы апынуўся Брэст, які падпарадкоўваўся размешчанай у горадзе і наваколлі армейскай групоўцы. Уся ваенна-адміністрацыйная паласа мусіла стаць прадметам гандлю на будучых перагаворах адносна міру з Расіяй.
Парадак кіравання акупаванымі землямі грунтаваўся на пастулаце, што ў занятай вобласці на першым месцы павінны стаяць інтарэсы Германскай імперыі і арміі, і толькі затым могуць улічвацца патрэбы самога краю. Гэтаму падпарадкоўвалася ўся створаная немцамі сістэма кіравання. У сваім складзе ўпрауленне мела звыш за дзесятак аддзелаў: палітычны і ўнутраных спраў, аддзел фінансаў, сельскай і лясной гаспадаркі, гандлю і прамысловасці, рэлігіі і прэсы. Упраўленню “Обер Осту” падпарадкоўваліся начальнікі ваенна-адміністрацыйных адзінак са сваімі бюракратычнымі апаратамі. На чале акругі Літвы стаяў адстаўны маер Ф. Ізенбург – Бірнштэйн, акругу Беласток – Гродна ўзначальваў Т. Хэпе. Ваенна-адміністрацыйныя акругі падзяляліся на паветы – больш дробныя, чым ранейшыя расійскія. Начальнікам паветаў падпарадкоўваліся бургамістры невялікіх гарадоў і кіраўнікі валасцей, якія, у сваю чаргу, мелі зносіны з сельскімі старастамі. У распараджэнні ваенна-адміністрацыйных начальнікаў знаходзілася жандармерыя.
Немцы стварылі ў акупаваным краі сістэму сваіх судоў. Мясцовыя суды дзейнічалі ў Вільні, Гродне, Лідзе, Ваўкавыску, Беластоку. Найвышэйшай інстанцыяй для іх з’яўляўся вярхоўны суд “Обер Осту”. У аснову судаводства акупанты палажылі расійскае заканадаўства. Шырока дзейнічалі ваенна-палявыя суды. За валоданне зброяй, выбуховымі рэчывамі, боепрыпасамі ўчынялася “смяротнае пакаранне без суда” [2, ст. 447].
Палітычная дзейнасць мясцовага насельніцтва спачатку была забаронена. Палітычныя мітынгі і сходы не дазваляліся, на ўсе астатнія сходы патрабавалася пісьмовая згода павятовага начальства. Аналагічны парадак быў устаноўлены і ў дачыненні арганізацый. Аднак пазней дапускаліся паслабленні ў гэтых абмежаваннях.
Выключна строга рэгуляваліся
перамяшчэнні мясцовых жыхароў.
1.2. Эканамічная палітыка германскіх влацей
Шквал вайны, што пранесся ў 1915 годзе па Заходняй Беларусі, пакінуў пасля сябе спустошаны край. У выніку эвакуацыі, бежанства, разбурэнняў,эпідэмій гарады, мястэчкі і вескі прыкметна абязлюдзелі. Людзі, што засталіся на месцы, пакутавалі ад катастрафічнага недахопу харчавання, паліва, прадметаў першай неабходнасці. Хутка ўзляцелі ў цане і сталі дэфіцытам мяса, масла, мука. Хлеб, які ў гарадах размяркоўваўся па картках, быў насычаны рознымі замяняльнікамі, з-за чаго людзі часта атручваліся. Нягледзячы на развал эканомікі і згаленне насельніцтва, немцы ўзялі курс на максімальную гаспадарчую эксплуатацыю краю. “Обер Ост” павінен быў не толькі сам задавальняць свае патрэбы, але ўтрымліваць акупацыйнае войска і пастаўляць прадукты і сыравіну ў Германію.
Гэтым мэтам найперш служылі шматлікія рэквізіцыі: прадуктаў, тытуневых вырабаў, скуры, футра, коней і іншай жывелы, воўны, металаў і г.д. З-за адсутнасці рэквізіцыйных норм панавала суцэльнае самавольства. Пад выглядам штрафаў за рэальныя і ўяўныя правіннасці сістэматычна ажыццяўляліся грашовыя паборы – кантрыбуцыі.
Для разліку немцы ўвялі на акупацыйнай тэрыторыі спецыяльную грашовую адзінку – обер-ост-рубель коштам 2 маркі.
Кіруючыся стратэгічнымі інтарэсамі Германіі, улады “Обер Осту” рабілі спробы аднавіць некаторыя гаспадарчыя структуры краю, уводзілі ў дзеянне новыя аб’екты. Паблізу фронту пачалі працаваць фабрыкі калючага дроту, майстэрні па рамонту зброі і вайсковага рыштунку. На патрэбы арміі былі арыентаваны існуючыя ў краі суконныя і гарбарныя прадпрыемствы, заснаваныя немцамі фабрыкі кансерваў і мармеладу. Акупацыйныя ўлады правялі рэканструкцыю некаторых шляхоў зносін, адбудову мастоў.
Пэўныя захады былі зроблены
па нарошчванні вытворчасці
Аднак, самым прывабным аб’ектам эксплуатацыі для Германіі з’яўляліся лясы Беларусі. Асабліва прывабным кавалкам выглядала Белавежская пушча: яе лясы ацэньваліся немцамі ў 700-800 млн марак. Для арганізацыі эксплуатацыі лясоў акупацыйныя ўлады стварылі спецыяльную сістэму кіравання, аўтаномную ў адносінах да мясцовых ваенна-адміністрацыйных органаў. Цэнтр яе знаходзіўся пры штабе “Обер Осту”. Яму падпарадкоўваліся ваенна-лясныя ўпраўленні Курляндыя, Літва, Гродна, Беласток і Белавежа, у склад якіх, у сваю чаргу, уваходзілі 42 ваена-лясныя інспекцыі. Увесь край быў пакрыты мноствам лесапільных і дрэваапрацоўчых заводаў.
Да працы на ваенных аб’ектах, у сельскай гаспадарцы і на лесанарыхтоўках патрабавалася шмат рабочай сілы. У 1916 годзе з’явілася распараджэнне аб выкарыстанні працы мужчын ва ўзросце 16-50 гадоў і жанчын 18-45 гадоў. На гэтай падставе сталі арганізоўвацца так званыя працоўныя роты і батальены. Прымусова мабілізаваныя ў іх жыхары знаходзіліся ў выключна цяжкіх умовах. Сутачныя нормы харчавання былі мізэрнымі, грашовая аплата таксама жабрацкая. Усе гэта прыводзіла да знясілення і шматлікіх хвароб. Акрамя таго, практыкавалася прымусовая адпраўка мясцовых жыхароў у Германію.
Такім чынам, можна сказаць, што бедствы, якія зваліліся на плечы насельніцтва Заходлняй Беларусі з прыходам кайзераўскіх войск, не маглі не выклікаць пратэсту. Аднак ва умовах акупацыйнага рэжыму не было магчымасці арганізаваць актыўнае супраціўленне. Незадаволеннасць выяўлялася пераважна ў пасіўных формах: ухіленне ад рэквізіцый, паставак і прымусовых работ, ігнараванне распараджэнняў адміністрацыі. Але ў лясах, асабліва ў Белавежскай пушчы, дзейнічалі і ўзброеныя атрады, арганізаваныя расійскімі вайскоўцамі, што засталіся ў тыле праціўніка ці пазбеглі з палону, да якіх далучаліся мясцовыя жыхары.
Глава 2: Эвакуацыя насельніцтва. Бежанства
Асабліва вялізныя страты панесла Беларусь у 1915 годзе – падчас ваеных дзеянняў на яе тэрыторыі і звязаных з гэтым знішчэннем многіх народнагаспадарчых аб’ектаў, эвакуацый прадпрыемстваў і ўстаноў, масавай міграцыяй насельніцтва на ўсход.
Асноўная хваля эвакуацыі ўлетку 1915 года праходзіла крайне неарганізавана, у спешцы, з вялікімі стратамі абсталявання і гатовай прадукцыі. З Польшы, Прыбалтыкі, Заходняй Беларусі ўдалося вывесці толькі асобныя фабрыкі і заводы. Некаторыя з іх размясціліся ва ўсходняй частцы Беларусі – у Мінску, Віцебску, Нова – Барысаве, Магілеве, Гомелі, Навабеліцы. Эвакуацыя ўсклала непасільную нагрузку на чыгуначны транспарт, што суправаджалася неразбярыхай і нервовасцю. У выніку асноўная маса прадпрыемстваў Заходняй Беларусі засталася не вывезенай, з наступленнем праціўніка многія з іх прыпынілі працу.
Лепш удалося арганізаваць у жнізні – верасні 1915 года эвакуацыю заводаў і фабрык абароннага значэння з Мінска і яго наваколля. У Маскву былі вывезены прадпрыемствы таварыстваў “Тэхнолаг”, “Энергія”, “Арол”, “Руст” і інш. Усяго за гады вайны з тэрыторыі Беларусі былі вывезены або дэманціраваны 432 прадпрыемствы. На ўсход вывозіліся таксама некаторыя адміністрацыйныя і культурна-асветныя ўстановы, царкоўная маемасць і інш. Эвакуацыі падлягалі таксама школы: у 1915 годзе з Беларусі была вывезена 201 навучальная ўстанова.
Адначасова з перамяшчэннем прамысловага абсталявання і іншай маемасці з раенаў баявых дзеянняў на ўсход рухаўся велізарны паток бежанцаў. Сотні тысяч людзей, нярэдка па прымусу, зрываліся з наседжаных месцаў і, пазбавіўшыся прытулку і сродкаў існавання, накіроўваліся ўглыб імперыі. Вайсковыя і цывільныя ўлады, спадзеючыся “стварыць атмасферу 1812 года”, усяляк стымулявалі выезд насельніцтва з раенаў, да якіх набліжаўся фронт. Афіцыйная прапаганда з дапамогай праваслаўнага духавенства ўнушала, што заставацца “пад немцам” – непатрыятычна, распаўсюджвала чуткі аб надзвычайнай жорсткасці праціўніка. Вайскоўцы нярэдка за гэтым хавалі свой карыслівы разлік на магчымасць разрабаваць пакінутыя жыхарамі сядзібы, асабліва панскія маенткі.
Летам-восенню 1915 года Беларусь ператварылася ў сапраўдны бежанскі лагер. З-за адсутнасці планаў эвакуацыі рух бежанцаў быў хаатычным. Па трактах, што вялі на ўсход, цягнуліся бясконцыя патокі вымушаных вандроўнікаў, сярод якіх пераважалі старыя, жанчыны і дзеці. Многія з іх, знясіленыя ад спекі, смагі і голаду, гінулі ў дарозе. У некаторых месцах (каля Кобрына, Пінска, Пружан, Слоніма) скопішчы бежанцаў трапілі пад нямецкія абстрэлы і авіябамбардзіраванне. З наступленнем восені становішча бежанцаў яшчэ пагоршылася. Знаходзячыся пад адкрытым небам, яны гінулі ад холаду і эпідэмій. Некаторыя паміралі у цягніках.
Информация о работе Нацыянальна – культурная палітыка немцаў. Беларускі нацыянальны рух