Место i роль ВКЛ в Речи Посполитой

Автор: Пользователь скрыл имя, 31 Октября 2011 в 19:43, контрольная работа

Описание работы

1. Прааналізуйце палітычны лад Рэчы Паспалітай.
2. Вызначце месца ВКЛ у складзе Рэчы Паспалітай.
3. Пад уплывам якіх фактараў адбылася Берасцейская царкоўная унія на
Беларусі? Яе вынікі.

Работа содержит 1 файл

окр.docx

— 59.29 Кб (Скачать)

Далейшае ўзмацненне шляхты Рэчы Паспалітай падымала пануючы  клас гэтай краіны на новы ўзровень агульнадзяржаўнай інтэграцыі. Але саслоўная інтэграцыя прыводзіла да дэзынтэграцыі грамадскай. У прыватнасці, на беларускіх землях шляхта, пераймаючы польскія ўзоры грамадскага ладу, усё больш паварочвалася да “пальшчызны”, а гэта значыць да каталіцызму, польскай культуры і мовы.

У Рэчы Паспалітай паступова фарміравалася новая не толькі сацыяльная, але, можна сказаць, і этнічная супольнасць –“польскі народ шляхецкі”, якая аб'ядноўвалася як адзінымі правамі, так і адзінай каталіцкай рэлігіяй і польскай мовай.

Падзел у XVII - пачатку XVIII ст. беларускага грамадства на падставе сацыяльна-рэлігійнай прыналежнасці, знішчэнне больш чым напалову беларускага этнасу прывялі да заняпаду беларускамоўнай культуры, дзяржаўнасці, а значыць, і запавольвання нацыянальнага  развіцця.

Але ўжо ў  другой палове XVII ст. стала відавочна, што пашырэнне шляхецкай дэмакратыі пры аслабленні цэнтральнай каралеўскай  і вялікакняжацкай улады вядзе  да яе перадачы ў рукі магнатаў, якія фінансава закабалялі шляхту, ператваралі  яе ў сваё васальнае акружэнне. Іншымі словамі, закон даваў шляхціцу правы  ўдзельнічаць у дзяржаўных справах  нараўне з магнатам, але на справе эканамічная моц апошніх цалкам падаўляла палітычную свободу простага шляхціца. Такім чынам, роля буйных магнатаў-землеўласнікаў у краіне яшчэ больш узрасла. Яны займалі важнейшыя дзяржаўныя пасады, а таксама месцы ў Сенаце і, па сутнасці, былі галоўнай сілай у краіне.

Падчас напісання  работы намі быў прааналізаваны шэраг  крыніц па дадзенай тэме. У першую чаргу трэба адзначыць дапаможнік для студэнтаў юрыдычных і гістарычных спецыяльнасцей ВНУ “Гісторыя дзяржавы і права Беларусі” выдавецтва Акадэміі МУС РБ, які падрыхтаваны ў адпаведнасці з вучэбнай праграмай па гісторыі дзяржавы і права Беларусі. У ім у храналагічнай паслядоўнасці асвятляюцца асноўныя этапы ўзнікнення і развіцця дзяржаўна-прававых інстытутаў, аналізуюцца нарматыўна-прававыя акты. Адсюль быў узяты матэрыял па дзяржаўнаму ладу Рэчы Паспалітай, прынамсі асаблівасці і структура заканадаўчай улады – сойм.

Зразумець і  ўсвядоміць гістарычныя падзеі часу рэчы Паспалітай, унутрыпалітычную сітуацыю ў краіне, настроі народных мас і іх погляды на дзяржаўны лад дапамагла праца з кнігай навукова-папулярнага жанру Я.А.Юхо “За вольнасць нашу і вашу: Тадэвуш Касцюшка” (Мн., 1989). Падзеі, што адбываліся ў краіне ў той час (нацыянальна-вызваленчае паўстанне 1794 г.), адметна перададзены аўтарам і далі цікавыя звесткі пра мясцовыя органы кіравання, падзеі паўстання і асоб гэтай гістарычнай эпохі.

“Кароткі нарыс  гiсторыi дзяржавы і права Беларусі” Юхо Я.А. (Мінск, 1992) быў карысны статыстычным і багатым ілюстрацыйным матэрыялам, што спрыяла найлепшаму ўсведамленню і раскрыццю абранай тэмы. Адсюль ўзяты звесткі пра заканадаўчую, мясцовую ўлады і агульнае становішча дзяржавы ў акрэслены тэмай гістарычны перыяд.

Карыстанне першакрыніцамі ўзбагаціла работу дакладнымі звесткамі  пра ўладава-палітычную сітуацыю ў  краіне. Зборнік “История Беларуси в документах и материалах” аўт.-склад. И.Н.Кузнецов, В.Г.Мазец (Минск: “Амалфея”, 2000) прадстаўлены як звод гісторыка-дакументальных матэрыялаў, якія адлюстроўваюць асноўныя вехі беларускай гісторыі. Тут пададзены прывілеі, маніфесты, граматы, законы, якія маюць непасрэднае дачыненне да Беларусь. Вельмі карыснымі пры напісанні работы былі вытрымкі з Канстытуцыя рэчы Паспалітай ад 3 мая 1791 года, у якой дакладна акрэсліваліся заканадаўчая і выканаўчая ўлады, паўнамоцтвы караля і іншыя пытанні дзяржаўнага ладу рэчы Паспалітай. 

1. Кароль, яго паўнамоцтвы

Што тычыцца  сістэмы выканаўчай улады ў Рэчы Паспалітай, то ў адпаведнасці з  законам краіны яе ўзначальваў кароль, які з канца XVI ст. быў выбіраемы. Прававое становішча караля рэгулявалася агульнадзяржаўнымі актамі “Пакта канвента” і “Генрыкавы артыкулы”, а яго дзеянні на тэрыторыі Беларусі і Літвы вызначаліся яшчэ і Статутам 1588 г. Згодна з “Пакта канвента” Генрык Валуа, які стаў у 1573 г. каралём Рэчы Паспалітай, абавязваўся заключыць вечны саюз з Францыяй, пашыраць гандаль з ёй Рэчы Паспалітай, пацвердзіць усе правы і прывілеі шляхты і г.д. У “Генрыкавых артыкулах” змяшчаліся асноўныя прынцыпы, што вызначалі паўнамоцтвы каралеўскай улады і сойма. У адрозненне ад “Пакта канвента”, які складаўся для кожнага прэтэндэнта на каралеўскі трон і заключаўся з ім, “Генрыкавы артыкулы” насілі нязменны характар і кожны абраны кароль абавязаны быў іх пацвердзіць. У сувязі з тым, што Генрык Валуа не зрабіў гэтага, яны набылі сілу закона толькі пры каранацыі Стэфана Баторыя 30 мая 1576 г. і затым пацвярджаліся ўсімі каралямі Рэчы Паспалітай. У “Артыкулах” абвяшчаліся свабоднае абранне караля, абавязак склікаць сойм раз у два гады тэрмінам на шэсць тыдняў, не склікаць агульнае апалчэнне (паспалітае рушэнне) без згоды сойма. А згодна Канстытуцыі Рэчы Паспалітай ад 3 мая 1791 г. “... гарантаваўшы вольнаму польскаму народу ўладу ўсталёўваць для сябе законы і правы нагляду над любой выканаўчай уладай, а таксама абранні службовых асоб у магістратуры, вышэйшую выканаўчую ўладу мы перадаем каралю ў яго радзе, які будзе звацца вартавым законаў. Выканаўчая ўлада абавязаная сапраўды выконваць і выконваць законы. <...> і ў яе рукі мы ўкладваем уладу прымусу ў дачыненні непаслухмяных і нядбайна якія адносяцца да сваіх абавязкаў магістратур.

Выканаўчая ўлада  не мае правы ўсталёўваць або  тлумачыць законы, уводзіць пад якім бы то ні было названнем падаткі  і зборы, рабіць публічныя пазыкі, змяняць вырабленае соймам размеркаванне  фінансавых (казначэйскіх) прыбыткаў, аб'яўляць вайну, складаць канчаткова свет, дамовы або (здзяйсняць) якія-небудзь  дыпламатычныя акты. Яна мае права толькі весткі часовыя перамовы з замежнымі (дзяржавамі), а таксама вырашаць часовыя і бягучыя справы, неабходныя для бяспекі і спакою краіны, аб якіх павінна паведамляць найбліжэйшаму збору сойма. Польскі трон жадаем мець і аб'яўляем навечна выбарным для (вызначанай) сем'і.

Кароль, якому  павінна быць пакінутая ўсялякая ўлада рабіць дабро, будзе мець права  амністыі ў дачыненні прысуджаных  да смерці, акрамя тым, што здзейснілі дзяржаўныя злачынствы. Каралю будзе  прыналежаць вярхоўнае права  распараджацца ўзброенымі сіламі краіны падчас вайны і прызначаць камандуючых войскамі, аднак з умовай магчымай змены іх па волі народа. Яго абавязкам будзе таксама прысвойваць афіцэрскія званні, прызначаць службовых асобаў <...> прызначаць біскупаў і сенатараў у адпаведнасці з тэкстам таго жа закона, а таксама міністраў, як першых службовых твараў выканаўчай улады. Страж або рада каралеўская, дадзеная каралю для прытрымлівання, (захаванні) сілы і выкананні законаў, будзе складацца з:

1) прымасу, як  раздзелы польскага духавенства  і як старшыні камісіі асветы, які можа быць замененым у  каралеўскай радзе першым ех orkie (па парадку) - біскупам, якія (прымас і яго намеснік) рэзалюцыі падпісваць не могуць; 2) пяці міністраў: міністра паліцыі, міністра друку, міністра вайны, міністра фінансаў, міністра друку (канцлера) для замежных спраў; 3) двух сакратароў, з якіх адзін ведае пратаколам вартавога, а іншы – пратаколам замежных спраў, абодва без вырашальнага голасу. Спадчыннік трона, выйдучы з маленства і прынясучы прысягу ў прытрымліванні канстытуцыі, можа прысутнічаць на ўсіх паседжаннях стража, але без права голасу.”[5]

Каралю без  згоды сойма забаранялася ўстанаўліваць  новыя падаткі, пошліны і інш. Прадугледжвалася, што “калі кароль дзейнічаў насуперак праву і сваім абавязкам, то шляхта магла адмовіцца ад падпарадкавання яму і выступіць супраць пасля трохразовага папярэджвання з боку прымаса, потым сойміка і, нарэшце, сойма”[6]. Адмова ад падпарадкавання абвяшчалася ў выглядзе ўзброеных канфедэрацый (рокашаў) (Слуцкая 1767 г., Барская 1768 г., Таргавіцкая 1792 г. і інш.).

Кароль мае права як прызначэнні ўсіх міністраў, так і вылучэнні аднаго з іх ад кожнай галіны кіравання ў склад сваёй рады і каралеўскага стража. Вылучэнне міністра з яго згоды ў склад стража на два гады павінна быць пацверджанае каралём; Міністры, вылучаныя ў склад стража, не могуць удзельнічаць у працы камісій. У выпадку, калі большасць у абедзвюх палат сойма пры таемным галасаванні на сумесным паседжанні запатрабуе змены міністра ў стражы або ва ўрадзе, кароль павінен неадкладна прызначыць на яго месца іншага.

Такім чынам, ні кароль, ні сойм не мелі права намеціць манаршага наступніка. У сувязі з гэтым сістэматычна пасля смерці кожнага караля пачыналася безуладдзе, якое цягнулася ад некалькіх месяцаў да некалькіх гадоў. На гэты перыяд уводзілася асобая пасада інтэррэкса, якую звычайна займаў Гнезненскі арцыбіскуп, прымас Польшчы.

Па законе кароль меў права склікаць Вальны сойм і  прызначаць тэрмін яго пасяджэння; ад яго імя тварылася правасуддзе; ён прызначаў службовых асоб на ўрадавыя пасады; падтрымліваў зносіны з замежнымі  краінамі; пасылаў і прымаў паслоў і інш. За сваю дзейнасць кароль адказваў перад Вальным соймам. Фактычна ўсё яго жыццё, нават такія прыватныя факты, як жаніцьба, развод, замежныя паездкі, было пад кантролем сойма.  
 

2. Сойм Рэчы Паспалітай (Сенат  і Пасольская ізба). Склад і парадак  дзейнасці сойма

Заканадаўчая  ўлада ў краіне належала Вальнаму сойму. Соймы падзяляліся на звычайныя, што склікаліся каралём, і надзвычайныя. Надзвычайныя соймы мог склікаць кіраўнік каталіцкай царквы ў Рэчы Паспалітай прымас (арцыбіскуп Гнезненскі) у выпадку смерці караля або яго адмаўлення ад трона. Для выбрання новага караля склікаліся тры соймы: канвакацыйны, элекцыйны і каранацыйны. На канвакацыйным сойме вызначалі час і месца выбараў караля, выпрацоўвалі ўмовы дагавора з кандыдатамі на прастол; на элекцыйным – праводзілі выбары і заключалі пагадненне “Пакта канвента”; урачыстая каранацыя і прысяга караля ажыццяўляліся на каранацыйным сойме.

Вальны  сойм быў двухпалатны і складаўся з Сенатпа і Пасольскай ізбы (Палата дэпутатаў). Сенат з'яўляўся вышэйшай палатай сойма. Сюды ўваходзілі вышэйшыя службовыя асобы дзяржаўнага апарату, вярхі каталіцкага духавенства, ваяводы і кашталяны. Колькасць сенатараў даходзіла да 150 чалавек. Гэта лічба магла вар'іраваць, што залежала ад памяншэння ці павелічэння тэрыторыі дзяржавы і яе адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу. Першае месца ў Сенаце займаў Гнезненскі арцыбіскуп. За ім сядзелі звычайныя біскупы і толькі потым – свецкія службовыя асобы (кашталяны, ваяводы і г.д.). Такі расклад сенатараў сведчыць аб клерыкальным кірунку ўлады ў Рэчы Паспалітай. Старэйшыя сенатары сядзелі ў крэслах, малодшыя – на лавах. Як перажытак мінулага захавалася працэдура выбару соймам з ліку сенатараў 28 чалавек у Каралеўскую раду тэрмінам на два гады. Сенатары – дарадчыкі караля дзяліліся на чатыры групы (па сем чалавек у кожнай) і працавалі ў Каралеўскай радзе па шэсць месяцаў.

Канстытуцыя Рэчы Паспалітай 1791 года акрэслены прычыны неабходнага склікання сойма. Яны могуць быць толькі наступныя: “1) тэрміновыя акалічнасці, якія закранаюць міжнароднае права, асабліва выпадкі вайны з замежнай дзяржавай; 2) унутраныя беспарадкі, пагражальныя пераваротам у краіне або сутыкненнем паміж магістратурамі; 3) відавочная небяспека паўсюднага голаду; 4) асірацеласць бацькаўшчыны ў выніку смерці караля або вельмі небяспечнай яго хваробы. Усе рэзалюцыі будуць разглядацца ў стражы вышэйпералічаным іх складам. Пасля таго як кароль выслухае ўсе меркаванні, яго меркаванне павінна пераважваць, каб забяспечыць адзінства волі ў выкананні закона. Хоць кожная рэзалюцыя будзе зыходзіць ад стража ад імя і за ўласным подпісам караля, яна павінна быць падпісаная таксама адным з міністраў, уваходных у склад стража. У выпадку, калі адзін з міністраў, уваходных у склад стража, не пагодзіцца падпісаць рашэнні, кароль адступіць ад гэтага рашэння, а калі будзе настойваць на ім, маршалак сойма ў гэтым выпадку будзе прасіць аб скліканні гатовага сойма, і калі кароль будзе адцягваць скліканне, маршалак павінен яго здзейсніць”[7].

Пасольская  ізба была ніжэйшай палатай сойма. У яе ўваходзілі прадстаўнікі (паслы-дэпутаты) ад шляхты асобных паветаў ці земляў канфедэратыўнай дзяржавы, а таксама невялікая колькасць дэпутатаў ад мяшчан найбольш важных у палітычных і эканамічных адносінах гарадоў. Пасольская ізба з цягам часу стала галоўнай часткай сойма. Дэпутаты ў Пасольскую ізбу выбіраліся шляхтай на павятовых сойміках, якія склікаліся ў ВКЛ за шэсць тыдняў да Вальнага сойма. Выбарчая акруга, у залежнасці ад гістарычных умоў складання ці велічыні тэрыторыі, пасылала на агульны дзяржаўны сойм ад аднаго да васьмі паслоў. Агульная колькасць дэпутатаў Пасольскай ізбы залежала ад тэрыторыі Рэчы Паспалітай.

Лічылася, што  пасольская ізба была рашаючай часткай  сойма, але фактычна яна нічога вырашаць не магла. Агульныя (вальныя) соймы Рэчы Паспалітай засядалі ў Варшаве, а  з “1673 г. кожны трэці сойм збіраўся ў Гародні. сенат уваходзілі ўсе  каталіцкія архіепіскапы і епіскапы, ваяводы, каштэляны і некаторыя службовыя асобы вярхоўных органаў кіравання Польшчы і Вялікага княства Літоўскага, усяго 140—150 сенатараў. Пасольская ізба складалася з выбіраемых прадстаўнікоў павятовай шляхты. У сярэдзіне XVIII ст. у складзе пасольскай ізбы было 236 дэпутатаў”.[8]

Вальны сойм склікаўся каралём праз кожныя два  гады ў Варшаве. Аднак у сувязі з сепаратысцкім шляхецкім рухам у Вялікім княстве Літоўскім ў сярэдзіне XVII ст. супраць караля Рэчы Паспалітай Яна Сабескага Польшча пайшла на ўступкі шляхце ВКЛ і на сойме 1673 г. было прынята рашэнне кожны трэці сойм збіраць у Гародні.

Информация о работе Место i роль ВКЛ в Речи Посполитой