Автор: Пользователь скрыл имя, 31 Октября 2011 в 19:43, контрольная работа
1. Прааналізуйце палітычны лад Рэчы Паспалітай.
2. Вызначце месца ВКЛ у складзе Рэчы Паспалітай.
3. Пад уплывам якіх фактараў адбылася Берасцейская царкоўная унія на
Беларусі? Яе вынікі.
Вальныя (агульныя)
сеймы разглядалі і прымалі пастановы
на асобных пасяджэннях сената і
пасольскай ізбы. На агульных пасяджэннях
у выпадку супадзення пастаноў яны
прымаліся і пасля зацвярджэння
каралём набывалі сілу закону. Пастановы
прымаліся аднагалосна. Група дэпутатаў
альбо адзін дэпутат мог
На чале выканаўчай
улады стаяў кароль, пры абранні
якога таксама захоўвалася
Улада караля была істотна абмежавана "залатымі шляхецкімі вольнасцямі". Побач са свабодным вета шляхта заключала з прэтэндэнтамі на польскі прастол "Пакта канвента" -- дагавор, згодна з якім кароль ускладаў на сябе шэраг абавязкаў па вырашэнні некаторых унутраных і знешніх праблем. У 1573 г., у час абрання Генрыха Валуа, былі распрацаваны "Генрыхавы артыкулы", згодна з якімі кароль траціў права без згоды сейма ўстанаўліваць новыя падаткі і пошліны, склікаць агульнае апалчэнне і г. д. Адначасова ён абавязваўся: склікаць сеймы раз у два гады тэрмінам на шэсць тыдняў; пры перанясенні вайны за межы Рэчы Паспалітай выплачваць кожнаму ратніку па 5 грыўняў; мець пры сабе пастаянны савет з 16 сенатараў, які фактычна кіраваў не толькі краінай, але і асабістым жыццём караля. "Генрыхавы артыкулы" былі ўведзены толькі пры выбранні Стэфана Баторыя (1576), а затым пацвярджаліся ўсімі каралямі Рэчы Паспалітай.
Калі кароль дзейнічаў насуперак праву і сваім абавязкам, то шляхта мела права не падпарадкоўвацца каралю і выступіць супраць яго. Гэта права шляхта ажыццяўляла шляхам склікання канфедэрацый (саюзаў узброенай шляхты) ці "рокашы" - узброенага паўстання супраць караля. Свабоднае вета і канфедэрацыі былі магутнай зброяй барацьбы розных феадальных груповак за ўладу ў дзяржаве, легальнай формай феадальнай анархіі.
Пасля смерці караля пачынаўся перыяд безуладдзя, які цягнуўся ад некалькіх месяцаў да некалькіх гадоў. У часы бескаралеўя існавала асобая пасада інтэррэкса, якую звычайна займаў прымас польскай каталіцкай царквы. Ён склікаў для абрання новага караля тры сеймы: 1) канвакацыйны, на якім вызначаліся час і месца выбараў караля, мяркуемыя кандыдаты на каралеўскі прастол, выпрацоўваліся ўмовы дагавору з кандыдатамі; 2) элекцыйны (выбарчы), на якім праводзіліся выбары і заключалася пагадненне "Пакта канвента"; 3) каранацыйны, на якім ажыццяўлялася каранацыя і кароль прыносіў прысягу захоўваць усе правы і выконваць умовы пагаднення (Юхо Я.А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусь Мн., 1992. С. 211 -- 212).
Рэч Паспалітая з'яўлялася феадальна-прыгоннай дзяржавай. Пануючым класам былі землеўладальнікі: магнаты (паны), сярэдняя і дробная шляхта. Юрыдычна як паны, так і шляхта былі роўныя паміж сабой. Аднак рашаючай палітычнай сілай у дзяржаве з'яўляліся паны. Яны складалі сенацкае саслоўе (вышэйшыя духоўныя і свецкія феа-далы: арцыбіскупы і біскупы, ваяводы і кашталяны),і ўсе кіраванне дзяржавай знаходзілася ў іх руках. Толькі паны і шляхта мелі права валодаць зямлёй. Шляхецкая маёмасць не магла быць канфіскавана без суда, шляхціц не мог быць арыштаваны без дазволу суда, і яго мог судзіць толькі шляхецкі суд. Шляхта была свабодная ад пабораў. Адзінай павіннасцю яе з'яўлялася вайсковая служба. (2;с.182-184)
Якое ж месца адводзілася Вялікаму княству Літоўскаму ў Рэчы Паспалітай і якое месца па сутнасці яно займала?
Польская праграма уніі мела на мэце заснаванне унітарнай дзяржавы, якая ўяўлялася як "адзінае непадзельнае цела з адной галавой", г. зн. ВКЛ адводзілася роля правінцыі Рэчы Паспалітай. Аднак напярэдадні Люблінскай уніі дзяржавы мелі аднаго гаспадара, а ў астатнім былі самастойныя і незалежныя!? Другім крокам у бок унітарнай дзяржавы пасля Любліна стаў каронны сейм і скасаванне незалежнага сейма ВКЛ. Наступным крокам павінна было стаць адзінае заканадаўства, здабытае шляхам дапасавання Літоўскага Статута 1566 г. да польскіх законаў. Аднак зрабіць гэта было не так лёгка, як здавалася інкарпаратарам. Справа у тым, што ў люблінскім акце былі закладзены супярэчнасці, якія дапускалі магчымасць будавання як унітарнай, так і федэратыўнай ці канфедэратыўнай дзяржавы. Захоўваліся тытулы "Вялікага княства Літоўскага" і "вялікага князя літоўскага", дзейнічаў амаль не парушаны апарат адміністрацыйна-дзяржаўнага кіравання, меліся свой "скарб", дзяржаўная пячатка, свае войска і, нарэшце, свой звод законаў -- Літоўскі Статут.
Новы Статут 1588 г. не толькі пярэчыў Люблінскай уніі, але нават не ўспомніў аб яе існаванні.
Нягледзячы на гэта і іншыя парушэнні законаў Статут 1588 г. меў вялікае гістарычнае значэнне. Ён падвеў заканадаўчую аснову пад новыя ўзаемаадносіны паміж княствам і Польшчай.
Такім чынам, пануючы і кіруючы пласт Вялікага княства Літоўскага пасля Любліна распачаў барацьбу супраць польскай праграмы стварэння унітарнай дзяржавы. У выніку гэтай барацьбы ўдалося захаваць частку тэрыторыі ВКЛ, якая засталася пасля анексіі і далучэння большасці тэрыторыі княства да Польскага каралеўства, а таксама тытулы "вялікага князя літоўскага" і "Вялікага княства Літоўскага", рэшткі дзяржаўнасці і аўтаномію ў межах Рэчы Паспалітай. 3 цягам часу польскі ўплыў на насельніцтва ВКЛ усе больш узмацняўся. Шляхта перайшла ў каталіцызм і апалячылася. У 1696 г. польская мова была аб'яўлена дзяржаўнай мовай ВКЛ. Над насельніцтвам Беларусі навісла рэальная пагроза не толькі акаталічвання, але і паланізацыі.
Спіс выкарыстаных крыніц
1. Баравікоў У. Раз'яднаная дзяржава. Да 420-годзя Люблінскай уніі // Крыніца, 1989, №5.
2. Гісторыя Беларусі ў 2 ч. (ч. 1) / рэд. Я.К.Новік і Г.С.Марцуля. Мн., 2000.
3. Лойка П.
Незалежнасць пасля Любліна
4. Юхо Я.А.
Уніі Вялікага княства
Берасцейская царкоўная ўнія
У 1054 г. адбыўся канчатковы раскол хрысціянскай царквы на заходнюю – каталіцтва і ўсходнюю – праваслаўе. Вялікае княства геапалітычна знаходзілася на мяжы двух рэлігій, таму абедзве канфесіі былі шырока прадстаўлены ў дзяржаве. Гэта давала падставы праваслаўнай Маскве і каталіцкаму Захаду для ўмяшання ва ўнутраныя справы княства. Каб абараніць незалежнасць ВкЛ, трэба было нешта іншае – не каталіцтва і не праваслаўе.
Да XVI ст. выразна
праступілі рысы крызісу праваслаўя.
Канстантынопаль быў захоплены
туркамі, епархіі княства не здолелі
стварыць незалежную сістэму адукацыі,
падрыхтаваць кваліфікаваныя кадры
радавога духавенства, наглядаўся крызіс
прапаведніцтва. Праваслаўе страчвала
інтэлектуальную апору –
У першай палове 1590-х гг. на шматлікіх сустрэчах з прадстаўнікамі Ватыкана праваслаўныя іерархі выпрацоўвалі ўмовы аб’яднання цэркваў у ВкЛ. Ініцыятарамі ўніі выступілі епіскап берасцейскі і ўладзіміскі Іпаці Пацей і епіскап луцкі Кірыла Тарлецкі. Іх падтрымалі мітрапаліт Міхаіл Рагоза, кароль і князь Жыгімонт ІІІ Ваза і канцлер ВкЛ Леў Сапега. На царкоўным саборы вясной 1595 г. з намерам заключыць унію згадзіліся ўсе праваслаўныя епіскапы, акрамя львоўскага. Былі выпрацаваны “33 артыкула” – умовы аб’яднання, згодна з імі:
Пасля прыняцця ўніі не павінна было быць ломкі звычаяў і традыцый – знешне нічога не змянілася. На гэта вельмі спадзяваліся ініцыятары аб’яднання цэркваў. 23 снежня 1595 г. І.Пацей і К.Тарлецкі сустрэліся ў Рыме з Кліментам VIII, які згадзіўся з усімі ўмовамі і падпісаў папскую буллу аб уніі. 6 – 9 кастрычніка 1596 г. ў Бярэсце на царкоўным саборы, куды з’ехаліся прыхільнікі ўніі, уніяцтва было канчаткова аформлена як рэлігійны накірунак. Адначасова ў Бярэсці на свой сабор сабраліся прыхільнікі захавання чысціні праваслаўя, лідэрам іх быў епіскап львоўскі. Наклаўшы ўзаемныя праклёны, іерархі раз’ехаліся па епархіям, сеючы зерне варожасці і напружанасці ў грамадстве. 15 кастрычніка 1596 г. каралеўскім універсалам акт уніі быў зацверджаны на дзяржаўным узроўне. Афіцыйна праваслаўная царква ў ВкЛ перастала існаваць, была створана грэка-уніяцкая царква.
Грамадства ўспрыняла
ўвядзенне ўніі па-рознаму. Частка насельніцтва
рашуча яе падтрымала асабліва ў епархіях,
што ўзначальвалі прыхільнікі ўніі,
частка насельніцтва рашуча адмовіліся
ад рэформы. Традыцыя праваслаўя не дапускала
аніякіх змен – так не магла
захавацца чысціня “
Уніяцтва праз падтрымку дзяржавы і культурна-асветніцкую дзейнасць паступова пашыралася сярод сельскага насельніцтва і гараджан, дробнай шляхты. Да пачатку XVIII ст. яно стала самай масавай рэлігіяй у княстве, дапамагло захаваць нацыянальныя адметнасці беларускага народа, стрымала апалячванне беларускіх зямель. Гэта азначае, што тыя надзеі, што ўсклалі на ўніяцтва ў Ватыкане і Кракаве, не збыліся. Больш удала Ватыкан і Кракаў дзейнічалі ў асяроддзі сярэдніх і буйных феадалаў ВкЛ. Пад час контррэфармацыі яны амаль ўсе перайшлі ў каталіцтва, што паспрыяла іх апалячванню, зліццю з феадальным саслоўем Польшчы ў адзінае феадальнае саслоўе Рэчы Паспалітай. Беларускія феадалы страчвалі сувязь з гістарычнай традыцыяй дзяржавы ВкЛ, са сваім народам.
Прыхільнікі праваслаўя не зніклі з гістарычнай сцэны. У 1620 г. яны тайна пасвяцілі новую іерархію ў Кіева-Пячорскай Лаўрэ (кантралявалася праваслаўнымі). Так канчаткова адбыўся раскол былых правслаўных княств на дзве царквы. У ўсходніх раёнах княства праваслаўныя карысталіся значнай падтрымкай, асабліва ў буйных гарадах. Таму вялікія князі з цягам часу вымушаны былі афіцыйна прызнаць адраджэнне праваслаўя ў княстве. У 1632 і 1633 гг. Уладзіслаў IV Ваза прызнаў існаванне праваслаўных цэркваў і надаў ім некаторыя прывілеі, у 1650 г. гэтыя прывілеі падцвердзіў Ян Казімір.
У Рэчы Паспалітай кароль быў без улады, сейм без сілы, а іншых пастаянных органаў улады і кіравання для ўсёй дзяржавы не было.[1]
Пасля Люблінскай уніі ўзаемаадносіны паміж Вялікім княствам Літоўскім і Польшчай у значнай меры заставаліся такімі ж, як і пры персанальнай уніі да 1569 г. Новым было толькі тое, што гэты саюз дзвюх дзяржаў быў дапоўнены ўтварэннем новай канфедэратыўнай многанацыянальнай дзяржавы — Рэчы Паспалітай[2], хоць па акту Люблінскай уніі Вялікае княства Літоўскае павінна было зліцца з Польшчай і страціць сваю самастойнасць. Але паводле Статута 1588 г. яно захоўвала поўны суверэнітэт, а акт уніі ігнараваўся. Такім чынам, гэтыя ўзаемаадносіны грунтаваліся не на прававой аснове, а на больш чым двухсотгадовай практыцы персанальных уній.
У другой палове XVI - XVIII ст. адбываецца сацыяльна-саслоўная палярызацыя беларускага грамадства, асаблівае ўзвышэнне атрымлівае шляхта. Яе выключныя правы і свабоды далі даследчыкам падставы лічыць Рэч Паспалітую “шляхецкай нацыяй”[3].
Беларуская і літоўская шляхта, якая дамагалася атрымання з рук караля ўсё большых прывілеяў, бачыла, што калі і надалей будзе ісці разам з польскай, то атрымае на гэтым шляху вялікія прыбыткі. Так яно і адбылося. "Генрыкавы артыкулы", аб якіх мы будзем больш падрабязна гаварыць ніжэй, канчаткова ўзаконілі сістэму шляхецкай дэмакратыі ва ўсіх землях і правінцыях, што ўваходзілі ў Рэч Паспалітую. “Немагчыма было не спакусіцца на вольнасці, якія поўнасцю абмяжоўвалі ўладу караля і надавалі магнатам і шляхце афіцыйныя правы не падпарадкоўвацца яму, калі той адмовіцца ад прызнання і выканання шляхецкіх прывілеяў, прычым прывілеяў значных, бо кароль Рэчы Паспалітай быў асобай, што выбіралася на шляхецкім сойме і поўнасцю падначальвалася рашэнням гэтага вышэйшага заканадаўчага органа”[4].