Мецэнат і асветнік А.Тызенгаўз

Автор: Пользователь скрыл имя, 04 Января 2012 в 23:53, творческая работа

Описание работы

Адным з рухавікоў сацыяльна-эканамічных зменаў, якія адбываліся ў Вялікім Княстве Літоўскім ў другой палове 18 стагоддзя, былі асветніцкія ідэі. Асветніцкай плыні уласцівай была вера ў прагрэс, у непарыўную сувязь паміж адукаванасцю і дабрабытам, у людскі розум.
Нягледзячы на тое, што перадавая заходнееўрапейская думка знаходзіла прыхільны водгук сярод адукаваных людзей Рэчы Паспалітай, далучэнне шырокіх пластоў грамадства да ўніверсальных культурных стандартаў адбывалася марудна.

Работа содержит 1 файл

Мецэнатская і асветніцкая дзейнасць А.doc

— 61.50 Кб (Скачать)

      Факт  існавання капэлы і запрашэння артыстаў дазволіў Тызенгаўзу падумаць пра заснаванне тэатральнай школы, якая адчыніла свае дзверы ў верасні 1774 года. Вучылася ў школе музычна адораная моладзь. На працягу 1774-1776 гадоў Тызенгаўз сабраў каля 50-60 прыгонных юнакоў і дзяўчат. Раўназалежна з адкрыццём школы падскарбій узяўся здзяйсняць яшчэ адну задуму – пастаноўкі оперных спектакляў, на што не шкадаваў грошай. Вядома дакладна, што першыя тэатральныя спектаклі адбываліся ў 1774 годзе.

      Калі  ў 1780 годзе Тызенгаўза зналі з  пасады, заснаваная ім медычная школа  была пераведзеная ў Вільню, дзе  на яе базе стварылі медычны факультэт  будучага Віленскага ўніверсітэта. Туда же былі перавезеныя і ўсе рэдкія расліны, якія знаходзіліся ў батанічным садзе. С падзеннем Тызенгаўза ўсё зробленае ім прыйшло ў заняпад. Засталося толькі некалькі будынкаў ды развалін і сляды мінулых аграмадных пабудоў на Гарадніцы і каля яе.

Информация о работе Мецэнат і асветнік А.Тызенгаўз