Мецэнат і асветнік А.Тызенгаўз

Автор: Пользователь скрыл имя, 04 Января 2012 в 23:53, творческая работа

Описание работы

Адным з рухавікоў сацыяльна-эканамічных зменаў, якія адбываліся ў Вялікім Княстве Літоўскім ў другой палове 18 стагоддзя, былі асветніцкія ідэі. Асветніцкай плыні уласцівай была вера ў прагрэс, у непарыўную сувязь паміж адукаванасцю і дабрабытам, у людскі розум.
Нягледзячы на тое, што перадавая заходнееўрапейская думка знаходзіла прыхільны водгук сярод адукаваных людзей Рэчы Паспалітай, далучэнне шырокіх пластоў грамадства да ўніверсальных культурных стандартаў адбывалася марудна.

Работа содержит 1 файл

Мецэнатская і асветніцкая дзейнасць А.doc

— 61.50 Кб (Скачать)

Ўводзіны 

      Адным з рухавікоў сацыяльна-эканамічных  зменаў, якія адбываліся ў Вялікім  Княстве Літоўскім ў другой палове 18 стагоддзя, былі асветніцкія ідэі. Асветніцкай плыні уласцівай была вера ў прагрэс, у непарыўную сувязь паміж адукаванасцю і дабрабытам, у людскі розум.

      Нягледзячы  на тое, што перадавая заходнееўрапейская думка знаходзіла прыхільны водгук сярод адукаваных людзей Рэчы Паспалітай, далучэнне шырокіх пластоў грамадства да ўніверсальных культурных стандартаў адбывалася марудна.

      Адной з праблем 18 стагоддзя была вялікая колькасць непісьменнага насельніцтва. Прачытаць тэкст ці нават падпісацца мог не кожны жыхар горада. Не выказвала жадання аддаваць сваіх дзяцей у школу і малазаможная шляхта. Невысокі ўзровень пісьменнасці насельніцтва тлумачыўся не толькі адсутнасцю разгалінаванай сеткі пачатковых школ, але і неразуменнем важнасці культурна-асветніцкай каштоўнасці адукацыі. 

      Асветніцкая дзейнасць 

      Духоўны клімат эпохі Асветніцтва завітаў  таксама на Гарадніцу. Яшчэ ў 1766 годзе  Атноній Тызенгаўз на чарговым сойме ўзняў пытанне пра неабходнасць будаўніцтва школ. Засяроджваючы ўвагу на супярэчнасцях паміж нарастальнымі патрэбамі грамадскага развіцця і нізкім узроўнем адукацыі насельніцтва, гарадзенскі стараста падкрэсліваў, што “рост багацця, гаспадарцых парадкаў і магутнасці розных замежных краін з гістарычнага досведу з’явіўся і паспяхова здзейсніўся пасля ўвядзення навук, а з іх – адукаванасці грамадзян”.  На думку падскарбія, незаможная гарадзенская шляхта была пазбаўленая вучыць сваіх дзяцей і толькі “вышэйшай крыві грамадзяне” мелі доступ да адукацыі.

      Тызенгаўз глыбока ўсведамляў сілу адукацыі, патрэбу развіцця сеткі агульнаадукацыйных, перш за ўсё пачатковых школ для  розных пластоў насельніцтва. З часам свае задумы ён пачаў мэтанакіравана ажыццяўляць у каралеўскіх эканоміях.

      Дзеянні падскарбія ў гэтай галіне вызначаліся  шматпланавасцю. Дзякуючы ягоным намаганням на Гарадніцы была створана нядзельная школы для ўладкаваных на мануфактурах маладых рамеснікаў, якія набывалі ў яе сценах пачатковыя веды – вучыліся чытаць, пісаць, лічыць, маляваць. Тэзенгазз настойліва праводзіў палітыку заснавання сеткі пачатковых школ “для прыстойнай адукацыі сялянскіх, мяшчанскіх і жыдоўскіх(яўрэйскіх) дзяцей” пры парафіях, у эканамійных вёсках і мястэчках. Вядома, што ў выніку ягоных захадаў і кантактаў з ініцыятарам школьнай справы біскупам Ігнатам Масальскім школы Адукацыйнай камісіі былі адчыненыя у Аліце ды Паставах.

      Ёсць  урыўкавыя звесткі пра гарадніцкую  школу, у якой вучыліся дзеці нямецкіх, французскіх ішвайцарскіх спецыялістаў.

Ужо на самым пачатку пераўтварэнняў Антоній  Тызенгауз сутыкнуўся з праблемай  недахопу кваліфікаваных спецыялістаў. Надзённая патрэба змусіла яго  ствааць прафесійныя школы. Адной  з першых навучальных устаной  гаспадарча-дастасоўнага профілю была гарадніцкая школа каморнікаў на чале з Язэпам Маркевічам. Як вядома, заданнем “каралеўскіх эканамійных геаметраў” было складанне картаў сталовых уладанняў. Цікава, што вынікамі працы гарадзенскіх землямераў пад час сваіх даследванняў карыстаўся кіраўнік гарадніцкай Медычная школы Жан Эмануэль Жылібэр.

Першакласных  спецыялістаў – рахмістраў, кантралёраў, пісараў, рэгістратараў – рыхтавала  школа рахункаводаў Францішака Барановіча. Частку выпускнікоў школы пакідалі ў канцылярыях эканамійнай адміністрацыі. Якасная адукацыя дазваляла выпускнікам без асаблівых цяжкасцяў знаходзіць працу і ў іншых установах. Бухгалтарскія веды можна было здабыць таксама на курсах, якія для персаналу Гандлёвай канторы праводзіш Ёган Эрнст Родэрэр.

      Вялізныя  будаўнічыя планы Тызенгаўза абумовілі з’яўленне чарговай гарадніцкай школы будаўнікоў. Праўдападобна, што сваімі пачаткамі яна сягала канца 1771 года, калі на Гарадніцы з’явіўся Джузэпэ Сака.Славуты італійскі архітэктар быў першым кіраўніком гэтай навучальнай установы(нарадзіўся ў Вероне ў 1735 годзе. У 70-х гадах 18 стагоддзя выконваў функцыі ахітэктара Скарбавай камісіі ВКЛ. Паводле яго праектаў узводзіліся шматлікія будынкі ў сталовых эканоміях, ставіліся прыгарадныя палацы Станіслава Аўгуста пад Гародняй). Захаваныя згадкі сведчаць, што школу наведвала 11 юнакоў з Горадні і яе ваколіц, якія авалодвалі як тэхнічнымі. Так і мастацкімі ведамі: вучылі архітэктурны малюнак, матэматыку, праводзілі назіранні за мануфактурнымі працамі, набывалі рамесныя навыкі цяслярства і сталярства, такарства і рэзі па дрэве. Заняткі пачыналіся ад 5 гадзін раніцы і закончваліся позна увечары. Свайго будынку школа не мела, таму ўрокі праводзіліся ў будынках эканамійнай адміністрацыі  ці памяшканнях Кадэцкага корпуса.

      Бясспрэчна, найбольш вядомай гарадніцкай школай была Медычная акадэмія, заслугі ў заснаванні якой належалі перадусім Тадэвушу Даўнаровічу, паплечніку Тызенгаўза. Дзякуючы сваім еўрапейскім падарожжам 1773-1775 гадоў ён азнаёміўся з развіццём прамысловасці, навінкамі сельскай і лясной гаспадаркі. Увесну 1775 года Даўнаровіч завітаў у Ліён, дзе намераваўся знайсці якога-небудзь студэнта і запрасіць на Гарадніцу з мэтай заснавання медычнай школы. Нечакана абставіны звялі яго з прафесарам мясцовага  медычнага коледжу Жанам Эмануэлем Жылібэрам(1741-1814. У 1760-1763 гадах вучыўся на медычным факультэце ўнівесітэта ў Манпэлье. Пасля вучобы вянуўся ў Ліён, дзе ў 1768 годзе яго выбалі на пасаду прафесаа анатоміі, хірургіі і натуральнай гісторыі мясцовага Медычнага каледжа. У 1775-1781 гадах працаваў на Гарадніцы, потым у Вільні. У 1783 годзе вярнуўся на бацькаўшчыну, дзе праз 10 гадоў был абраны мэрам Ліёна). Ліёнскі вучоны, выявілася, меў сур’ёзныя фінансавыя праблемы, з якімі сутыкнуўся, ствараючы гарадскі батанічны сад. Няпростую для яго сітуацыю азмрочыў у дадатак канфлікт з масцовым лекарскім асяроддзем.

      Праблемы  Жылібэра, такім чынак, паспрыялі  Даўнаровічу – ён пастанавіў запрасіць прафесара на Гарадніцу. Рэальна ацэньваюччы сваё становішча і паласу няўдач, Жылібэр даволі ахвотна згадзіўся на папанову гарадніцкага пасланца. Забраўшы з сабою каштоўны гербар і кнігазбор, у першы дзенб жніўня 1775 года славуты ліенскі батанік накіраваўся ў далёкую Горадню, да якой дабраўся толькі ў самым канцы года.

      Згодна  з дзесяцігадовым кантрактам, падпісаным з кіраўніцтвам гарадзенская эканоміі ў 1776 годзе, Жылібэр абавязаўся закласці на Гарадніцы медычную школу і батанічны сад.

Мясцовы батанічны сад, у якім, паводле  некаторых звестак, у 1777 годзе было каля 1200 відаў флоры, бясспрэчна, належаў  да ліку найлепшых у Еўропе. Падарожнік Ўільям Кокс, які наведаў яго праз год, налічыў у садзе ужо блізу 1500 экзатычных раслін, сярод якіх былі бразільская хвоя, воцатавае дрэва і маньчжурскі арэх. У садзе можна было сустрэць не толькі рэдкія экзэмпляры, але і такія віды, з якіх вырабляліся лекі і неабходныя ў працэсе прамысловага фарбавання кампаненты. Таксама Жылібэр знайшоў у басейне Нёмана паклады торфу і балотнай руды і склаў геабатанічную карту Гарадзеншчыны.

      У 1777 годзе адчыніла дзверы Медычная акадэмія, ў якой выкладалі хірургію, акушэрства, ветэрынарыю, прыродазнаўства і замежныя мовы. Прадузятасць супраць натуральных навук была настолькі моцная, што не знайшлося ні воднага жадаючага вучыцца. Тады Тызенгаўз вялеў назначыць туды 15 маладых людзей з сялян і утрымліваць іх на казённыя грошы. Яму давялося амаль што сілай прымусіць 5 чалавек з эканамійных сялян, атрымаўшых пачатковую адукацыю, паступіць у медычную школу. Выкладаць акушэрства была запрошана настаўніца з Парыжу. І вывучалася ў пачатку толькі 5 дзяўчын-сялянак.

      Сваім багаццем вылучалася школьная бібліятэка. На яе паліцах знаходзілася каля 3000 кніг, пераважна на нямецкай і французскай  мовах.

      Ад  пачатку свайго існавання Медычная акадэмія знаходзілася ў часовым драўляным будынку. Нягледзячы на відавочныя цяжкасці апошніх гадоў свайго кіравання сталовымі эканоміямі, Тызенгаўз не шкадаваў грошай на нерэнтабельныя мануфактруы, вялізныя сумы ішлі на музычную школу і капэлу. А вось на штодзённыя патрэбы Медычная акадэміі, напрыклад харчаванне, вучнёўскую вопратку ці тым больш набыццё абсталявання, фінансавых сродкаў не заўсёды ставала.

      У працы Жылібэа варта адзначыць  яшчэ адзін станоўчы момант. Зыходзячы  з рэальных патэбаў і разумення  развіцця сістэмы аховы здаоўя, пры школе быў заснаваны шпіталь, у якім лячыліся работнікі мануфакту, персанал гарадніцкай эканамійнай адміністрацыі. Тут праводзіліся тэрапеўтычныя доследы і адбывалася лекарская практыка студэнтаў.

      Яшчэ  адной школай, заснаванай Тызенгаузам, быў Кадэцкі корпус, які ўпершыню згадваецца ў 1773 годзе. Можна з упэўненасцю сцвярджаць, што адкрыццё гэтай навучальнай установы вынікала з імкнення Тызенгаўза не саступаць варшаўскаму Кадэцкаму корпусу, а штуршком да яго заснавання з’явіліся наступствы Барскай канфедэрацыі, якія пацягнулі за сабою выезд Кароля Радзівіла за мяжу і закрыццё Кадэцкага корпусу ў Нясвіжы. На карысць гэтай думкі сведчыць і той факт, што дырэктарам гарадніцкай школы быў маёр Францішак Фройліх, які да 1773 года знаходзіўся на службе ў Радзівілаў. Як вядома, у першыя гады існавання Кадэцкага корпуса заняткі праводзіліся ў найманым памяшканні ў камяніцы Сангушкаў на гарадзенскім Рынку. Недзе ў канцы 70-х гадоў 18 стагоддзя Тызенгаўз дамовіўся з Сангушкамі і перанёс корпус у іхны палац, які месціўся непадалёку Гарадніцы (гэтыя будынкі, і камяніца, і палац, стаяць у Гародні і сёння). Школьныя заняткі наведвала больш за 20 юнакоў, якія паходзілі з шляхты навакольных засценкаў ці з сем’яў эканамійных чыноўнікаў. Побач з фехтаваннем, муштрой і “жаўнерскімі забавамі”, у навучальнай праграмме шмат часу аддавалі геаграфіі, алгебры, арыфметыцы, геаметрыі,малюнку, французскай і нямецкай мовам, а гэтаксама каліграфіі. У школе  выкарыстоўвалі распаўсюджаны ў тыя часы бэл-ланкастарскі метад навучання, які палягаў ў правядзенні старэйшымі вучнямі заняткаў у малодшых класах.

      Культурнае  ажыўленне эпохі Асветніцтва  і штодзённыя патрэбы гаспадарчага жыцця заканамерна дыктавалі  ўзрастанне попыту на дукаванае слова. Зацікаўленне кніжнай прадукцыяй у  першую чаргу выяўлялі асвечаныя пласты насельніцтва – адукаваная шляхта, заможныя мяшчане і купцы.

      На  пачатку 70-х гадоў 18 стагоддзя ў  лістах да Станіслава Аўгуста Тызеншаўз  упершыню ўзняў пытанне патрэбы  друкарні. У 1773 годзе, пасля таго як быў саксаваны ордэн езуітаў, Станіслаў Аўгуст пачаў перамовы з Марцінам Пачобутам-Адляніцкім аб набыцці абсталявання віленскай езуіцкай друкарні. Да станоўчага развязання дайшло толькі праз 2 гады. У 1775 годзе набытая 2000 чырвоных злотых друкарня была перададзеная ў распараджэнне Антонію Тызенгаўзу. Яе першым кіраўніком падскарбі прызначыў былога езуіта, ксяндза Караля Маліноўскага.

      На  самым пачатку сваёй дзейнасці  гарадзенская каралеўская друкарня сутыкнулася з недахопам добрых шрыфтоў і адсутнасцю  друкарскіх памяшканняў. Праблему ўдалося развязаць даволі хутка, наладжваючы кантакты з Караляўцом, дзе замаўлялі шрыфты. Друкарню ж размясцілі ў мурах былога езуіцкага кляштара.

      Жыдаўскія купцы дастаўлялі прускую паперу па вельмі высокіх цэнах, і гэта змусіла  падскарбія да заснавання сваёй паперні і гісэрні( ліццё шрыфтоў). Каб адчыніць гэтыя прадпрыемствы, з Рыгі быў запрошаны майстар-папернік, а з Галіцыі – гісэр.

      Прадукцыя гарадзенскай друкарні была разнастайнай. З яе варштата сходзілі соймавыя друкі, судова-палемічная літаратура, пастановы дзяржаўных устаноў, рэлігійная літаратура, навуковыя трактаты, мастацкія і папулярныя кніжкі, школьныя падручнікі.

      Асобнай старонкай яе гісторыі былі перыядычныя  выданні – гаспадарчыя і насценныя  календары і газеты. У 1776 годзе  пачала выходзіць “Гарадзенская газета”(а потым “Віленскі вестнік”), на старонках якой змяшчаліся навіны з-за мяжы і з краю, звесткі пра жыццё вялікакняскага двара, міністэрскія пастановы, распавядалася пра ўрачыстасці і розныя цікавыя падзеі і здарэнні.

      Найбольшыя  прыбыткі прыносіла друкаванне кніг, выдаваных на сродкі самых аўтараў, і літаатуры, якая мела попыт на рынку, а таксама кніжны гандаль. Заробленыя на гэтым сродкі пакрывалі кошты паперы, матэрыялаў, разнастайных шрыфтоў, рамонту абсталявання, заробкі спецыялістаў, набыццё нямецкіх і французскіх газет.

  Запаветнай мэтай Тызенгаўза было заснаванне ў Гарадніцы Акадэміі навук. Рыхтавалася адкрыццё астранамічнай абсерваторыі, для якой закупаліся інструменты. Папаўняліся кнігасховішча, ствараліся прыродазнаўчыя кабінеты, а галоўнае – за мяжой рыхтаваліся кадры. 

Мецэнатская дзейнасць 

      У 18 стагоддзі сталым спадарожнікам  культурнага жыцця магнацкіх  двароў было мастацтва.Неадлучнай часткай  культурнага жыцця беларускіх гарадоў  эпохі Асветніцтва былі мастацкія  формы оперы і балета.

Трэба заўважыць, што Тызенгаўз валодаў  нядэнным слыхам,іграў на скрыпцы  і клавікордзе, пісаў музыку, і  гэтыя факты абумовілі ягонае захапленне музыкай і тэатрам. У 1765 годзе ён пачаў здзяйсняць план стварэння капэлы. На чале капэлы стаяў  скрыпач Лявон Сітанскі. Апанаваны ідэяй развіцця капэлы, Тызенгаўз не шкадавай сродкаў на запрашэнне прафесійных музыкантаў.З цягам часу на Гарадніцы быў створаны выдатны 30-асабовы калектыў, які складаўся з мясцовых і замежных музыкаў,пераважна італійцаў і чэхаў.

      На  мяжы 1771 і 1772 гадоў у падскарбія выспела  ідэя заснавання балетнай трупы. Да стварэння  калектыву дайшло толькі праз некалькі гадоў, у выніку далучэння групы  прафесійных італійскіх танцораў. Пошукамі артыстаў займаўся Лявон Сітанскі, які наведаў Берлін, Лрэздэн, Прагу, Вену, а з паўночнай Італіі ў красавіку 1774 года вярнуўся з 12-асабовай трупай.

Информация о работе Мецэнат і асветнік А.Тызенгаўз