Культура Беларусі ў першай полове XIX ст

Автор: Пользователь скрыл имя, 30 Августа 2011 в 19:08, контрольная работа

Описание работы

Адметнай рысай развіцця культуры Беларусі было ўзмацненне ў першай траціне XIX у. яе паланізацыі. Гэта было абумоўленае палітыкай імператара Аляксандра I, якая была накіраваная на станаўленне польскай дзяржаўнасці, і знайшла падтрымку сярод польскага магнатства і паланізаванай шляхты.

Асабліва актыўна, да выгнання з Расіі ў 1820 г., дзейнічалі ў гэтым кірунку Адначасова ў Беларусі праводзілася палітыка распаўсюджвання рускай культуры. Гэтая палітыка была асцярожнай пры Кацярыне II, ліберальнай пры Аляксандру I і цвёрдай і рашучай у часы Мікалая I.

Содержание

1. Нацыянальна-культурная палітыка царызму.

2. Школа і адукацыя. Гістарычныя і этнаграфічныя даследаванні Беларусі.

3. Вусная народная творчасць. Станаўленне новай беларускай літаратуры.

4. Музыка і тэатр.

5. Архітэктура і выяўленчае мастацтва.

1.2.Змест………………………………………………………………….................(2)

1.3.Уводзіны………………………………………………………….................(3-4)

1.4.Асноўная частка…………………………………………………………..(5-19)

1.5.Заключэнне………………………………………………………………(19-20)

1.6.Спісак літаратўры………………………………………………………......(21)

Работа содержит 1 файл

Копия Змест.docx

— 96.94 Кб (Скачать)

    Новай з'явай у архітэктуры, дзе ў пачатку XIX ст. зарадіўся класічны, а з сярэдзіны XIX ст. пачаў усталёўвацца рамантычны стыль, стала шырокае выкарыстанне ў гарадскім будаўніцтве тыпавых праектаў. Яны прадугледжвалі сіметрычнае размяшчэнне кварталаў, прамалінейнасць вуліц і плошчаў, наяўнасць паркаў. У цэлым новыя планы гарадоў, складзеныя пасля далучэння Беларусі да Расійскай імперыі, у той ці іншай ступені ўлічвалі  старую планіроўку гістарычных цэнтраў. Амаль цалкам былі перабудаваны Брэст і Бабруйск, дзе былі ўзведзены крэпасці.

    Значную ролю у фарміраванні архітэктурнага аблічча гарадоў адыграла Віленская архітэктурная школа. Сярод найбольш вядомых буйнейшых архітэктурных помнікаў гэтага часу — палацава-паркавы комплекс графа П.А.Румянцава ў Гомелі, пабудаваны ў стылі класіцызму, палацы у Жылічах і Снове (размяшчаюцца адпаведна ў Бабруйскім і Нясвіжскім раёнах), Петрапаўлаўскі сабор у Гомелі, Праабражэнская царква ў Чэрыкаве і

___________________

1797-1832, 1805-1826, 1803, 1820-1822, - Матэрыялы па Гісторыі Беларусі / С. Паноў. – Мінск:: АВЕРСЭВ, 2002

18 

інш. Уплыў романтызму найбольш відавочны ў пейзажна-паркавым мастацтве. Рамантычныя пейзажныя паркі ствараліся па прынцыпу свабоднай кампазіцыі і аздабляліся штучнымі руінамі, гротамі, воднымі каскадамі (Гомельскі, Лагойскі і іншыя паркі).

    У беларускім дойлідстве ў канцы XIX ст. паступова ўсталёўваецца эклектыка. Гэты стыль вызначаўся выкарыстаннем і спалучэннем розных мастацкіх элементау і напрамкаў. Сталі моднымі пабудовы ў стылі сярэдневяковай готыкі, так званай «псеўдаготыкі» (несапраўднай готыкі). Такі стыль выкарыстоўваўся пры будауніцтве каталіцкіх касцёлаў.

    У другой палове XIX ст. шырокае распаўсюджванне набыў таксама неарускі (псеўдавізантыйскі) стыль, звязаны з узмацненнем уплыву праваслаўнай царквы. Цэрквы, пабудаваныя ў тэты час, атрымалі назву «мураўёвак», таму што ініцыятарам будаўніцтва падобных храмаў быў віленскі генерал-губернатар М. Мураўёў. У гэтым стылі пабудавана, напрыклад, капліца князёў Паскевічаў у Гомелі. 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

19

Заключэнне

   Развіццё культуры Беларусі у першай палове XIX ст. звязана з такімі важнымі гістарычнымі працэсамі, як паступовы распад феадальна-прыгонніцкага ладу, станауленне капіталістычных адносін, узмацненне вызваленчага руху — такія былі асноуныя фактары, якія вызначалі характар грамадскага жыцця. Значны ўплыу на стан і развіццё беларускай культуры аказала культура Расіі, Польшчы, Украіны, краін Заходняй Еуропы. Беларускае мастацтва, архітэктура і скульптура прайшлі агульны з суседнімі краінамі шлях стылявога развіцця — ад барока праз класіцызм да рамантызму. Адбывалася станаўленне новай беларускай літаратурнай мовы і беларускай літаратуры. У музычна-тэатральнай культуры вылучыўся прыгонны тэатр магнатаў, узніклі аматарскі тэатр, прыватныя музычныя школы, аркестры і хоры з ліку аматараў музыкі, збіраліся і публікаваліся беларускія народныя песні адбываліся літаратурна-музычныя вечары.

  Нягледзячы  на паланізацыю і русіфікацыю, рэпрэсіі супраць нацыянальна-свядомых дзеячаў культуры, на розныя знявагі традыцый, беларускі народ здолеў захаваць этнічнае аблічча, родную мову і жаданне яе ужываць і нават пры вялікіх стратах адстаяць сваю нацыянальную перспектыву.

    Такім чынам, культура Беларусі у XIX ст. захавала сваю самабытнасць і арганічна ўвайшла ў агульнаславянскую і еўрапейскую. Творы беларускай нацыянальнай літаратуры і мастацтва папоунілі скарбонку сусветнай культуры. 
 
 
 
 
 
 
 

20

Списак  литаратуры:

    1 Гісторыя беларускага мастацтва.  – Мінск: Навука і тэхніка, 1987. – Т.1; 1988 – Т. 2.

    2 Гісторыя культуры Беларусі / Л.Лыч,  У.Навіцкі. – Мінск: Экаперспектыва, 1996.

    3 Доўнар-Запольскі М. Гісторыя  Беларусі. – Мінск: БелЭН, 1994.

    4 Каханоўскі Г.А. Археалогія і  гістарычнае краязнаўства Беларусі  ў ХУІ–ХІХ ст. – Мінск: Навука  і тэхніка, 1984.

    5 Качаноўскі У.У. Гісторыя культуры  Беларусі: Вучэбны дапаможнік для  студэнтаў ВНУ. – Мінск: Выш.  школа, 1994.

    6 Мальдзіс А. Падарожжа ў XIX ст.: з гісторыі беларускай літаратуры, мастацтва і культуры. – Мінск: Навука і тэхніка, 1969.

    7 Гісторыя культуры Беларусі / С.  Парашкоў. –Мінск: Беларуская навука, 2003.

    8 Беларуская літаратура / В. Івашын, М. Лазарук. – Мінск: Народная  асвета, 1994. 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

21

Информация о работе Культура Беларусі ў першай полове XIX ст