Культура Беларусі ў першай полове XIX ст

Автор: Пользователь скрыл имя, 30 Августа 2011 в 19:08, контрольная работа

Описание работы

Адметнай рысай развіцця культуры Беларусі было ўзмацненне ў першай траціне XIX у. яе паланізацыі. Гэта было абумоўленае палітыкай імператара Аляксандра I, якая была накіраваная на станаўленне польскай дзяржаўнасці, і знайшла падтрымку сярод польскага магнатства і паланізаванай шляхты.

Асабліва актыўна, да выгнання з Расіі ў 1820 г., дзейнічалі ў гэтым кірунку Адначасова ў Беларусі праводзілася палітыка распаўсюджвання рускай культуры. Гэтая палітыка была асцярожнай пры Кацярыне II, ліберальнай пры Аляксандру I і цвёрдай і рашучай у часы Мікалая I.

Содержание

1. Нацыянальна-культурная палітыка царызму.

2. Школа і адукацыя. Гістарычныя і этнаграфічныя даследаванні Беларусі.

3. Вусная народная творчасць. Станаўленне новай беларускай літаратуры.

4. Музыка і тэатр.

5. Архітэктура і выяўленчае мастацтва.

1.2.Змест………………………………………………………………….................(2)

1.3.Уводзіны………………………………………………………….................(3-4)

1.4.Асноўная частка…………………………………………………………..(5-19)

1.5.Заключэнне………………………………………………………………(19-20)

1.6.Спісак літаратўры………………………………………………………......(21)

Работа содержит 1 файл

Копия Змест.docx

— 96.94 Кб (Скачать)

    Актыўна абуджалася і заяўляла пра сябе новая ўкраінская літаратура, стваральнікі якой служылі натхняючым прыкладам для беларускіх аўтараў. У гэты час сталі вядомымі імёны I. Катлярэўскага (аўтара славутай камічнай бурлескнай «Энеіды»), П. Гулака-Арцямоускага, Г. Квіткі-Аснаўяненкі, Е. Грабінкі і асабліва выдатнага ўкраінскага Кабзара — Т. Шаўчэнкі.

    Першыя  аўтары беларускіх твораў вучыліся ў  пісьменнікаў братніх народаў, выхоўваліся на здабытках гэтых літаратур. Але ў гісторыі не бывае так, што тая літаратура, якая развіваецца пазней, абавязква  наследуе  ўсе,  а  тым  болей  самыя 

    12

высокія дасягненні літаратур развітых. Для таго каб узяць лепшае з іх вопыту,

маладой літаратуры патрэбна самой ўзняцца  на пэўную вышыню, вырасціць сваіх выдатных пісьменнікаў, выхаваць сваіх чытачоў.  Беларуская літаратура  ў той час не  мела ні  сталых аўтараў, ні падрыхтаваных чытачоў. Яна многімі і не ўспрымалася як самастойная літаратура. У параунанні з суседнімі літаратурамі — рускай, польскай, якія развіваліся ў значна больш спрыяльных умовах, мелі творы разнастайных жанрау, беларуская літаратура была вельмі беднай, складалася з асобных, разрозненых твораў,  напісаных на  простай,  як тады гаварылі,  «мужыцкай» мове.

    Новая беларуская   літаратура напачатку складалася пераважна з твораў жартоўных, камічных. Такая акалічнасць тлумачыцца рознымі прычынамі.

    На  характары гэтых твораў перш за ўсе адбіваліся адзначаныя вышэй цяжкасці станаўлення новай літаратуры. Асобныя з твораў пісаліся без сур'ёзных намераў, проста «дзеля жарту», пасмяшыць, пацешыць людзей.  Але, створаныя здольнымі,таленавітымі   аўтарамі,   гэтыя   творы   добра   выяўлялі   думкі   і настроі народа і таму надоўга заставаліся ў народнай памяці.

    Галоўнае  ж, вядома, заключалася ў тым, што  камічны характар твораў быў формай і сродкам самасцвярджэння новай літаратуры. Новае заўсёды нараджаецца ў барацьбе са старым. I ў гэтай барацьбе вострай зброяй з'яуляецца смех — дасціпны жарт, едкая сатыра. Камічныя творы новай літаратуры сваім вастрыём і былі накіраваны супраць аджыўшыхтрадыцый. Так, у вершаваным творы «Уваскрасенне Хрыстова», які ўзнік у канцы XVIII ст., выразна выяўляецца асветніцкае вальнадумства ў адносінах да рэлігійнай літататуры.

    Характар  новай беларускай літаратуры на пачатку яе станаўлення нельга зразумець без уліку таго, як развіваліся ў гэты час іншыя літаратуры.

    У XVIII ст. у Францыі, Расіі і іншых краінах, дзе панавала моцная абсалютысцкая, манархічная ўлада, вядучым літаратурным напрамкам быў класіцізм. Гэты напрамак узнік яшчэ у XVII ст. і быў цесна звязаны з дваранскай культурай. Пісьменнікі-класіцысты ў якасці ўзору бралі старажытнагрэчаскую і рымскую класічную літаратуру (адсюль і назва класіцызм) і ў сваей творчасці кіраваліся густамі прыдворнай арыстакратыі. Героямі твораў яны рабілі высокапастауленых асоб — цароў, прыдворную знаць. Для паказу такіх герояў выбіраліся адпаведныя, «высоія» жанры: ода, трагедыя, гераічная эпічная паэма. Жыццё простых людзей мала цікавіла класіцыстаў. Калі пра такіх людзей і пісалася, то выкарыстоуваліся так званыя «нізкія» жанры — байка, камедыя.

    Класіцызму былі ўласцівы строгія правілы ў выбары жанру, тэмы. Жанры, стылі падзяляліся на «высокія» і «нізкія». Змешваць іх не дазвалялася. Такія патрабаванні і правілы перашкаджалі збліжэнню літаратуры з народным жыццём. Таму яшчэ ў часы  панавання  класіцызму з'яуляюцца  камічныя, бурлескныя (ад італьянскага слова «бурлеска», г. зн. «жарт») творы-пародыі, напісаныя   знарок   грубай   простанароднай   мовай,   у   якіх   высмейваліся правілы і густы класіцыстаў.

    Асабліва часта ўзнікалі пародыі на сюжэт паэмы старажытна-рымскага пісьменніка Вергілія «Энеіда», якая служыла ўзорам для паэтаў. Такая пародыя пад назвай «Пераапрануты Вергілій» была напісана у XVII ст. французскім аўтарам Скаронам. У рускай літаратуры з'явілася «Вергіліева Энеіда, вывернутая

____________________

    XIX, XVIII, XVII - Беларуская літаратура / В. Івашын, М. Лазарук. – Мінск: Народная асвета, 1994.

    13

навыварат»  Осіпава і Кацяльніцкага (1791 —1796). Трохі пазней была напісана «Энеіда, на маларасійскую мову пераніцаваная» ўкраінскім аўтарам Катлярэўскім (першыя часткі надрукаваны у 1798 г.). Пад уплывам парадыйных бурлескных твораў, у прыватнасці рускай і ўкраінскай «Энеід», узнікла і беларуская «Энеіда навыварат».

    У беларускай літаратуры класіцызм як літаратурны напрамак не склаўся. Ен не мог развівацца ў тых умовах, у якіх знаходзі лася беларуская культура. На гутарковай, дыялектнай мове нельга было пісаць узнёслыя паэмы, оды, трагедыі. Але народная, гутарковая мова была вельмі прыдатнай для твораў жартоўнага, бурлескнага жанру.  Гэтыя творы і вызначалі асноўны напрамак і характер развіця беларускай літаратуры на пачатковым этапе. Напісаныя  ў  камічнай  форме, яны дазвалялі аўтарам  шырока уводзіць у літаратуру карціны народнага жыцця і побыту, а таксама пад выглядам жарту нярэдка востра крытыкаваць існуючыя парадкі.  Разам з тым гэтыя творы намячалі  шляхі   шырокага выкарыстання ў літаратуры багаццяў вуснай народнай творчасці. I у той жа час яны як творы-пародыі на вядомыя ўзоры іншых літаратур па-свойму звязвалі развіццё беларускай мастацкай пісьменнасці з літаратурамі, што дасягнулі высокага узроуню развіцця. 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

______________________

1791, 1796, 1798 - Беларуская літаратура / В. Івашын, М. Лазарук. – Мінск: Народная асвета, 1994.

14

4. Музыка і тэатр.

    Адной з найбольш значных з’яў культурнага жяцця Беларусі працягваў заставацца тэатр.

    У музычна-тэатральнай культуры канца  XVIII – першай паловы XIX ст. вылучаецца сваёй адметнасцю прыгонны прафесійны тэатр магнатаў, у якім адпаведна тагачасным дваранскім густам вялікае месца адводзілася спектаклям. Гэты тэатр меў змешаныя оперна-драматычныя трупы, у якіх адны і тыя ж акцёры выконвалі ролі ў оперы, драме, камедыі. Оперы ставілі ў Нясвіжскім і Слуцкім тэатрах Радзівілаў, Ружанскім і Дзярэчынскім (Зэльвенскі р-н) тэатрах Сапегаў і інш. Але с цягам часу зніклі прыгонныя тэатры. Таленавітых артыстаў іх уласнікі прадавалі ў іншыя тэатры.

    Значную частку рэпертуару Гродзенскага, Слонімскага  і Шклоўскага тэатраў складалі балеты. Пры некаторых магнацкіх тэатрах  існавалі балетныя школы. Высокае прафесійнае  майстэрства беларускіх артыстаў балета пацвярджаецца тым, што яны папаўнялі  трупы варшаўскіх і пецярбургскіх  тэатраў. У 1785 г. гродзенская трупа  стала асновай польскага “Таварыства  танцораў Яго Каралеўскай Вялікасці”, а 14 прыгонных танцораў Шклоўскага тэатра графа С.Зорыча ўвайшлі ў  склад пецярбургскіх тэатраў. 
Прыватныя магнацкія тэатры дзейнічалі таксама і ў іншых гарадах і мястэчках Беларусі: В.Тышкевіча – у Свіслачы і Плешчаніцах, Л.Ракіцкага – у Гарадзішчы пад Мінскам, А.Буйніцкага – у Забор’і, А.Галіцына – у Віцебску, З.Чарнышова – у Магілёве. Пры многіх магнацкіх тэатрах, у панскіх сядзібах існавалі аркестры, харавыя капэлы і іншыя музычныя калектывы. Напрыклад, маёнтак Гарадзец у Магілёўскай губерні, які належаў рускаму арыстакрату, кампазітару-аматару У.Р.Кастрыёту-Скандэрбеку, сябру М.І.Глінкі і А.С.Даргамыжскага, славіўся адным з лепшых у Расіі прыгонным квартэтам. 
Разам з прафесійным тэатрам развіваўся аматарскі, які быў папулярны ў шляхецкім, чыноўніцкім і афіцэрскім асяроддзі. На аматарскай сцэне рабіў першыя крокі беларускі нацыянальны тэатр. Ля яго вытокаў стаялі В.Дунін-Марцінкевіч і тыя мінскія акцёры і музыканты-аматары, якія гуртаваліся вакол гэтага выдатнага драматурга, рэжысёра і акцёра. 23 верасня 1841 г. адбылася прэм’ера аматарскага спектакля – камічнай оперы “Рэкруцкі яўрэйскі набор”, музыку для якой напісалі С.Манюшка і К.Кжыжаноўскі, а лібрэта – В.Дунін-Марцінкевіч. 9 лютага 1852 г. мінскія аматары паставілі “Ідылію” Дуніна-Марцінкевіча на музыку С.Манюшкі і К.Кжыжаноўскага. 
Глыбокі след у беларускай музычнай культуры пакінуў класік польскай музыкі, ураджэнец Ігуменскага (цяпер Чэрвеньскі р-н) павета Мінскай губерні Станіслаў Манюшка. У Мінску ў таленавітага музыканта і выкладчыка Д.Стэфановіча ён атрымаў пачатковую музычную адукацыю. 3 Мінскам звязана стварэнне і пастаноўка яго першых вадэвіляў, музычных камедый і камічных опер. Творчая дружба С.Манюшкі з В.Дуніным-Марцінкевічам прынесла вялікі плён: на лібрэта апошняга былі напісаны оперы “Спаборніцтва музыкантаў”, “Чарадзейная вада”, “Сялянка”, пастаўленыя ў Мінску і іншых беларускіх гарадах. Беларускія народныя
_________________

XVIII, XIX, 1785, 1841, 1852 - Гісторыя культуры Беларусі / С. Парашкоў. –Мінск: Беларуская навука, 2003.

15

песні і мелодыі арганічна ўвайшлі  ў творы С.Манюшкі. 
Сярод вядомых дзеячаў музычнай культуры, якія працавалі на Беларусі, Міхал Клеафас Агінскі, аўтар славутага паланеза “Развітанне з Радзімай”; Фларыян Міладоўскі, аўтар пастаўленай у Мінску аперэты “Канкурэнты”; Міхаіл Ельскі, мінскі скрыпач і кампазітар; І.Глінскі, гродзенскі спявак і кампазітар; Тэафіля Юзафовіч, скрыпачка; дзеці Дуніна-Марцінкевіча Каміла і Міраслаў, бліскучыя піяністы; Міхаіл Гузікаў, ксілафаніст з еўрапейскім імем; браты Дамінік і Вікенцій

     
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

    16

5. Архітэктура і  выяўленчае мастацтва.

    У развіцці мастацтва багаццем жанраў вызначаўся жывапіс. Традыцыйнымі з'яуляліся гістарычны і партрэтны, а новымі — пейзажны і бытавы. На змену класіцызму прыходзіцъ рамантызм, які у 40-я гг. XIX ст. змяняецца рэалістычным кірункам. Важнейшую ролю ў гэты перыяд адыгрывае Віленская школа жывапісу, якая была заснавана ў канцы XVIII ст. Ф.Смуглевічам і яго вучнямі. Выхадцамі з школы былі вьдатны партрэтыст Ян Дамель (1780—1840 гг.). Ён пісаў пераважна на гістарычныя тэмы, напрыклад карціны «Вызваленне Т.Касцюшкі з цямніцы», «Адступленне французаў праз Вільню ў 1812 г.», Смерць магістра крыжаносцаў Ульрыка фон Юнгінгена ў бітве пад Грунвальдам і інш. Партрэтыст Валенцін Ванъковіч (1794—4842 гг.) таксама працаваў у жанры гістарычнага жывапісу. Ён вучыўся ў Полацкай ёзуіцкай акадэміі і Віленскім універсітэце, Пецярбургскай акадэміі мастацтваў. Мастак намаляваў цудоўныя партрэты сваіх сучаснікаў: «Напалеон каля вогнішча», А.Міцкевіч на скале Аю-Даг», партрэт А.С.Пушкіна і інш. У самым цэнтры Мінска знаходзіўся дом (сядзіба) В. Ваньковіча, дзе ў пачатку XIX ст. збіраліся яго сябры— пісьменнік Дунін-Марцінкевіч, мастак Я.Дамель, кампазітар С.Манюшка. У 1998 г. тут адкрыўся новы сталічны музей — Дом Ваньковіча. Большая частка карцін якія захоўваюцца сёння, галоўным чынам, у музеях Польшчы, напісана мастаком у бацькоўскім маёнку Малая Сляпянка (зараз знаходзіцца ў межах Мінска).

    Мастак  Іосіф Аляшкевіч (1777—1830гг.) стварыў галерэю партрэтаў беларускіх магнатаў, у т.л. папячыцеля Віленскай вучэбнай акругі князя А.Чартарыйскага і інш. Яго пэндзлю належыць таксама партрэт А.Міцкевіча.

    Таленавіты  мастак і кампазітар, які аб'ехаў амаль усю Беларусь, Наполеон Орда (1807—1883 гг.) пакінуў каля 200 акварэльных замалёвак помнікаў беларускага дой-лідства. Будучы ўдзельнікам паўстання 1830—1831 гг. вымушаны быў надоўга пакінуць сваю Бацькаўшчыну. Вучыўся музыцы ў вядомага нямецкага кампазітара Фрэдэрыка Шапэна, мастацкую адукацыю атрымаў у Парыжы, сябраваў з А.Міцкевічам. Займаўся таксама добрачыннасцю, заснаваў стыпендыю для бедных, але здольных вучняў рэальнай школы ў Пінску. У1997 г. на радзіме Н.  Орды у Брэсцкай вобласці ў яго ўстаноўлены помнік.

    Пачынальнікам  жанра нацюрморта стаў ураджэнец Віцебшчыны Іван Хруцкі (1810— 1885 гг.), які пакінуў шэраг партрытаў, напрыклад «Партрэт хлопчыка ў

    Саламяным капелюшы” і інш.

    Ураджэнцу Мінскай губерні акадэміку Апалінарыю Гараўскаму (1833-1900 гг.) належыць шэраг  пейзажаў, зробленых ім у летнія месяцы, якія ён праводзіў у сябе на радзіме, прыязджаючы з Пецярбурга. Сярод іх – “Вечар у Мінскай  губерні”, “Пінскія балоты”.

    Беларускі мастак Нікадзім Сілівановіч (1834—1919гг.) быў запрошаны ў Пецярбург  для афармлення вядомага Ісакіеўскага сабора. Ён выканаў у выглядзе мазаічнага пано кампазіцыю «Тайная вячэра» для галоўнага іканастаса, за  што атрымаў званне акадэміка.

    Гістарычныя тэмы (карціна «Пахаванне Гедыміна»  і інш.) сталі сюжэтамі карцін беларускага мастака Казіміра Альхімовіча (1840—1916 гг.). Адбыўшы ссылку ў Сібіры за ўдзел у паўстанні К.Каліноўскага, ён закончыў акадэмію мастацтваў у Мюнхене, працаваў у заходнееўрапейскіх гарадах. Яго карціны адлюстроўваюць лес ссыльных

______________________

1812, 1830 -1831, 1997 – Матэрыялы па Гісторыі Беларусі / С. Паноў. – Мінск:: АВЕРСЭВ, 2002

17

паўстанцаў («Смерць у выгнанні», «На этапе» і інш.), цяжкую працу і ўмовы жыцця сялян («Жніво» і інш.).

    Цікава складваліся беларуска-рукія культурныя сувязі ў галіне выяўленчага мастацтва. Так, напрыклад, на працягу шэрага гадоў жыў у сваім маёнтку Здраўнева пад Віцебскам вялікі рускі мастак Ілля Рэпін. Тут ён напісаў славутыя творы - кампазіцыйны партрэт «Беларус», «Восеньскі букет» (партрэт дачкі Веры) і інш. Таксама па эцюдах, напісаных у Белавежскай Белавежскай пушчы, стварыў свае лепшыя палотны рускі пейзажыст Іван Шышкін.

Віленскі універсітэт таксама адыграў значную ролю ў развцці мастацтва на Беларусі. Пры ім у 1797—1832 гг. дзейнічалі мастацкія кафедры: рысунка і жывапісу (з 1797), скульптуры (1805—1826), гравюры (з 1805). У мастацтва-знаустве яны атрымалі ўмоуную назву «Віленская мастацкая школа». 3 1803 г. кафедры названы факультэтам жывапісу, скульптуры і гравюры. Тут давалася падрыхтоўка, неабходная для паступлення ў акадэмію мастацтва. Школа была цэнтрам мастацкіх ведаў, адыграла вялікую ролю у развіцці беларускай і польскай культуры канца XVIII — першай паловы XIX ст. У школе працавалі вядомыя мастакі: Ф. Смуглевіч і Я. Рустэм выкладалі рысунак і жывапіс; К. Ельскі — скульптуру; Дж. Сандэрс — гравюру. Складзеная Ф. Смуглевічам першая праграма школы ўключала тры этапы навучання: катраванне ўзораў класічнага мастацтва, заснаванага на «ідэальнай» прапорцыі мадэлі; маляванне з гіпсавых фігур; маляванне з жывой мадэлі (уведзена Я. Рустэмам у 1815 г.). У праграме ўвасобілся прагрэсўныя для таго часу прынцыпы, якія грунтаваліся на рэалістычным адлюстраванні рэчаіснасці. Я. Рустэм дамогся дазволу прымаць у школу здольных вучняў незалежна ад іх сацыяльнага паходжання. У 1820—1822 гг. у школе вучылася 45 жывапісцаў і 16 скульптараў, сярод якіх было шмат выхадцаў з Беларусі. У Віленскай мастацкай школе вучыліся мастакі I. Аляшкевіч, К. Бахматовіч, В. Ваньковіч, Я. Дамель, В. Дмахоўскі, Г. Жукоускі, К. Карсалін, Ю. Карчэўскі, К. Кукевіч, М. Кулеша, Н. Орда, К Русецкі, К. Рыпінскі, I. Хруцкі і інш. Творы выхаванцаў былі сугучныя прагрэсіўным тэндэнцыям эпохі, адлюстроўвалі нацыянальныя асаблівасці, культурныя традыцыі, побыт беларускага, літоўскага і польскага народаў. Традыцыі школы захаваліся і былі развіты і паглыблены мастакамі Беларусі другой паловы XIX ст.

Информация о работе Культура Беларусі ў першай полове XIX ст