Дзяржаўна-прававыя сувязі РБ з РФ

Автор: Пользователь скрыл имя, 05 Декабря 2011 в 18:50, реферат

Описание работы

Важнае значэнне для Беларусі мае супрацоўніцтва з Расіяй. Гэтае супрацоўніцтва актывізавалася з выбраннем ў 1994 г. на пост Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Г. Лукашэнкі. Падпісываліся кіраўнікамі абедзвюх краін дзяржаўна-прававыя дагаворы аб супрацоўніцтве, дружбе, саюзу і іншыя. Пасля абвяшчэння незалежнасці РБ гэта быў галоўны накірунак ў пашырэнні сувязяў з Расіяй.

Содержание

Уводзіны 3
Глава 1. Эканамічныя сувязі 4
Глава 2. Палітычныя сувязі 7
Глава 3. Культурныя сувязі 12
Заключэнне 14
Спіс выкарыстаных крыніц 15

Работа содержит 1 файл

Дзяржаўна.doc

— 77.00 Кб (Скачать)

 

Глава 3. Культурныя сувязі

      Беларусь  ажыццяўляе культурныя сувязі з Расіяй. Карыстаюцца папулярнасцю ў Расіі  творы Я.Купалы, Я.Коласа, М.Танка, І.Шамякіна i іншых беларускіх пісьменнікаў. 3амежным  гледачам добра знаёмы выступленні  Дзяржаўнага тэатра оперы i 6алета  Беларусі, Дзяржаўнага ансамбля танца, Беларускага народнага хору, вакальна-інструментальных ансамбляў "Песняры", "Верасы" i іншых калектываў. Сваё майстэрства перад замежнымі гледачамі дэманстравалі ансамблі “Белыя Росы” , “Харошкі” , “Купалінка” , “Свята” , “3абава” i інш. Неаднаразова дэманстраваліся на міжнародных выставах выяўленчага мастацтва работы 3.Азгура, А.Бембеля, М.Савіцкага i іншых майстроў.

      Значнай падзеяй у міжнародным жыцці  як Беларусі, Расіі, так і ў СНД  і Прыбалтыцы з’явілася святкаванне 50-годдзя з дня вызвалення яе ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (ліпень 1994 г.).Праводзіліся разнасіайныя мерапрыемствы, прысвечаныя гэтай падзеі. Адбыліся сустрэчы з ветэранамі і падпольшчыкамі – удзельнікамі вызвалення рэспублікі ад нямецкіх захопнікаў.

      Культурныя сувязі можна сустрэць і ў пагадненнях, заключаных паміж Рэспублікай Беларусь і Расіяй. Так, у дагаворы аб паглыбленнi iнтэграцыi ў эканамiчнай i гуманiтарных галiнах бакi ствараюць умовы для захавання i ўмацавання агульнай культурнай прасторы на аснове сувязей, якiя склалiся гiстарычна, i дзелавых кантактаў памiж творчымi саюзамi i аб'яднаннямi, дзеячамi культуры, лiтаратуры i мастацтва, захавання этнiчнай i моўнай самабытнасцi народаў. У дагаворы аб дружбе, добрасуседстве і супрацоўніцтве гаварылася, што бакі павінны гарантаваць акрамя эканамічных, палітычных, сацыяльных, грамадзянскіх яшчэ і культурныя правы і свабоды ў адпаведнасці з агульнапрынятымі нормамі міжнароднага права. Таксама гаварылася і аб актыўным культурным супрацоўніцтве.

      Такім чынам, культурныя сувязі існавалі не толькі, як якія-небудзь выступленні, сумесныя святкаванні, але і замацаваны ў розных пагадненнях, заключаных паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй. 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

 

Заключэнне

      Развіццё  палітычных, эканамічных, культурных сувязяў РБ з РФ з’яўляецца жыццёва важным для паспяховага ўваходжання самастойнай і незалежнай дзяржавы Рэспублікі Беларусь у сусветную супольнасць, уласнага развіцця краіны, павышэння дабрабыту народа. Гэтае развіццё дае актыўнае супрацоўніцтва з Расіяй, пашырэнне розных сувязяў, уваходжанне ў розныя арганізацыі, аб’яднанне ў саюзы.

      Эканамічныя сувязі даюць без перашкоджанняў экспарціраваць розныя тавары у Расію, павышэнне гандлёвых адносін, а таксама міжнародных. Дзякуючы гэтым сувязям павялічыўся таваразварот, скарацілася сальда.

      Што тычыцца палітычных сувязяў, то яны  надаюць добрыя суседскія адносіны. Дзякуючы палітычным сувязям стварыліся саюзы паміж РБ і РФ, такія як Саюз аб супольніцтве, добрасуседстве, супрацоўніцтве і інш. Яны надалі ў далейшым добрыя адносіны з Расіяй. Канешне, бывалі і канфлікты, але ў цэлым, я лічу, што беларусы з расіянамі – брацкія народы, і адносіны паміж імі не спагадзіліся.

      Супрацоўніцтва  ў сферы культуры значна ўплывае  на светапогляд народа. Пераводзяцца шматлікія кнігі беларускіх аўтараў на рускую мову і друкуюцца там. Рускім, на мой погляд, цікава чытаць беларускіх аўтараў, як і нам рускіх аўтараў. Культурныя сувязі таксама замацаваны заканадаўствам.

      Эканамічныя, палітычныя і культурныя сувязі развіваюцца  і па наш час.

 

      

Спіс  выкарыстаных крыніц

  1. Дагавор аб дружбе, до6расуседстве i супрацоўніцтве.
  2. Дагавор аб паглыбленні эканамічнай інтэграцыі чатырох краін - Расіі, Беларусі, Казахстана, Кіргізіі.
  3. Пагадненне аб фарміраванні Адзінай эканамічнай прасторы (АЭП).
  4. Праграма дзянняў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі па рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы.
  5. Гісторыя Беларусі/Абецэдарская А. Л. (і інш.); пад агульнай рэдакцыяй Абцэдарскай А. Л. – Мінск, 2000.
  6. Гітсорыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый)/Галубовіч В.І. (і інш.); пад агульнай рэдакцыяй Галубовіча В.І. – Мінск, 2003.
  7. Пад рэдакцыяй Я. К. Новіка і Т. С. Марцуля Гісторыя Беларусі ў 2 частках / пад рэдакцыяй Я. К. Новіка і Т. С. Марцуля – 2 частка – Мінск, 2006.

Информация о работе Дзяржаўна-прававыя сувязі РБ з РФ