Автор: Пользователь скрыл имя, 05 Декабря 2011 в 18:50, реферат
Важнае значэнне для Беларусі мае супрацоўніцтва з Расіяй. Гэтае супрацоўніцтва актывізавалася з выбраннем ў 1994 г. на пост Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Г. Лукашэнкі. Падпісываліся кіраўнікамі абедзвюх краін дзяржаўна-прававыя дагаворы аб супрацоўніцтве, дружбе, саюзу і іншыя. Пасля абвяшчэння незалежнасці РБ гэта быў галоўны накірунак ў пашырэнні сувязяў з Расіяй.
Уводзіны 3
Глава 1. Эканамічныя сувязі 4
Глава 2. Палітычныя сувязі 7
Глава 3. Культурныя сувязі 12
Заключэнне 14
Спіс выкарыстаных крыніц 15
Аглаўленне
Уводзіны 3
Глава 1. Эканамічныя сувязі 4
Глава 2. Палітычныя сувязі 7
Глава 3. Культурныя сувязі 12
Заключэнне 14
Спіс выкарыстаных
крыніц 15
Уводзіны
Важнае значэнне для Беларусі мае супрацоўніцтва з Расіяй. Гэтае супрацоўніцтва актывізавалася з выбраннем ў 1994 г. на пост Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Г. Лукашэнкі. Падпісываліся кіраўнікамі абедзвюх краін дзяржаўна-прававыя дагаворы аб супрацоўніцтве, дружбе, саюзу і іншыя. Пасля абвяшчэння незалежнасці РБ гэта быў галоўны накірунак ў пашырэнні сувязяў з Расіяй.
Данная работа прысвечана вывучэнню, разглядзенню, аналізу, апісанню дзяржаўна-прававых сувязяў Рэспублікі Беларусь з Расіяй.
Мэтай кантрольнай работы з’яўляецца даследванне, вывучэнне, разгляденне, аналіз, апісанне дзяржаўна-праваых сувязяў РБ з РФ. Таксама трэба ўзгадаць і аб задачы даннай работы, якая заключаецца ў тым, каб разглядзець, выявіць, прааналізаваць сувязі паміж вышэй пералічанымі краінамі.
Тэма, выбраная мною, актуальна ў цяперашні час, таму што яна выклікае інтарэс у жыхароў абедзвюх краін і тычыцца палітыкі, эканомікі, культуры, данных дзяржаў.
Данная работа складаецца з уводзін, 3 глаў, заключэння і спіса выкарыстаных крыніц.
Глава 1. Эканамічныя сувязі
Эканамічнае супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з Расіяй развівалася не толькі на міждзяржаўным, але і на міжрэгіянальных узроўнях. Наша краіна мела актыўнае супрацоўніцтва з Калінінградскай, Яраслаўскай, Мурманскай, Санкт-Пецярбургскай, Ліпецкай, Цюменскай і іншымі абласцямі. Добрыя адносіны склаліся ў рэспубліцы з Калінінградскай вобласцю. У 1996 г. аб’ём таваразвароту складаў 8 млн. долараў ЗША. Беларусь выкарыстоўвала Калінінградскі порт для экспарту і імпарту. У 1997 г. была пастаўлена задача па стварэнню на яго базе нацыянальнага марскога флоту і сумеснай рыбалавецкай кампаніі. Супрацоўнічаючы з Яраслаўскай вобласцю, Беларусь дабілася рэалізацыі выгаднага пагаднення аб павелічэнні паставак камплетуючых для вытворчасці грузавых аўтамабіляў і далейшай іх рэалізацыі на расійскім рынку. У 1998 г. было падпісана 55 пагадненняў аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве з суб’ектамі Расійскай Федэрацыі. У выніку павялічыўся таваразварот, які дасягнуў у 1999 г. 11124,4 млн. долараў ЗША, скарацілася адмоўнае сальда. На долю Расіі ў знешнім гандлі прыпадала 59,4%, што сведчыла аб пашырэнні эканамічных сувязяў.
Кіраўніцтва
Рэспублікі Беларусь прытрымліваецца
тактыкі рознаўзроўневай
На
наступны год прадугледжвалася правесці
сінхранізацыю эканамічных
У 2003 г. створана арганізацыя рэгіянальнай інтэграцыі, у якую ўвайшлі Расія, Беларусь, Украіна, Казахстан. Гэтыя краіны заявілі аб імкненні стварыць зону свабоднага гандлю i падпісалі Пагадненне аб фарміраванні Адзінай эканамічнай прасторы (АЭП). 15 верасня 2004 г. на саміце ў Астане (Казахстан) кіраўнікі дзяржаў - членаў АЭП падпісалі двухбаковыя пагадненні аб спагнанні падатку на дабаўленую вартасць ва ўзаемным гандлі з 2005 г. па краіне прызначэння (5, ст. 565-566).
Дакумент вызначае, што ўвядзенне трыма краінамі дзяржаўнага цэнавага рэгулявання на таварных рынках, якія не знаходзяцца ў стане натуральнай манаполіі, можа ажыццяўляцца ў выключных мэтах, да якіх адносяцца “ў тым ліку надзвычайныя сітуацыі і стыхійныя бедствы, меркаванні нацыянальнай бяспекі” (3).
Адзін
з артыкулаў дакумента
Усяго было падпісана 42 пагадненні паміж Рб і РФ па эканамічных пытаннях.
Паглыбленню
знешнеэканамічных сувязей
Такім чынам, эканамічнае супрацоўніцтва з Расіяй праводзілася на дзяржаўным і міжрэгіянальным узроўні. У выніку паменшылася адмоўнае сальда, павялічыўся таваразварот, што сведчыць аб далейшым развіцці і пашырэнні эканамічных сувязяў.
Глава 2. Палітычныя сувязі
Пасля абвяшчэння незалежнасці Рэспублікі Беларусь галоўным накірункам у знешняй палітыцы сталі адносіны з Расіяй.
Да канца 1994 г. адбыліся візіты А. Г. Лукашэнкі ў Маскву, Сочы, Кіеў. Рэспубліка Беларусь пачала плаціць за паліва, а Расія пачала яго пастаўляць без абмежаванняў.
6
студзеня 1995 г. у Мінску было
падпісана пагадненне аб
У 1995 г. прэзідэнты дзвюх краін А. Лукашэнка i Б. Ельцын падпісалі дагавор аб дружбе, добрасуседстве i супрацоўніцтве тэрмінам на 10 гадоў. Гаварылася аб непарушнасці дзяржаўных законаў, аб тым, что бакі будуць “засноўваць адносіны на ўзаемнай павазе, даверы і згодзе, кіруючыся пры гэтым прынцыпамі павагі да дзяржаўнага суверэнітэту, раўнапраўя і неўмяшання ва ўнутраныя справы адзін аднаго, непрымянення сілы або пагрозы сілай, уключаючы эканамічныя і іншыя спосабы ціску, мірнага ўрэгулявання спрэчак, павагі да правоў чалавека і асноўных свабод, добрасумленнага выканання абавязацельстваў па міжнароднаму праву, а таксама іншымі агульнапрызнанымі прынцыпамі і нормамі міжнароднага права” (1, арт. 1). Таксама гаварылася аб супрацоўніцтве ў галіне культуры, мастацтва, літаратуры, інфармацыі, адукацыі, навукі, тэхнікі, сельскай гаспадарцы, аб забеспячэнні ўмоў для развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж бакамі і інш.
На яго аснове былі заключаны пагадненні аб мытным саюзе, сумесных намаганнях у ахове дзяржаўнай граніцы, стварэнні беларуска-расійскіх фінансава-прамысловых груп, парадку завяршэння будаўніцтва, выкарыстання і ўтрымання вузла Баранавічы (сістэма папярэджання аб ракетным нападзе), радыёстанцыі Вілейка i інш. (7, ст.435). Дзякуючы гэтаму дагавору актыўна вялося супрацоўніцтва ў розных галінах, у тым ліку навуковых, культурных і інш., захоўваліся добрасуседскія адносіны, дружба народаў.
2 красавіка 1996 г. у Крамлі 6ыў падпісаны дагавор аб стварэнні супольнасці суверэнных рэспублік Беларусі i Расіі. У дакуменце гаварылася, каб краіны ўзгаднялі палітыку, пазіцыі па міжнародных пытаннях, узаемадзейнічалі па захаванню бяспекі, ахове граніц i барацьбе са злачыннасцю. Захоўваючы атрыбуты суверэнітэту, дзяржавы выходзілі на сумеснае будаўніцтва структур, якія мелі агульную заканадаўчую базу. У адпавецнасці з дагаворам былі сфарміраваны Вышэйшы Савет, Выканаўчы камітэт, Парламенцкі сход, Мытны камітэт, Расійска-Беларуская камісія па навукова-тэхнічнаму супрацоўніцтву i некаторыя іншыя сумесныя арганізацыі. Планавалася, што да канца 1996 г. будзе створана агульная транспартная сістэма з адзінымі тарыфамі па перавозках грузаў i пасажыраў, адзіная энергасістэма, навукова-тэхнічная i інфармацыйная прастора.
У 1996 г. адбылася першая сесія Парламенцкага сходу Расіі i Беларусі, на якой было ўтворана 6 пастаянных камісій, абранне кіраўніцтва, былі вырашаны ўсе арганізацыйныя пытанні па дзейнасці вышэйшых органаў. Аднак намечаныя планы не былі поўнасцю выкананы. Дзяржаўныя і грамадскія арганізацыі выступалі з праектамі, якія былі заснаваны на розных варыянтах інтэграцыі. Частка расійскіх палітыкаў выказвала ідэі абмежавання правоў Беларусі ў складзе супольнасці. У студзені 1997 г. Б. Ельцын звярнуўся да А. Лукашэнкі з прапановай падрыхтаваць юрыдычны дакумент аб стварэнні адзінай дзяржавы (6, ст. 564).
7 сакавіка 1997 г. ў Крамлі дагавор ад 2 красавіка 1996 г. быў адноўлен. Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь і Расійскай Фэдэрацыі рашылі распрацаваць Статут, у якім вызначаліся б функцыі дзяржаўных органаў, і пашырыць правы Вышэйшага Савета, і каб Выканаўчы камітэт узначальвала аўтарытэтная асоба, якая б не займала іншых пасад, а Парламенцкі сход прымаў законы, якія б хутка пераводзіліся ў жыццё. У выніку больш за 80% грамадзян падтрымалі курс на далейшую інтэграцыю дзвюх краін.
Важным крокам на шляху далейшага паглыблення інтэграцыі дзвюх краін стала падпісанне 2 красавіка 1997 г. у Маскве дагавора аб Саюзе Рэспублікі Беларусь і Расіі (7, ст. 439). У дагаворы гаварылася, што РФ і РБ зыходзілі з духоўнай блізасці і агульнасці гістарычных лёсаў сваіх народаў, імкнуліся эфектыўна выкарыстоўваць маральны і інтэлектуальны патэнцыял у інтарэсах сацыяльнага і эканамічнага прагрэсу, павінны захоўваць дзяржаўны суверэнітэт, незалежнасць і тэрытарыяльную недатыкальнасць, канстытуцыю, сцяг, герб і іншыя атрыбуты дзяржаўнасці. Галоўнымі мэтамі гэтага Саюза былі: умацаванне адносін братэрства, сяброўства і ўсебаковага супрацоўніцтва паміж дзяржавамі ў палітычнай, эканамічнай, сацыяльнай, ваеннай, навуковай, культурнай і іншых галінах; павышэнне ўзроўню жыцця народаў і стварэнне спрыяльных умоў для ўсебаковага, гарманічнага развіцця асобы; устойлівае сацыяльна-эканамічнае развіццё ўдзельніц Саюза на падставе аб’яднання іх матэрыяльнага і інтэлектуальнага патэнцыялаў, выкарыстоўвання рыначных механізмаў функцыяніравання эканомікі; збліжэнне нацыянальных прававых сістэм, фарміраванне прававой сістэмы Саюза; забеспячэнне бяспекі і падтрыманне высокай абараназдольнасці, сумесная барацьба са злачыннасцю; спрыянне забеспячэнню агульнаеўрапейскай бяспекі і развіццю супрацоўніцтва ў Еўропе і ва ўсім свеце.
Дзяржаўныя камісіі, створаныя ў Беларусі i Расіі, абагульнілі заўвагі, прапановы i пажаданні, якія былі выказаны ў ходзе ўсенароднага абмеркавання Статута, i накіравалі іх прэзідэнтам сваіх краін. 23 мая 1997 г. пасля таго, як прэзідэнты Беларусі i Расіі на сустрэчы ў Маскве канчаткова ўзгаднілі свае пазіцыі, Статут быў імі падпісаны і ўступіў у дзеянне.
Аднак і пасля заключэння Саюза не ўсе праблемы былі вырашаны. Многія пагадненні не рэалізоўваліся на практыцы.
Новай спробай развіцця адносін паміж дзяржавамі было падпісанне 25 снежня 1998 г. Дэкларацыі аб аб'яднанні Беларусі з Расіяй у Саюзную дзяржаву.
8 снежня 1999 г. у Маскве прэзідэнтамі Беларусі і Расіі А. Лукашэнкам і Б. Ельцыным быў падпісаны дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы Беларусі i Расіі, а ў студзені 2000 г. адбыўся абмен граматамі аб ратыфікацыі гэтага дагавора. Галоўная яго мэта - стварэнне агульнай прававой базы Саюза, фарміраванне адзінай эканамічнай, абароннай i гуманітарнай прасторы, паляпшэнне жыцця людзей. Старшынёй Вышэйшага дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы Беларусі i Расіі выбраны Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнка. Старшынёй Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы Старшыня ўрада з'яўляецца Расійскай Федэрацыі М.Касьянаў (7, ст. 440).
Бакі дагаварыліся аб распрацоўцы Канстытуцыйнага акту саюзнай дзяржавы. Дагавор уступіў у сілу 26 студзеня 2000 г. Ідэя аб’яднання дзвюх дзяржаў была вельмі папулярна ў Расіі і ў Беларусі. Была ўтворана “Праграма дзянняў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі па рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы”. Канкрэктная форма будучай дзяржавы тут не ўказвалася, аднак у Праграмме была апісана так: “…з адзінай эканамічнай прасторай, адзінай транспартнай сістэмай, адзінай мытнай тэрыторыяй, адзінай грашовай адзінкай, агульным бюджэтам, у якім дзяржавы-удзельніцы праводзяць цесна ўзгодненую палітыку ў міжнародных справах, у сферы абароны, бяспекі, дужання са злачыннасцю, у сацыяльнай і культурнай абласцях” (4).
Але к 2007 г. з 19 базавых пунктаў выкананымі аказаліся толькі 7. Поспехі адбыліся толькі ва ўтварэнні адзіных абароннай і мытнай прастор. На самой справе так і не быў пабудован фундамент Саюзнай дзяржавы. Акрамя таго, беларускі 6ок настойвае на папярэднім выкананні дамоўленасцей аб стварэнні адзінай эканамічнай прасторы, ліквідацыі мытных 6ар'ераў з Расіяй, а6 адзіных умовах для суб'ектаў гаспадарання, аб спагнанні падатку на дабаўленую вартасць па краіне прызначэння i некаторых іншых.