Автор: Пользователь скрыл имя, 15 Февраля 2013 в 01:05, контрольная работа
Цэль кантрольнай работы –на аснаваннi лiтаратурных iсточныкаy вывучыць палiтычныя рухi і культуру Беларусi у першай палове 19 стагодзя.
Задачы кантрольнай работы:
- Вывучыць дзейнасц ь дзекабрыста у ўБеларусі;
- Вывучыць паўстанне 1830—1831 гг. і яго вынікі;
- Вывучыць сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў першай палове XIX ст.
- Вывучыць развіццё беларускай культуры.
Введение……………………………………………………………………………………………………………………………3
1.Дзейнасц ь дзекабрыста у ўБеларусі………………………………………………….4
2. Паўстанне 1830—1831 гг. і яго вынікі……………………………………………….13
3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў першай палове XIX ст.18
4. Развіццё беларускай культуры. ……………………………………...20
Спiсак выкарыстанай лiтаратуры……………………………………….22
Значным было паўстанне 1830-1831 гг., і як вынік на прадстаўнікоў дробнай шляхты ў першую чаргу абрушыліся рэпрэсіі – арышты, высылка ва ўнутраныя губерні імперыі, сакрэтны наглад паліцыі, цэнзура асабістай перапіскі.
Сялянскае пытанне на тэрыторыі Беларусі на працягу першай паловы XIX ст. зведала значную эвалюцыю. Беларускіх памешчыкаў зацікавіла «вызваленне сялян» у Остзейскім краі ў 1816-1819 гг., па якому сяляне атрымлівалі асабістую свабоду без зямлі.
Пасля паўстання 1830-1831 гг. урад пачаў глядзець на сялян як на сваіх саюзнікаў, пастараўся прыцягнуць іх на свой бок. Адным з такіх пачынанняў была рэформа кіравання казённымі маёнткамі і дзяржаўнымі сялянамі. Яна праводзілася міністэрствам дзяржаўных маёмасцей з 1837 г. У адрозненні ад вялікарасійскіх губерняў, рэформа П.Д. Кісялёва на Беларусі складалася з трох частак: рэформы сістэмы кіравання; палітыкі «апякунства» ў адносінах да сялян; шэрагу аграрных мерапрыемстваў, вядомых пад назвай «люстрацыі дзяржаўных маёмасцей». Рэформа пачалася з перабудовы апарату кіравання дзяржаўнай вёскай. У аснову заснавання нiжэйшых ступеняў кiравання была пакладзена «Ўстанаўленне аб кіраванні дзяржаўнымі маёмасцямі ў губернях» (І838 г.). 28 снежня 1839 г. для заходніх губерняў было выдадзена спецыяльнае «Палажэнне аб люстрацыі дзяржаўных маёмасцей заходніх губерняў і Беластоцкай вобласцi.
3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў першай палове XIX ст.
У першай палове XIX ст. на Беларусі назіраўся
крызіс феадальна-прыгонніцкага ладу.
Як і раней (у ХУІ-ХУІП ст.) тут
існавала фальваркава-паншчынная сістэма
землеўладання, уста-ляваўшаяся па
рэформе 1557 г. (валочная памера). Устойлівы
попыт на сельскагаспадарчую прадукцыю
ў Зах. Еўропе вёў да павышэння павіннасцей
сялян - памешчыкі былі зацікаўлены атрымаць
больш прадукцыі са сваіх фальваркаў на
продаж, і, у першую чаргу, збожжа. Паншчына
з адной валокі даходзіла да 12 дзён у тыдзень
(6 дзён - мужчынскай і 6 - жаночай працы).
Сяляне поўнасцю залежылі ад паноў. Існавала
такая павіннасць, як згоны - пагалоўныя
прымусовыя выхады ўсіх працасдольных
сялян на панскія работы.
Не лепшым было становішча казённых
сялян. Яны складалі каля 20%. Дзяржаўныя
маёнткі здаваліся ў арэнду шляхце.
Арандатары за час арэнды імкнуліся
атрымаць як мага болып прыбытку і
бясконца павялічвалі паншчыну, згоны
і іншыя павіннасці. У сялян
пры такой эксплуатацыі не заставалася
часу для апрацоўкі сваёй зямлі. Такім
чынам, фальваркава-паншчынная сістэма
стала перашкаджаць развіццю сялянскай
гаспадаркі, падрываць саму аснову феадальнага
ладу, разараючы сялян. Абяднеўшыя сяляне
не маглі плаціць падаткі дзяржаве. Гэта
трывожыла ўрад.
3 мэтай павышэння дзяржаўнага даходу
і каб зняць наружанасць сярод сялян у
1839-1845 гг. была праведзена аграрпая рэформа
Кісялёва (міністр дзяржаўных маёмасцей).
Яна праводзілася у дзяржаўных маёнтках.
Галоўныя мерапрыемствы рэформы:
1. Падрабязны перапіс сялян (люстрацыя)
і рэгламентацыя павіннасцей: увялі 4 разрады
сялян у залежнасці ад колькасці цяглавай
сілы.
2. Жорсткі кантроль за часовымі ўладзельнікамі-арандатарамі.
3. Дапамога сялянам - апякунства.
У цэлым рэформа палепшыла становішча
дзяржаўных сялян, паменшыліся павіннасці.
Знішчалася фальваркава-паншчынная сістэма.
Сяляне былі пераведзены на пазямельны
аброк - чынш, сялянская гаспадарка ўцягвалася
ў рыначныя адносіны.
А вось спроба правесці рэформу ў памешчыцкай
гаспадарцы правалілася - памешчыкі не
жадалі мяняць свае адносіны да сялян.
Аднак і тут адбываліся змены. Так, у 30-я
-40-я гг. XIX ст. хутка пашыраюцца пасевы
тэхнічных культур: ільну, канаплі, буракоў,
бульбы. У памешчыцкіх іменнях з'яўляюцца
цукраварныя заводы, вінакурні. На Гродзеншчыне
многія памешчыкі займаюцца танкаруннай
авечкагадоўляй, але ў цэлым сялянская
гаспадарка заставалася адсталай: маючы
ў сваім распараджэнні сотні прыгонных
сялян, памешчыкі не былі зацікаўлены
ў набыцці сучаснай тэхнікі і паляпшэнні
прылад праііы.
У прамысловасці ў першай палове
XIX ст., хоць і марудна, развіваецца
капіталізм. Па-першае, узрастае вотчынная
прамысловасць. Колькасць мануфактур
павялічваецца да 140. У 20-я гг. XIX ст.
на Беларусі з'яўляюцца першыя фабрыкі.
Гэта былі суконныя фабрыкі ў мястэчках
Хомс Кобрынскага павета, і Коеава Слонімскага
павета. К 1860 г. колькасць фабрык і заводаў
вырасла да 76. (Фабрыкі - прадпрыемствы
з паравымі рухавікамі і оабочымі машынамі).
Прыгоннае права затрымлівала развіццё
капіталізму ў прмысловасці - для яе
не хапала свабодных рабочых рук. Да таго
ж, галоўнымі ўладальнікамі капіталу з'яўляліся
памешчыкі. Таму фабрыкі і мануфактуры
ў асноўным належылі буйным земле-ўладальнікам-
Такім чынам, у прамысловасці Беларусі
ў першай палове XIX ст. перапляталіся
два сацыяльна-эканамічныя
Адметыай рысаіі эканамічнага развіцця
Беларусі ў гэты час было будаўніцтва
дарог (шаша Масква - Брэст - Варшава) і
каналаў (Бярэзінскі, Днепра-Бугскі). Ігэта
было невыпадкова.
3 развіццём гандлю Беларусь стала часткай
агульнарасійскага рынку, праз яе тэрыторыю
ляжаў самы кароткі шлях у Полыпчу і Зах.
Еўропу, таму расійскія ўлады клапаціліся
аб паляпшэнні шляхоў зносін у Беларусі.
Такім чынам, у Беларусі ў першаіі палове XIX ст. паляпшаліся шляхі зносін, захоўваўся феадальна-прыгонніцкі лад, які затрымліваў развіццё капіталізму ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы.
4. КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ У XIX ст.
Пасля паўстання 1830 — 1831 гг. быў закрыты Віленскі універсітэт. Выкладанне у школах пераводзілася з польскай на рускую мову. Былі закрыты манастырскія каталіцкія і уніяцкія школы, замест іх ствараліся рускія свецкія гімназіі і вучылішчы. Настаўнікаў, якія выклікалі палітычны недавер улад, звальнялі. Замест іх запрашалі настаўнікаў з расійскіх губерняў. Правядзенне новай рэформы у адукацыі (1864 г.) супала з паўстаннем 1863 -1864 гг., таму на Беларусі яна была абмежаваная. За ўдзел вучняў у паўстанні былі закрыты Горы-Горацкі земляробчы інстытут і восем сярэдніх навучальных устаноў. У 80-я гг. адбыўся новы паварот да рэакцыі. Сярод пачатковых народных школ пачынаюць пераважаць царкоўныя, выдаецца цыркуляр, які забараняе прымаць у гімназіі "дзяцей фурманаў, прачак, дробных гандляроў і т.д.". Пісьменных людзей на Беларусі у XIX ст. было 25,7 % у горадзе, 16 % — у ве'сцы.
Навуковыя даследаванні. Для абуджэння нацыянальнай самасвядомасці вялікае значэнне мела дзейнасць збіральнікаў і даследчыкаў фальклору, лінгвістаў, гісторыкаў, этнографаў. З'явіліся грунтоўныя працы І.І.Насовіча, Е.Р.Раманава, 3-томнае даследаванне "Беларусы" Я.Ф.Карскага і інш. У канцы XIX ст. тэрмін "Беларусь" канчаткова замацаваўся за усей этнічнай тэрыторыяй беларусаў. Аднак саманазва беларусаў не набыла у той час агульнанацыянальнага зместу. Адпаведна падзелу на праваслаўных і католікаў ужываліся назвы "рускія" і "палякі", а час-тка насельніцтва называла сябе тутэйшымі.
Літаратура. Новая беларуская літаратурная мова пачала фарміравацца у першай палове XIX ст. Пры друкаванні беларускіх выданняў выкарыстоўвалася пераважна лацінка. Гэтай графікай былі надрукава-ны творы В.Дуніна-Марцінкевіча, Ф.Багушэвіча, газета "Мужыцкая праўда" і інш. У канцы XIX ст. лацінку паступова пачала выціскаць кірыліца. Пас-ля ўвядзення закона аб свабодзе друку у 1905 г. і з'яўлення беларускіх легальных выданняў фарміраванне літаратурнай мовы пайшло хутчэй. Яе развіццю спрыяла выданне народных песень, казак, паданняў. Вялікую ролю у гэтым адыгралі ананімныя жартоўныя паэмы "Энеіда навыварат" і "Тарас на Парнасе", у якіх спалучаўся антычны сюжэт і мясцовыя рэаліі. Збіральнікамі народных твораў былі Ян Баршчэўскі і Ян Чачот, які выдаў шэсць зборнікаў "Вяс-ковых песень". Вялікі уклад у станаўленне беларус-кай літаратуры унес В.Дунін-Марцінкевіч. Яму належаць творы: "Сялянка", "Вечарніцы", "Пінская шляхта" і інш., е'н таксама быў стваральнікам беларускага тэатра.
Найбуйнейшым нацыянальным паэтам XIX ст. з'яўляўся Ф. Багушэвіч. Ён удзельнічаў у паўстанні 1863 г., быў паранены. Ад рэпрэсій Ф. Багушэвічу уда-лося схавацца на Украіне, дзе ен скончыў юрыдычны ліцэй і працаваў у судовых установах, затым вярнуў-ся у Вільню і да канца жыцця служыў адвакатам, аба-раняючы у судах інтарэсы сялян і гарадской беднаты. За межамі Расійскай імперыі (у Кракаве і Познані) выйшлі з друку зборнікі вершаў Ф.Багушэвіча "Дудка беларуская" (пад псеўданімам Мацей Бурачок) і "Смык беларускі" (пад псеўданімам Сымон Рэўка з-пад Барысава). Паэт выступаў у абарону беларускага народа і яго мовы, якой пагарджалі і якую зневажалі. Творы Багушэвіча абудзілі да творчай дзейнасці на карысць свайго народа новае пакаленне нацыяналь-йай інтэлігенцыі. Паслядоўнікамі Ф.Багушэвіча былі паэты-дэмакраты Янка Лучына, Адам Гурыновіч.
Жывапіс. У XIX ст. не існавала нацыянальнай беларускай школы ці плыні жывапісу. Выдатныя мастацкія таланты з ліку ўраджэнцаў Беларусі, выхадцы з мясцовай шляхты, атрымлівалі вышэйшую прафесійную кваліфікацыю за межамі радзімы. Як прызнаных майстроў іх нярэдка запрашалі на працу у Пецярбург, Варшаву, іншыя буйныя культурныя цэнтры. Болын-менш падоўгу жылі яны і на радзіме. Ведалі і любілі яе, што і адлюстравалі у многіх сваіх творах. Пісалі пераважна на гістарычныя тэмы: В.Ваньковіч "Напалеон каля вогнішча", Я.Дамель "Вызваленне Т.Касцюшкі з цямніцы", К.Альхімовіч "Пахаванне Гедыміна". І.Хруцкі праславіўся карцінамі у жанрах нацюрморта ("Кветкі і садавіна"), партрэта ("Хлопчык у саламяным капялюшы"). І.Аляшкевіч стварыў партрэты вядомых беларускіх магнатаў — А.Чартарыйскага, Л.Сапегі, М.Радзівіла. Н.Сілівановіч быў запрошаны для афармлення вядомага Ісакіеўскага сабора у Пецярбургу, удзельнічаў у стварэнні кампазіцыі "Тайная вячэра" для галоў-нага іканастаса сабора, за што атрымаў званне акадэміка. Самы значны твор мастака у бытавым жанры — "Стары пастух". Да ліку лепшых твораў А.Гараўскага адносяцца пейзажныя палотны, на якіх адлюстраваны краявіды роднай Міншчыны ("Вечар у Мінскай губерні").
Спiсак выкарыстанай лiтаратуры:
1. Энцыклапедыя гiсторыi Беларусi. Мн.,
1994.
2. Гiсторыя Беларускай ССР. Т. 1. Мн., 1972.
3. Декабристы. Биографический справочник.
М., 1988.
4. Нарысы па гiсторыi Беларусi. Т. 1. – Мн.,
1994.
Информация о работе Диалектика как система принципов, законов и категорий