Автор: Пользователь скрыл имя, 15 Февраля 2013 в 01:05, контрольная работа
Цэль кантрольнай работы –на аснаваннi лiтаратурных iсточныкаy вывучыць палiтычныя рухi і культуру Беларусi у першай палове 19 стагодзя.
Задачы кантрольнай работы:
- Вывучыць дзейнасц ь дзекабрыста у ўБеларусі;
- Вывучыць паўстанне 1830—1831 гг. і яго вынікі;
- Вывучыць сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў першай палове XIX ст.
- Вывучыць развіццё беларускай культуры.
Введение……………………………………………………………………………………………………………………………3
1.Дзейнасц ь дзекабрыста у ўБеларусі………………………………………………….4
2. Паўстанне 1830—1831 гг. і яго вынікі……………………………………………….13
3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў першай палове XIX ст.18
4. Развіццё беларускай культуры. ……………………………………...20
Спiсак выкарыстанай лiтаратуры……………………………………….22
Министерство Образования республики беларусь
БЕЛОРУССКИЙ НАЦИОНАЛЬНЫЙ ТЕХНИЧЕСКИЙ УНИВЕРСИТЕТ
МЕЖДУНАРОДНЫЙ ИНСТИТУТ ДИСТАНЦИОННОГО ОБРАЗОВАНИЯ
по дисциплине: «истории Беларуси»
на тему: «Диалектика как система принципов, законов и категорий».
Вариант №19
Выполнила: ст. гр. 417619
Савонь А.М.
Проверил: К.И.Н. Шибакко В.В.
Минск 2009
Содержание:
Введение…………………………………………………………
1.Дзейнасц ь дзекабрыста у ўБеларусі………………………………………………….4
2. Паўстанне 1830—1831 гг. і яго вынікі……………………………………………….13
3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў першай палове XIX ст.18
4. Развіццё беларускай культуры.
……………………………………...20
Спiсак выкарыстанай лiтаратуры……………………………………….22
Введение
Цэль кантрольнай работы –на
аснаваннi лiтаратурных iсточныкаy вывучыць
палiтычныя рухi і культуру Беларусi у першай
палове 19 стагодзя.
Задачы кантрольнай работы:
- Вывучыць дзейнасц ь дзекабрыста у ўБеларусі;
- Вывучыць паўстанне 1830—1831 гг. і яго вынікі;
- Вывучыць сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў першай палове XIX ст.
- Вывучыць развіццё беларускай
культуры.
1.Дзейнасць
дзекабрыста у Беларусі;
Пад уплывам вайны 1812 г. і асабліва
пад уздзеяннем грамадска-палітычных
рухаў Заходняй Еўропы, а таксама расійскайрэвалюцыйнай
думкі і польскіх нацыянальна-вызваленчых
ідэй у Беларусі ўзмацняецца рэвалюцыйна-дэмакратычны
рух.
У гэты перыяд нацьшнальная
ідэя знаходзіла свае праявы ў літаратурнай,
навуконай, культурна-асветніцкай дзейнасці,
у асяроддзі дробнапамеснай, пераважна
апалячанай, беларускай шляхты.
Важную ролю ў развіцці
вызваленчай і нацыянальнай ідэі адыгралі
студэнты і настаўнікі адукацыйных устаноў
у Беларусі. Як правіла ў гэты перыяд аб'яднанні
нацыянальна-дэмакратычных колаў ствараліс
я ў форме розных тайных арганізацый, якія
ўзнікалі пры навучальных установах. Іх
цэнтрам быў Віленскі універсітэт. У гэтых
арганізацыях вывучаліс я мова, культура,
звычаі, гісторыя беларусаў. Паступова
членамі дадзеных згуртаванняў пачала
ўсведамляцца ўласная этнакультурная
індывідуальнасць беларусаў, падабенства
і адрозненне іх ад іншых славянскіх народаў.
Пазней імі робяцца спробы адрадзіць традыцыік
нігадрукавання на беларус кай мове. Увогуле
дзейнасць таварыстваў была па сутнасці
стыхійным пратэстам супраць афіцый най
палітыкі царскіх улад, з аднаго боку,
і супраць настрояў польскай арыстакратыі
ў адносіна х да Беларусі — з другога боку.
Дзекабрысты ў Беларусі.
Сярод пэўнай часткі беларускай інтэлігенцыі
знайшлі падтрымк у і ідэі дзекабрыстаў
аб ліквідацыі самадзяржаўя і прыгоннага
права. У сваю чаргу дзекабрысты сачылі
за развіццём польскага нацыянальна-вызваленчага
руху, імкнуліся наладзіць з ім сувязь
для сумеснай барацьбы супраць царызму.
У сувязі з паўстаннем Сямёнаўскага
палка ў 1920 г. у Беларусь з Пецярбурга быў
пераведзены гвардзейскі корпус, у якім
служы лірасійскія дваранскія рэвалюцыянеры-
дзекабрысты, сябры "Паўночнага таварыства".
Кіраўнік гэтага таварыства М. Мураўёў
у 1821 г. служ ыў у Мінск у. Тутім быў напісаны
першы варыянт праекта канстытуцыі, па
якой у Расіі павінна была ўстанавіцца
канстытуцыйная манархія.
Па ініцыятыве С. Мураўёва Апостала быў распрацаваны план арышт у цара пад час яго прыезду ў 1823 г. у Бабруйскуюкрэпасць для агляду войска.
Аднак план не быў
ажыццёўлены, бо яго не падтрымалі
ў цэнтры "Паўднёвага таварыства".
Дзекабрысты выступалі за знішчэнне самадзяржаўя, нацыяналізацыю часткі памешчыцкіх зямель, скасаванне прыгоннага права з надзяленнем сялян зямлёю. Паводле распрацаванага кіраўніком "Паўднёвага таварыства" П. Пестэлем праекта канстытуцыі("Руская праўда") у Расіі стваралася рэспубліка, але павінна была захавацца строгая цэнтралізацыя. Права на не залежнасць прызнавалася толькі за Полынчай. Гэта было звязана з тым, ш то летам 1823 г. дзекабрыст М. Бястужаў веў перагаворы з К. Радзівілам, адным з кіраўнікоў Літоўскага савета. Ён з'яўляўся часткай гюльскага "Патрыятычнага таварыства", якое лічыла арызнанне незалежнасці Польшчы з уключэннем у я е склад беларускіх, літоўкіх і часткі ўкраінскіх зямель а абавязковай умовай саюза з расійскімі рэвалюцыянерамі. За ўсімі іншымі народамі права насама- вызначэнне свайго лёсу адмаўлялася, у тым ліку і за беларускім народам. Вялікае значэнне як дзекабрысты, так і польскія рэвалюцыянеры надавалі прапагандысцкай дзейнасціся род салдат і афіцэраў Асобнага літоўскага корпуса, які размяшчаўся ў Гродзенскай губерні.
14 снежня 1825 г. дзекабрысты вывеліна Сенацкую
плошчу ў Пецярбург у некалькі падначаленых
ім палкоў з мэтай ажыццявіць дзяржаўны
пераварот. Аднак паўстанне ў той жа дзень
было падаўлена. 24 снежня 1825 г. праз 10 дзён
пасля паўстання дзекабрыстаў на Сенацкай
плошчы сябры "Таварыства"заклікалі
салдат у Бабруйску адмо- віцца ад прысягі
новаму цару Мікалаю I, але іншыя суседнія
вайсковыя часці не пад- трымалі іх, і выступленне
было падаўлена. Яшчэ раней, у 1823 —1824 гг.,
у лады выкрылі і ліквідавалі таварыствы
філаматаўі філарэтаў, а таксама вучнёўскія
ар ганізацыі.
У 1824—1825 гг. царызм, улічваючы, што цэнтрамі
большасці тайных таварыстваў былі навучальныя
ўстановы, прыняў наступныя меры:
1) жыхарам Беларусі іЛітвы забаранялася
адпраўляць дзяцей на вучобу ў замежныя
універсітэты;
2) узмацняўся агульны нагляд за навучальнымі
ўстановамі і навучэнцамі;
3) праводзіўся тайны прагляд лістоў прыватнай
перапіскі;
4) чыноўнікі абавязаны былі даваць падпіску
аб недачыненні студэнтаў і настаўнікаў
да тайных суполак;
5) быў зняты з пасадыпапячыцель Віленскай
навучальнай акругі А. Чартарыйскі і распа-
чата русіфікацыя айчыннай асветы.
Аднак усё гэта не спыніла далейшага развіцця грамадска палітычнага руху ў Беларусі. Ся- род шляхты Беларусі, Літвы і Польшчы выспявала ідэя неабходнасці ўзброенай барацьбы за адраджэнне Рэчы Паспалітай.
Уздым грамадскага
руху. Тайныя таварыствы з канца першага дзесяцiгоддзя
ў Беларусi прыкметна ўзмацняецца грамадска-палiтычны
рух. Паводле часу, харатару i зместу ен
з’яўляўся часткай таго грамадска палiтычнага
руху, якi ахапіў Расію ў першай чвэрці
XIX ст. Разам з тым ён жывіўся і ідэямі польскага
нацыянальна-вызваленчага руху, найбольш
прагрэсіўныя прадстаўнікі якога барацьбу
за незалежнасць Польшчы цесна звязвалі
з ажыццяўленнем сацыяльных рэформаў.
Увасабленне ідэй дзекабрыстаў і ідэй
польскага нацыянальна-вызваленчага руху
ў праграме рэвалюцыйных арганізацый,
якія дзейнічалі ў Беларусі, з'явілася
яскравым сведчаннем руска-польскай рэвалюцыйнай
садружнасці. Гэтая садружнасць — характэрная
асаблівасць грамадска-палітычнага руху
тых гадоў.
Формай арганізацыйнага
згуртавання рэвалюцыйных сіл у
Расіі ў тыя гады былі розныя тайныя
таварыствы. Значнае пашырэнне яны
атрымалі галоўным чынам сярод моладзі
навучальных устаноў і ў
Погляды філаматаў
фарміраваліся пад уплывам ідэй
перадавога польскага мысліцеля
прафесара Віленскага універсітэта
Іахіма Лелявеля. Некаторыя з іх, выступаючы за аднаўленне
польскай дзяржавы, адстойвалі таксама
ідэю барацьбы супраць феадальнага прыгнёту.
Аднак змены ў грамадскім жыцці, на іх
думку, былі магчымы толькі ў выніку дзеннасці
перадавых людзей.
У Віленскім
універсітэце, акрамя «Таварыства філаматаў», дзейнічалі
«Таварыства прамяністых», «Саюз літаратараў»,
«Саюз філарэтаў» і інш., што з'яўляліся
своеасаблівымі філіяламі «Таварыства
філаматаў», амаль не адрозніваючыся ад
яго поглядамі.
Раней за іншыя ўзнікла тайнае «Таварыства
аматараў навук», створанае ў 1819 г. у Свіслацкай
гімназіі (Гродзенская губерня). У яго
стварэнні вялікую арганізацыйную і ідэйную
ролю адыграў Віктар Гельтман, які пазней
стаў актыўным дзеячом польскага паўстання
1830— 1831 гг. Ен распрацаваў праект статута.
Першым старшынёй таварыства быў Дыянісій
Шлаеўскі. Паводле сацыяльнага паходжання
члены таварыства былі прадстаўнікамі
небагатага духавенства, збяднелай польскай
і беларускай шляхты, дробных чыноўнікаў.
Характарам
дзейнасці «Таварыства аматараў
навук» не адрознівалася ад такіх жа арганізацый
у Польшчы і Літве. Навучэнцы гімназіі
наладжвалі тайныя сходы, на якіх абмяркоўвалі
свае літаратурныя творы. У іх творах,
вершаваных і празаічных, у прамовах выяўляліся,
як засведчана ў матэрыялах следства,
«патрыятычныя думкі ў польскім духу,
успаміны пра славутых дзеячоў былой Польшчы,
заклік наследаваць іх дзеля славы айчыны
і ўгаворы, каб у таварыстве захаваць адзінства,
роўнасць і (дзеля канспірацыі) паслухмянасць
начальству вучылішча».
Пасля заканчэння
гімназіі амаль усе члены «Таварыства аматараў
навук» сталі членамі так званага «Маральнага
таварыства». У ім ужо шырэй і смялей прапагандаваліся
свабодалюбівыя ідэі, рэзка крытыкавалася
царскае самадзяржаўе. У творах, як адзначана
ў матэрыялах следства, «ёсць шмат вальнадумства...
абразлівыя для нашага ўрада выразы...
іх прамовы дзёрзкія і непрыстойныя».
Па даручэнні
«Таварыства філаматаў» М. Рукевіч,
які пазней стварыў «Таварыства
ваенных сяброў», накіраваў у 1823
г. члена беластоцкай вучнёўскай
тайнай арганізацыі «Згодных братоў» Ф. Ляховіча ў
Свіслацкую гімназію для стварэння там
такога ж таварыства. Выкананню задачы
Ляховічам спрыялі ўмовы, якія складаліся
ў гімназіі. У 1824 г. у створаным пры гімназіі
тайным таварыстве было больш як 20 чалавек.
Таварыства атрымала назву «Заране». Яно
адыграла даволі прыкметную ролю ў развіцці
грамадска-палітычнага руху ў Беларусі.
Яго членамі былі вучні і гувернеры, прадстаўнікі
мясцовай разначыннай інтэлігенцыі.
На пачатку 20-х
гадоў утварылася тайная група ў
Вышэйшым піярскім вучылішчы ў Полацку, якая атрымала
назву «Таварыства філарэтаў». Яго заснавальнікі—выкладчыкі
вучылішча, былыя студэнты Віленскага
універсітэта Брадовіч і Львовіч.
Члены тайных арганізацый
Віленскага універсітэта, Свіслацкай
і Беластоцкай гімназій, Вышэйшага піярскага вучылішча займаліся
прапагандысцкай дзейнасцю не толькі
ў навучальных установах. Яе формы і метады
больш шырокія і разнастайныя. Напрыклад,
філаматы выкарыстоўвалі для прапаганды
свабодалюбных ідэй сярод насельніцтва
ланкастэрскія школы, якія ствараліся
ў беларускіх, літоўскіх і ўкраінскіх
губернях, што ўваходзілі ў склад Віленскай
вучэбнай акругі. Шмат якія філаматы ўдзельнічалі
ў заснаванні школ і арганізацыі ў іх навучання
па ланкастэрскай сістэме.
Члены тайных таварыстваў
Віленскага універсітэта як самі, так і праз сяброў,
што працавалі ў навучальных установах
Беларусі і Літвы, збіралі ў вёсках узоры
хлеба-сурагата, якім харчаваліся ў галодныя
гады прыгонныя сяляне. Гэтыя ўзоры «лебяды
з мякінай» студэнты захоўвалі ў бібліятэцы
універсітэта. Кожны кавалак «хлеба» меў
пашпарт. У ім адзначалася, з якой вёскі
ўзяты ўзор, прозвішча селяніна і яго ўладальніка
— памешчыка. Члены следчай камісіі Навасільцава
былі страшэнна абураны, калі знайшлі
гэтую калекцыю. Іх палохала, што ўзоры
хлеба з'явяцца доказам супраць царскага
ўрада.
Шырокі ўдзел
перадавой моладзі ў падпольных
гуртках спрыяў узнікненню дзекабрысцкіх
арганізацый у Беларусі. Ідэі дзекабрыстаў,
якія адпавядалі поглядам перадавой
рэвалюцыйнай моладзі, сустрэлі тут водгук і падтрымку.
Асноўным у праграме дзекабрыстаў было
патрабаванне ліквідацыі самадзяржаўя
і прыгоннага права. Ажыццяўленне на практыцы
гэтых ідэй азначала б перамогу буржуазнай
рэвалюцыі, якая адкрыла б шырокі шлях
для развіцця капіталізму. Аднак яны не
разумелі рашаючай ролі народа ў барацьбе
за рэвалюцыйнае пераўтварэнне краіны.
Беларусь у
розны час наведвалі выдатныя
прадстаўнікі дзекабрысцкага руху, якія
мелі тут сувязь з перадавымі людзьмі.
Пасля паўстання Сямёнаўскага палка
ў 1820 г. у Беларусь з Пецярбурга быў
пераведзены гвардзейскі корпус, сярод
афіцэраў якога былі члены тайных арганізацый.
Разам з вайсковай часцю тут знаходзіўся
М. Мураўёў, кіраўнік «Паўночнага таварыства».
У час знаходжання ў Мінску ў 1821 г. ён напісаў
першы варыянт капстытуцыі, які вядомы
ў гісторыі як «мінскі варыянт». Працяглы
час (1820—1821 гг.) у Полацку, Бешанковічах
і Мінску жыў А. Бястужаў. Дзекабрыст I.
Гарбачэўскі, член таварыства «Злучаных
славян», юнаком жыў у Вііцебску. Зразумела,
што сярод рэвалюцыйна настроенага дваранства
і інтэлігенцыі Беларусі гэтыя людзі мелі
аднадумцаў.
Дзекабрысты ўважліва
сачылі за развіццём польскага
Летам 1821 г. у Польшчы аформілася
тайнае «Патрыятычнае таварыства», якое
ўзначаліў вядомы рэвалюцыйны дзеяч Валяр'ян
Лукасінскі. Левае крыло таварыства імкнулася
не толькі да барацьбы за нацыянальную
незалежнасць Польшчы, але і да ажыццяўлення
некаторых сацыяльных рэформаў, канстытуцыйнага
кіравання, ліквідацыі феадальна-прыгонніцкага
ладу. Аднак у правінцыяльных саветах
таварыства, у прыватнасці ў Літоўскім,
куды ўваходзілі беларускія і літоўскія
губерні, кіравалі прадстаўнікі багатага
дваранства —Міхаіл Ромер, Канстанцін
Радзівіл, Карл Прозар і інш.
Буйныя памешчыкі,
якіх была большасць у правінцыяльных
саветах, згаджаліся на саюз з дзекабрыстамі
толькі пры ўмове, калі Польшчы будуць
вернуты беларускія і польскія землі,
што ўваходзілі раней у склад
Рэчы Паспалітай. Гэта вымусіла П. Пестэля
пайсці на некаторыя ўступкі ў пытанні
адносна граніц Расіі і Польшчы, у прыватнасці
згадзіцца на перадачу Польшчы часткі
беларускіх, украінскіх і літоўскіх зямель.
Супраць гэтага рашуча пярэчылі К. Рылееў
і М. Мураўёў, лічачы такое вырашэнне пытання
непрымальным.
Информация о работе Диалектика как система принципов, законов и категорий