Берасцейская царкоўная ўнія

Автор: Пользователь скрыл имя, 22 Ноября 2011 в 23:39, дипломная работа

Описание работы

Берасцейская царкоўная ўнія з’яўляецца адной з самых буйных падзей на тэррыторіі ВКЛ ў XVI стагодзі. Гэтая ўнія вызначыла лес беларуская рэлігіі, культуры, і грамадска-палітычнага жыцця на шмат гадоў наперад. Гэта была адна са спроб аб’ядннаня каталіцкай і правалаўнай царквы. Нягледзячы на тое што па планах яе стваральнікаў-езуітаў, Уніяцкая царква павінна была служыць толькі сродкам паступовага пераводу праваслаўных у лона каталіцызму, трэба адзначыць, што яна перасягнула рамкі, адведзеныя ёй каталіцкім духавенствам, і набыла рысы беларускай нацыянальнай царквы. Таму каб зразумець Беларускую гісторыю і лес нашага народу, трэба ведаць і аб падзеях 1596 года.

Содержание

Уводзіны……………………………………………………………………………………..2
Асноўныя прычынны правядзення ўніі……………………………………..2
Падрыхтоўка да ўніі…………………………………………………………………….4
Вынікі…………………………………………………………………………………………..7
Унія на сучасным этапе……………………………………………………………….9

Работа содержит 1 файл

курсовая.docx

— 35.38 Кб (Скачать)

Вынікі 

Брэсцкая царкоўная  унія 1596 г. рэзка пагоршыла становішча Праваслаўнай царквы ВКЛ, якую пазбавілі  апошніх праяў апякунства з боку закона і дзяржавы. Уніяцкімі храмамі ў асноўным станавіліся праваслаўныя цэрквы, што не магло падабацца тым праваслаўным вернікам, якія не жадалі мяняць веру. З пункту гледжання свецкіх уладаў і уніяцкіх іерархаў, Уніяцкая царква становіцца свайго роду пераемніцай Праваслаўнай царквы, а праваслаўныя веруючыя павінны былі або падпарадкавацца уніяцкім епіскапам або апынуцца па-за законам, як гэта ў выніку фактычна і адбылося[8, с. 114]. . Аб'яднанне, якое здзяснялася падманам і гвалтам, не спрыяла аб'яднанню Праваслаўнай і Каталіцкай царквы, а прывяла да з'яўлення новай - Уніяцкай, што істотна ўскладніла рэлігійныя і нацыянальна-культурныя супярэчнасці на Беларусі, Украіне і Літве.

Такім чынам, пасля  Брэсцкага сабора 1596 г. на землях ВКЛ  з`явілася новая царква - Уніяцкая, якая з цягам часу ахапіла абсалютную большасць вернікаў. Па планах яе стваральнікаў-езуітаў, Уніяцкая царква павінна была служыць толькі сродкам паступовага пераводу праваслаўных у лона каталіцызму. Але, трэба адзначыць, што яна перасягнула рамкі, адведзеныя ёй каталіцкім духавенствам, і набыла рысы беларускай нацыянальнай царквы.

Пасля прыняцця ўніі не павінна было быць ломкі звычаяў  і традыцый – знешне нічога не змянілася. На гэта вельмі спадзяваліся ініцыятары аб’яднання цэркваў. 23 снежня 1595 г. І.Пацей  і К.Тарлецкі сустрэліся ў Рыме з  Кліментам VIII, які згадзіўся з  усімі ўмовамі і падпісаў папскую  буллу аб уніі. 6-9 кастрычніка 1596 г. ў  Бярэсце на царкоўным саборы, куды з’ехаліся прыхільнікі ўніі, уніяцтва было канчаткова аформлена як рэлігійны  накірунак. Адначасова ў Бярэсці  на свой сабор сабраліся прыхільнікі  захавання чысціні праваслаўя, лідэрам  іх быў епіскап львоўскі. Наклаўшы ўзаемныя праклёны, іерархі раз’ехаліся  па епархіям, сеючы зерне варожасці  і напружанасці ў грамадстве. 15 кастрычніка 1596 г. каралеўскім універсалам акт  уніі быў зацверджаны на дзяржаўным узроўне. Афіцыйна праваслаўная царква ў ВКЛ перастала існаваць, была створана грэка-уніяцкая царква. 

Грамадства ўспрыняла  ўвядзенне ўніі па-рознаму. Частка насельніцтва рашуча яе падтрымала асабліва ў епархіях, што ўзначальвалі прыхільнікі ўніі, частка насельніцтва рашуча адмовіліся ад рэформы. Традыцыя праваслаўя не дапускала  аніякіх змен – так не магла  захавацца чысціня “першапачатковасці”  хрысціянства. Увядзенне ўніі прымалася  як асабістая трагедыя. Іншыя праваслаўныя дзеячы выступалі не супраць уніі, а супраць падпарадкавання папе, супраць рэгіянальнага характару  ўніі. Такое моцнае супраціўленне  было непрадбачаным, канфрантацыя нарастала. Адбываліся сутычкі, барацьба за храмы  і епіскапскія катэдры, некаторыя  падзеі прымалі жудасныя формы. Дзейнасць  уніяцкага архіепіскапа Іасафата Кунцэвіча  ў Полацку і Віцебску выклікала  выбух гнева часткі насельніцтва, што падбухторвалася праваслаўным епіскапам – Кунцэвіч быў забіты і выкінуты ў Дзвіну. Такія паўстанні жорстка падаўляліся ўладамі, якія спачатку падтрымалі новую царкву. 

Уніяцтва праз падтрымку  дзяржавы і культурна-асветніцкую  дзейнасць паступова пашыралася сярод сельскага насельніцтва і  гараджан, дробнай шляхты. Да пачатку XVIII ст. яно стала самай масавай  рэлігіяй у княстве, значна дапамагло  захаваць нацыянальныя адметнасці беларускага  народа, стрымала апалячванне беларускіх земляў. Гэта азначае, што тыя надзеі, якія ўсклалі на ўніяцтва ў Ватыкане і Кракаве, збольшага не збыліся. Больш удала Ватыкан і Кракаў дзейнічалі ў асяроддзі сярэдніх і буйных феадалаў ВКЛ. Пад час  контррэфармацыі яны амаль ўсе  перайшлі ў каталіцтва, што паспрыяла  іх апалячванню, зліццю з феадальным саслоўем Польшчы ў адзінае феадальнае саслоўе Рэчы Паспалітай. Большасць  Беларускіх феадалаў страчвалі сувязь з гістарычнай традыцыяй дзяржавы ВКЛ, са сваім народам. 

Прыхільнікі праваслаўя не зніклі з гістарычнай сцэны. У 1620 г. яны тайна, пры падтрымцы  Маскоўскага патрыярха, пасвяцілі  новую іерархію ў Кіева-Пячорскай  Лаўры, якая кантралявалася праваслаўнымі. Так канчаткова адбыўся раскол былых  праваслаўных княства на дзве царквы. У ўсходніх раёнах княства праваслаўныя карысталіся значнай падтрымкай, асабліва ў буйных гарадах. Таму кіраўнікі  дзяржавы з цягам часу вымушаны былі афіцыйна прызнаць адраджэнне праваслаўя ў княстве. У 1632 і 1633 гг. Уладзіслаў IV Ваза прызнаў існаванне праваслаўных цэркваў і надаў ім некаторыя  прывілеі, у 1650 г. гэтыя прывілеі падцвердзіў  Ян Казімір.

Праз моцную культурна-асветніцкаю  дзейнаясць і падтрымку дзяржавы ўніяцтва паступова распаўсюджвалася на Беларусі і напрыканцы XVIII ст. 70 % насельніцтва належала да уніяцкай (грэка-каталіцкай) царквы, 15 % былі каталікамі, 7 % — іудэямі і толькі 6 % — праваслаўнымі. Пасля падзелу Рэчы Паспалітай Расійскія ўлады прынялі рашэнне аб скасаванні ўніяцкай царквы і далучэнне яе да праваслаўнай царквы. Ліквідацыя уніі выклікала пратэсты ў шэрагу мясцовасцей Беларусі, аб чым сведчаць судовыя справы аб ухіленні былых уніятаў ад праваслаўя; частка з іх здолела перайсці ў рыма-католікі. Напрыклад ў 1840—1850-я гады, былі праведзены карныя аперацыі супраць жыхароў вёсак Дудаковічы Магілёўскай губ., Дзярновічы Віцебскай губ., Поразава Гродзенскай губ., якія не згаджаліся прымаць праваслаўе. Захаванне схільнасці да уніяцтва ана Беларусі выкарыстоўваў у рэвалюцыйнай агітацыі К. Каліноўскі, які заклікаў да адраджэння уніяцкай царквы, якую лічыў нацыянальнай царквой беларускага народа.

Унія  на сучасным этапе

Спроба адрадзіць  унію ў Беларусі была зроблена на пачатку XX стагодзьдзя ўкраінскім мітрапалітам Андрэем Шаптыцкім і маладой  беларускай інтэлігенцыяй, якая гуртавалася  вакол першай беларускай газэты «Наша  Ніва» - Іванам Луцкевічам, Алаізай Пашкевіч-Цёткай і інш.

З 1917 г. да сярэдзіны 1920-ых гадоў ва Ўсходняй Беларусі, занятай  бальшавікамі, у Магілёве, Віцебску і інш. мясцовасьцях праводзілася місійная праца па адраджэньні уніі пад  кіраўніцтвам расейскага грэка-каталіцкага  экзарха Леаніда Фёдарава (сёньня бэатыфікаваны Каталіцкай Царквой) і магілёўскага рыма-каталіцкага дэкана Язэпа Белагаловага.

На тэрыторыі Заходняй Беларусі, якая аказалася ў складзе  Польшчы, з пачатку 1920-х гадоў  пачалося стварэньне каталіцкіх парафіяў усходняга абраду пад кіраўніцтвам віленскага, пінскага і падляскага рыма-каталіцкіх біскупаў. Са створаных  за 20 гадоў пад Польшчай каля двух дзясяткаў уніяцкіх парафіяў і асяродкаў  увосень 1939 году мітрапаліт А. Шаптыцкі стварыў Беларускі экзархат Грэка-Каталіцкай Царквы на чале з а. Антонам Неманцэвічам, SJ.

Усе ўніяцкія парафіі  пасьля Другой Сусьветнай вайны былі зьнішчаныя савецкай уладай. Аднак  пэўная частка вернікаў і некалькі манахіняў у Пінску захоўвалі  сваю ўніяцкую веру і практыкавалі ў рыма-каталіцкіх касьцёлах Беларусі аж да сваёй сьмерці. 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Спіс крыніц і літаратуры

1. Гронский, А.Д. Уния  и политика в белорусской истории  / А.Д. Гронский // XI Международные  Кирилло-Мефодиевские чтения (Минск, 24-26 мая 2005 г.). - Минск: Ковчег, 2006. - С. 116-130;

2. Ермаловіч. М.І.  Беларуская дзяржава Вялікае  княства Літоўскае / М.І. Ермаловіч  // Мінск: Беллітфонд, 2000. - 448 с.

3. З гісторыі уніяцтва  ў Беларусі (да 400-годдзя Брэсцкай  уніі) / пад рэд. М.В. Біча і  П.А. Лойкі. - Мінск: Экаперспектыва, 1996. - 134 с.

4. Зноско, К. Исторический  очерк церковной унии / К. Зноско. - Москва: Мартис, 1993. - 233 с.

5. Никольский, Н.М.  История русской церкви / Н.М. Никольский. - Минск: Беларусь, 1990. - 541 с.

6. Падокшын, С.А. Унія. Дзяржаўнасць. Культура (філасофска-гістарычны  аналіз) / С.А.Падокшын. - Мінск: Беларуская навука, 1998. - 111 c.

7. Рэлігія і царква  на Беларусі: энцыклапедычны даведнік - Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. - 368 с.

8. Шукан, М.Г. Нарушение  имущественных прав Православной  церкви вследствие заключения  Брестской церковной унии 1596 г. / М.Г. Шукан // XII Международные Кирилло-Мефодиевские чтения (Минск, 24 - 26 мая 2006 г.). - Минск: Ковчег, 2007. - С. 114-121.

Сайт Pawet: С.В.Марозава / “Гістарыяграфія Брэсцкай царкоўнай уніі”. 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Информация о работе Берасцейская царкоўная ўнія