Берасцейская царкоўная ўнія

Автор: Пользователь скрыл имя, 22 Ноября 2011 в 23:39, дипломная работа

Описание работы

Берасцейская царкоўная ўнія з’яўляецца адной з самых буйных падзей на тэррыторіі ВКЛ ў XVI стагодзі. Гэтая ўнія вызначыла лес беларуская рэлігіі, культуры, і грамадска-палітычнага жыцця на шмат гадоў наперад. Гэта была адна са спроб аб’ядннаня каталіцкай і правалаўнай царквы. Нягледзячы на тое што па планах яе стваральнікаў-езуітаў, Уніяцкая царква павінна была служыць толькі сродкам паступовага пераводу праваслаўных у лона каталіцызму, трэба адзначыць, што яна перасягнула рамкі, адведзеныя ёй каталіцкім духавенствам, і набыла рысы беларускай нацыянальнай царквы. Таму каб зразумець Беларускую гісторыю і лес нашага народу, трэба ведаць і аб падзеях 1596 года.

Содержание

Уводзіны……………………………………………………………………………………..2
Асноўныя прычынны правядзення ўніі……………………………………..2
Падрыхтоўка да ўніі…………………………………………………………………….4
Вынікі…………………………………………………………………………………………..7
Унія на сучасным этапе……………………………………………………………….9

Работа содержит 1 файл

курсовая.docx

— 35.38 Кб (Скачать)
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Змест 
 

  1. Уводзіны……………………………………………………………………………………..2
  2. Асноўныя прычынны правядзення ўніі……………………………………..2
  3. Падрыхтоўка да ўніі…………………………………………………………………….4
  4. Вынікі…………………………………………………………………………………………..7
  5. Унія на сучасным этапе……………………………………………………………….9
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Уводзіны

Берасцейская царкоўная  ўнія з’яўляецца адной з самых  буйных падзей на тэррыторіі ВКЛ ў  XVI стагодзі. Гэтая ўнія вызначыла лес беларуская рэлігіі, культуры, і грамадска-палітычнага жыцця на шмат гадоў наперад. Гэта была адна са спроб аб’ядннаня каталіцкай і правалаўнай царквы. Нягледзячы на тое што па планах яе стваральнікаў-езуітаў, Уніяцкая царква павінна была служыць толькі сродкам паступовага пераводу праваслаўных у лона каталіцызму, трэба адзначыць, што яна перасягнула рамкі, адведзеныя ёй каталіцкім духавенствам, і набыла рысы беларускай нацыянальнай царквы. Таму каб зразумець Беларускую гісторыю і лес нашага народу, трэба ведаць і аб падзеях 1596 года. 

Асноўныя  прычынны правядзення  ўніі

Думка пра ажыццяўленне царкоўнай уніі праваслаўных жыхароў  Вялікага княства Літоўскага з Каталіцкаю царквою даўно прываблівала рымскіх  пап і мала-памалу стала ўвасабляцца  ў жыццё. Езуіты прапагандавалі ў ВКЛ ідэю уніі сваімі пропаведзямі, дыспутамі з праваслаўнымі, сваімі школамі і асабліва праз свае творы. Такім чынам, яны змаглі дастаткова азнаёміць просты праваслаўны люд з ідэяй уніі. Падрыхтоўцы уніі ў значнай ступені спрыяла тагачаснае становішча Праваслаўнай царквы, далёка не заўсёды адпавядаючае кананічнаму статусу. Купля і продаж царкоўных пасад, ігнараванне пастырскіх абавязкаў і парушэнне царкоўных канонаў прынялі пагражаючыя памеры. Ужо з канца XV ст. мітрапаліта і епіскапаў прызначаў кароль ці найбольш уплывовыя магнаты. Сам кіеўскі мітрапаліт Анісіфор Дзевачка быў жанаты двойчы і да свайга рукапакладання ў духоўны сан з`яўляўся ўдаўцом пасля смерці другой жонкі, і таму ён ніяк не мог быць духоўнай асобай. [3, с. 26; 4, с. 107].

Справа аб'яднання  каталіцкай і праваслаўнай веры ставілася  ў глабальным маштабе першапачаткова на Канстанцкім (1418 г.) і на Фларэнтыйскім (1438 г.) саборах. Упершыню на тэрыторыі  ВКЛ ідэю уніі падтрымаў Вітаўт, які бачыў непазбежнасць барацьбы праваслаўя і каталіцтва на сваіх  землях. Таму пытанне царкоўнай уніі мела на землях ВКЛ амаль 200-гадовую  гісторыю. Не дзіўна, што езуіты так  ухапіліся за ідэю уніі - для іх унія была не новай самастойнай царквой, а толькі пераходным этапам ад праваслаўя да каталіцызма[2, с. 355] . Галоўнай прычынай падрыхтоўкі царкоўнай уніі стала імкненне да збліжэння царкоўных і свецкіх іерархаў ВКЛ і Польшчы.

Галоўным тэарэтыкам уніі і яе ідэйным натхняльнікам  стаў езуіт Пётр Скарга (Павенскі), які  абгрунтаваў сваю задуму ў кнізе  «Пра еднасць касцёла Божага» (1577 г.). У сваім шырокавядомым трактаце Скарга заклікаў праваслаўных грамадзян  ВКЛ вярнуцца да рашэнняў Фларэнтыйскага сабора, пагадзіцца з тымі «нязначнымі», на яго погляд, умовамі, якія прывядуць  да рэлігійнай згоды ў Рэчы Паспалітай. Ён накідаў шырокую праграму палітычна-культурнай дзейнасці на землях ВКЛ: раіць наладжваць супольныя сяброўскія сустрэчы каталіцкіх і праваслаўных святароў, паноў, шляхты, браць пад апеку беларускія і  ўкраінскія школы, кнігавыдавецтвы, перакладаць  на польскую або «рускую» мову карысныя кнігі і г.д. Асаблівую ролю езуіт  надаваў каталіцкім вучоным, якія павінны  былі займацца апрацоўкай грамадскай думкі, «пераконваць» беларускіх і  ўкраінскіх паноў і шляхту, растлумачваць  неабходнасць рэлігійнай згоды, уніі, шкоднасць «схізмы» (праваслаўя).

У сваім творы  Скарга вызначыў тры асноўныя, на яго  думку, прычыны крызісу Праваслаўнай царквы: дапушчэнне шлюбу святароў, выкарыстанне стараславянскай мовы, якая нібыта прывяла да крызісу навукі, і ўмяшанне свецкіх асоб у царкоўныя справы . Узнікненне «схізмы» Скарга тлумачыў адыходам грэка-візантыйскага свету ад «сапраўднай» веры, заняпадам яе культурна-гістарычных і рэлігійных традыцый пад уплывам Атаманскай Порты і мусульманства, а таксама распаўсюджваў тэзіс аб тым, што канстанцінопальскі патрыярх пасля захопу ў 1453 г. туркамі-асманамі Канстанцінопаля з'яўляецца падданым турэцкага султана і адстойвае яго інтарэсы.

Праваслаўныя іерархі  ВКЛ не жадалі падпарадкоўвацца маскоўскаму  патрыярху, які прыняў гэты тытул  у 1589 г. і меў намер пашырыць сваю ўладу на ўсю тэрыторыю былой  Кіеўскай Русі. Адначасова яны разлічвалі атрымаць усе прывілеі і правы  каталіцкіх епіскапаў, абаперціся на падтрымку  з боку Каталіцкай царквы ў нарастаючым  канфлікце з брацтвамі, якія выступалі  сапраўднымі абаронцамі праваслаўя, і рэфармацыйным рухам . [5, с. 287; 7, с. 55].

Першым з праваслаўных іерархаў выказаў намер прыняць  унію львоўскі епіскап Гедэон Балабан, дзеля гэтага ён уступіў у змову  з луцкім епіскапам Кірылам Цярлецкім, з якім да гэтага часу варагаваў. Яны  пачалі схіляць новага кіеўскага  мітрапаліта Міхаіла Рагозу склікаць сабор у Бельзе, без удзелу міран, для абмеркавання царкоўных праблем. Мітрапаліт вырашыў склікаць сабор  па справах уніі ў Брэсце ў 1591 г. Цярлецкі, Балабан, мінскі епіскап Лаўрэнці Пельчыцкі  і холмскі Дыянісій Збіруйскі  сабраліся трохі раней у Бельзе і дамовіліся прыняць унію, з такім  намерам яны і прыехалі ў Брэст.

На Брэсцкім саборы вышэйшыя іерархі Праваслаўнай царквы скардзіліся на сваё гаротнае становішча і на нелады са свецкімі ўладамі. Цярлецкі прама заявіў, што выхад толькі адзін - прыняць царкоўную унію. Іерархі  склалі грамату, у якой пісалі, што  яны па абавязку пастыраў дзеля таго, каб выратаваць сваіх прыхаджан  ад бед, гатовы падпарадкавацца рымскаму папе, калі будзе захавана ўсходняя абраднасць [1, с. 120].. У маі 1592 г. епіскапы перадалі грамату каралю Жыгімонту III, які выказаў ім удзячнасць, абяцаў розныя выгоды і «абарону ад нягод», роўныя правы з каталіцкім духавенствам.

Нягледзячы на гэтыя  захады сваіх духоўных лідараў, праваслаўныя вернікі не збіраліся прымаць  унію і лічылі гэтых чатырох епіскапаў  здраднікамі. Львоўскае братства звярнулася да Канстанцінопальскага патрыярха  з просьбай дапамагчы і прыслаць у ВКЛ свайго экзарха.

Між тым памёр  брэсцкі епіскап Мялеці Храбтовіч, і на яго месца ў 1593 г. быў узведзены  сенатар і кашталян Брэсцкі Іпаці  Пацей, сваяк вядомага абаронцы праваслаўя Канстанціна Канстанцінавіча Астрожскага, які, аднак, хутка паразумеўся з  Цярлецкім і Балабанам і стаў галоўным арганізатарам падрыхтоўкі уніі .

К.К. Астрожскі напісаў  ліст Пацею, у якім выказаў думку, што аб`яднанне цэркваў павінны  правесці перш за ўсё патрыярхі Усходніх Цэркваў, а таксама маскоўскі  патрыярх, і раіў Пацею паехаць  у Маскву і там папрасіць Вялікага князя Маскоўскага і мясцовых духоўных асоб, каб яны дапамаглі Праваслаўнай царкве ВКЛ. На гэта Пацей адказаў, што паездкі ў Маскву баіцца, бо там яго могуць арыштаваць і пакараць, і пісаў, што калі сам князь не дасягнуў пагаднення з мітрапалітам, «то і ён сам не адважваецца слова сказаць пра такія рэчы, бо мітрапаліт непрыхільны да рымлян». Гэта была відавочная няпраўда - Рагоза быў патаемным прыхільнікам уніі..

Прыхільнікі уніі не змаглі прыцягнуць на свой бок К. Астрожскага  і атрымаўшы рашучы адказ[3, с. 46-47] , вырашылі паспяшацца з прыняццем уніі. З гэтай мэтай шэраг вышэйшых асоб Праваслаўнай царквы, прыхільнікаў уніі (епіскапы Балабан, Рагоза, Пацей, Збіруйскі, Пельчыцкі і іншыя), у чэрвені 1595 г. падпісалі акт аб прыняцці уніі.  

Падрыхтоўка да ўніі

22 верасня 1595 г.  адбылася нарада прыхільнікаў  уніі, на якой абмяркоўвалася  пытанне заключэння уніі і  накіравання пасольства ў Рым.  Адначасова адзначалася, што пад уплывам агітацыі К. Астрожскага народ настроены супраць будучай уніі.

На царкоўным саборы вясной 1595 г. з намерам заключыць  унію згадзіліся ўсе праваслаўныя епіскапы, акрамя львоўскага. Былі выпрацаваны  “33 артыкулы” – умовы аб’яднання, згодна з якімі:

захоўваліся ўсе  царкоўныя святы згодна з праваслаўным каляндаром;

на царкоўныя пасады прызначаюцца толькі “рускія” людзі;

манастыры і цэрквы не пераўтвараюцца ў касцелы;

забараняецца пераманьваць у каталіцтва ўніятаў;

папа рымскі з’яўляецца главой царквы ў пытаннях веры;

уніяты прымаюць некаторыя дагматы каталіцкай царквы (сімвал веры і інш.);

набажэнства вядзецца на беларускай мове;

Адначасова епіскапы далі Цярлецкаму і Пацею даручэнне  наведаць рымскага папу Клімента VIIІ  і зацвердзіць аб'яднанне Каталіцкай і Праваслаўнай цэркваў пад яго  ўладай. 15 лістапада 1595 г. Іпаці Пацей  і Кірыл Цярлецкі прыбылі ў  Рым і перадалі ў папскую канцылярыю шэраг дакументаў, абапіраючыся на якія рымскі першасвятар мог прыняць рашэнне аб заключэнні царкоўнай уніі: 1) дамову епіскапаў ад 1 снежня 1594 г.; 2) артыкулы ад 1 чэрвеня 1595 г.; 3) саборнае пасланне папе ад 12 чэрвеня 1595 г.; 4) лісты караля і каталіцкіх біскупаў [6, с. 64-65].

Справу падрыхтоўкі  уніі ўскладніў Клімент VIIІ, які ў  сваёй буле, высланай мітрапаліту  Рагозе адразу пасля выезду з Рыма Цярлецкага і Пацея, патрабаваў яшчэ і ўвядзення ва уніяцкую царкву каталіцкага  набажэнства. Епіскапы прадбачылі непазбежнасць  абурэння праваслаўных і адправілі  папе ліст, у якім прасілі яго  адмяніць сваё патрабаванне. Клімент VIII згадзіўся і задаволіўся толькі падначаленнем праваслаўнай царквы Рэчы Паспалітай сваёй уладзе .

Пасля атрымання  з Рыма згоды на унію і ў адпаведнасці з універсалам Жыгімонта ІІІ  у Брэсце ў царкве Святога Мікалая  на пачатку кастрычніка 1596 г. сабраўся царкоўны сабор, мэтай якога было абвяшчэнне царкоўнай уніі 

 Адначасова па  ініцыятыве Канстанціна Астрожскага  ў доме пратэстанта Райскага  сабраўся праваслаўны царкоўны  сабор, які пракляў усіх, хто  прысутнічаў на уніяцкім саборы  і пазбавіў іх сана. У адказ  уніяцкі сабор зрабіў тое самае  ў дачыненні да сваіх апанентаў.  

Абодва бакі ўяўлялі  сабою ўзброеныя лагеры, шатры  і гарматы пакрывалі наваколле  Брэста. Католікі, каб не дапусціць  ніякага ўздзеяння праваслаўных на Рагозу, узялі яго пад свой кантроль і ахову. Каб пазбавіць  праваслаўных магчымасці весці саборныя нарады ў царкве, Іпаці Пацей, епіскап  брэсцкі, загадаў зачыніць усе храмы, і праваслаўныя вымушаны былі выбраць  для пасяджэнняў сабора прыватны дом, у якім знаходзілася вялікая  зала, што служыла пратэстанцкай  малельняй. Праваслаўныя падзяліліся  на дзве часткі - свецкую і духоўную, вызначылі парадак пасяджэнняў  і пасля асвячэння залы духоўнага  сабора пачалі сваю дзейнасць[4, с. 122-123].

Насуперак канонам, патрабуючым асуджэння вінаватых  і іх ушчування, епіскапы не выслухалі  меркаванняў праваслаўных і адразу прызналі іх вінаватымі. Пытанне аб уніі не абмяркоўвалася на уніяцкім саборы, а толькі была прачытана папская  зацвярджальная грамата на унію. 9 (19) кастрычніка 1596 г. пасля ўрачыстай  працэсіі пад час набажэнства  была абвешчана знакамітая Брэсцкая (Берасцейская) царкоўная унія. Новаствораная Уніяцкая царква захавала свае структуры: усе праваслаўныя епархіі, якія ахоплівалі беларускія землі, сталі уніяцкімі (Пінска-Тураўская, Полацкая, Смаленская і Уладзіміра-Берасцейская), а уніяцкі мітрапаліт захаваў тытул мітрапаліта кіеўскага з кафедрай у Навагрудку і Вільні.

Праваслаўныя епіскапы ВКЛ выступілі супраць заключанай уніі і адзначылі, што пытанне  аб адзінстве цэркваў павінны  вырашаць сусветныя саборы, і што  яна можа сапраўды адбыцца толькі пры ўмове ліквідацыі ўсіх супярэчнасцей  паміж Праваслаўнай і Каталіцкаю цэрквамі ў веры і абрадах і  згодзе ўсіх усходніх патрыярхаў. Іерархі  Праваслаўнай царквы 9 кастрычніка 1596 г. прынялі рэзалюцыю і надалей  цвёрда прытрымлівацца праваслаўя і  не падпарадкоўвацца пастырам-уніятам[3, с. 50-52]. .

Дагматычныя, абрадава-літургічныя, іерархічныя і юрыдычныя асновы уніяцкай царквы вызначаны трыццаццю  трыма «Берасцейскімі артыкуламі», прызнанне якіх стала галоўнаю ўмовай заключэння уніі. Артыкулы былі закліканы  ліквідаваць дэзарганізацыю Праваслаўнай царквы ва ўсіх сферах духоўнага, матэрыяльнага  і культурнага жыцця Яны агаворвалі дзяржаўныя гарантыі памеснасці Уніяцкай царквы, стваралі перашкоду яе лацінізацыі  і паланізацыі, прадугледжвалі захаванне  адміністрацыйнай самастойнасці і  незалежнасці ад рымскага касцёла, павышэнне  сацыяльнага статусу епіскапату, захаванне ўсходне-візантыйскай традыцыі. Праваслаўныя епіскапы, якія падпісалі  унію, прызнавалі над сабою вяршэнства папы рымскага, але праваслаўная абраднасць павінна была заставацца ранейшай . Разам з тым Уніяцкая царква прызнавала догмат аб зыходжанні Святога Духа не толькі ад Бога-Бацькі, але і ад Бога-Сына («філіокве», з цягам часу былі прыняты і іншыя асноўныя рымска-каталіцкія дагматы).

Информация о работе Берасцейская царкоўная ўнія