Автор: Пользователь скрыл имя, 23 Апреля 2012 в 17:18, реферат
Дзяржаўна-палiтычныя пераўтварэннi, што адбылiся ва ўсiх дзяржавах у ХХ ст., для сучаснiкаў тых падзей здавалiся мала звязанымi памiж сабой, а для даследчыкаў ХХI ст., якiя асэнсоўваюць iх з адлегасцi часу, ясна вымалёўваюцца iх усеагульная сувязь i мэтанакiраванасць. Пачатак агульнаеўрапейскай дэмакратычнай рэвалюцыi змог прадказаць генiяльны Леў Талстой ужо ў 1
Уводзiны
1. Частка I
2. Частка II
3. Частка III
4.Частка IV
5. Частка V
6. Частка VI
Заключэнне
Лiтаратура
Для ліквідацыі контррэвалюцыйнай Стаўкі савецкі ўрад прыняў шэраг рашучых мер: назначыў новага галоўнакамандуючага бальшавіка М. Крыленку, накіраваў з Петраграда салдат Літоўскага палка, матросаў Балтыйскага флоту. ВРК Заходняга фронту сфарміраваў атрад з салдат 1-га палка імя Мінскага Савета. Для барацьбы са Стаўкай былі сфарміраваны рэвалюцыйныя атрады ў Віцебску, Гомелі, Оршы, Полацку і іншых гарадах Беларусі.
Усе спробы Стаўкі аказаць супраціўленне заканчваліся правалам. Салдаты Магілёўскага гарнізона адмовіліся змагацца з бальшавікамі. Гэта змяніла суадносіны сіл у горадзе. 18 лістапада выканком Магілёўскага Савета прыняў рашэнне аб прызнанні савецкай улады, тут жа быў створаны і ВРК, які ўстанавіў кантроль над Стаўкай. 19 лістапада рэвалюцыйныя атрады рабочых, салдат і матросаў уступілі ў горад. З імі ўвайшоў і новы галоўнакамандуючы М. Крыленка, 20 лістапада ў Магілёве пачала дзейнічаць савецкая ўлада.
На
працягу кастрычніка –
27
лістапада 1917 г. выканаўчыя камітэты,
абраныя з’ездамі Саветаў
Разам з утварэннем на Беларусі новых савецкіх органаў улады былі ліквідаваны органы, створаныя Часовым урадам.
Аднак фарміраванне новых органаў улады ў Заходняй вобласці не было завершана. Справа ў тым, што ў стварэнні Аблвыканкомзаха і СНК вобласці і фронту Саветы рабочых і сялянскіх дэпутатаў Віцебскай і Магілёўскай губерняў не ўдзельнічалі. З’езды Саветаў указаных губерняў адбыліся ў снежні 1917 г. – студзені 1918 г. і не прымалі рашэнняў аб злучэнні выбраных імі выканаўчых органаў з Аблвыканкомзахам, не выбіралі сваіх прадстаўнікоў у выканаўчы камітэт Заходняй вобласці і ў склад абласнога СНК. Завяршальным этапам гэтай працы павінен быў стаць Усебеларускі з’езд Саветаў рабочых, сялянскіх і салдацкіх дэпутатаў. Аднак з’езд не быў скліканы.
Першым
крокам на шляху зацвярджэння савецкай
улады было ўвядзенне рабочага кантролю
над вытворчасцю і
Напрыканцы 1917 г. на Беларусі былі сфарміраваны мясцовыя органы рабочага кантролю. Яны прымалі актыўны ўдзел у вырашэнні пытанняў найму і звальнення рабочых, уводзілі новыя расцэнкі, змагаліся з сабатажам, патрабавалі ўстанаўлення 8-гадзіннага рабочага дня і інш. Органы рабочага кантролю вырашалі складаную і цяжкую задачу па арганізацыі фінансавай дзейнасці. На тэрыторыі Заходняй вобласці кантроль праводзіў банкаўска-крэдытны аддзел Аблвыканкомзаха. Ён кантраляваў сродкі бягучых рахункаў прадпрыемстваў, банкаўскія пазыкі, выдачу грошай з казначэйства.
На Беларусі нацыяналізацыя буйных прамысловых прадпрыемстваў ажыццяўлялася, як і па ўсёй краіне, у адпаведнасці з дэкрэтам УЦВК, прынятым у снежні 1917 г. Усе нацыяналізаваныя Саветамі заводы і фабрыкі пераходзілі ва ўласнасць дзяржавы і паступалі ў падпарадкаванне савецкіх дзяржаўных органаў.
Ужо ў снежні 1917 г. былі нацыяналізаваны фабрыка “Везувій” у Навабеліцы Магілёўскай губерні, суконная фабрыка ў маёнтку Якаўлевічы, друкарня Кагана ў Магілёве, лесапільныя заводы ў Полацкім, Аршанскім, Быхаўскім паветах і інш.
Былі нацыяналізаваны і буйныя майстэрні Лібава-Роменскай, Маскоўска-Брэсцкай і Паўночна-Заходняй чыгунак.
Пачалі праводзіцца рэвалюцыйныя пераўтварэнні і ў вёсцы. На Беларусі, дзе сялянства складала пераважную большасць насельніцтва, гэта было адным з найвастрэйшых пытанняў. Першым крокам у гэтым напрамку былі канфіскацыя ўсёй зямлі. Была разгорнута вялікая агітацыйная работа сярод сялянства. ВРК Заходняй вобласці распрацаваў спецыяльную інструкцыю для ўпаўнаважаных, у якой рэкамендаваў ім надаваць асабістую ўвагу рабоце па ўліку памешчыцкіх маёнткаў, інвентару, збожжа, арганізацыі аховы маёмасці.
У сярэдзіне лютага 1918 г. на Беларусі былі ў асноўным завершаны канфіскацыя прыватных гаспадарак і ўлік маёмасці ў памешчыцкіх маёнтках. Паводле няпоўных звестак, было канфіскавана 13 тыс. прыватных гаспадарак. Сяляне Мінскай, Віцебскай, Магілёўскай губерняў атрымалі 1645,8 тыс. дзесяцін зямлі і амаль на 33 % павялічылі сваё землеўладанне. Была анулявана штогадовая арэндная плата памешчыкам у памеры 50 млн рублёў золатам. У снежні 1917 г. – лютым 1918 г. на тэрыторыі Беларусі з’явіліся першыя калектыўныя гаспадаркі сялян. У асноўным яны ствараліся на базе канфіскаваных памешчыцкіх маёнткаў. Адной з першых на Беларусі была камуна “Бярэзна” Вышацкай воласці Гарадоцкага павета. У гэты час з’явіліся камуны і ў маёнтках Мінскага, Віцебскага, Аршанскага, Лепельскага і іншых паветаў.
У канцы кастрычніка 1917 г. былі ажыццёўлены меры, накіраваныя на паляпшэнне становішча працоўных Беларусі. Была прынята пастанова аб устанаўленні 8-гадзіннага рабочага дня. Уводзілася страхаванне, паляпшаліся бытавыя і жыллёвыя ўмовы рабочых, забаранялася дзіцячая праца. Вялікая ўвага надавалася барацьбе з беспрацоўем. Ствараліся спецыяльныя фонды беспрацоўных, праводзілася арганізацыя грамадскіх работ, бірж працы. Нямалую дапамогу аказвалі касы беспрацоўных і арганізацыя грамадскага харчавання. Была ўстаноўлена бясплатная медыцынская дапамога. Вялікую ўвагу савецкая дзяржава надавала пытанням культурнага будаўніцтва, арганізацыі школьнай справы, падрыхтоўкі педагагічных кадраў.
Аблвыканкомзах
нацыяналізаваў тэатры, а пры аддзелах
асветы губвыканкомаў стварыў
Такім чынам, перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі і ўстанаўленне савецкай улады паклалі пачатак рэвалюцыйным пераўтварэнням ва ўсіх сферах грамадскага жыцця беларускага народа. Аднак ужо першыя крокі свецкай улады на Беларусі паказалі, што нават для правядзення ў жыццё задач агульнадэмакратычнага характару не хапала кваліфікаваных кадраў. Рабочыя, сяляне, салдаты былі не падрыхтаваны да кіравання дзяржавай. Сярод іх пераважная большасць з’яўлялася непісьменнай. Для ажыццяўлення самых простых сацыялістычных мерапрыемстваў яшчэ не былі створаны ў дастатковай ступені ні матэрыяльныя, ні культурныя перадумовы. Таму не ўсе гэтыя мерапрыемствы былі зразумелыя для рабочых і сялян, не ўсе працоўныя станоўча іх успрымалі.
На
развіццё рэвалюцыйных пераўтварэнняў
на Беларусі адмоўна ўплывалі спецыфічныя
фактары: акупацыя значнай часткі яе тэрыторыі
нямецкімі захопнікамі; створаныя на Беларусі
органы савецкай улады паводле свайго
складу былі ў асноўным салдацкімі; Беларусь
лічылася калідорам для праходу галоўных
рэвалюцыйных сіл на Захад для ажыццяўлення
сусветнай сацыялістычнай рэвалюцыі.
Адзначаныя фактары стрымлівалі развіццё
рэвалюцыйных пераўтварэнняў, ускладнялі
і без таго цяжкае эканамічнае становішча
на Беларусі, садзейнічалі размежаванню
палітычных сіл.
Размежаванне
палітычных сіл на
Беларусі пасля Кастрычніцкай
рэвалюцыі
Пад
уплывам Кастрычніцкай
Найбольш уплывовай нацыянальнай партыяй заставалася Беларуская сацыялістычная грамада (БСГ). Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі раскол гэтай партыі на памяркоўных, прыхільнікаў рэфармісцкага шляху, і левых радыкалаў, прыхільнікаў бальшавіцкага кірунку, паглыбіўся. Акрамя таго, многія дзеячы БСГ схіляліся да ідэі дзяржаўнага адасаблення Беларусі ад Расіі, што, на іх думку, магло засцерагчы бацькаўшчыну ад знішчэння. Гэтыя настроі выразна выявіліся на ІІІ з’ездзе БСГ (кастрычнік 1917 г.). З’езд прыняў новую праграму і абраў ЦК на чале з Я. Дылам. У склад ЦК увайшлі вядомыя беларускія дзеячы А. Прушынскі (А. Гарун), А. Смоліч, В. Адамовіч, П. Бадунова, Я. Варонка, З. Жылуновіч, Я. Мамонька, С. Рак-Міхайлоўскі, Б. Тарашкевіч і інш. З-за адсутнасці адзінства БСГ не выпрацавала агульнапартыйнай лініі ў адносінах да Кастрычніцкай рэвалюцыі. Памяркоўныя лідэры Грамады ўспрынялі рэвалюцыю як “праяву анархіі, у віхуры якой загінуць справа вольнасці і нацыянальных правоў беларускага народа”. Петраградская арганізацыя БСГ, ухіліўшыся ад прамой ацэнкі рэвалюцыі, выказалася за фарміраванне “аднароднага сацыялістычнага ўрада”.
Асноўныя нацыянальныя партыі ў гэты час гуртаваліся вакол Цэнтральнай беларускай рады, якая з кастрычніка 1917 г. стала называцца Вялікай беларускай радай (ВБР).
27
кастрычніка 1917 г. Вялікая беларуская
рада звярнулася да
Палітычная праграма ВБР прадугледжвала: абвяшчэнне Беларускай дэмакратычнай рэспублікі, “спаянай з Велікаросіяй і іншымі суседнімі рэспублікамі Расіі на аснове федэрацыі”; наданне ўсёй улады на Беларусі краявой радзе, выбранай усеагульным, роўным, тайным галасаваннем; уключэнне ў кампетэнцыю вышэйшага заканадаўчага органа Расійскай дэмакратычнай федэратыўнай рэспублікі пытанняў уседзяржаўнага будаўніцтва, міжнародных зносін і гандлёвых дагавораў з іншаземнымі дзяржавамі; выданне мясцовых законаў; развіццё, распрацоўка і прымяненне да мясцовых умоў законаў, выдадзеных вышэйшым заканадаўчым органам Расійскай дэмакратычнай рэспублікі; вышэйшае распараджэнне зямельным, водным і лясным багаццем Беларусі; аднясенне пытанняў народнай адукацыі і культурнага будаўніцтва і іншых да кампетэнцыі краявой рады.
Са змяненнем палітычных умоў паступова праходзіла пераарыентацыя ў беларускім нацыянальным руху.
Калі
пасля Лютаўскай рэвалюцыі ўсе
беларускія нацыянальныя партыі, і
ў першую чаргу Цэнтральная беларуская
рада, патрабавалі краявой аўтаноміі Беларусі
ў складзе Расійскай федэратыўнай рэспублікі,
то ўжо пасля Кастрычніка іх барацьба
разгортвалася пад лозунгам “поўнага
нацыянальнага самавызначэння”.
І Усебеларускі з’езд (снежань 1917
г.)
Для ўстанаўлення ўлады, “выбранай самім народам беларускім”, ВБР абвясціла аб скліканні ў Мінску з’езда прадстаўнікоў усяго беларускага народа.
З’езд адкрыўся 15 снежня 1917 г. Для яго работы быў выбраны кіруючы орган – Савет старэйшын з’езда. На з’ездзе прысутнічалі 1872 дэлегаты (з іх 1167 мелі рашаючы голас, 705 – дарадчы). Большасць з іх прадстаўлялі валасныя, павятовыя і губернскія земствы, зямельныя камітэты, настаўніцкія арганізацыі і інш. У палітычных адносінах гэта былі галоўным чынам эсэры і члены БСГ. У сацыяльным плане сярод дэлегатаў пераважалі прадстаўнікі заможнага і сярэдняга сялянства, сярэдніх і ніжэйшых пластоў інтэлігенцыі, чыноўнікі.
Урачыстае адкрыцце зўезда адбылося 1 снежня ( 20 сн.) 1917 г. у гарадскім тэатры ( цяпер тэатр Я.Купалы). Адкрыцце адбылося, але дзейнасць яго пачалася 15 снежня, не усе дэлегаты прыехалі 7 снежня, дэлегаты былі з усей Беларусі, у тым ліку з Смаленская губерніі (ануліраваннай тэрыторыі).
Па сваёй палітычнай накіраванасці дэлегаты падзяляліся на тры групоўкі: правых, левых і цэнтрыстаў. Цэнтрысцкі накірунак прадстаўлялі дэлегаты БСГ. У ходзе работы з’езда да іх далучылася значная частка правых эсэраў і т. зв. група “беспартыйных”. Левы накірунак аб’яднаў у асноўным левых эсэраў і быў нешматлікім. Правае крыло ўключала прадстаўнікоў розных буржуазных нацыяналістычных, а таксама клерыкальных і памешчыцкіх арганізацый.
Дэлегаты з’езда паспелі прыняць толькі першы пункт рэзалюцыі, які быў вырашальным у лёсе з’езда і яго дэлегатаў. У ім гаварылася: “Усебеларускі з’езд пастанаўляе: тэрмінова ўтварыць са свайго складу орган краявой улады – Усебеларускі Савет сялянскіх, салдацкіх і рабочых дэпутатаў, які часова становіцца на чале кіравання краем, уступаючы ў афіцыйныя адносіны з цэнтральнай уладай, адказнай перад Саветам рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў”.
Гэты савет павінен быу узначаліць кіраванне краем уступаючы у адносіны з рэальнай уладай ( у Петраградзе – Савет народных дэпутатау на чале з Леніным ). У гэты момант ( прыняцця 1-га пункта) зўявіліся прадстаунікі мясцовай бальшавістскай улады з узброеннымі салдатамі , якія па загадзе галоунакамандуючага заходнім фронтам і кірауніка пауночна-заходняй абласной арганізацыі бальшавікоу ( на загадзе Мяснікова ) разагналі зўезд, арыштавалі прэзідыум зўезда і яшчэ 27 чалавек – членау савета старэйшын.