Автор: Пользователь скрыл имя, 23 Апреля 2012 в 17:18, реферат
Дзяржаўна-палiтычныя пераўтварэннi, што адбылiся ва ўсiх дзяржавах у ХХ ст., для сучаснiкаў тых падзей здавалiся мала звязанымi памiж сабой, а для даследчыкаў ХХI ст., якiя асэнсоўваюць iх з адлегасцi часу, ясна вымалёўваюцца iх усеагульная сувязь i мэтанакiраванасць. Пачатак агульнаеўрапейскай дэмакратычнай рэвалюцыi змог прадказаць генiяльны Леў Талстой ужо ў 1
Уводзiны
1. Частка I
2. Частка II
3. Частка III
4.Частка IV
5. Частка V
6. Частка VI
Заключэнне
Лiтаратура
ЗМЕСТ
Уводзiны
1. Частка I 2. Частка II 3. Частка III 4.Частка IV 5. Частка V 6. Частка VI Заключэнне Лiтаратура |
3
4 7 11 13 15 16 17 18 |
|
|
Уводзiны
Мэта: разгедзець пытанне беларускага нацыянальнага руху у 1917годзе.
Дзяржаўна-палiтычныя пераўтварэннi, што адбылiся ва ўсiх дзяржавах у ХХ ст., для сучаснiкаў тых падзей здавалiся мала звязанымi памiж сабой, а для даследчыкаў ХХI ст., якiя асэнсоўваюць iх з адлегасцi часу, ясна вымалёўваюцца iх усеагульная сувязь i мэтанакiраванасць. Пачатак агульнаеўрапейскай дэмакратычнай рэвалюцыi змог прадказаць генiяльны Леў Талстой ужо ў 1909 г. Ён пiсаў: “Усёй душой веру ў тое, што мы жывём напярэдаднi сусветнага вялiкага перавароту ў жыццi людзей, i што ўсякi высiлак для хутчэйшага разбурэння таго, што не можа не быць разбурана, i хутчэйшага ажыццяўлення таго, што не можа не быць ажыццёўлена, усякае намаганне, хоць бы самае слабае, садзейнiчае наступленню гэтага перавароту”1. Рэвалюцыйныя падзеi ў Расii, Аўстра-Венгрыi, Германii, Iрландыi, Iспанii, Iталii, Турцыi сведчаць, што iшло змаганне за ўстанаўленне дэмакратыi, за зблiжэнне ўсiх еўрапейскiх народаў на аснове супрацоўнiцтва, а не вайны. Па сваёй сутнасцi дзяржаўна-палiтычныя пераўтварэннi ў Еўропе ў ХХ ст. злiлiся ў адну Вялiкую рэвалюцыю. У вынiку яе распалiся ўсе еўрапейскiя iмперыi i ўтварылiся або аднавiлi сваю дзяржаўнасць Албанiя, Беларусь, Венгрыя, Iрландыя, Iсландыя, Латвiя, Лiтва, Малдова, Македонiя, Польшча, Славакiя, Славенiя, Украiна, Фiнляндыя, Харватыя, Чэхiя, Эстонiя i iншыя. Свабоду атрымалi таксама былыя калонii ў Азii, Афрыцы i Цэнтральнай Амерыцы. Рэвалюцыя прывяла да карэнных змен у сацыяльным, эканамiчным i прававым становiшчы насельнiцтва еўрапейскiх краiн.
Разам з тым, у ХХ ст. не раз рабiлiся захады па задушэннi дэмакратыi i стварэннi таталiтарных дыктатарскiх рэжымаў у Расii, Iталii, Германii, Балгарыi, Югаславii, Венгрыi, Румынii, Польшчы. Але гэтыя дзеяннi супярэчылi галоўнаму гiстарычнаму закону грамадскага развiцця чалавецтва, па якому няўмольна iдзе пастаяннае зблiжэнне памiж народамi i дзяржавамi, так званая глабалiзацыя, пры пашырэннi правоў i свабод як асобных людзей, так i цэлых народаў.
Усе
гэтыя падзеi маюць непасрэднае
дачыненне да Беларусi як часткi Еўропы.
Беларускi нацыянальна-вызваленчы рух
значна ўзмацнiўся падчас першай расiйскай
рэвалюцыi 1905–1907 гг., а затым набыў новую
сiлу з пачаткам Лютаўскай рэвалюцыi 1917
г.
Альтэрнатывы
грамадска-палітычнага
развіцця i уздым беларускага
нацыянальнага руху (люты-кастрычнiк 1917г.)
Пасля Лютаўскай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі адбыліся значныя змены ў палітычным і сацыяльна-эканамічным развіцці краіны. Расія стала адной з самых дэмакратычных краін свету. Яна стаяла перад выбарам шляху далейшага развіцця. Абвастрылася пытанне нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва Расіі. Розныя класы, палітычныя плыні і партыі па-рознаму ўяўлялі далейшае развіццё краіны.
Беларусь
пасля Лютаўскай рэвалюцыі
Значна ўзмацніўся беларускі нацыянальны рух. Вясной 1917 г. узнавіла сваю дзейнасць Беларуская сацыялістычная Грамада (БСГ). У канцы сакавіка ў Мінску адбыўся першы з’езд беларускіх нацыянальных арганізацый, на якім прысутнічала каля 150 дэлегатаў. Мэта з’езда – выпрацоўка ў новых умовах праграмы беларускага нацыянальнага руху. Быў выбраны Беларускі нацыянальны камітэт.
8–12
ліпеня 1917 г. у Мінску адбыўся
другі з’езд беларускіх партый
і арганізацый. На з’ездзе
замест скасаванага
На сесіі Цэнтральнай рады беларускіх арганізацый і партый (15 кастрычніка 1917 г.) прадстаўнікі левага крыла БСГ у знак пратэсту супраць палітыкі правых адмовіліся ад удзелу ў сесіі. БСГ раскалолася на дзве часткі.
Такім чынам, напярэдадні Кастрычніцкай рэвалюцыі адбыўся раскол у беларускім нацыянальным руху на правую і левую плыні. Калі правыя былі задаволены вынікамі Лютаўскай рэвалюцыі, прасілі ў Часовага ўрада аўтаноміі для Беларусі, то левыя патрабавалі ажыццяўлення ў краіне радыкальных пераўтварэнняў.
На чале барацьбы за развіццё рэвалюцыі стаяў рабочы клас. Ён прымаў удзел у арганізацыі Саветаў, народнай міліцыі, узброеных дружын. Рабочыя працягвалі ствараць свае прафесійныя саюзы. Паспяхова працавалі прафсаюзы чыгуначнікаў, друкароў, пекараў, краўцоў. У маі 1917 г. у Мінску было арганізавана 20 прафсаюзаў, якія аб’ядналі каля 10 тыс. рабочых. Прафесійныя саюзы былі створаны ў Гомелі, Віцебску, Оршы, Полацку, Рагачове і іншых гарадах Беларусі.
Складаным было палітычнае становішча на Заходнім фронце, дзе салдаты выказвалі незадавальненне вайной. Сярод салдат расла рэвалюцыйная актыўнасць і свядомасць. Яны сталі ствараць свае салдацкія камітэты. Да верасня 1917 г. у арміях Заходняга фронту дзейнічалі 7284 такія камітэты ўсіх ступеняў – ротных, батальённых, палкавых, армейскіх, якія аб’ядноўвалі больш за 55 тыс. салдат. Першапачаткова камітэты складваліся ў асноўным з меншавікоў і эсэраў. Гэта абумоўлена тым, што рэвалюцыя выклікала да актыўнай палітычнай дзейнасці вялікую колькасць салдат, пераважна з сялян.
Падзеі 3–4 ліпеня 1917 г. (правал наступлення на фронце, расстрэл мірнай дэманстрацыі ў Петраградзе) змянілі сітуацыю ў краіне.
Двоеўладдзе скончылася поўнай перамогай буржуазіі. Перыяд мірнага развіцця рэвалюцыі (27 лютага – 4 ліпеня 1917 г.) быў завершаны.
Важную ролю ў згуртаванні і арганізацыі рэвалюцыйных сіл, выпрацоўцы новай тактыкі адыграў VI з’езд РСДРП(б), які праходзіў паў-легальна з 26 ліпеня па 3 жніўня ў Петраградзе. Ён вылучыў лозунг поўнай ліквідацыі дыктатуры контррэвалюцыйнай буржуазіі і прыняў курс партыі на падрыхтоўку ўзброенага паўстання.
Кіруючыся рашэннямі VI з’езда партыі, бальшавікі Беларусі актывізавалі сваю палітычную і арганізацыйную работу ў масах. Асабліва актыўна дзейнічалі яны ў Мінску, які стаў усебеларускім палітычным цэнтрам. Бальшавікі мелі свае фракцыі ў Саветах рабочых і салдацкіх дэпутатаў, гарадской думе, галіновых праўленнях, цэнтральным гарадскім бюро прафсаюзаў. Вераснёўскія перавыбары Саветаў таксама сведчылі аб узрастанні ролі бальшавікоў. У мінскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў было абрана 184 бальшавікі, што склала 54,6 %. Гэта дало ім магчымасць атрымаць 23 месцы (63,9 %) у выканкоме.
У выніку перавыбараў бальшавікі пачалі праводзіць праз Мінскі Савет свае рэзалюцыі і рашэнні. Такі ж працэс праходзіў і ў іншых Саветах Беларусі.
Спробай астанавіць рэвалюцыю з’явіўся карнілаўскі мяцеж, накіраваны на ўсталяванне ваеннай дыктатуры (канец жніўня 1917 г.). Разгром карнілаўскага мяцяжу з’явіўся моцным штуршком у далейшым развіцці рэвалюцыі. У краіне вызначыліся новыя суадносіны класавых і палітычных сіл. З кожным днём узрастаў уплыў бальшавікоў на насельніцтва. Нежаданне меншавікоў і эсэраў выйсці з блока з кадэтамі паставіла перад бальшавікамі пытанне аб неабходнасці замацаваць пагадненне з левымі плынямі дробнабуржуазнай дэмакратыі. Гэта тактыка паспяхова ажыццяўлялася бальшавікамі Беларусі. Яны рашуча падтрымлівалі левых эсэраў.
У кастрычніку 1917 г. у Паўночна-Заходняй абласной арганізацыі эсэраў склалася даволі буйная фракцыя левых эсэраў, ці, як яны сябе называлі, эсэраў-інтэрнацыяналістаў. Да іх перайшла значная і даволі актыўная частка эсэраўскай арганізацыі.
Ва ўмовах рэвалюцыйнага ўздыму ў Мінску 5–7 кастрычніка адбылася ІІ Надзвычайная Паўночна-Заходняя абласная партыйная канферэнцыя РСДРП(б). Прыбыўшыя дэлегаты прадстаўлялі 28 591 члена партыі. За кароткі тэрмін пасля І Паўночна-Заходняй абласной партыйнай канферэнцыі (прайшло толькі 20 дзён) колькасць бальшавікоў павялічылася больш чым у тры разы. Гэта з’явілася яскравым сведчаннем няўхільнага росту ўплыву бальшавікоў, іх аўтарытэту сярод працоўных мас і салдат Заходняга фронту. Уся работа канферэнцыі праходзіла пад лозунгам непасрэднай падрыхтоўкі да сацыялістычнай рэвалюцыі.
Ва
ўмовах далейшага паглыблення
Агульнанацыянальнае палітычнае значэнне восенню 1917 г. набыла барацьба сялянства за зямлю, якая прымала ўсё больш масавы і востры характар.
Сяляне захоплівалі памешчыцкія землі, палілі маёнткі. Калі ў жніўні было разгромлена 38 памешчыцкіх двароў, то ў верасні ўжо 67. У кастрычніку сялянскі рух ахапіў 40 паветаў Беларусі.
Да агульнай плыні рэвалюцыйнага руху Беларусі далучаліся выступленні салдат Заходняга фронту. Салдацкія масы рашуча выступалі супраць працягвання вайны, павялічылася колькасць дэзерціраў з фронту, узмацнілася братанне сярод рускіх і нямецкіх салдат.
Такім
чынам, пасля Лютаўскай рэвалюцыі
на Беларусі, як і па ўсёй краіне, значна
ўзмацнілася палярызацыя сіл.
Кастрычніцкая
рэвалюцыя на Беларусі
i першыя рэвалюцыйныя
пераўтварэнні
24 – 25 кастрычніка 1917 г. у Петраградзе перамагла сацыялістычная рэвалюцыя. Часовы ўрад быў скінуты. ІІ Усерасійскі з’езд Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў стварыў новы ўрад – Савет Народных Камісараў на чале з У. Леніным.
25
кастрычніка аб перамозе
27
кастрычніка 1917 г. у Мінску
быў створаны “Камітэт
1
лістапада 1917 г. у Мінск прыбылі
атрады рэвалюцыйных салдат 2-й
арміі, а таксама браняпоезд
на чале з бальшавіком У.
Пралыгіным, членам ВРК 2-й арміі.
У Мінск былі накіраваны
2
лістапада прайшоў пашыраны
Такім чынам, барацьба з контррэвалюцыяй у Мінску завяршылася перамогай рэвалюцыйных сіл. Тут, у цэнтры палітычнага жыцця Беларусі і Заходняга фронту, устанавілася савецкая ўлада.
Значна пазней перамагла савецкая ўлада ў Магілёве. Гэта тлумачыцца тым, што вакол Стаўкі вярхоўнага галоўнакамандуючага былі сканцэнтраваны контррэвалюцыйныя арганізацыі, кіруючыя органы буржуазных і дробнабуржуазных партый, іх лідэры. Контррэвалюцыйныя намеры Стаўкі падтрымлівала эсэра-меншавіцкая большасць Магілёўскага Савета. 28 кастрычніка 1917 г. адбылася нарада палітычных і грамадскіх арганізацый горада. Меншавікі і эсэры асудзілі ўзброенае паўстанне ў Петраградзе і патрабавалі стварэння “дэмакратычнага міністэрства”. Бальшавікі, якія таксама прынялі ўдзел у рабоце нарады, заявілі, што яна контррэвалюцыйная, і пакінулі яе. Кадэты пры актыўнай падтрымцы дробнабуржуазных партый на гэтай нарадзе арганізавалі “Грамадскі камітэт выратавання рэвалюцыі” і сталі цэнтрам усіх контррэвалюцыйных сіл Магілёва.