Автор: Пользователь скрыл имя, 22 Марта 2012 в 09:10, автореферат
На жаль, сучасныя беларускія падручнікі амаль не ўтрымліваюць матэрыялу і інфармацыі аб нашых суродзячах, якія па розных абставінах выехалі за мяжу нашай дзяржавы. Разам з тым варта адзначыць, што яшчэ ў міжваенны перыяд ужо сотні тысяч нашых суайчыннікаў апынуліся па розных абставінах на чужыне. Адметнасцю беларускай дыяспары з'яўляецца тое, што ва ўсе часы яна фармавалася, галоўным чынам, шляхам вымушанага, прымусовага ці дабраахвотна-прымусовага адтоку насельніцтва ў выніку войнаў, нацыянальнага і рэлігійнага ўціску, масавых рэпрэсій і інш.
1. Прычыны і асноўныя напрамкі беларускай эміграцыі міжваеннага перыяду…………………………………………………………………………..3
2. Дзейнасць Рады БНР за мяжой………………………………………...4
3. Беларуская дыяспара у Чэхіі…………………………………………...6
4. Дзейнасць суайчыннікаў у Амерыцы…………………………………7
5. Дзейнасць беларускіх арганізацый ў Францыі……………………....9
6. Беларускае выдавецтва у Германіі……………………………………10
Другі значны цэнтр беларускай
эміграцыі размяшчаўся ў
Прыехаўшы ў Амерыку, Я. Варонка 23 кастрычніка 1926 г. пачаў выдаваць у Чыкага газету «Беларуская Трыбуна». Як стаяла ў загалоўку, яна выдавалася Беларускім Нацыянальным Саюзам у Чыкага, штат Ілінойс, і служыла інтарэсам беларусаў у Злучаных Штатах і Канадзе. Газета гэта, як і беларускія арганізацыі, шмат гадоў змагалася з расійскім уплывам сярод беларускай эміграцыі, інфармавала яе аб беларускім руху, аб беларускай гісторыі, культуры, абуджала да працы дзеля адраджэння беларускага народа, заклікала дапамагаць беларусам на Бацькаўшчыне і інфармавала чужынцаў аб беларускіх імкненнях. Газета хоць і выходзіла нерэгулярна, але стала рупарам беларускіх ідэй, прынцыпаў, разам асвятляючы жыццё і дзейнасць беларусаў у Злучных Штатах. Выдаўцы газеты добра разумелі: каб дасягнуць шырэйшых чытацкіх колаў, яны мусяць звярнуцца да масаў на мове, да якой тыя найболып прызвычаіліся ў грамадскім жыцці, а менавіта на рускай. Друкаваліся, аднак, артыкулы і па-беларуску, а таксама сустракаліся матэрыялы і па-англійску. Відаць, не ўсе пагаджаліся з такім вырашэннем моўнага пытання ў газеце, і Я. Варонка даваў тлумачэнні: «Беларуская Трыбуна» выдаецца перш за ўсё для русіфікаваных беларусаў у Амерыцы... «Беларуская Трыбуна» мае за мэту казаць аб беларускім руху і нашым суседзям, якія разам з намі - наша часта агульная гісторыя дала нам і агульную «дыпламатычную» мову».
На старонках «Беларускай Трыбуны» шырока асвятляліся падзеі ў Савецкай Беларусі, часта перадрукоўваліся артыкулы з беларускіх выданняў. Газета давала агляды беларускага жыцця ў Латвіі, Літве, Польшчы і Заходняй Еўропе, змяшчала багатую інфармацыю пра беларускую эканоміку, культуру, літаратуру. Ідэі незалежнасці Беларусі былі асноўнымі ў газеце, даваўся аналіз гісторыі беларускай нацыі. Але, перш за ўсё, «Беларуская Трыбуна» падрабязна асвятляла жыццё беларусаў у Чыкага. Ад першых нумароў газета заклікала чытачоў далучыцца да беларускіх арганізацый, акрэсліваючы свае мэты. «Мэты арганізацыі: а) пашырэнне сярод беларусаў Новага Краю ідэяў нацыянальнага і дзяржаўнага адраджэння беларускага народа; б) абарона і прадстаўніцтва за межамі Бацькаўшчыны інтарэсаў беларускага народу; в) культурна-асветніцкая праца, арганізацыя школаў, лекцый, выставаў; г) дапамога Бацькаўшчыне.»
Даволі шырока на старонках газеты падавалася рэклама беларускіх урачоў, адвакатаў і г. д. Часам сустракаюцца заклікі фінансава падтрымаць выданне, бо яно ўвесь час адчувала недахоп у сродках. Газета шырыла беларускую прысутнасць і праз удзел у Сусветнай Выстаўцы ў Чыкага, міжнародных выстаўках у Японіі, Савецкай Грузіі і інш. Значны матэрыял прысвяціла газета беларускаму ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах 1923 г.
Іншае выданне, якое вылучаецца ў эмігранцкай прэсе, часопіс-праграма «Амерыканскі беларус», які выдаваўся ў 1930 г. у Чыкага Беларуска-амерыканскім нацыянальным саюзам. У Беларусі можна ўбачыць толькі першы нумар часопіса. Ёсць падставы меркаваць, што ён стаў адзіным ці амаль адзіным нумарам, бо пра яго няма ніякіх звестак у даследаваннях пра друк дадзенага перыяду. Адразу хочацца заўважыць, што ў часопісе няма прозвішчаў аўтараў, гэта даволі характэрная з'ява ў 1920-30-я гг.
Часопіс адразу здзіўляе шматлікасцю рэклам, якія сапраўды характарызуюць жыццё нашых суайчыннікаў на эміграцыі: адзінае для беларускай калоніі шырока вядомае беларускае пахавальнае бюро, беларуска-украінскі банк, месца сустрэчы беларусаў з украінцамі і г. д.
Безумоўна, асноўнай тэматыкай часопіса стала жыццё беларусаў на эміграцыі, іх праблемы і думкі. «Інтэлігентаў у беларускай калоніі вельмі мала, таму, напэўна, беларусы ў Амерыцыі падпарадкоўваюцца чужым, варожым беларускай справе людзям. Беларусы-католікі маюць некалькі ўрачоў, адвакатаў, інжынераў, але тыя, канешне, лічаць сябе палякамі».
3 еўрапейскіх краін найбольш беларусаў-эмігрантаў знаходзілася ў Францыі. Беларуская праца сярод эмігрантаў у Францыі распаўсюдзілася ў 1926-27 гг. на прадмесце Парыжа Біянкур і на гарады паўночнай Францыі. Сапраўды, арганізацыйны рух сярод беларускай эміграцыі ў Францыі пачаўся ў снежні 1930 г., калі з'явіліся з Прагі два маладыя беларускія інжынеры М. Абрамчык і Л. Рыдлеўскі. Дзякуючы іх намаганням у Парыжы з'явілася беларуская цэнтральная эмігранцкая арганізацыя «Хаўрус беларускае працоўнае эміграцыі» з правам закладаць свае аддзяленні па ўсёй Францыі. За восем месяцаў дзейнасці «Хаўрусу» было адчынена і зацверджана 5 яго філіялаў на правінцыі з агульным лікам сяброў каля 350. Па прычыне выезду з Парыжа М.Абрамчыка «Хаўрус» заняпаў. На думку Я.Найдзюка «Хаўрус» узнавіўся ў 1936 г., а на думку У. Снапкоўскага - у1939 г. У Парыжы паўстала беларуская бібліятэка, нядзельныя курсы, выдавецтва ўласнага беларускага часопіса «Рэха» і «Бюлетэнь Хаўрусу беларускіх работнікаў у Францыі». У 1938 г. у Парыжы паўстала беларуская арганізацыя «Беларуская Жаночая Грамада», якая ладзіла беларускія вечарыны і лекцыі. Асабліва пашырылася дзейнасць арганізацый перад пачаткам Першай сусветнай вайны. Да акупацыі немцаў «Хаўрус» існаваў адзінаццаць гадоў і спыніў сваю дзейнасць па загаду немцаў.
Неабходна заўважыць, што гэта была газета беларускай працоўнай эміграцыі, а не палітычнай, у адрозненне ад іншых газет таго часу. М. Абрамчык пісаў, што «Хаўрус» з'яўляецца культурна-асветнай арганізацыяй беларускіх работнікаў у Францыі. «Хаўрус» ладзіў курсы, мэтай якіх было рыхтаваць працоўных для беларускай вёскі. Курсамі кіраваў таксама Мікола Абрамчык. «Дасюль адбываліся лекцыі з курсу матэматыкі, гісторыі Беларусі, беларускай літаратуры і эканомікі Беларусі. Цяпер распачаўся курс кааперацыі і агульна-эканамічных ды палітычных навук.»
Як і ва ўсіх эмігранцкіх выданнях, шмат артыкулаў у бюлетэні распавядае пра Бацькаўшчыну, у іх прысутнічае патрыятычная тэматыка, ёсць артыкулы па гісторыі і культуры Беларусь. Але асноўны змест бюлетэню - гэта аповед пра жыццё і дзейнасць беларускіх арганізацый у Францыі. Цікава тое, што даволі вялікае значэнне надавалася паэзіі і паэтам Беларусі, шырока прадстаўлены вершы Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Танка, Міхася Машары, Наталлі Арсеньевай і г. д.
Перад Другой сусветнай вайной і ў яе час найважнейшым беларускім цэнтрам на эміграцыі стала Нямеччына і яе сталіца Берлін. Беларуская эміграцыя з'явілася там пасля Першай сусветнай вайны і гуртавалася каля беларускага прадстаўніцтва ў Берліне, на чале якога стаяў Прадстаўнік Ураду БНР Н.Бараўскі. У 1932 г. у Берліне спрабавалі разгарнуць сваю працу камуністы, выдаючы свой часопіс «Барацьба». Але з прыходам да ўлады Адольфа Гітлера гэты часопіс у 1933 г. перастаў выходзіць.
Напярэдадні Другой сусветнай вайны, калі польскія ўлады ліквідавалі беларускія арганізацыі ў Заходняй Беларусі, пачала арганізоўвацца і ствараць свае таварыствы беларуская эміграцыя ў Варшаве. 3 1922 г. да 1930 г. у Варшаве існавала Беларускае Парлямантарнае Прадстаўніцтва, нейкі час выходзіў там і беларускі часопіс «Праваслаўны Беларус». У 1930 г. у Варшаве заснаваўся Саюз Беларускіх Студэнтаў.
Ён гуртаваў каля сабе студэнтаў-беларусаў, што вучыліся ў вышэйшых Варшаўскіх школах. А з 1937 г. пачало сваю дзейнасць «Асветнае Таварыства беларусаў у Варшаве» з правам дзейнасці на тэрыторыі горада. Гэтая арганізацыя была зацверджана ўладай і адразу пачала збіраць каля сябе беларускіх працоўных і інтэлігенцыю, ладзіць вечарыны, праводзіць беларускую культурную працу.
Аднак былі ў Варшаве і іншыя арганізацыі, якія мелі на мэце не незалежнасць Беларусі, а прапаганду пракамуністычнага кірунку, якія таксама выдавалі газеты ды вялі сваю прапаганду. Адзін з такіх прыкладаў - гэта газета «На варце», якая таксама выдавалася ў Варшаве, друкаваў яе Беларускі Сялянска-Работніцкі Пасольскі Клуб. Аўтары тыднёвіка «На варце» адносілі сваю газету да сялянска-работніцкай прэсы. У першым нумары былі празрыста акрэслены мэты выдання: «Вырашана было выдаваць гэтую газету, каб праз яе мацней звязацца з мільёнамі працоўных Заходняй Беларусь». Сапраўды, гэтая газета распавядала пра рабочых Заходняй і Усходняй Беларусі, часам параўноўваючы іх. На старонках выдання можна сустрэць шматлікую крытыку польскага ўрада ў дачыненні да Заходняй Беларусі. Безумоўна, гэтая крытыка павінна была ўхваляць працоўных заходняй часткі і прымусіць зразумець, што ў Савецкім Саюзе значна лепш. Гэтая ідэалагічная газета дапамагала зразумець мэты і прынцыпы камуністычнай партыі. Напрыклад, у артыкуле «Голад у Заходняй Беларусі» становішча апісваецца наступным чынам: «Масавы голад на Заходняй Беларусі - асабліва ў паўночнай часткі яе, не ёсць чымсці новым, быў ён у мінулым годзе, быў і раней.» Аднак адразу ж у гэтым нумары апісваецца жыццё Усходняй Беларусі, дзе ўсё значна лепш, ствараюцца агульныя гаспадаркі, якія павінны прынесці шчасце людзям, ды толькі перашкаджаюць кулакі. «Разумееце, што кулакі ўсімі сіламі стараюцца вырваць ад працоўных, сялян іх здабыткі, і разбіць кааператывы, а дзе можна, улезці да іх, каб пасля там запанаваць.»
Газета выдавалася ў 1930 г., заставалася яшчэ дзевяць гадоў да пачатку Другой сусветнай вайны, аднак у артыкуле «Да чаго ідзе Нямеччына» гаворка ідзе пра магчымасць пачатку менавіта гэтай вайны. Уражліва апісваецца крызіс у Германіі, натоўп беспрацоўных і да т.п. Але тут жа падкрэсліваецца: «Сацыялфашыстоўская прэса вядзе шалёную працу ў кірунку развязвання рэвалюцыі за вайну супраць СССР» .
Тыднёвік «На варце» адлюстроўвае іншыя меркаванні беларускіх эмігрантаў, якія бачылі Беларусь толькі часткай магутнага СССР. Гэтыя людзі рабілі ўсё, каб паскорыць уз'яднанне краіны, якая павінна пабудаваць сацыялізм.
Такім чынам, беларуская эміграцыя
ў міжваенны перыяд набыла якасна
новыя рысы. Упершыню ў гісторыі
аформілася масавая палітычная эміграцыя.
За мяжой узніклі палітычныя цэнтры
і культурна-асветніцкія
Літаратура: