Беларуская дыяспара ў міжваенны перыяд

Автор: Пользователь скрыл имя, 22 Марта 2012 в 09:10, автореферат

Описание работы

На жаль, сучасныя беларускія падручнікі амаль не ўтрымліваюць матэрыялу і інфармацыі аб нашых суродзячах, якія па розных абставінах выехалі за мяжу нашай дзяржавы. Разам з тым варта адзначыць, што яшчэ ў міжваенны перыяд ужо сотні тысяч нашых суайчыннікаў апынуліся па розных абставінах на чужыне. Адметнасцю беларускай дыяспары з'яўляецца тое, што ва ўсе часы яна фармавалася, галоўным чынам, шляхам вымушанага, прымусовага ці дабраахвотна-прымусовага адтоку насельніцтва ў выніку войнаў, нацыянальнага і рэлігійнага ўціску, масавых рэпрэсій і інш.

Содержание

1. Прычыны і асноўныя напрамкі беларускай эміграцыі міжваеннага перыяду…………………………………………………………………………..3
2. Дзейнасць Рады БНР за мяжой………………………………………...4
3. Беларуская дыяспара у Чэхіі…………………………………………...6
4. Дзейнасць суайчыннікаў у Амерыцы…………………………………7
5. Дзейнасць беларускіх арганізацый ў Францыі……………………....9
6. Беларускае выдавецтва у Германіі……………………………………10

Работа содержит 1 файл

Беларуская дыяспара ў міжваенны перыяд.docx

— 37.55 Кб (Скачать)

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ 

ФАКУЛЬТЭТ МІЖНАРОДНЫХ АДНОСІН 

АДДЗЯЛЕННЕ МЫТНАЙ СПРАВЫ

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Беларуская дыяспара ў міжваенны  перыяд

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Мінск 2010

Змест:

 

  1. Прычыны і асноўныя напрамкі беларускай эміграцыі міжваеннага перыяду…………………………………………………………………………..3
  2. Дзейнасць Рады БНР за мяжой………………………………………...4
  3. Беларуская дыяспара у Чэхіі…………………………………………...6
  4. Дзейнасць суайчыннікаў у Амерыцы…………………………………7
  5. Дзейнасць беларускіх арганізацый ў Францыі……………………....9
  6. Беларускае выдавецтва у Германіі……………………………………10

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

На жаль, сучасныя беларускія падручнікі амаль не ўтрымліваюць матэрыялу і інфармацыі аб нашых суродзячах, якія па розных абставінах выехалі за мяжу нашай дзяржавы. Разам з тым варта адзначыць, што яшчэ ў міжваенны перыяд ужо сотні тысяч нашых суайчыннікаў апынуліся па розных абставінах на чужыне. Адметнасцю беларускай дыяспары з'яўляецца тое, што ва ўсе часы яна фармавалася, галоўным чынам, шляхам вымушанага, прымусовага ці дабраахвотна-прымусовага адтоку насельніцтва ў выніку войнаў, нацыянальнага і рэлігійнага ўціску, масавых рэпрэсій і інш. I гэта трагедыя для народа, бо ў апошнія два стагоддзі амаль з кожнага пакалення беларусаў найбольш ініцыятыўныя, адукаваныя, нацыянальна свядомыя асобы Бацькаўшчыны сталі выгнаннікамі. Такія страты на гістарычным шляху моцна аслабілі беларускую нацыю. Нямала нашых суродзічаў, для якіх Айчына стала мачыхай, свае таленты, розум, працавітасць аддалі іншым народам, сталі іх гонарам і славай.

 

Прычынай пастаяннага  адтоку найперш з'яўляецца геаграфічнае становішча Беларусі. Менавіта таму наша зямля ці то станавілася плацдармам, праз які праходзілі разбуральныя войны, ці то сама была аб'ектам прэтэнзій з боку суседзяў. Гаворачы пра беларускую эміграцыю, трэба адзначыць, што яна выдзяляецца у двух напрамках: эканамічным і палітычным. Гісторыя эміграцыі - гэта, у асноўным, гісторыя палітычнай эміграцыі, людзей, якія пакінулі краіну з-за пераследу, уцякаючы ад уладаў. Менавіта яны за мяжой працягвалі сваю дзейнасць на карысць Бацькаўшчыны, ствараючы газеты, часопісы, беларускія гімназіі і згуртаванні, бо гэта была, ў асноўным, інтэлігенцыя.

Прадстаўнікамі эканамічнай  эміграцыі па большасці сталі сяляне і працоўныя, якія проста шукалі лепшага жыцця, яны не пакінулі сур'ёзнага следу за мяжой, таму, прыступаючы да разгляду беларускай эміграцыі, неабходна зазначыць, што асноўныя цяжкасці з'яўляюцца ў тым, што пры канцы XIX - на пачатку XX стст. беларусы не атрымлівалі дакладнага этнічнага акрэслення ні пры выездзе з Бацькаўшчыны, ні па сваім прыбыцці ў іншыя краіны. Іх не запісвалі беларусамі. Галоўнай прычынай была пазіцыя расійскіх уладаў у нацыянальным пытанні, бо беларусаў пазбавілі афіцыйнай назвы. Расійская адміністрацыя назвала беларусаў «расейцамі», нягледзячы на тое, што ўжо ў перапісе 1897 г. была рубрыка «беларусы», «беларуская мова» і гэтыя тэрміны ўжываліся ў навуковых колах.

Другая цяжкасць заключалася ў тым, што канфесіі атаясамлівалася з нацыянальнасцю: беларусаў рымска-каталіцкага веравызнання залічвалі ў палякі, праваслаўных - у расейцы. Людзі размаўлялі па-беларуску, спявалі беларускія песні, а калі і рускія, напрыклад, дык на беларускі лад, аднак часам яны самі вызначалі сябе як рускіх ці палякаў.

Менавіта па гэтых прычынах даследаванні, што грунтаваліся на статыстычных дадзеных, сталіся амаль  немагчымымі. 3 аднаго боку вядомы факт, што беларусы прыязджалі ў Амерыку ў вялікай колькасці, а з другога боку аб іх няма ніякае афіцыйнае статыстыкі. Статысты лічаць, што ў Амерыцы (у Злучаных Штатах, Канадзе, Мексіцы) да 1000000 беларусаў. Лічым, што лічба завышаная. Ва ўсякім разе даволі верагодна, што колькасць беларусаў у Новым Свеце перавышае паўмільёна.

Пасля Першай сусветнай вайны, камуністычнай рэвалюцыі 1917 г. і  заняпаду Беларускай Народнай Рэспублікі, незалежнасць якой абвясцілі 15 сакавіка 1918 г., Беларусь пакінула 122 000 яе жыхароў. Як сцвярджае А. Калубовіч, гэта была шостая хваля эміграцыі з тэрыторыі Беларусі. Часткова хваля накіравалася на ўсход - у Маньчжурыю (Харбін, Хайлар, Мусін) і Кітай (Шанхай, Тяньцзін, Пекін), аднак асноўная маса ішла на захад - у Фінляндыю, Прыбалтыку, Германію, Чэхаславакію, Францыю, ЗША.

У 1920 -30-я гг. у пошуках  лепшай долі за мяжу выехалі каля 250 тыс. чалавек з Заходняй Беларусі, якая знаходзілася ў складзе Польскай дзяржавы. 3 савецкай жа часткі Беларусі ў тыя часы эміграцыі фактычна не было, бо антысавецкай праявай лічыліся нават намеры выехаць за межы СССР. На думку А.Калубовіча, у пошуках работы і лепшых умоў жыцця ў 1924-39 гг. з Заходняй Беларусі пачалася яшчэ адна хваля масавай беларускай эміграцыі. Меней - у Францыю, Бельгію, Канаду; болей - у краіны Паўднёвай Амерыкі.

 

Цэнтрам плыні беларускай палітычнай эміграцыі стала кіраўніцтва  БНР, лідэры беларускіх нацыянальных партый. У 1920 г. у эміграцыю вымушаны былі пайсці Прэзідыум Рады БНР на чале з П. Крэчаўскім, Урад БНР, які ўзначальваў В. Ластоўскі, некаторыя дзяржаўныя ўстановы БНР, вайсковыя фармаванні, палітычныя цэнтры. Кіраўніцтва беларускай эміграцыі знаходзілася спачатку ў Латвіі (1920 г.), потым у Літве (1921-22 гг.), а з 1923 г. - у Чэхаславакіі.

У пачатку 1920-х гг. у некаторых  краінах дзейнічалі дыпламатычныя  ўтварэнні БНР: ваенна-дыпламатычная  місія ў Латвіі і Эстоніі, пры  ўладзе Фінляндыі, прадстаўніцтва БНР  у Турцыі, Балгарыі, Чэхаславакіі, Германіі. У Прыбалтыцы некаторы час знаходзіліся і вайсковыя фармаванні БНР, якія адыходзілі пад націскам Чырвонай Арміі: У Латвіі і Эстоніі - асобны атрад  пад камандваннем С. Булак-Булаховіча, у Літве - Беларускі пяхотны полк, Беларускі эскадрон, Асобны беларускі батальён і іншыя на чале з генералам Кандратовічам.

Найбольш актыўнай дзейнасць беларускай палітычнай эміграцыі была на працягу першай паловы 1920-х гг. Прынялі заклікі на канферэнцыях аб'яднацца вакол рады і Урада БНР, Рэзалюцыі ў падтрымку Слуцкага паўстання, супраць Рыжскага мірнага дагавора і інш.

Адносіны савецкага ўрада  да беларускай палітычнай эміграцыі  ў 1920-я гг. былі складанымі і непаслядоўнымі. Тагачаснае кіраўніцтва БССР імкнулася  раскалоць сваіх палітычных супраціўнікаў. Не выключала яно і далучэння пэўных колаў беларускай інтэлігенцыі з-за мяжы да нацыянальна-культурных спраў у Савецкай Беларусі. Таму пэўныя сувязі з беларускай эміграцыяй на пачатку 1920-х гг. падтрымлівалі А.Чарвякоў, І.Адамовіч, У.Ігнатоўскі, З.Жылуновіч і іншыя.

Безумоўна, на адносіны беларускай эміграцыі да савецкай улады вельмі паўплывала амністыя 1923 г. Яна была абвешчана ў БССР ў дачынені да былых удзельнікаў антысавецкіх фармаванняў з працоўнага асяроддзя, а таксама да беларускіх палітычных і культурных дзеячаў, членаў кіраўніцтва  БНР і беларускіх нацыянальных партый пры ўмове іх лаяльнага стаўлення  да савецкай улады.

Станоўча паўплывалі працэсы  ў час Нэпа, беларусізацыі, поспехаў гаспадарчага жыцця. Пад уплывам  гэтых змен, якія адбыліся ў Савецкай Беларусі, у асяроддзі палітычнай эміграцыі, у яе кіраўніцтве адбыўся  раскол .

Значная частка беларускіх дзеячаў пачала далучацца да нацыянальнага  адраджэння на савецкай частцы тэрыторыі  Беларусі, у імя гэтага нават адмовілася ад палітычных супярэчнасцей. У 1924 г. рашэнне  аб самароспуску прыняла партыя беларускіх эсэраў - галоўны палітычны апанент бальшавікоў.

У кастрычніку 1925 г. у Берліне  адбылася II Беларуская нацыянальна-палітычная канферэнцыя. Яна пастанавіла спыніць  існаванне БНР і прызнала Мінск  адзіным цэнтрам нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння Беларусі. У эмігранцкім асяроддзі пашырыўся так званы «рух за вяртанне». Пасля канферэнцыі амаль што ўвесь урад БНР на чале з А. Цвікевічам пераехаў у Савецкую Беларусь, таксама як і члены Прэзідыума Рады БНР П. Бадунова, Я. Мамонька. Пасля амністыі шматлікія праціўнікі савецкай улады, вядомыя грамадска-палітычныя дзеячы - Я. Лёсік, А. Смоліч, С. Некрашэвіч, В.Ластоўскі, М. Гарэцкі актыўна ўключыліся ў навукова-культурнае жыццё, але ўжо ў 1930-я гг. сталі ахвярамі палітычных рэпрэсій сталінскага рэжыму, як і тыя савецкія беларускія кіраўнікі, якія прыкладалі намаганні да супрацоўніцтва з беларускай эміграцыяй.

Частка кіраўніцтва БНР  на чале са старшынёй Рады БНР П. Крэчаўскім не прызнала Савецкай Беларусі, не прызнала Рашэнняў Берлінскай канферэнцыі. У Празе працягвалі існаваць кіруючыя органы БНР. Старшынёй Рады БНР у 1925 г. стаў В.Захарка, а пасля смерці П.Крэчаўскага ў 1928 г. ён адначасна  заняў пасаду і Прэзідэнта Рады БНР.

Пасля расколу палітычная дзейнасць беларускай эміграцыі  значна памяншаецца, Яна была зведзена да зваротаў і мемарандумаў у Лігу Нацый, да дыпламатычных прадстаўнікоў  з заклікамі абароны правоў і  інтарэсаў неіснаваўшай БНР. Аднак  заходнія краіны мала лічыліся з гэтымі намаганнямі,не жадалі псаваць свае адносіны з савецкай дзяржавай, міжнароднае  становішча якой умацавалася.

Усе гэтыя падзеі, раскол кіраўніцтва БНР адбіліся ў гісторыі крывавымі плямамі. Трагізм лёсу ўсіх зваротнікаў з эміграцыі  заключаецца ў тым, што яны  першымі сталі ахвярамі савецкага  правасуддзя. У пачатку 1931 г., згодна з рашэннем калегіі АДПУ БССР, усе былыя члены Рады БНР былі высланы за межы рэспублікі. Нікому з іх не ўдалося застацца ў жывых. У часы масавых рэпрэсій 1930-х гг. загінулі практычна ўсе, хто першым пракладаў шлях да незалежнасці Беларусі. Таму ёсць усе падставы ўхваліць пазіцыі тых вельмі прадбачлівых урадцаў БНР, якія беспамылкова ацанілі сітуацыю і не вярнуліся ў Беларусь.

 

Асноўным цэнтрам беларускай эміграцыі становіцца Чэхія, якая прымала  беларускіх эмігрантаў, сяброў беларускага  ўраду, Рады БНР, слуцкіх паўстанцаў, а таксама беларускую моладзь, што  прыязджала туды набываць вышэйшую адукацыю. Менавіта ў Празе ў 1921 г. адбылася вядомая беларуская нацыянальна-палітычная нарада ў справе дзяржаўнага будаўніцтва Беларусі. Таксама ў Празе ў 1923 г. на даўжэйшы час затрымаліся старшыня Рады БНР П. Крычэўскі і ягоны намеснік В. Захарка. Спачатку эмігранцкі рух віраваў каля Прадстаўніцтва БНР, пасля - каля Беларускай Рады ў Празе. Тут былі і іншыя ўплывовыя арганізацыі: Беларускае Культурнае Таварыства імя Фр. Скарыны, Аб'яднанне Беларускіх Студэнцкіх Арганізацый, таварыства «Сокал», Беларускі Архіў у Празе і часопіс беларускага студэцтва «Наш прамень».

Беларускае Культурнае таварыства імя Фр. Скарыны гуртавала каля сябе пераважна студэнцкую моладзь, выдавала часопіс «Іскры Скарыны» і, галоўнае, бачыла ў сваей працы  развіццё беларускай грамадскай творчай  думкі. Аб'яднанне Беларускіх Студэнцкіх Арганізацый кіравала ўсімі беларускімі  студэнцкімі арганізацыямі, наколькі гэта дазвалялася тэхнічнымі магчымасцямі, удзельнічала ў розных студэнцкіх з'ездах, канферэнцыях, асабліва ў Канферэнцыях Міжнароднай Студэнцкай Канфедэрацыі.

Крыніцай адметнай цікавасці  па гісторыі эміграцыі ў Празе  можа паслужыць кніга «Споведзь» Ларысы Геніюш. Успаміны чалавека, які  непасрэдна ўдзельнічаў у дзейнасці  беларускіх асяродкаў на эміграцыі, дапамагаюць зразумець тыя цяжкасці жыцця, што напаткалі нашых суайчыннікаў на чужыне, якім чынам яны трапілі  туды і як існавалі. «У Вільні была Беларуская Школьная Рада, дзе працавалі Тарашкевіч і Грыневіч, якая была як пропуск  у Чэхаславаччыну. Дзеячы благаслаўлялі моладзь на навуку й бралі ад кожнага забавенне, што, атрымаўшы асвету, кожны выдасць кніжку на роднай мове й дасць за свой кошт вышэйшую асвету аднаму сайму суайчынніку».

Адзін часопіс, што выдаваўся  ў Празе і адлюстроўваў жыццё  менавіта студэнцкіх гурткоў, так і  называўся — «Беларускі студэнт» (выходзіў ў 1923 г.). Ён выдаваўся на правах рукапісу таварыствам «Беларускі студэнт». Гартаючы нешматлікія нумары, цалкам прасякнутыя пачуццём патрыятызму і гонарам за свой народ, добра разумееш тыя праблемы і пытанні, што хвалявалі беларускую моладзь у Празе. Галоўнае, з чым ніяк не хацелі прымірыцца эмігранты, - што няма іх незалежнай дзяржавы Беларусь, а існуюць толькі этнічныя тэрыторыі, якія належаць беларусам. «Няма Беларусі як асобнага гаспадарства, але ёсць як асобны народ, як зямля, заселеная гэтым народам, як этнічная, тэрытарыяльная і інш. Цэласнасць, якая застаецца назаўсёды, як бы нас не дзялілі.»

Сапраўды, дзіўнае становішча людзей, якія лічылі сябе эмігрантамі  той краіны, якой не існавала. Аднак яны працавалі дзеля Беларусі, жылі з думкамі пра Беларусь, пісалі пра Беларусь. Асноўнай тэмай часопіса стала, безумоўна, жыццё студэнтаў і іх згуртаванняў у Празе. Другой дастаткова важнай тэмай стала жыццё суайчыннікаў на тэрыторыі Беларусі. Заўвагі артыкулаў даволі трапныя, яны прымушаюць дзівіцца прадбачлівасці аўтараў. «Дык якая ж розніца паміж палякамі й маскоўскімі камуністамі? Аніякай. Розніца толькі ў тым, што калі ў Гродзеншчыне і Віленшчыне беларусаў рыштуюць і мучаюць тысячамі, дык у Віцебшчыне, Магілёўшчыне ўсё беларускае так заціскаецца, што нават не дыхае, там і рыштаваць няма каго.»

Даволі шмат матэрыялаў часопіса пра адукацыю на бацькаўшчыне, пра  студэнцтва, таму некалькі артыкулаў  змяшчаюць выказванні і меркаванні першага рэктара БДУ Пічэты. Сустракаюцца ў часопісе і тэмы культуры, мастацтва. Наогул, калі весці аповед пра часопіс  «Беларускі студэнт», трэба адзначыць  высокі адукацыйны ўзровень журналістаў  і выдаўцоў. I тут няма чаму здзіўляцца, бо ў 1920-30-я гг. лепшыя прадстаўнікі беларускага народа атрымлівалі вышэйшую адукацыю ў Празе, менавіта яны і рабілі падобныя выданні. Ларыса Геніюш у сваіх успамінах таксама падкрэслівала ўзровень адукацыі чэшскіх эмігрантаў.

Информация о работе Беларуская дыяспара ў міжваенны перыяд