Беларусь у перыяд станаўлення і развіцця буржуазнага грамадства. др. пал. 19 – пач. 20 ст

Автор: Пользователь скрыл имя, 06 Ноября 2011 в 21:44, лекция

Описание работы

35. Сацыяльна-эканамічнае становішча беларускіх губерняў ў 1900 – 1914 гг. Сталыпінская аграрная рэформа і яе правядзенне ў Беларусі.
36. Грамадска-палітычнае жыццё Расійскай імперыі ў пачатку 20 стагоддзя і ўдзел у ім беларускага насельніцтва. Рэвалюцыйныя падзеі 1905 – 1907 гг. ў Беларусі.
37. Першая сусветная вайна і Беларусь. Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. у Беларусі.
38. Развіццё культуры Беларусі ў пачатку 20 стагоддзя (1900 – 1917 гг.)

Работа содержит 1 файл

l9.doc

— 98.00 Кб (Скачать)

      Праз неклькі дзён  ў Беларусі таксама ўзнікла дзве ўлады. 4 сакавіка быў сфарміраваны Мінскі савет салдацкіх і рабочых дэпутатау, а 6 сакавіка часовым урадам быў прызначаны грамадскі камітэт з прадстаўнікоў розных партый на чале з камісарам, гэты камітэт узяў на сябе функцыі губернскай адміністрацыі. Асаблівасцю палітычнага становішча ў Беларусі было тое, што тут узнікае і хутка расце трэцяя сіла – нацыянальныя партыі і арганізацыі якія актыуна праводзяць ідэю нацыянальнага адраджэння і самавызначэння. Ужо у сакавіку было створана 23 нацыянальныя партыі і арганізацыі. Найбольш буйнейшыя сярод іх былі БСГ, "Беларуская партыя  народных сацыялістау" і "Беларуская хрысціяпская дэмакратыя 25 – 27 сакавіка 1917 г. у Мінску адбыуся і з’езд беларускіх арганізацый. Ен абраў Беларускі нацыянальны камітэт (БНК) перад БНК была пастаулена задача аб’яднаць вакол сябе ўсе нацыянальныя сілы для барацбы за аўтаномію  Беларусі ў складзе расійскай рэспублікі. Старшынёй яго быу абраны Раман Скірмунт. БНК даручалася правесці выбары ў беларускую краевую раду і падрыхтаваць Канстытуцыю. Аднак у складзе БНК не было адзінства, яго раздзіралі спрэчкі. Таму справіцца з пастаўленай задачай; было не проста.

     Вясной 1917 г актывізуецца дзейнасць усіх палітычных партый і арганізацый. У саветах большасць належыць меньшавікам, бундаўцам і эсэрам. У бальшавікоў былі моцнымі пазіцыі на Заходнім фронце. На заводах і фабрыках ствараюцца ФЗК (фабрычна-завадскія камітэты, якія  кіруюць   стачачнай барацьбой. У гэтых камітэтах усё бльшы уплыў набываюць бальшавікі. У маі – чэрвені пад іх кірауніцтвам прайшло 60 стачак.

     20 – 23 красавіка ў Мінску адбыўся з’езд сялянскіх дэпутатаў Мінскай і неакупіраванай часткі Віленскай губерніі. Прадстаўнікі часовага ўрада на гэтым з’ездзе заклаклікалі сялян пачакаць зямельнай рэформы якая адбудзецца пад час устаноўчага сходу і не захопліваць самавольна памешчыцкія землі. Сялянскія дэпутаты згадзіліся пачакаць але выказаліся за хутчэйшае завяршэнне вайны і хутчэйшае вырашэнне аграрнага пытання. Тым не менш сяляне ў вёсках не чакалі Устаноўчага сходу пачалі самі захопліваць памешчыцкія землі. Многія салдаты з сялян кідалі армію і вярталіся ў свае вёскі каб хутчэй паспець да дзеляжу памешчыцкіх зямель.

     Пасля лютаўскай рэвалюцыі адбываецца дэмакратызацыя ў арміі. З Заходняга фронту былі выгнаны 150 арфіцэраў і генералаў якія адкрыта выступалі за захаванне манархіі. Пад уплывам бальшавікоў ствараюцца салдацкія камітэты, фармальная задача каторых весці культурную і палітычную асвету салдат сялянскага паходжання, іх фактычнй задачай было браць пад свой, кантроль дзеянні камандзіраў. Уявіце сабе, камандзір не мог на прамую аддаць загад салдатам, спачатку ён павінен быў параіцца з салдацкім камітэтам, калі камітэт паддтрымае гэты загад – яго выканаюць, калі не – праігнаруюць. Так бальшавікі развальвалі армію

     Каб неяк узняць баявы дух армі 18 чэрвеня Часовы ўрад арганізуе на заходнім фронце наступленне, яно не мела поспеху, дарэмна загінулі дзесяткі тысяч саядат і афіцэрау. Гэта выклікала незадаволенасць палітыкай Часовага ураду.

     Акрамя паражэнне на фронце станавілася ясна, што часовы ўрад церпіць паражэнне і ў сваё палітыцы. Праблему голада ў гарадах ён не вырашыў. Да яе дабавілася яшчэ і праблема інфляцыі, зарплата на многія фабрыкі прыходзіла ў рулонах як туалетная папера, кожны рабочы сам адматваў сабе столькі грошай сколькі трэба, але і каштавалі яны не больш чым папера. Крамы былі зачынены, на рынках цаніліся залатыя і срэбраныя царскія рублі але іх не хапала таму часцей на рынках выкарыстоўвалі натуральны абмен. Сялянская рэформа была вельмі далекай перспектывай карыстаючыся такой сітуацыяй 4 ліпеня 1917 г. у Петраградзе бальшавікі наладжваюць “мірную” але ўзброенную дэманстрацыя з патрабаваннем адстаўкі Часовага урада. Часовы ўрад справіўся расстраляць гэту дэманстрацыю-бунт. Потым ён уводзіць пакаранне смерцю, пачынае масавыя арышты рэвалюцыйных лідэраў, спрабуе навесці парадак у сталіцы. У такіх умовах бальшавікі зноў ідуць у падполле і абвяшчаюць аб падрыхтоўцы ўзброенага паўстання супраць урада.

     8 – 10 ліпеня у Мінску адбыўся II з’езд беларускіх арганізацый. На ім выявіліся супярэчнасці паміж БНК і левым крылом БСГ, што прывяло да раскола ў БНК. Замест БНК на з’езде была абрана ЦРБА Цэнтральная Рада беларускіх арганізацый якую ўзначаліў Іосіф Лёсік. 

     Пытанне 38. Развіццё культуры Беларусі ў пачатку 20 стагоддзя (1900 – 1917 гг.)

     Па канспекту.

Информация о работе Беларусь у перыяд станаўлення і развіцця буржуазнага грамадства. др. пал. 19 – пач. 20 ст