Беларусь у перыяд станаўлення і развіцця буржуазнага грамадства. др. пал. 19 – пач. 20 ст

Автор: Пользователь скрыл имя, 06 Ноября 2011 в 21:44, лекция

Описание работы

35. Сацыяльна-эканамічнае становішча беларускіх губерняў ў 1900 – 1914 гг. Сталыпінская аграрная рэформа і яе правядзенне ў Беларусі.
36. Грамадска-палітычнае жыццё Расійскай імперыі ў пачатку 20 стагоддзя і ўдзел у ім беларускага насельніцтва. Рэвалюцыйныя падзеі 1905 – 1907 гг. ў Беларусі.
37. Першая сусветная вайна і Беларусь. Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. у Беларусі.
38. Развіццё культуры Беларусі ў пачатку 20 стагоддзя (1900 – 1917 гг.)

Работа содержит 1 файл

l9.doc

— 98.00 Кб (Скачать)

     Лекцыя 9. Беларусь у перыяд станаўлення і развіцця буржуазнага грамадства. др. пал. 19 – пач. 20 ст.

     35. Сацыяльна-эканамічнае становішча беларускіх губерняў ў 1900 – 1914 гг. Сталыпінская аграрная рэформа і яе правядзенне ў Беларусі.

     36. Грамадска-палітычнае жыццё Расійскай імперыі ў пачатку 20 стагоддзя і ўдзел у ім беларускага насельніцтва. Рэвалюцыйныя падзеі 1905 – 1907 гг. ў Беларусі.

     37. Першая сусветная вайна і Беларусь. Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. у Беларусі.

     38. Развіццё культуры Беларусі ў пачатку 20 стагоддзя (1900 – 1917 гг.)

     Пытанне 35. Сацыяльна-эканамічнае становішча беларускіх губерняў ў 1900 – 1914 гг. Сталыпінская аграрная рэформа і яе правядзенне ў Беларусі.

     Прычыны і мэты аграрнай рэформы. У пачатку XX ст. у беларускай вёсцы ўсё яшчэ захоўваліся феадальныя перажыткі. Сярод іх – памешчыцкае землеўладанне, малазямелле сялян, цераспалосіца – раз’яднанасць і раздробленасць сялянскага зямельнага надзелу на некалькі адасобленых частак. Царскі ўрад стаяў перад выбарам: або стаць ахвярай народнага незадавальнення, якое перарасло ў рэвалюцыю 1905 – 1907 гг., або пайсці на ліквідацыю феадальных перажыткаў шляхам эканамічнай рэформы.

     Сталыпінская рэформа заключалася ў забеспячэнні ўмоў для развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы пры захаванні памешчыцкага землеўладання. У 1902 – 1903 гг. П. А. Сталыпін займаў пасаду гродзенскага губернатара, з 1906 г. — міністра ўнутраных спраў і адначасова старшыні Савета Міністраў Расійскай імперыі. Пачатак аграрнай рэформе паклаў царскі ўказ ад 9 лістапада 1906 г. аб змене ў сялянскім землеўладанні. Новая ўрадавая аграрная палітыка была доўгатэрміновай і разлічанай, як казаў П. А. Сталыпін, «не на ўбогіх і п’яных, а на моцных і працавітых».

     Паводле рэформы сяляне атрымлівалі права на выхад з абшчыны і замацаванне надзельнай зямлі ў асабістую ўласнасць. Сялянская абшчына гэта аганізацыя сялян, якая была вядома яшчэ з часоў Кіеўскай Русі. Яна клапцілася аб сваечасовай выплаце ўсіх павіннасцяў і падаткаў пану і дзяржаве. Яна аказывала дапамогу хворым нямоглым і бедным абшчыннікам ў сельскагаспадарчай працы. Абшчына валодала правам суда паміж яе членамі і сачыла за маральнам станам, хто ў яе ўваходзіў, напрыклад бараніла ўдзельнікаў абшчыны ад п’янства і т. п.

     Сялянскя Абшчына была карыснай установай але былі ў яе і істотныя недахопы. Напрыклад кругавая парука. Кругавая парука гэта такі парадак пры катрым падаткі размярковываліся на ўсю сялянскую абшчыну, а не на кожнага асобнага гаспадара. Гэта прыводзіла да таго, што калі селянін хацеў выйсці з абшчыны то абшчына магла не дазволіць яму выхад, таму, што пры выхадзе сялян з абшчыны сума падаткаў, якія яна павінна была плаціць не змяншалася, такім чынам пасля выхаду селяніна  з абшчыны яго долю падаткаў мусілі сплочваць усе, хто заставаўся ў абшчыне. Гэта не падабалася некаторым бедным абшчыннікам, таму, што яны не мелі магчымасці прадаць свой надзел і пайсці ў горад уладкавацца працаваць на фабрыку. Гэта не падабалася і некаторым багатым сялянам таму, што яны абавязаны былі дапамагаць працаваць тым, хто не мог а часам і не хацеў апрацовываць свой надзел. Аднак было многа такіх сялян, якіх кругавая парука цалкам задавальняла.

     Іншы парадак абшчыны які трактаваўся як недахоп гэта церазпалосіца. Церазпалосіца гэта парадак пры каторым надзел кожнага абшчынніка дзяліўся на тры часткі. Кожнаму селяніну часка зямлі выдзялялася на балоце, частка на высокіх пяшчаных глебах і частка на добрых і ураўнаважаных глебах. Такім чынам у даждлівы год добры ураджай быў на высокіх і пяшчаных глебах, у засушлівы год добры ураджай быў на балоцістых глебах і ў звычайны год добры ўраджай быў на добрых збалансаваных глебах. Такім чынам церазпалосіца страхавала сялян ад неўраджаю. Але такая сістэма мела і істотны недахоп, пры ёй паміж сялянскімі надзеламі атрымлівалася занаддта многа межаў на якіх расло толькі пустазелле(сорняки). Часта пад межавым пустазеллем апыналася да 1/3 усіх абшчынных зямель. Ткім чынам свабодны выхад з абшчыны ўсіх жадаючых вызваляў ад межавога пустазелля значную частку ворыўнай зямлі.

     Быў і яшчэ адзін абшчынны парадак які ў пачатку 20 стагоддзя стў тормазам для далейшага развіцця сельскай гаспадаркі. У многіх абшчынах Сяляне абавязаны былі кожны год або кожныя некалькі год. мяняцца надзеламі. Гэта прыводзіла да таго, што сяляне не хацелі ўгнойваць глебу і яна хутка станавілася бясплоднай. Не хацелі ж угнойваць глебу таму, што часта кіраваліся эгаістычнымі матывамі: “нашто мне угнрйваць гэты кавалак поля калі ў наступным годзе ў мяне яго забяруць і дадуць другі, лепш я гэты гной выкіну на свой  агарод”.

     Па ініцыятыве Сталыпіна з 1906 года кожны селянін атрымаў права выхаду з абшчыны, не залежна ад рашэння абшчыннага схода.

     Для сялянскай сям’і выдзяляўся водруб – адасоблены надзел зямлі, вылучаны з сельскага абшчыннага землекарыстання ў адным месцы ўзамен раней існаваўшых у некалькіх месцах «палосак» зямлі. Селянін не пераносіў сваю сядзібу на гэты надзел, а заставаўся жыць у вёсцы. Калі селянін пажадае перанесці сваю сядзібу на водруб і пасяліцца там, то гэты водруб станавіўся хутарам. Многія сяляне пасля выхаду з абшчыны вымушаны былі перасяляліцца на хутары, таму, што аднавяскоўцы якія заставаліся ў абшчыне ставіліся да тых, хто выходзіў крайне негатыўна, падстройвалі ім усякія пакасці ці проста аб’яўлялі байкот. Перанос сядзібы на хутар абыходзіўся дорага пры пераносе хаты ці гаспадарчай пабудовы многія бярвенні мусілі мяняць з-за іх трухлявасці, многія пабудовы магчыма было толькі разабраць, сабраць жа ўжо было нельга з-за той жа трухлявасці.

     Многія сяляне вельмі ахвотна выходзілі з абшчыны, якая не дазваляла беднякам прадаць надзел і працаўладкавацца ў горадзе, а больш заможным – павялічыць свой надзел і зрабіць гаспадарку больш эфектыунай. У 1909 – 1911 гг. абшчыну пакінулі дзесяткі тысяч сялян Магілеўскай і Віцебскай губерняў. Каля паловы сялян Усходняй Беларусі замацавалі зямлю ў асабістую ўласнасць – удвая болей, чым у цэлым па Расіі.

     Тэмпы выхаду сялян на хутары ў Беларусі былі больш высокімі, чым у цэнтральных еўрапейскіх губернях Расійскай імперыі. За 10 гадоў сталыпінскай рэформы колькасць хутароў у беларускіх губернях склада 12 % ад усіх сялянскіх двароў.

     Для сялян Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губерняў, дзе абшчына не існавала з часоў правядзення «валочнай памеры», гэта частка сталыпінскай рэформы не мела істотнага значэння. Але для ўсіх сялян была важна наступная яе частка. З 1906 года былі адменены выкупныя плацяжы якія многія сялянскія сем’і плацілі яшчэ з часоў адмены прыгоннага права. Таксама, Царкоўныя і дзяржаўныя землі, якіх ў Беларусі  было 10 % ад агульнай колькасці ворыўных зямель былі перададзены сялянам.

     Усе вышэй пералічаныя пераўтварэнні, нягледзячы на іх карыснасць, усёж-такі не вырашалі праблему зямельнага голаду ў Беларусі і ў іншых густанаселеных рэгіёнах Расійскай імперыі.

     Адным з мерапрыемстваў аграрнай рэформы была перасяленчая палітыка. 3 перанаселеных губерняў еўрапейскай часткі Расійскай імперыі, каб аслабіць там «зямельны голад», сялянства накіроўвалася ў азіяцкую частку Расіі, Сібір. Для заахвочвання перасяленцаў выдзялялася дапамога, кароткатэрміновыя банкаўскія пазыкі, транспарт, ствараліся пункты прыёму перасяленцаў. 3 усходніх беларускіх губерняў выехалі ў першую чаргу беззямельныя і малазямельныя сяляне. З Беларусі за 1906 – 1915 гг. ў Сібір выехала 380 тысяч чалавек. Трэба адзначыць, што не ўсе змаглі прыжыцца на новых месцах. Каля 11 % перасяленцаў – зусім збяднелых, якія страцілі апошнія сродкі і надзеі, вярнуліся ў Беларусь. Аднак падаўляючая большасць 90 % тых, хто перасяліўся засталіся на новых месцах. Так, напрыклад, у пачатку XX ст. насельніцтва Усурыйскага краю на 5/6 было беларускае.

     У выніку аграрнай рэформы з’явіўся новы слой зямельных уласнікаў – сельская буржуазія. П. А. Сталыпін, які бачыў апору царскага ўрада ў вёсцы сярод землеўладальнікаў, запатрабаваў пашырэння іх зямельных правоў. Ён прапанаваў увесці выбарныя земствы – органы мясцовага самакіравання. Яны былі ўведзены ў 1911 г. Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губернях, каб забяспечыць перавагу прадстаўнікоў ад «рускага насельніцтва». Земствы адыгралі станоўчую ролю ў ажыццяўленні аграрнай рэформы. Памешчыкам «польскага паходжання», якія пераважалі ў Гродзенскай, Віленскай і Ковенскай губернях, царскі ўрад пасля паўстання 1863 – 1864 гг. не давяраў. Таму земствы тут не ўводзіліся.

     Вынікі рэформаў для Беларусі. У перыяд правядзення аграрнай рэформы назіралася пашырэнне пасяўных плошчаў, адбываўся рост сельскагаспадарчай вытворчасці. Больш актыўна выкарыстоўваліся сельскагаспадарчыя машыны, штучныя ўгнаенні. Стабільнымі сталі ўраджаі. Заможныя сялянскія гаспадаркі паступова ўцягваліся ў таварна-грашовыя адносіны, прапаноўвалі сваю прадукцыю для продажу на рынак. Дзякуюча сталаыпінскай аграрнай рэформе Расйская імперыя стала міравым лідэрам па вытворчасці сельска-гаспадарчай прадукцыі, рэформа паклала пачатак сталаму асваенню Сібіры.

     Дазвол сялянам замацоўваць свае зямельныя надзелы ва ўласнасць сталі спробай рэалізацыі «амерыканскага» шляху развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы. Аднак перыяд ажыцпяўлення сталыпінскай рэформы аказаўся кароткім, і яна не была завершана. Абмежаваны характар мела ўвядзенне земстваў, што адбылося толькі ў трох беларускіх губернях. I ўсё ж гэта сведчыла пра развіццё буржуазных адносін шляхам рэформаў.

     Пытанне 36. Грамадска-палітычнае жыццё Расійскай імперыі ў пачатку 20 стагоддзя і ўдзел у ім беларускага насельніцтва. Рэвалюцыйныя падзеі 1905 – 1907 гг. ў Беларусі.

     У другой палове XIX ст. у грамадскім руху ўзмацнілася разначынна-дэмакратычная плынь, выразнікам якой сталі рэвалюцыянеры народнікі якія стварылі ў 1861 г. арганізацыю "Зямля і воля". У 1879 г. арганізацыя "Зямля і воля" распалася на дзве часткі: "Чорны перадзел" і "Народную волю" Народніцкія гурткі дзейнічалі ў Віцебску, Гродна, Мінску Магілёве, Слуцку і іншых гарадах Беларусі. Ідэолагамі народніцкага руху былі рэвалюцыйныя філосафы Бакунін Ткачоў і Лаўроў. Кожны з каторых заснаваў сваю плынь ў народніцкім руху.

     Усе тры плыні народнікаў былі перакананы, што сялянская абшчына, каторая існуе амаль ў кожнай вёсцы Расійскай імперыі, гэта ячэйка сацыялізма. Яны былі ўпэўнены, што калі аддаць сялянскай абшчыне ўсю памешчыцкую зямлю і напісаць для яе справядлівыя законы, то прыдзе сацыялізм. Само сабой зразумелася, што народнікі таксама планавалі знішчыць царызм, пабудаваць у Расіі дэмакратычную рэспубліку, даць народам PI, у тым ліку і беларусам, культурна-нацыянальную аўтаномію. У 1879 – 1880 гг. у Мінску існавала падпольная народніцкая друкарня, дзе выдаваліся лістоўкі і пракламацыі. У 1884 г. беларускія студенты Аляксандр Марчанка і Хаім Ратнер якія вучыліся ў Пецярбурзе, арганізавалі народніцкую групу "Гоман", якая спрабавала аб’яднаць усе народніцкія гурткі ў Беларусі. Былі таксама выдаддзены два нумары газеты "Гоман" дзе беларускія студэнты абгрунтавалі права беларусаў на сваю нацыянальную дзяржаву.

     Тры народніцкія плыні адрознівалісь паміж сабой толькі поглядамі на шляхі пабудовы сацыялізму ў Расіі. Бакунін і Ткачоў былі за рэвалюцыю Лаўроў жа выказваўся за рэфарматарскі шлях.

     Бакунін заклікаў сялянства да бунта такога ж як у часы Емельяна Пугачова. Удзельнікі арганізацыі "Чорны перадзел" спрабавалі на практыцы ажыцявіць яго ідэі і падняць народ на паўстанне. Яны займаліся хаджэннямі ў народ. Гэта значыць студэнты, якія ўваходзілі ў гэту арганізацыю, пад час канікул уладкоўваліся на працу дзе працаваў "просты народ" і там спрабавалі весці рэвалюцыйную агітацыю. Часцей за ўсё агітацыя завяршалася здачай агітатараў у паліцыю, а на бунт нікога падняць не ўдалася.

     "Нардная воля" спрабавала ажыццявіць на практыцы ідэі Ткачова, які сцвяртжаў, што царская ўлада надзвычай слабая, не мае ніякай народнай падтрымкі, таму дастаткова забіць некалькі соцен чыноўнікаў, як ў краіне пачнецца рэвалюцыя, пасля якой прыдзе сацыялізм. Вось народавольцы і займаліся забойствамі вышэйшых дзяржаўных чыноўнікаў, прадстаўнікоў царскай сям'і, генералаў і т.п. Іх найбольшым поспехам было забойства беларусам Ігнатам Грынявіцкім цара Аляксандра II ў 1881 г. Практыка паказала, што нават забойства цара не наблізіла грамадства ні да рэвалюцыі ні, тым больш, да сацыялізма.

     Пасля забойства ў 1881 г. народнікамі Аляксандра II, усе ўдзельнікі народніцкіх арганізацы былі арыштаваны і на іх змену прыйшлі ліберальныя народнікі, якіякія спрабавалі ажыццявіць ідэі Лаўрова. Яны адмовіліся ад індывідуальнага тэрора і імкнуліся заняць пасады ў земствах, гарадскіх управах, універсітэтах, школах, іншых дзяржаўных установах, Ліберальныя народнікі імкнуліся пераканаць у народніцкіх ідэях сваіх калег чыноўнікаў, студэнтаў іншую моладзь. У прынцыпе ліберальныя народнікі мелі некаторыя шансы на поспех, паступова яны маглі перавыхаваць грамадства. Але ім моцна перашкодзілі.

     У канцы 19 ст пачаў пашырацца сацыял-дэмакратычны рух, што садзейнічаў распаўсюджванню марскісцскіх ідэй. У 70-я гады ў Беларусі адбылося 7 забастовак, у 80-я гады - 10, у 90-я гады - ужо 95. У забастоўках былі вінаватыя першыя сацыял-дэмакратычныя гурткі, у каторых рэвалюцыянеры марксісты навучалі рабочых ідэям марксізму.

     Марксісты ў адрознені ад народнікаў гаварылі, што рэвалюцыю павінны здзейсніць рабочыя таму, што яны самыя перадавыя, сплачонныя, свядомыя. Акрамя таго, іменна пралетарыят, г. зн. рабочы клас, з'яўляецца асноўным стваральнікам усіх матэрыяльных благаў, па гэтай прычыне будзе справядліва, калі ў будучым, пасля рэвалюцыі ўсе астатнія класы і слаі грамадства будуць абслугоўваць усе патрэбы пралетарыяў. Што датычыцца класа памешчыкаў і буржуазіі то гэтыя сацыяльныя слаі падляжаць увогуле поўнаму знішчэнню.

     У 1891 г. у Вільні адбыўся з’езд яўрэйскіх сацыял-дэмакратычных арганізацый Літвы, Беларусі і Польшчы, на якім быў утвораны Усеагульны яўрэйскі рабочы саюз у Літве, польшчы і Расіі (БУНД), які адкладваў сацыялістычную рэвалюцыю на далёкую будучыню і галоўнай мэтай лічыў барацьбу за паляпшэнне эканамічнага становішча яўрэйскіх рабочых.

     У 1898 г. у Мінску прайшоў першы з’езд сацыял-дэмакратычных арганізацый, на якім была ўтворана Расійская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя (РСДРП), якая выступіла за звяржэнне самадзяржаўя і ўстанаўленне дыктатуры пралетарыята. Праўда, на другім з’ездзе РСДРП ў 1903 г. партыя раскалолася на бальшавікоў, якія адстайвалі ідэю рэвалюцыі, і меншавікоў, прыхільнікаў рэформ якія паступова прывядуць да сацыялізма.

Информация о работе Беларусь у перыяд станаўлення і развіцця буржуазнага грамадства. др. пал. 19 – пач. 20 ст