Беларусь у гады Першай сусветнай вайны

Автор: Пользователь скрыл имя, 20 Марта 2012 в 20:12, контрольная работа

Описание работы

Менавіта лёс Беларусі ў гады Першай сусветнай вайны і будзе вызначаны ў рабоце. Каб выканаць пастаўленную мэту трэба адзначыць і рад задач:
1. Асвяціць пачатак і указаць прычыны Першай сусветнай вайны;
2. Апісаць эканамічнае і палітычнае становішча беларускіх зямель;
3. Паказаць асноўныя кірункі дзейнасці беларускага нацыянальнага руху.

Содержание

Уводзіны……………………………………………………………………............3
1. Пачатак і прычыны першай сусветнай вайны……………………….........4
2. Эканамічнае і палітычнае становішча беларускіх зямель……….............7
3. Беларускі нацыянальны рух………………………………………............13
Заключэнне………………………………………………………………………..16
Спіс літаратуры…………………………………………………………………...18

Работа содержит 1 файл

контрольная.docx

— 69.36 Кб (Скачать)

3 лета 1915 г. значная частка тэрыторыі  Беларусі стала арэнай ваенных  дзеянняў. Як гэта адбылося?

Расія, згодна з распрацаваным планам ваенных  дзеянняў, меркавала нанесці галоўны  ўдар па Аўстра-Венгрыі ў напрамку Галіцыі, што давала магчымасць пранікнуць на Балканы і да праліваў Басфор і Дарданелы. Здзяйсненню плана магло паспрыяць тое, што на пачатку вайны галоўныя сілы Германіі былі кінуты супраць Францыі і рухаліся ў напрамку да Парыжа. Францыя запатрабавала ад царскага ўрада выканаць абязацельствы франка-рускай канвенцыі 1907 г. і накіраваць галоўныя сілы супраць Германіі. Не спыняючы дзеянняў супраць Аўстра-Венгрыі, рускае камандаванне, падпарадкоўваючыся патрабаванням Антанты, 17 жніўня 1914 г. рушыла свае 1-ю і 2-ю арміі ў наступленне на Усходнюю Прусію. Нямецкае камандаванне вымушана было перакінуць частку сваіх войск з Заходняга фронту на Усходні. У выніку баявых дзеянняў расійскія арміі пацярпелі некалькі паражэнняў і былі выцеснены з Усходняй Прусіі.

На Паўднёва-Заходнім фронце 3-я і 7-я расійскія арміі пасля часовых поспехаў таксама пацярпелі паражэнне, пакінулі Галіцыю, страціўшы каля 600 тыс. чалавек палоннымі, забітымі, параненымі. Захапіўшы Галіцыю, Германія сканцэнтравала галоўныя сілы на польскім тэатры ваенных дзеянняў, каб акружыць і знішчыць сем расійскіх армій. Камандуючы Паўночна-Заходнім фронтам генерал М. Аляксееў быў вымушаны вывесці свае арміі з польскага “мяшка”, церпячы паражэнне за паражэннем. Саюзнікі Расіі — Англія і Францыя нічога не зрабілі, каб аблегчыць становішча расійскіх войск. Пры наступленні на Варшаву германскае камандаванне ўпершыню выкарыстала газавую атаку, у выніку якой загінула 9 тыс. расійскіх салдат. Пазбягаючы акружэння ў Польшчы, у ліпені 1915 г. рускія здалі немцам Варшаву.

Фронт імкліва  набліжаўся да Беларусі. У жніўні 1915 г. пачалося нямецкае наступленне ў  накірунку Коўна - Вільня - Мінск. У пачатку верасня 1915 г. расійская армія пакінула Вільню, Гродна, Брэст і іншыя гарады Заходняй Беларусі. Стаўка вярхоўнага галоўнакамандуючага была пераведзена з Баранавіч у Магілёў. У кастрычніку 1915 г. фронт стабілізаваўся на лініі Дзвінск - Паставы – Баранавічы - Пінск. Каля паловы тэрыторыі Беларусі апынулася пад нямецкай акупацыяй, у тым ліку населеныя пункты Гродна, Ашмяны, Смаргонь, Ліда, Слонім, Навагрудак, Баранавічы, Ваўкавыск, Пружаны, Брэст, Кобрын, Пінск.

Паражэнне расійскай арміі на франтах было вынікам тэхніка-эканамічнай адсталасці Расіі. Эканоміка краіны, слаба развіты транспарт не маглі забяспечыць патрэбы арміі і тылу. Слабы быў і ваенна-эканамічны патэнцыял краіны.

3 першых  дзён вайны адчуваўся востры  недахоп узбраення і боепрыпасаў.  Расійская армія была дрэнна  забяспечана артылерыяй і снарадамі.  Не хапала нават вінтовак і  патронаў да іх. Нягледзячы на велізарныя страты і адсутнасць узбраення, царскі ўрад без перапынку гнаў на фронт няўзброеных салдат.

Вайна прынесла незлічоныя бедствы беларускаму  народу. Гінула мірнае насельніцтва, руйнаваліся гарады і вёскі, знішчаліся матэрыяльныя і духоўныя каштоўнасці [2, с. 369-371].

Цяжкае  сацыяльна-эканамічнае і палітычнае становішча склалася на тэрыторыі Беларусі.

У сувязі з наступленнем нямецкіх полчышчаў на ўсход рынуўся каласальны паток бежанцаў. Масавыя ўцёкі мірнага нaceльнiцтвa, галоўным чынам жанчын, старых i дзяцей, з прыфрантавых раёнаў набылі катастрафічныя памеры. Многія тысячы людзей, асабліва старыя i дзеці, знясіленыя ад cпёкі, cмагi і голаду, гінулі ў дарозе. Шлях бежанцаў быў усеяны магільнымі крыжамi і ўзгоркамі.

К восені 1915 г. бясконцы паток бежанцаў запоўніў усходнюю частку Беларусі. Яны ператварыліся ў масу жабракоў, галодных i бяздомных, пазбаўленых сродкаў існавання. Вось што расказваў пра становішча бежанцаў памешчык Бабруйскага павета Станкевіч у пісьмe на імя старшыні савета міністpaў 8 верасня 1915 г.: “У маім двары, у садах месціцца 30-40 тысяч няшчаснага народу, халоднага, галоднага, халера зaбipae штодзённа масу ахвяр, ляжыць мярцвячына, якую нixто не прыбірае, у флігелі месцяцца дзесяткі хворых на халеру, санітарнай дапамогі ніякай, паветра страшэннае, народ ад’язджае, а тыя, хто прыязджаюць, займаюць ix месцы ў адным брудзе i тут жа памраюць” [цыт. па: 4, с. 601].

Hi царскі ўрад, нi грамадскія арганізацыі буржуазіі (саюз земстваў i саюз гарадоў) уладкаваннем бежанцаў па-сапраўднаму не займаліся.

Ваенныя дзеянні на фронце ўсё болей выяўлялі правал ваеннай палітыкі царызму, ілжывасць  i прадажнасць яго апарату, прагнае імкненне царскіх чыноўнікаў, памешчыкаў i буржуазіі выкарыстаць вайну ў свaix мэтах, нажыцца на крыві i няшчасці народу.

На акупаванай тэрыторыі паводле загаду нямецкага  галоўна-камандуючага Гіндэнбурга  быў уведзены жорсткі рэжым дэспатызму, рабаўніцтва i гвалту.

Нямецкія  захопнікі распрацавалі шырокую  сістэму падаткаў i штрафаў. Падатак браўся з плакатаў, забаўных відовішчаў, бальніц, бойняў, рынкаў i г. д. Акрамя гэтага, усё насельніцтва ва ўзросце ад 15 да 60 гадоў павінна было плаціць падушны падатак. Начальнікi ваенных упраўленняў мелі права паводле свaix меркаванняў вызначаць памер падатку i аб'екта абкладання iм.

Першая  сусветная вайна падарвала i без таго слаба развітыя прадукцыйныя сілы кpaiны i прывяла да ўпадку i paзpyxi яе гаспадарку, узмацніла бядоту, голад i нястачы народа.

Ужо з  лета 1915 г. рэзка скарацілася здабыча  вугалю, жалезнай руды, вытворчасць чыгуну, сталі, прамысловага абсталявання i тавараў народнага ўжытку. Спыняліся фабрыкі i заводы, расла дарагавізна. Асабліва ў цяжкім становішчы апынуўся чыгуначны транспарт, які дайшоў да стану дэзарганізацыі i развалу. Наспяваў фінансавы крызіс. Заняпала сельская гаспадарка.

Асабліва цяжка адбівалася вайна на гаспадарцы Беларусі. Былі разбураны многія прамысловыя прадпрыемствы. Царскі ўрад не здолеў эвакуіраваць абсталяванне прамысловых прадпрыемстваў. Усяго з Беларусі было вывезена ці дэманціравана 432 прамысловыя прадпрыемствы, прычым большая частка абсталявання, пагубілася ў дарозе.

У неакупаваных раёнах Беларусі многія галіны прамысловасці з-за адсутнасці сыравіны, паліва, кваліфікаваных рабочых рук скарацілі або зусім спынілі сваю вытворчасць. Ужо пад канец 1915 г. на Беларусі працавала ўсяго толькі 139 фабрычна-заводскіх прадпрыемстваў. Спынілася больш як 600 прадпрыемстваў дрожджава-вінаробчай i харчовай прамысловасці, амаль усе дрэваапрацоўчыя заводы. Закрыліся або рэзка скарацілі вытворчасць  прадпрыемствы  будаўнічых  матэрыялаў — гуты, цагелыны,  чарапічна-кафляныя прадпрыемствы, што выпускалі прадметы народнага ўжытку.

Разам з  рэзкім скарачэннем прамысловай  вытворчасці ў цэлым паасобныя  галіны (швейная, абутковая, металаапрацоўчая, хлебапякарна-сухарная i некаторыя іншыя), што выконвалі ваенныя заказы, значна павялічылі выпуск прадукцыі. Адбыліся значныя змены галіновай структуры прамысловасці Беларусі ў гады вайны. Разам з перабудовай многix фабрык i заводаў, што асталіся тут, было створана нямала часовых буйных прадпрыемстваў i майстэрань, што абслугоўвалі армію. Шырокае развіццё атрымала тут хлебапякарна-сухарная вытворчасць. Прадпрыемствы па выпуску гэтай прадукцыі былі адкрыты ў Віцебску, Мінску, Магілёве, Нова-Барысаве, Гомеле, Оршы. У выніку колькасць рабочых у гэтай галіне павялічылася амаль у 5 разоў.

Вялікія заказы ваеннага ведамства выконвала беларуская прамысловасць па забеспячэнні apмii вопраткай, абуткам i рыштункам. У 1915 г. адкрылася 10 буйных швальняў, дзе працавала 1670 чалавек. Акрамя таго, усе дробныя майстэрні ва ўcix губернях і павятовых гарадах павінны былі выконваць заказы на шыццё вайсковага адзення, абутку, выраб прадметаў вайсковага рыштунку. Павялічыўся аб'ём вытворчасці на тэкстыльных прадпрыемствах Беларусі.

На вытворчасць  боепрыпасаў, транспартных сродкаў  i іншага вайсковага рыштунку былі пераключаны ўсе прадпрыемствы металаапрацоўчай прамысловасці. У Мінску снарады i гранаты рабілі 5 заводаў. Гранаты i чыгунныя снарады выпускалі 3 гомельскія заводы. Гранаты i бомбы выраблялі Рэчыцкі i Аршанскі (Барань) драцяна-цвіковыя заводы. У Гомелі, Оршы, Віцебску, Miнскy былі створаны майстэрні для вырабу i рамонту збpoi i транспартных сродкаў.

На ўcix прадпрыемствах, што абслугоўвалі фронт, разам з мясцовымі была занята вялікая колькасць рабочых, мабілізаваных з прамысловых цэнтраў Раійскай iмперыii.

Амаль усе  рабочыя, што працавалі на прадпрыемствах, якія выпускалі прадукцыю для арміі, былі пастаўлены пад кантроль ваенных ведамстваў. На ix пашыраліся спецыяльныя “Правілы”, згодна з якімі ўстанаўліваліся строгі рэжым i дысцыпліна. Работа на гэтых прадпрыемствах вызначалася “Правіламі” як “спецыфічны від вайсковай службы, неабходнай дзяржаве на час вайны”. За удзел у забастоўках або спыненне работы без дазволу адміністрацыі прадпрыемства i вайсковых улад рабочых адпраўлялі ў штрафныя роты.

У гады вайны рабочы дзень па сутнасці не рэгламентаваўся. У прыфрантавой паласе былі адменены выхадныя i святочныя дні, шырока практыкаваліся звышурочныя работы i нізкааплатная праца жанчын, падлеткаў i дзяцей [4, с. 602-606].

У выключна цяжкім становішчы апынулася сельская гаспадарка Беларусі. Больш як палова ўсіх працаздольных мужчын беларускай вёскі былі мабілізаваны і адпраўлены на фронт. Толькі з Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай губерняў у армію прызвалі 634 400 чалавек. Акрамя гэтага, на абаронныя работы: капанне акопаў, будаўніцтва мастоў, рамонт дарог, ахову вайсковых аб'ектаў і г. д. прымусова пасылалася ўсё насельніцтва прыфрантавой паласы. Цяжкім ярмом для сялян Беларусі з'яўляліся масавыя рэквізіцыі жывёлы, прадуктаў харчавання і фуражу. За гады вайны значна скараціліся пасяўныя плошчы Беларусі.

3-за моцнага заняпаду сельскай гаспадаркі амаль перасталі паступаць на рынак прадметы першай неабходнасці, што выклікала рост дарагоўлі, хуткае зніжэнне жыццёвага ўзроўню народа. Цэны на прадукты харчавання і адзенне на Беларусі да 1917 г. павялічыліся ў 5-8 разоў.

Цяжкае  становішча, у якім апынуліся працоўныя Беларусі, вымушала іх весці барацьбу за сваё існаванне. Рабочыя і сяляне ўжо ў пачатку вайны пазбавіліся патрыятычнага ладу, якім царскія ўлады прыкрывалі захопніцкія мэты вайны. Адбыўся якасны зрух у грамадскай свядомасці. Пачынаючы з 1915 г. назіралася нарастанне рабочага руху. У красавіку 1915 г. адбылося выступленне рабочых і служачых Гомельскага чыгуначнага вузла. Летам таго ж года баставалі рабочыя дэпо Лібава-Роменскай чыгункі ў Гомелі, а ў 1916 г. дэпо станцый Маладзечна і Віцебска. Арганізатараў стачак арыштоўвалі і адпраўлялі на фронт. Асноўным патрабаваннем стачачнікаў з'яўлялася павышэнне заработнай платы.

Аднак трэба  адзначыць, што стачкі на Беларусі ў  гэты час адбываліся разрознена і, як правіла, у іх удзельнічала толькі частка пралетарыяў. Масавасці рабочы рух  не набыў. Дзейнасці якіх-небудзь палітычных арганізацый і плыняў ва Усходняй Беларусі таксама не назіралася. Тлумачылася гэта прыфрантавым становішчам Беларусі, перанасычанасцю яе тэрыторыі войскамі, паліцыяй, жандармерыяй.

Больш шырокі размах на Беларусі ў гады вайны атрымаў сялянскі рух. Ён выліваўся ў масавыя пагромы памешчыцкіх маёнткаў, разрабаванне харчовых магазінаў і лавак. Гэты рух сведчыў аб адвечнай нянавісці сялян да прыгнятальнікаў. Аднак гэты рух нельга лічыць рэвалюцыйным. Па сутнасці мелі месца стыхійныя пагромы, якія суправаджаліся рабаваннем маёмасці памешчыкаў і гандляроў-яўрэяў. Найбольш масавым сялянскі рух быў у Сенненскім, Мазырскім, Ігуменскім, Рэчыцкім, Мінскім, Лепельскім паветах. Парадак наводзілі карныя атрады і ваеннапалявыя суды. Па іх прыгаворах у Сенненскім, Мазырскім і Ігуменскім паветах былі павешаны 16 чалавек, многія трапілі на катаргу і ў арыштанцкія роты.

Значна  актывізаваўся сялянскі рух у 1915 г. у сувязі з перанясеннем баявых дзеянняў на тэрыторыю Беларусі, ростам рэквізіцый і ваенных павіннасцей. Сярод сялян узмацніліся антыпамешчыцкія, антываенныя і антыўрадавыя настроі. На працягу 1915 г. адбылося 99 сялянскіх  выступленняў. Аднак у 1916 - 1917 гг. колькасць сялянскіх выступленняў значна зменшылася. Адной з прычын спаду сялянскага руху было тое, што ў лістападзе 1915 г. урад прыняў закон аб спыненні на час вайны землеўпарадкавальных работ, звязаных з хутарызацыяй, якія выклікалі раней супраціўленне з боку большасці сялян. Новыя даследаванні сялянскага руху на Беларусі ў час вайны сведчаць і аб тым, што тут амаль не было выступленняў беднякоў і сераднякоў супраць кулакоў[2, с. 371-374].

Ваенныя паражэнні царскай арміі ў  кампаніі 1915 г., няўдачы баявых дзеянняў у 1916 г., велізарныя людскія і матэрыяльныя страты выклікалі незадаволенасць  салдат. У войсках успыхвалі хваляванні, звязаныя з дрэнным забеспячэннем  прадуктамі і абмундзіраваннем, недахопам  зброі і боепрыпасаў. Усяго на Беларусі ў перыяд вайны адбыліся 62 значныя хваляванні салдат. Цэлыя вайсковыя часці і злучэнні адмаўляліся ісці ў наступленне. Узмацнілася антыўрадавая агітацыя сярод салдат.

У выніку больш частымі сталі выпадкі  добраахвотнай здачы ў палон, сярод салдат пашыралася дэзерцірства. Паводле даных Стаўкі Вярхоўнага галоўнакамандуючага, з Заходняга фронту да 1 сакавіка 1917 г. дэзерціравала 13,6 тыс. салдат. Усё часцей назіраліся адмовы выходзіць на пазіцыі, пачало распаўсюджвацца братанне з немцамі. 3-за недахопу прадуктаў у войску салдаты ўчынялі пагромы крамаў, напады на памешчыцкія маёнткі, рабаванні.

Яскравым  сведчаннем пачатку разлажэння царскай  apмii з'явілася буйное выступленне ў кастрычніку 1916 г. на размеркавальным пункце каля Гомеля. Сюды адначасова былі прысланы данскія казакі, якія не вызначаліся дысцыплінаванасцю, i матросы Балтыйскага флоту, за рэвалюцыйныя выступленні спісаныя ў пяхоту. Такім чынам утварылася лёгкая на загаранне “грымучая сумесь”. Паўстанне ўспыхнула 22 кастрычніка, калі 4 тыс. салдат i матросаў не дапусцілі арышту казака, які не ўстаў у прысутнасці палкоўніка. Паўстанцы абяззброілі каравул гаўптвахты i вызвалілі з-пад арышту каля 800 чалавек. Выкліканыя камандаваннем іншыя войскі былі сустрэты ружэйным агнём, але, маючы перавагу ва ўзбраенні, рассеялі паўстанцаў. Праз некалькі дзён каля 200 вайскоўцаў разагналі ў Гомелі паліцэйскі атрад, абяззброілі на перасыльным пункце каравул i зноў вызвалілі арыштаваных. I гэта ўспышка была задушана ўзброенай сілай. За гэта арыштоўвалі і саджалі ў турму, каралі смерцю, адпраўлялі на катаргу і ў арыштанцкія роты.

Информация о работе Беларусь у гады Першай сусветнай вайны