Беларусь у гады Першай сусветнай вайны

Автор: Пользователь скрыл имя, 20 Марта 2012 в 20:12, контрольная работа

Описание работы

Менавіта лёс Беларусі ў гады Першай сусветнай вайны і будзе вызначаны ў рабоце. Каб выканаць пастаўленную мэту трэба адзначыць і рад задач:
1. Асвяціць пачатак і указаць прычыны Першай сусветнай вайны;
2. Апісаць эканамічнае і палітычнае становішча беларускіх зямель;
3. Паказаць асноўныя кірункі дзейнасці беларускага нацыянальнага руху.

Содержание

Уводзіны……………………………………………………………………............3
1. Пачатак і прычыны першай сусветнай вайны……………………….........4
2. Эканамічнае і палітычнае становішча беларускіх зямель……….............7
3. Беларускі нацыянальны рух………………………………………............13
Заключэнне………………………………………………………………………..16
Спіс літаратуры…………………………………………………………………...18

Работа содержит 1 файл

контрольная.docx

— 69.36 Кб (Скачать)

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

УСТАНОВА АДУКАЦЫІ

“Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава”

 

 

 

 

Гістарычны  факультэт

Кафедра гісторыі Беларусі

 

 

 

КАНТРОЛЬНАЯ РАБОТА

 

Па курсу “Гісторыя Беларусі”

 

ТЭМА № 18

 

Беларусь у гады Першай сусветнай вайны

 

 

 

Выканала:

студэнтка   3 курса     31   групы

завочнага аддзялення

Арлова Таццяна  Міхайлаўна

 

Нумар заліковай кніжкі   20090458

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

ВІЦЕБСК

2012


ЗМЕСТ

 

Уводзіны……………………………………………………………………............3

  1. Пачатак і прычыны першай сусветнай вайны……………………….........4
  2. Эканамічнае і палітычнае становішча беларускіх зямель……….............7
  3. Беларускі нацыянальны рух………………………………………............13

Заключэнне………………………………………………………………………..16

Спіс літаратуры…………………………………………………………………...18

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

УВОДЗІНЫ

 

Колькі год чалавецтва марыла аб тым, каб у грамадстве не стала эксплуататараў і эксплуатуемых! На працягу ўсёй сваёй шматвяковай гісторыі масы людзей вялі барацьбу за ажыццяўленне гэтай запаветнай мэты. Колькі разоў браліся яны за зброю, каб пазбавіцца ўлады эксплуататараў і стаць сапраўднымі гаспадарамі свайго жыцця! Аднак ланцугі рабства разарваць не ўдавалася. Часамі яны замяняліся новымі, не менш цяжкімі.

Так і  здарылася… Першая сусветная вайна… Смяротнай хадой яна прайшлася па тэрыторыі Беларусі.

Вайна вялася арміямі, якія выкарыстоўвалі разбуральную зброю, створаную індустрыяльным грамадствам. Вайна, пачатая для пашырэння і ўмацавання імперый, праз чатыры гады іх жа і разбурыла. Яна так і не змагла вырашыць супярэчнасцей паміж буйнейшымі імперыялістычнымі краінамі, а толькі прычыніла нябачаныя разбурэнні народнай гаспадарцы, выклікала незлічоныя людскія ахвяры, прынесла галечу і голад народу. Аднак разам з усімі народамі краіны гераічную барацьбу за сваё вызваленне вёў і беларускі народ. Гісторыя ў чарговы раз паставіла народ Беларусі перад жорсткімі выпрабаваннямі.

Менавіта  лёс Беларусі ў гады Першай сусветнай  вайны і будзе вызначаны ў  рабоце. Каб выканаць пастаўленную мэту трэба адзначыць і рад  задач:

  1. Асвяціць пачатак і указаць прычыны Першай сусветнай вайны;
  2. Апісаць эканамічнае і палітычнае становішча беларускіх зямель;
  3. Паказаць асноўныя кірункі дзейнасці беларускага нацыянальнага руху.

 Пры напісанні работы была выкарыстана наступная літаратура: падручнікі па гісторыі Беларусі ад старажытных часоў – па люты 1917, Беларусь у кантэксце сусветнай гісторыі, аўтара Саракавіка І.А., у якіх гісторыя разглядаецца як састаўная частка еўрапейскай і сусветнай гісторыі; шматтомныя энцыклапедыі, у якіх аўтары разглядаюць мінулае нашай Бацькаўшчыны ў перыяд знаходжання беларускіх зямель у складзе Расійскай імперыі, а таксама адлюстроўваюць шматвяковы шлях беларускага народа ад сівой даўніны да нашых дзён;  артыкулы перыядычных выданняў.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

  1. Пачатак і прычыны першай сусветнай вайны

 

Першая сусветная вайна пачалася 1 жніўня 1914 г. па новаму стылю. Галоўнай яе прычынай з'явіліся супярэчнасці паміж буйнейшымі імперыялістычнымі краінамі. Прага да сусветнага панавання была важнейшым каталізатарам палітыкі гэтых краін. Англія, напрыклад, жадала стварыць яшчэ больш “Вялікую Брытанію”, каб падпарадкаваць сабе ўвесь свет, намервалася разграміць Германію захапіць яе калоніі і арабскія тэрыторыі ў Турцыі. Германія імкнулася: дамагчыся панавання ў Еўропе, для гэтага разграміць свайго галоўнага эканамічнага канкурэнта — Англію, пазбавіць яе калоній i ваенна-марскога флоту; разбіць Францыю, Бельгію, Галандыю i захапіць ix калоніі; аслабіць Расію, забраць у яе Польшчу, Украіну, Прыбалтыку, замацавацца на Балканах. Акрамя таго, Германія прагнула мець вялізную германскую калонію ў Афрыцы. Францыя спадзявалася не толью вярнуць Эльзас i Латарынгію, але i завалодаць сумежным Саарскім вугальным басейнам, абараніць свае калоніі (найперш Марока) ад дамаганняў Германіі. У царскай Pacii былі свае інтарэсы ў Турцыі, Персіі, Галіцыі. Яна імкнулася авалодаць пралівамі Басфор i Дарданелы. Аўстра-Венгрыя хацела замацаваць свой уплыў у Балгарыі i Румыніі, падпарадкаваць Сербію. Італьянскія iмпeрыялісты імкнуліся вярнуць славу Старажытнага Рыма, падпарадкаваць сабе Албанію, перадзяліць каланіяльныя ўладанні ў Афрыцы. Злучаныя Штаты Амерыкі марылі ўзмацніць свой уплыў у Заходнім паўшар'i, а таксама ў Kітаi. Японія мела на мэце захапіць усю Усходнюю Азію i значную частку Ціхага акіяна.

Падрыхтоўка да здзяйснення гэтых планаў абвастрала існуючыя i нараджала новыя супярэчнасці. Галоўнай была супярэчнасць паміж старой каланіяльнай Англіяй i хутка набіраючай моц Германіяй, саперніцтва паміж Германіяй i Расіяй з-за ўплыву на Балканах, а таксама спрэчкі з-за таго, што Германія хацела адарваць ад Pacii i захапіць Польшчу, Фiнляндыю, Беларусь i Украіну. Сутыкаліся інтарэсы i іншых краін: Францыі i Германіі, Iтaлii i Аўстра-Венгрыі. У сувязі з гэтым у канцы XIX - пачатку XX ст. утварыліся два саюзы iмпepыялicтычныx краін: Германія - Італія - Аўстра-Венгрыя (Tpaicты саюз) i Англія - Францыя - Расія (Антанта). Гэтыя саюзы пачалі ўзмоцнена рыхтавацца да вайны.

Былі  створаны шматмільённыя арміі. Узброеныя  сілы германа-аўстрыйскага блока налічвалі  больш за 3,5 млн. чалавек, а Антанты – больш за 6 млн. Панаванне ў краінах гэтых блокаў буйных мaнaпoлiй i барацьба паміж iмi пpывялi да рэзкага ўзмацнення нераўнамернасці развіцця капіталістычных краін. У выніку на сусветнай арэне змяніліся cyaднociны эканамічных i ваенных сіл. Kpaiны, якія aбaгнaлi ў развіцці cвaix канкурэнтаў, дaбiвaлicя новых рынкаў збыту, новых сфер выкарыстання капіталу. Але ў cyвязi з тым, што да пачатку XX ст. свет быў падзелены паміж буйнейшымі iмпepыялicтычнымi краінамі, новы яго перадзел мог скончыцца тoлькi вайной.

Акрамя  эканамічных сур'ёзнай палітычнай прычынай вайны было імкненне падавіць узросшы за апошняе дзесяцігоддзе рэвалюцыйны рух. Расійская рэвалюцыя 1905 — 1907 гг. садзейнічала ўзмацненню барацьбы працоўных Еўропы i Aмерыкi, абуджэнню нацыянальна-вызваленчага руху народаў Усходу. Імперыялісты нaцкoўвaлi адны народы на другія, каб адцягнуць працоўных ад рэвалюцыйнай барацьбы [2, с. 364-365].

Падставай для развязвання вайны з’явіліся супярэчнасці паміж Аўстра-Венгрыяй і Сербіяй, што ўзніклі ў выніку забойства 28 чэрвеня 1914 г. у Сараеве, сталіцы Босніі-Герцагавіны, якая належала тады Аўстрыі, сербскім нацыяналістам Г. Прынціпам аўстрыйскага наследніка прастола Франца Фердынанда. 23 ліпеня Аўстра-Венгрыя пры падтрымцы Германіі накіравала Сербіі ўльтыматум з патрабаваннем правесці на яе тэрыторыі сваімі сіламі расследаванне. Атрымаўшы невыразны адказ, Аўстрыя 28 ліпеня правяла мабілізацыю i аб'явіла вайну Ceрбii. 29-30 ліпеня Pacія ў адказ на гэта правяла сваю мабілізацыю супрацъ Аўстрыі, а затым i Германіі. Апошняя патрабавала ад Pacii гэта спыніць i, не атрымаўшы адказу, 1 жніўня аб'явіла вайну Pacii, а 3 жніўня - Францыі, як саюзніцы Pacii. Еўропа стала тэатрам самай крывавай вайны ў сваёй гісторыі. Hixто не ведаў, чым гэта ўсё завершыцца [8, с. 473].

Брытанскі мiнicтp замежных спраў, як быццам, зазначыў тады: “У Еўропе патухлі агні. I пры нашым жыцці мы ўжо не ўбачым, як яны загарацца зноў” [цыт. па: 6, с. 213].

Пачалася  сусветная вайна, якая працягвалася 4 гады i 4 месяцы i дорага абышлася чалавецтву. Паводле няпоўных звестак, было зaбiтa, паранена i скалечана 30 млн. чалавек. Ваенныя расходы дзяржаў cклaлi 416 млрд. рублёў. У вайне удзельнічала 33 краіны з насельніцтвам звыш 1,5 млрд. чалавек, гэта значыць 75 % усяго насельніцтва зямнога шара.

Вайна, распачатая манапалістычнай буржуазіяй, не вырашала задач нацыянальнага развіцця ніводнай дзяржавы (сваю незалежнасць адстойвала толькі Сербія), не адпавядала інтарэсам працоўных, была з ycix бакоў захопніцкай. Урады кpaiн - удзельніц вайны стараліся пераканаць свае народы ў тым, што яна вядзецца ў мэтах абароны радзімы.

Трэбы закрануць і пытанне аб тым, якімі былі адносіны да пачатку вайны насельніцтва і палітычных партый?

Пануючыя класы і вярхі гандлёва-прамысловай  буржуазіі Расіі падтрымалі вайну, таму што чакалі для сябе вялікіх  выгод ад будучага падзелу турэцкай і аўстрыйскай маёмасці.

Шырокія пласты гарадской сярэдняй буржуазіі і буржуазнай інтэлігенцыі пад уплывам друку, пропаведзяў  духавенства таксама лічылі вайну  справядлівай з боку Расіі.

У самым пачатку вайны ў Мінску, Магілёве, Віцебску і іншых гарадах  мясцовымі органамі ўлады былі праведзены патрыятычныя сходы. У Мінску 18 жніўня 1914 г. вялікая група вучнёўскай моладзі прайшла па вуліцы да дома губернатара і падала адрас на імя цара, у якім гаварылася аб поўнай падтрымцы палітыкі ўрада ў вайне супраць Германіі і Аўстра-Венгрыі. Амаль 5 тыс. чалавек прынялі ўдзел у патрыятычнай маніфестацыі, якая адбылася 30 жніўня 1914 г. у г. Пінску. Асаблівы патрыятычны ўздым назіраўся ў г. Магілёве. У ліпені 1914 г. тут адбыліся сходы прадвадзіцеляў дваранства, членаў земства, ганаровых грамадзян, духавенства і настаўнікаў, удзельнікі якіх запэўнівалі, што насельніцтва Магілёўскай губерні адзінадушна адабрае ўрадавую палітыку, гатова на любыя ахвяры дзеля Айчыны.

Сялянства ўспрымала вайну больш стрымана. Яна была для селяніна цяжкім бедствам, якое несла гора i пакуты. Усведамленне гэтага з'яўлялася адной з прычын гвалтоўных эксцэсаў у ходзе мабілізацыі, часам жа выяўлялася ў форме антываенных i нават антыцарскіх выказванняў. Разам з тым i частка сялян, асабліва маладзейшага ўзросту, у пачатку вайны трапіла пад уздзеянне афіцыйнай прапагандысцкай кампаніі [3, с. 434-438].

Партыі акцябрыстаў і кадэтаў заявілі аб сваёй поўнай падтрымцы знешняй палітыкі ўрада Расіі. Лідэр кадэтаў П. Мілюкоў выказаў думку аб далучэнні Галіцыі, Угорскай Русі, Букавіны да Расіі з той мэтай, каб дапамагчы нацыянальнаму ўз’яднанню ўкраінскага народа. Ён жа прапанаваў далучыць да Расіі і землі, якія да славян ніякіх адносін не мелі: Басфор і Дарданелы, прыбярэжную тэрыторыю Турцыі з г. Стамбулам. Справа была не толькі ў абароне славян. Будаўніцтва Германіяй Багдадскай чыгункі праз Балканы і Турцыю закранала эканамічныя інтарэсы Расіі, якая вывозіла праз пралівы Басфор і Дарданелы 37 % сваіх тавараў, прызначанага на экспарт. 3 будаўніцтвам дарогі Германія ўстанавіла кантроль над пралівамі і стала галоўнай перашкодай пранікненню Расіі ў Турцыю. Пад германскі ўплыў трапіла і Балгарыя, што таксама супярэчыла пазіцыі Расіі, якая лічыла сябе абаронцай усіх славянскіх народаў.

Сярод дробнабуржуазных партый панавалі абаронніцкія погляды. Большасць эсэраў і меншавікоў прытрымліваліся лозунга  “абароны радзімы ад прускіх варвараў”. Невялікая група меншавікоў-інтэрнацыяналістаў на чале з Ю. Мартавым выступіла з асуджэннем урадаў ваюючых краін. Сярод меншавікоў меў месца і правасацыялістычны напрамак. Яго ўзначальваў Г.В. Пляханаў. Ён лічыў, што Расія вядзе праўдзівую вайну, што адказнасць за яе павінен несці той, хто яе распачаў.

У партыі эсэраў таксама вызначылася  тры напрамкі ў адносінах да вайны: сацыял-шавіністычны, які падтрымліваў ўрад, цэнтрысцкі, які прапагандаваў  лозунг “без пераможцаў і без паражэнцаў”, і левы, які выступаў супраць вайны, за мір, зямлю і волю.

Найбольш радыкальнае стаўленне  да вайны заняла партыя бальшавікоў, якая распрацавала сваю праграму. Сутнасць яе заключалася ў трох лозунгах. Першым і галоўным з іх быў лозунг “ператварыць імперыялістычную вайну ў вайну грамадзянскую”. Другім лозунгам бальшавікоў стаў лозунг “паражэння “сваіх” урадаў у імперыялістычнай вайне”. Трэцім – заклік да “поўнага разрыву з II Інтэрнацыяналам, стварэння III, Камуністычнага Інтэрнацыянала”. Трэба адзначыць, што апошні лозунг не падтрымала ніводная з еўрапейскіх сацыял-дэмакратычных партый [2, с. 366-369].

  1. Эканамічнае і палітычнае становішча беларускіх зямель

 

З 18 ліпеня 1914 г. беларускія губерні былі аб’яўлены на ваенным становішчы. На іх тэрыторыі ўстанаўліваўся жорсткі ваеннапаліцэйскі рэжым. Забараняліся сходы, шэсці, маніфестацыі, уводзілася ваенная цэнзура. Працоўныя Беларусі выказвалі глыбокую незадаволенасць такім становішчам. Гэта незадаволенасць асабліва праявілася ў перыяд мабілізацыі насельніцтва ў войска ў чэрвені —ліпені 1914 г. У многіх паветах Беларусі адбыліся стыхійныя выступленні прызыўнікоў. У Мінскай губерні антываеннымі выступленнямі былі ахоплены пяць паветаў. Разгромы памешчыцкіх маёнткаў адбыліся ў Навагрудскім, Сенненскім, Ігуменскім, Мазырскім і іншых паветах. Усяго ў Магілёўскай, Мінскай і Віцебскай губернях у дні ліпеньскай мабілізацыі адбылося больш за 20 выпадкаў разгрому памешчыцкіх маёнткаў. Урад люта распраўляўся з удзельнікамі гэтых выступленняў. Па прыгаворах ваеннапалявых судоў многія з іх былі пакараны смерцю. Жорсткімі рэпрэсіямі і масавымі мабілізацыямі рабочых і сялян царскія ўлады імкнуліся ачысціць прыфрантавую паласу ад рэвалюцыйных элементаў.

Асабліва  шалёнымі былі ганенні на сацыял-дэмакратычныя арганізацыі. Царскія ўлады разганялі прафсаюзы, асветныя таварыствы і іншыя масавыя арганізацыі працоўных. У час усеагульнай мабілізацыі ўсе сілы жандармерыі і паліцыі былі прыведзены ў баявую гатоўнасць.

Информация о работе Беларусь у гады Першай сусветнай вайны