Автор: Пользователь скрыл имя, 22 Декабря 2011 в 00:45, контрольная работа
Тэма развіцця Беларусі пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года займае вельмі важнае месца ў курсы гісторыі Беларусі. Справа ў тым, што да сеняшнега дня не існуе адзінай думкі наконт падзей таго часу. Яшчэ з 20-х гадоў гэтая тэма па-рознаму асвятлялася ў публіцістычнай і гістарычній літаратуры. Пісьменнікі і гісторыкі бальшавіцкага светапогляду ацэньвалі стварэнне савецкага дзяржаўнага апарата станоўча, вызначалі яго вялікую прагрэсіўную ролю ва ўсталяванні Савецкай улады і развіцці рэспублікі.
План
Уводзіны
1. Фарміраванне савецкага дзяржаўнага апарата
1.1. З'езд Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў і III з'езд сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў.
1.2. II з'езд армій Заходняга фронту
1.3. Выбар органаў улады ў Віцебскай і Магілёўскай губернях
1.4. Ацэнкі стварэння ў Беларусі органаў Савецкай улады.
2. Усебеларускі з’езд (кангрэс) у снежні 1917 г.
2.1. Нацыянальны рух у Беларусі напярэдадні з’езду.
2.2. Падрыхтоўка з’езда
2.3. Адкрыцце з’езда
2.4. Рзгон Усебеларускага з’езда і яго значэнне
3. Мяцеж польскага корпусу Доўбар-Мусніцкага.
Заключэнне
Спіс літаратуры.
Па сваёй палітычнай накіраванасці дэлегаты падзяляліся на тры групоўкі: правых, левых і цэнтрыстаў. Цэнтрысцкі накірунак прадстаўлялі дэлегаты БСГ. У ходзе работы з'езда да іх далучылася значная частка правых эсэраў і т. зв. група "беспартыйных". Левы накірунак аб'яднаў у асноўным левых эсэраў і быў нешматлікім. Правае крыло ўключала прадстаўнікоў розных буржуазных нацыяналістычных, а таксама клерыкальных і памешчыцкіх арганізацый [11, 34].
У савецкія часы пільную ўвагу даследнікаў прыцягвала пытанне аб партыйнай прыналежнасці дэлегатаў, палітычнай дыферэнцыяцыі на з'ездзе. Прааналізаваўшы наяўныя звесткі, І.М.Ігнаценка і В.А.Круталевіч прыйшлі да слушных высноваў, што бальшыня дэлегатаў належалі або спачувалі агульнарасійскім і беларускім неанародніцкім партыям (эсэры, народныя сацыялісты, БСГ) [4, 90; 8, 39]. Разам з тым значная частка дэлегатаў мела прабальшавіцкія настроі — факт, які прызнаваўся В.Г.Кнорыным, А.Р.Чарвяковым, але ў цэлым савецкай гістарыяграфіяй затушоўваўся, бо інакш цяжка было апраўдаць разгон з'езда заходнефрантавымі бальшавікамі [13, 179].
3
першым дакладам па зямельным
пытанні выступіў стары
17
снежня ўвечары пачалося
На пачатку 2-й гадзіны ночы на 18 снежня 1917 года прагучала: "Замацоўваючы сваё права на самавызначэнне, абвешчанае Расійскай рэвалюцыяй, і сцвярджаючы дэмакратычны рэспубліканскі лад у межах Беларускай зямлі, для выратавання роднага краю і засцярогі яго ад падзелу і адрыву ад Расійскай дэмакратычнай федэратыўнай рэспублікі, 1-шы Усебеларускі з'езд пастанаўляе: неадк-ладна ўтварыць са свайго складу орган краёвай улады ў асобе Усебе-ларускага Савета сялянскіх, салдацкіх і рабочых дэпутатаў, які часова становіцца на чале кіравання краем, уступаючы ў справавыя дачы-ненні з цэнтральнай уладай, адказнай перад Саветам рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў” [13, 187]. Такая фармуліроўка была падтрымана ўсімі.
Але адразу пасля прыняццяпершага пункта рэзалюцыі з’езд быў разогнаны. Вось як апісвае гэта В. Захарка:
“Яшчэ не пасьпеў Зьезд перайсьці да другога чытаньня гэтае рэзалюцыі, як будынак паседжаньня Зьезду быў акружаны браневікамі і кулямётамі. У залю паседжаньня раптоўна ўходзяць, у 12 гадзін ночы, з стрэльбамі ў руках, чырвонаармейцы на чале з камэндантам места Менска Крывашэіным.
Не
пасьпеў Крывашэін сказаць
Стрэціўшыйся Крывашэін стаіць, як слуп, і ня ведае, што рабіць. Нарэшці, апамятаўшыся, заяўляе: "Абвешчаю Зьезд зачыненым, а прэзыдыум яго арыштаваным".
Падымаецца страшэнная барацьба ў абарону прэзыдыуму. Дэлегатка Юр'ева за непрыстойны жарт" б'е Крывашэіна па твары і зьбівае з яго папаху. Прэзыдыум арыш-товываецца. Выбіраецца новы прэзыдыум.
Акружаны дэлегатамі, новы прэзыдыум ставіць на галасаваньне рэзалюцыю за рэзалюцыяй — з пратэстам на гвалт бальшавікоў.
Арыштовываецца і другі прэзыдыум. Выбіраецца трэйці, але ў гэты момант пачынаецца агульная барацьба ў залі паміж дэлегатамі Зьезду і чырвонаармейцамі, якая скончылася толькі ў 6 гадзін раніцы 18/31 сьнежня, калі былі акружаны і выціснуты з залі апошнія 30 дэлегатаў” [3, 12].
Словы сведкі пераконваюць нас у тым, што ўзброены атрад акружыў будынак Дваранскага дома яшчэ да таго, як была прынята рэзалюцыя. Таму неправамочнымі з’яўляюцца словы ў падручніку Я. К. Новіка і Г.С. Марцуля: “Гэта рашэнне з'езда (аб сазданні органа ўлады) СНК Заходняй вобласці і фронту расцаніў як контррэвалюцыйную спробу звяржэння ўстаноўленага ў выніку перамогі Кастрычніцкай рэвалюцыі грамадскага і дзяржаўнага ладу. Таму ноччу 18 снежня 1917 г. з'езд быў разагнаны” [11, 35].
В.А. Круталевіч адзначае:”... да моманта роспуску з’езда і выдварэння яго ўдзельнікаў з залы паседжання яшчэ не быў выбраны краевы орган улады. ... Такі орган яшчэ не быў аформлены з’ездам. Выходзіць, беларуска з’езд быў распушчаны за намер утварыць орган улады” [8, 40].
В. Захарка піша: “Бальшавіцкая "прэса" разгон Зьезду тлумачыла яго памешчыцкім складам і контррэвалюцыйнасьцю. Рэагаваць на гэту брахню нават ня трэба было, бо беларускі народ і так добра ведаў, хто там быў і што рабіў” [3, 14].
Пасля разгону з'езда Савет старэйшын аб'явіў сябе Саветам з'езда. На сваім першым закрытым пасяджэнні 18 снежня 1917 г. Савет з'езда пастанавіў: 1) лічыць I Усебеларускі з'езд гвалтоўна разагнаным; 2) Савет з'езда прызнаць выканаўчым органам з'езда, абавязаць яго праводзіць у жыццё ўсе яго рашэнні і пастановы; 3) папоўніць Савет з'езда дэлегатамі ад зям-ляцтваў і іншых груп, якія дэлегавалі сваіх прадстаўнікоў са з'езда ў Савет, і даць ім права адводу, адклікання і кааптацыі. Савет з'езда прыняў пастанову спыніць дзейнасць усіх нацыянальных фарміраванняў і перадаць іх справы і маёмасць Савету, а таксама склікаць II Усебеларускі з'езд.
У гісторыі беларускага народа Усебеларускі з'езд стаў важнай гістарычнай падзеяй. Вось як ацэньвае яго М. Краўцоў: “Першы беларускі з’езд быў адной з найважнейшых падзеяў у гісторыі Беларусі. Спрэчкі аб яго ацэнках і значэнні для лесу беларускага народа ідуць і сення. Пошук шляхоў незалежнасці – галоўная праблема, што абмяркоўвалася на з’ездзе. Рашэнні, выпрацаваныя ў 1917 годзе, сталі асновай для падрыхтоўкі і абвяшчэння БНР” [7, 194].
Разгон ўладамі Мінска Усебеларускага з’езду не вызваў узброенага проціборства. “Ні ў Беларускай Рады, ні ў эсэраў не было ўзброеных сілаў. Спроба ўтварыць беларускі полк на Заходнім фронце скончылася няўдачай” [9, 15].
У гэтых абставінах только Доўбар-Мусніцкі здолеў выступіць супраць Савецкай улады і 12 студззеня 1918 года афіцыйна аб’явіў вайну Савецкай Расіі.
Корпус польскіх легіянераў быў сфарміраваны яшчэ да Кастрычніцкак рэвалюцыі. Улічваючы класавы склад польскай дывізіі, асабісты настрой камандавання, моцную дысцыпліну, Часовы ўрад вырашыў выкарыстаць яго для барацьбы з рэвалюцыйнымі выступленнямі працоўных. Польскія часці былі размешчаны ў раёне Віцебска—Мінска—Жлобіна і разгорнуты ў корпус. Вярхоўны галоўнакамандуючы Л.Карнілаў назначыў генерал-лейтэнанта Ю.Доўбар-Мусніцкага камандуючым польскім корпусам.
У дні Кастрьгчніцкага паўстання А.Керанскі спрабаваў выкарыстаць польскія часці для барацьбы з рэвалюцыйным Петраградам. Але салдаты Заходняга фронту перагарадзілі шлях Ю.Доўбар-Мусніцкаму. Пасля гэтага Доўбар-Мусніцкі заявіў аб сваім нейтралітэце ў адносінах да савецкай улады.
14
снежня 1917 г. А.Мяснікоў выдаў
загад, у якім зноў гаварылася
пра падпарадкаванне Ю.Доўбар-
12
студзеня 1918 г. польскія легіянеры
пачалі ваенныя дзеянні
На часова захопленай тэрыторыі Беларусі быў усталяваны жорсткі, па сутнасці акупацый-ны рэжым, скіраваны не толькі супраць савецкай улады, але і мясцовага насельніцтва. Ўсё каштоўнае, галоўным чынам харчаванне і фураж, было вывезена польскімі легіянерамі. Ор-ганы савецкай улады былі ра-загнаны, партыйныя і савецкія работнікі арыштаваны і пакараны смерцю або прыгавораны да доўгатэрміновай катарп і турмы. Працоўнае насельніцтва жорстка тэрарызавалася, расстрэльваліся жыхары цэлых сёл. Пад страхам біцця, падвойнага аблажэння і вялікага штрафу жыхары кожнай воласці былі абавязаны ўнесці польскім уладам жыта 3000, аўса — 3000, ячменю — 1000, грэчкі — 4000, бульбы — 5000, сена — 1000 пудоў, яек — 4000 штук, а таксама 7 коней, 40 кароў і г. д. Насельніцтва было абкладзена падаткам на вокны, дзверы, курэй, сабак, кошак і іншых хатніх жывёлін. Была ўведзена баршчына: у адноўленых памешчыцкіх маёнтках сяляне абавязваліся два дні ўтыдзень бясплатна працаваць на памешчыка [10, 35].
Савецкая ўлада, для якой корпус нёс смяротную пагрозу, прыняла меры па арганізацыі супраціўлення. Выканком Магілёўскага губернскага Савета рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў выдаў дэкрэт аб арышце прадстаўнікоў польскай буржуазіі, памешчыкаў і тых лідэраў кадэтаў і Саюза зямель-ных уладальнікаў, якія дапамагалі корпусу Доўбар-Мусніцкага весці вайну супраць савецкай улады. За прамую сувязь са штабам польскага корпуса Саюз зямельных уладальнікаў быў аб'яўлены па-за законам.
На падставе гэтага дэкрэта былі арыштаваны буйныя магнаты, а самі арганізацыі распушчаны. Дэкрэтам СНК Заходняй вобласці і фронту ад 30 студзеня 1918 г. была распушчана Беларуская вайсковая рада, якая адкрыта падтрымала выступленне корпуса, разлічваючы на яго як узброеную сілу ў справе ства-рэння беларускай незалежнай дзяржавы. РазлІк не быў апраўданы, I сам генерал-лейтэнант рускай арміі (пазней генерал броні польскай арміі) Доўбар-Мусніцкі, і большасць з яго акружэння арыентаваліся на тыя палітычныя колы, якія імкнуліся адрадзіць польскую дзяржаву і ўключыць у яе склад Беларусь.
Поруч з карнымі мерамі савецкія органы ўлады разгарнулі прапаганду, скіраваную на салдат корпуса. МагілёўскІ губернскі Савет 19 студзеня 1918 г. заклікаў польскіх салдат арыштоўваць генералаў іафіцэраў і пераходзіць на бок рэвалюцыі.
Галоўнакамандуючы Заходнім фронтам А. Ф. Мяснікоў 21 студзеня 1918 г. аддаў загад расфарміраваць 1-ы польскі корпус. Генерал Доўбар-Мусніцкі быў аб'яўлены ворагам рэвалюцыі і па-за законам.
На тэрыторыі, занятай корпусам, разгортваўся партызанскі рух. У Быхаўскім, Рагачоўскім і іншых паветах ён набыў масавы характар. Партызанскія атрады былі сфарміраваны ў Чачэрску, Раўкавічах і Рагіне Буда-Каціалёўскай воласці.
Рашаючы ўдар па часцях польскага корпуса савецкія войскі і партызаны нанеслі пад Ра-гачовам і Жлобінам. Каля станцыі Жлобін упарты бой, аж да рукапашных стычак, працягваўся 6, а гарматны агонь — 30 гадзін. Атрымаўшы перамогу ў гэтым баі, чырвонаармейскія атрады ўвайшлі ў Жлобін, а ў ноч на 31 студзеня 1918 г. — у Рагачоў. У гэтых баях была поўнасцю разгромлена 1-ая польская дывізія. Польскія салдаты кідалі зброю, здаваліся ў палон.
Пачаліся павальныя ўцёкі легіяыераў з часцей польскага корпуса. Многія яго салдаты ўступалі ў рады рэвалюцыйных войск.
Распад войск Доўбар-Мусніцкага стаў неабарачальным. Чырвонагвардзейскія атрады і партызаны паўсюдна раззбройвалі легіянераў. Некалькі эскадронаў кавалерыі і пяхотных часцей былі акружаны і здаліся ў палон пад Бабруйскам. Такім чынам, першы пасля кастрычніка 1917 г. пажар вайны ў Беларусі быў патушаны. На ўсёй тэрыторыі, часова акупаванай корпусам, была адноўлена савецкая ўлада.
Контррэвалюцыйнае выступленне польскага корпуса стварыла сур'ёзную небяспеку для савецкай улады. Мяцеж пачаўся ў той момант, калі асноўныя сілы Савецкай дзяржавы вялі баі на Доне з войскамі А.Каледзіна і Цэнтральнай радай на Украіне. СНК РСФСР даў указанне камандаванню Заходнім фронтам падавіць мяцеж. Генерал Ю.Доўбар-Мусніцкі быў аб'яўлены ворагам рэвалюцыі. У ноч на 31 студзеня 1918 г. была разбіта 1-я польская дывізія і вызвалены Рагачоў. У пачатку лютага савецкія войскі перайшлі ў настушіенне ў раёне Жлобіна. Не вытрымаўшы націску, польская дывізія пачала адступаць на Бабруйск да цэнтра контррэвалюцыйнага мяцяжу, дзе была акружана і разбіта.
Мяцеж корпуса Доўбар-Мусніцкага нельга лічыць у поўным сэнсе грамадзянскай вайной. 3 аднаго боку, гэта было ўзброенае выступленне супраць савецкай улады, а з другога — гэта акцыя прадугледжвала далучэнне Беларусі да Польшчы.
Информация о работе Беларусь пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года