Беларусь пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года

Автор: Пользователь скрыл имя, 22 Декабря 2011 в 00:45, контрольная работа

Описание работы

Тэма развіцця Беларусі пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года займае вельмі важнае месца ў курсы гісторыі Беларусі. Справа ў тым, што да сеняшнега дня не існуе адзінай думкі наконт падзей таго часу. Яшчэ з 20-х гадоў гэтая тэма па-рознаму асвятлялася ў публіцістычнай і гістарычній літаратуры. Пісьменнікі і гісторыкі бальшавіцкага светапогляду ацэньвалі стварэнне савецкага дзяржаўнага апарата станоўча, вызначалі яго вялікую прагрэсіўную ролю ва ўсталяванні Савецкай улады і развіцці рэспублікі.

Содержание

План
Уводзіны
1. Фарміраванне савецкага дзяржаўнага апарата
1.1. З'езд Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў і III з'езд сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў.
1.2. II з'езд армій Заходняга фронту
1.3. Выбар органаў улады ў Віцебскай і Магілёўскай губернях
1.4. Ацэнкі стварэння ў Беларусі органаў Савецкай улады.
2. Усебеларускі з’езд (кангрэс) у снежні 1917 г.
2.1. Нацыянальны рух у Беларусі напярэдадні з’езду.
2.2. Падрыхтоўка з’езда
2.3. Адкрыцце з’езда
2.4. Рзгон Усебеларускага з’езда і яго значэнне
3. Мяцеж польскага корпусу Доўбар-Мусніцкага.
Заключэнне
Спіс літаратуры.

Работа содержит 1 файл

контрольная.doc

— 123.50 Кб (Скачать)

    План

    Уводзіны

 

    Тэма  развіцця Беларусі пасля Кастрычніцкай  рэвалюцыі 1917 года займае вельмі важнае месца ў курсы гісторыі Беларусі. Справа ў тым, што да сеняшнега дня не існуе адзінай думкі наконт падзей таго часу. Яшчэ з 20-х гадоў гэтая тэма па-рознаму асвятлялася ў публіцістычнай і гістарычній літаратуры. Пісьменнікі і гісторыкі бальшавіцкага светапогляду ацэньвалі стварэнне савецкага дзяржаўнага апарата станоўча, вызначалі яго вялікую прагрэсіўную ролю ва ўсталяванні Савецкай улады і развіцці рэспублікі. 1 Ўсебеларускі з’езд яны называлі нацыяналістычным, сабраным з памешчыкаў і чыноўнікаў, мяцеж Доўбар-Мусніцкага разглядалі як адкрытую контррэвалюцыю. Іншай думкі прытрымліваліся непасрэдныя ўдзельнікі з’езду, якія характэрызавалі яго ўзнята, захоплена.

    У савецкі перыяд існавала толькі адзін  пункт погляду – камуністычны. Адзначаныя падзеі падвяргаліся рэзкай крытыке. У час адраджэння ў беларускай прэсе пачалі перавыдавацца ўспаміны удзельнікаў з’езду, і мы змаглі азнаеміцца і з іх пазіцыяй.

    У сваей рабоце я паспрабую прывесці неаспрачальныя факты, якія змяшчаюцца ў падручніках па гісторыі Беларусі, а каб быць аб’ектыўнай, прывяду  іх ацэнку як савецкімі аўтарамі (І. М. Ігнаценка, С.З. Пачанін, В.А. Круталевіч), так і прыхільнікамі нацыянальнай ідэі (Ст. Рудовіч). Для напісання работы я выкарыстоўвала ўспаміны ўдзельнікаў з’езду В. Захаркі, М. Краўцова, падборку ўспамінаў і пратаколы з’езду, апублікаваныя В. Скалабанам у “Беларускім гістарычным часопісе” ў 1993 годзе, кнігі азначаных аўтараў, падручнікі Я.К. Новіка і Г.С. Марцуля, ІІ. Коўкеля, Нарысы гісторыі Беларусі і некаторыя іншыя матэрыялы.

    Неадназначнасць ацэнак таго перыяда гісторыі падкрэслівае актуальнасць тэмы.

    1. Фарміраванне савецкага  дзяржаўнага апарата

    1.1. З'езд Саветаў  рабочых і салдацкіх  дэпутатаў і III з'езд сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў.

 

    Перамога  Кастрычніцкай рэвалюцыі на ўсей неакупіраванай тэрыторыі Беларусі выклікала неабходнасць стварэння новага грамадскага і дзяржаўнага ладу. Асабліва актуальным было зліянне Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў з Саветамі сялянскіх дэпутатаў. У кожнай адміністратыўна-тэрытарыяльнай адзінцы павінен быў быць адзіны орган улады.

    У лістападзе пасля канчатковай перамогі над Камітэтам выратавання рэвалюцыі  расійскія бальшавікі стварылі Ваенна-рэвалюцыйны  камітэт (ВРК) Заходняй вобласці (Віцебская, Магілёўская і неакупаваныя паветы Мінскай і Віленскай губерняў). Ён стаў вышэйшым надзвычайным органам улады ў Беларусі і на фронце.

    18 лістапада адбыўся з'езд Саветаў  рабочых і салдацкіх дэпутатаў. 3 560 дэлегатаў 460 былі бальшавікамі, што прадвызначыла яго ход,  рашэнні, склад кіруючых органаў.  Старшынёй з'езд абраў члена  Паўночна-Заходняга абласнога камітэта РСДРП (б) В. П. Краснова. З'езд вітаў рэвалюцыйных рабочых і салдат Петраграда, чыё пераможнае паўстанне характарызавалася як адзіны сродак узяцця Саветамі ўлады ў свае рукі, прызнаў савецкую ўладу, дэкрэты аб зямлі, міры і кантролі над вытворчасцю. З'езд запатрабаваў безагаворачнага падпарадкавання старых дзяржустаноў савецкай уладзе, зняцця з пасад афіцэраў, якія былі настроены контррэвалюцыйна і спрабавалі сарваць залючэнне міру. У інтарэсах умацавання савецкай улады на месцах з'езд вырашыў правесці перавыбары і ачысціць мясцовыя Саветы ад варожых элементаў. З'езд абраў Выканаўчы камітэт абласнога Савета ў складзе 35 чалавек [10, 26].

    У той жа дзень (18 лістапада) у Мінску адкрыўся III з'езд сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў. На ім кожная воласць была прадстаўлена чатырма дэлегатамі, а кожны Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў і ВРК Заходняга фронту – адным. Усяго прысутнічала 335 дэлегатаў, большасць з якіх былі прадстаўнікамі беднаты і сераднякоў. Склад з'езда сведчыў аб вялікім зруху ўлева. Старшыня выканкома, абраны II з'ездам, правы эсэр Несцераў, кандыдатура якога была вылучана на пост старшьші з'езда, пры выбарах атрымаў атрымаў толькі 8 галасоў, Старшынёй з'езда быў абраны бальшавік М. I. Крывашэін.

    З'езд  сялянскіх дэпутатаў прызнаў савецкую ўладу і абавязаўся праводзіць у жыццё яе дэкрэты, а таксама заклікаў усіх, хто вагаўся, не выступаць супраць Кастрычніцкай рэвалюцыі, падпарадкавацца волі рабоча-сялянскіх і салдацкіх мас. У мэтах найбольш паслядоўнага ажыц-цяўлення Дэкрэта аб зямлІ з'езд вырашыў перавыбраць усе валасныя камітэты, валасныя земскія ўправы, міліцыю. Зямельным камітэтам было рэкамендавана вы-дзеліць камісіі для ўзяцця на ўлік усіх зямель, іншых угоддзяў, інвентару і размеркавання іх сярод бяднейшых сялян.

    Былі  абраны 35 чалавек у склад выканкома  сялянскіх дэпутатаў Мінскай  і Віленскай губерняў і прынята  рашэнне аб аб'яднанні выканаўчага  камітэта Савета сялянскіх дэпутатаў  з выканаўчым камітэтам Савета рабочых  і салдацкіх дэпутатаў.

    1.2. II з'езд армій Заходняга фронту

 

    20 лістапада адкрыўся II з'езд армій Заходняга фронту, які ў сваёй рэзалюцыі выказаў поўны давер СНК і паабяцаў яму ўсю магчымую падтрымку. У яго рабоце прынялі ўдзел 714 дэлегатаў: 473 былі бальшавікі, 74 – левыя эсэры, 24 – меньшавікі і 103 беспартыйных. [Іг, 55]. На з’ездзе ад ЦК РСДРП (б) прысутнічаў Г.К. Арджанікідзе.

    Па  пытанню аб сучасным моманце выступілі: дакладчык ад бальшавікоў — Валадарскі, садакладчыкі — Злобін ад эсэраў і Горын ад меншавікоў. У прынятай рэзалюцыі з'езд вітаў петраградскіх рабочых і салдат, якія ажыццявілі пераможнае паўстанне. Быў выказаны поўны давер Савету Народных Камісараў і абяцана яму ўся магчымая падтрымка. Прадстаўнікі меншавікоў прапанавалі стварыць урад на падставе аб'яднання ўсіх дэмакратычных партый, але іх праект рэзалюцыі не быў падтрыманы з'ездам; ён сабраў толькі 73 галасы [10, 27].

    З'езд  распрацаваў сістэму арганізацыі  савецкай улады на Заходнім фронце і ў вобласці. У вобласці, губернях, паветах, валасцях ствараліся Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў, Саветы сялянскіх дэпутатаў, Саветы батрацкіх дэпутатаў. У выніку іх аб'яднання з прадстаўнікамі арміі, прафесійных саюзаў, чыгуначнага саюза, паштова-тэлеграфных служачых былі створаны Саветы рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў, якія з'яўляліся дзяржаўнай уладай у вобласці, губерні, арміі.

    Для кіравання рознымі галінамі гаспадарча-палітычнага  і культурнага жыцця Саветы стваралі галіновыя аддзелы (ваенны, харчовы, працы, фінансавы, асветы, агульнага  кіравання і г. д.). Узначальвалі аддзелы народныя камісары. Гарадскія і земскія самаўправы, харчовыя камітэты і іншыя арганізацыі падпарадкоўваліся Савету. У штабах, банках, казначэйствах камісары ўтваралі самаўправы з ліку служачых, якія ажыццяўлялі кіраўніцтва дадзенымі ўстановамі.

    Абласны і франтавы Савет рабочых, салдацкіх  і сялянскіх дэпутатаў складаўся: па 35 дэпутатаў ад з'езда рабочых  і салдацкІх дэпутатаў і ад з'езда сялянскіх дэпутатаў, 100 дэпутатаў  ад франтавога з'езда, 11 — ад прафсаюзаў, 4 — ад чыгуначнага саюза, 2 — ад паштова-тэлеграфнага саюза. Названы Савет з'яўляўся вышэйшым органам заканадаўчай улады ў вобласці і на фронце.

    Другі з'езд армій Заходняга фронту абраў 20 прадстаўнікоў у ЦВК (18 бальшавІкоў, два левыя эсэры), 100 чалавек у  Франтавы камітэт (80 бальшавікоў, 10 левых эсэраў, 4 меншавікі, 6 правых эсэраў). Галоўнакамандуючым войсками Заходняга фронту з'езд абраў А. Ф. Мяснікова.

    3 нагоды завяршэння работы трох  з'ездаў у Мінску 25 лістапада адбылася  шматтысячная маніфестацыя рабочых,  салдат і сялян у падтрымку савецкай улады. Праходзіла яна без прадстаўнікоў ліберальных і памяркоўных сацыялістычных партый, без той стракатасці у лозунгах, якая мела месца вясной. На гэты раз калоны ішлі пад бальшавіцкімі лозунгамі. Маніфестацыя завяршылася мітынгам, на якім выступілі К. I. Ландар, М. I. Крывашэін.

    27 лістапада выканаўчыя камітэты, абраныя з'ездамі Саветаў рабочых  і салдацкіх дэпутатаў Заходняй  вобласці, Саветаў сялянскіх дэпутатаў  Мінскай і Віленскай губерняў, Заходняга фронту, аб'ядналіся і  ўтварылі выканаўчы камітэт Заходняй вобласці і фронту (Аблвыканкомзах). Яго старшынёй быў абраны бальшавік М.Рагазінскі. Для кіравання вобласцю і фронтам быў створаны абласны Савет Народных Камісараў (СНК) на чале з балыпавіком К.Ландарам.

    Разам з утварэннем на Беларусі новых савецкіх органаў улады былі ліквідаваны органы, створаныя Часовым урадам, такія, як "Камітэт Заходняга фронту земскага саюза", "Саюз гарадоў Заходняга фронту", закрыты канцылярыі губернскіх камісараў, губернскія, гарадскія, павятовыя, валасныя і пасялковыя камітэты.

    1.3. Выбар органаў  улады ў Віцебскай  і Магілёўскай  губернях

 

    Аднак фарміраванне новых органаў улады  ў Заходняй вобласці не было завершана. Справа ў тым, што ў стварэнні  Аблвыканкомзаха і СНК вобласці і фронту Саветы рабочых і сялянскіх  дэпутатау Віцебскай і Магілёўскай губерняў не ўдзельнічалі, З'езды Саветаў указаных губерняў адбыліся ў снежні 1917 г — студзені 1918 г. і не прымалі рашэнняў аб злучэнні выбраных імі выканаўчых органаў з Аблвыканкомзахам, не выбіралі сваіх прадстаўнікоў у выканаўчы камітэт Заходняй вобласці і ў склад абласнога СНК.

    У снежні 1917 г. завяршылася работа па арганізацыі савецкай улады ў  Віцебскай і Магілёўскай губернях. Віцебскі губернскі з'езд Саветаў  рабочых, салдацкіх і сялянскіх  дэпутатаў (11 — 17 снежня) праходзіў пад бальшавіцкім уплывам. 3 500 дэлегатаў з'езда каля 70 % былі бальшавікі. Прызнаўшы ўладу, устаноўленую II Усерасійскім з'ездам Саветаў, і ўтвораны ім урад — Савет Народных Камісараў, з'езд аднадушна заявіў аб сваім імкненні ўсімі сіламі праводзіць у жыццё дэкрэты новай улады і энергічна змагацца з усімі спробамі супрацьдзеяння гэтай уладзе з боку звергнутых класаў.

    З'езд  лічыў неабходным утварэнне спецыяльнага органа па кіраванню гаспадаркай  у мэ-тах правядзення ў жыццё  рабочага кантролю над прамысловасцю губерні.

    З'езд  прызнаў неабходным справядлівае размеркаванне  зямлі і ў мэтах павышэння  ўзроўню агратэхнікі рэкамендаваў стварыць новыя і падтрымаць існуючыя буйныя гаспадаркі, забяспечваць іх сельскагаспадарчай тэхнікай і агранамічнымі кадрамі. Кіраванне работай па ажыццяўленню Дэкрэта аб зямлі з'езд усклаў на мясцовыя Саветы сялянскіх і батрацкіх дэпутатаў і адначасова прыняў рашэнне аб роспуску губернскага і павятовага зямельных камітэтаў, паколькі яны не стаялі на ахове інтарэсаў працоўных.

    Па  пытанню аб мясцовых органах самакіравання з'езд прызнаў паўнаўладнымі органамі Саветы. Гарадскія і земскія самакіраванні павінны былі пад кіраўніцтвам Саветаў займацца гаспадарчымі справамі. З'езд выказаўся за поўнае знішчэнне старога суда, за неадкладнае стварэнне народных судоў і рэвалюцыйных трыбуналаў.

    Па  сутнасці рашэнні з'езда ўтрымлівалі  ў сабе тыя элементы, якія ў хуткім часе разаўюцца ў сістэму, названую сістэмай «ваеннага камунізму». Гэтак  жа рашэнні з'езда закладвалі элемен-ты рэпрэсіўнага механізма, заснаванага не на праве, а, зноў жа, на прынцыпе рэвалюцыйнан мэтазгоднасці. Назваць Саветы гэтага часу органамі сапраўднага народнага самакіравання не выпадае. Іх пераважна бальшавіцкі склад не адлюстроўваў настроі ўсіх слаёў насельніцтва.

    1.4. Ацэнкі стварэння ў Беларусі органаў Савецкай улады.

 

    У сучаснай гістарычнай літаратуры, асабліва ў публіцыстыцы, выказваюцца розныя адносіны да Кастрычніцкай рэвалюцыі. Адны лічаць яе Вялікай сацыялістычнай рэвалюцыяй, якая паклала пачатак  новай эры ў гісторыі ўсяго чалавецтва. Другія — наадварот, што гэта быў пераварот, бальшавіцкі загавор і г.д.

    У падручніку “Гісторыя Беларусі”  пад рэдакцыяй Я.К. Новіка і Г.С. Марцуля выказваецца такаое маркаванне: “гэта была бясспрэчна рэвалюцыя, таму што адбыліся карэнныя змены грамадска-палітычнага і сацыяльна-эканамічнага ладу краіны знізу, рэвалюцыйным шляхам. Кастрычніцкую рэвалюцыю ні ў якім разе нельга лічыць выпадковай з'явай, таму што яна з'явілася заканамерным вынікам грамадскага развіцця Расіі. Адказ Часовага ўрада ад вырашэння кардынальных задач буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі, непаслядоўная палітыка буржуазных і дробнабуржуазных партый прывялі іх да банкруцтва. Краіна апьшулася ў вострым палітычным і эканамічным крызісе. Адзіным выйсцем з гэтага становішча ў тых умовах была сацыялістычная рэвалюцыя” [11, 24].

    Іншыя аўтары інакш ацэньваюць стварэнне  органаў савецкай улады ў Беларусі. Напрыклад, Ст. Рудовіч піша: “Аблвыкамзах і падсправаздачны яму СНК  былі пераважна франтавымі органамі, укамплектаванымі вайскоўцамі, цывільных асоб у іх амаль што не было. Саветы Віцебскай і Магілеўскай губерняў у абласных органах практычна не мелі прадстаўніцтва; у снежні 1917 года там адбыліся губернскія з'езды саветаў, якія выбралі ўласныя органы ўлады. Нарэшце, заходнефрантавая групоўка бальшавікоў, што ўсталёўвала сваю ўладу ў Беларусі, складалася з вайскоўцаў рускай, латышскай, габрайскай, лольскай, армянскай нацыяыальнасцяў, але не мела ў сваім складзе беларусаў, хоць пытанні, якія належала развязваць, датычылі найперш беларускай нацыі” [13, 150]

Информация о работе Беларусь пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года