Некрашевич

Автор: Пользователь скрыл имя, 31 Марта 2013 в 15:18, реферат

Описание работы

У мiнулым стагодзi беларускае мовазнаўства iшло складаным, пакручастым шляхам, i на тым шляху былi як уздымы, так i прыкрыя заняпады. Далека не заўседы ўмовы спрыялi развiццю навукi пра беларускую мову. Але аккурат у гэты час беларуская лiнгвiстыка аформiлася як самастойная, важная ў дзяржаўнай iерархii i прызнанная ў мiжнародным маштабе галiна гуманiтарных ведаў. Ля вытокаў беларускага мовазнаўства стаяў выдатны лiнгвiст Сцяпан Мiхайлавiч Некрашэвiч.

Содержание

Увядзенне ……………………………………3
Асноўная частка……………………………..4
Заключэнне…………………………………..9
Спіс выкарыстанай літаратуры……………..10

Работа содержит 1 файл

Реферат Некрашевич.doc

— 1.40 Мб (Скачать)

 

 

 

 

 

Заключэнне

 

Перад намi прайшлi асноўныя вехi жыццевага i творчага шляху чалавека складнага i цяжкага лесу. Сцяпан Мiхайлавiч Некрашэвiч быў не толькi смелым арганiзатарам навукi, здольным выкладчыкам, але i таленавiтым вучоным.               

        Сярод асноўных напрамкаў яго навуковай дзейнасцi можна назваць лексiкаграфiю i правапiс, беларускую дыялекталогiю i гiсторыю беларускай мовы. Ен распрацаваў тэарэтычныя асновы i прынцыпы стварэння дыялекталагiчных слоунiкаў беларускай мовы.

Ўсяго 10 гадоў працягвалася дзейнасць С. Некрашэвiча на нiве навукi, але гэта адносна кароткi тэрмiн ен пакiнуў у ей значны след. Ужо адзначана, што Сцяпан Мiхайлавiч кiраваў даследваннямi у галiне грамадскiх навук, быў добрым арганiзатарам навукi.

Абсяг асабiтых навуковых iнтарэсаў Сцяпана Мiхайлавiча i сапраўды быў вялiкi. Ен даследаваў лексiкаграфiю i правапiс, дыялекталогiю i гiсторыю беларускай мовы – тыя сферы, дзе найбольш патрэбныя былi кампетэнтнасць, дасведчанасць, глыбiня аналiзу i высноу… А тое, што Некрашэвiч быў у гэтых накiрунках мовазнаўства сваiм, што называецца, чалавекам, сведчаць яго слоўнiкi, лемантары, чытанкi, якiя тады, на пачатку самастойнага iснавання нашай рэспублiкi, былi так патрэбны выключна кожнаму чалавеку, якi iмкнуўся, як зазначыў класiк, да свету, да ведаў…

 Вынiкам дзейнасцi Сцяпана Мiхайлавiча Некрашэвiча стала навуковая праца «Да харакрыстыкi беларускiх гаворак Парыцкага раена» (1929). Навуковец неаднаразова ездзiў на сваю малую радзiму. Мiнавiта ў гэтым рэгiене ен змог адчуць усю паўнату i першародную прыгажосць роднай мовы. Нездарма галоўным сэнсам жыцця Сцяпана Некрашэвiча стала адраджэння беларускай мовы. Гэта зблiзiла яго з такiмi выбiтнымi прадстаўнiкамi беларускай культуры, як Янка Купала, Якуб Колас, Змiтрок Бядуля, Кандрат Крапiва.

 У карцiннай галерэi «Традыцыя» якая знаходзiцца у г. Светлагорску Гомельскай  вобласцi, есць адзiн ў Беларусi партрэт Сцяпана Мiхайлавiча Некрашэвiча, напiсаны Алесем Марачкiным. А вось вулiцы Сцяпана Некрашэвiча ў Светлагорску пакуль няма. Да верыцца, што яна абавязкова будзе.                              

"Жыццё дзеля навукі" - вось так можна ахарактарызаваць  жыццёвы шлях Сцяпана Міхайлавіча Некрашэвiча ...

Як запавет С.М. Некрашэвiча, гучыць i сення: "Слова у мове - гэта не выпадковы факт, гэта - гiсторыя народа".

 

 

 

 

Спіс выкарыстанай літаратуры

 

  1. Э. Iофе /Той саамы Некрашэвiч/
  2. Л.М. Шагул /Гiсторыя Беларускага мовазнаўства/
  3. А. Мяснiкоў /Сто асоб беларускай гiсторыi/
  4. Iван Штэйкер /Дняпроўскiя матывы/
  5. Краязнауская газета №18 2008г.
  6. В. Шчэрбiн часопiс /Роднае слова №4 2010; №4,5 1995г./

Информация о работе Некрашевич