Автор: Пользователь скрыл имя, 31 Марта 2013 в 15:18, реферат
У мiнулым стагодзi беларускае мовазнаўства iшло складаным, пакручастым шляхам, i на тым шляху былi як уздымы, так i прыкрыя заняпады. Далека не заўседы ўмовы спрыялi развiццю навукi пра беларускую мову. Але аккурат у гэты час беларуская лiнгвiстыка аформiлася як самастойная, важная ў дзяржаўнай iерархii i прызнанная ў мiжнародным маштабе галiна гуманiтарных ведаў. Ля вытокаў беларускага мовазнаўства стаяў выдатны лiнгвiст Сцяпан Мiхайлавiч Некрашэвiч.
Увядзенне ……………………………………3
Асноўная частка……………………………..4
Заключэнне…………………………………..9
Спіс выкарыстанай літаратуры……………..10
Змест
Увядзенне
У мiнулым стагодзi беларускае мовазнаўства iшло складаным, пакручастым шляхам, i на тым шляху былi як уздымы, так i прыкрыя заняпады. Далека не заўседы ўмовы спрыялi развiццю навукi пра беларускую мову. Але аккурат у гэты час беларуская лiнгвiстыка аформiлася як самастойная, важная ў дзяржаўнай iерархii i прызнанная ў мiжнародным маштабе галiна гуманiтарных ведаў. Ля вытокаў беларускага мовазнаўства стаяў выдатны лiнгвiст Сцяпан Мiхайлавiч Некрашэвiч.
Асноўная частка
Нарадзiўся Сцяпан Мiхайлавiч Некрашэвiч 8 мая
1883 г. у весцы Данiлоўка Бабруйскага павета
Мiнскай губернi (сёння - Светлагорскi раён).
Толькi ў 1908г., калi будучаму вучонаму споунiлася
25 гадоў, Сцапан Некрашэвix скончыў Панявежскую
настаўнiцкую семенарыю i атрымауў сярэдннюю
адукацыю. Пасля заканчэння семiнарыi працаваў
настаўнiкам пачатковай школы ў Ковенскай
губернi. Сцяпан Некрашэвiч вучыўся ў Вiленскiм
настаўнiцкiм iнстытуце, якi скончыў у 1913
годзе. Нейкi час жыў i працаваў у Рызе.
Сцяпан Некрашэвiч (у другiм радзе з лева) з таварышамi па службе. Першая сусветная вайна 1916 г. |
У 1914 годзе Сцяпан Мiхайлавiч Некрашэвiч быў мабiлiзаваны ў армiю i ўсю вайну правеў на фронце. Пасля дэмабiлiзацыi з армii ў 1918 годзе Сцяпан Некрашэвiч загадваў беларускай секцыяй пры губернскiм аддзеле народнай асветы ў Адэсе, дзе закончыў два курсы тамтэйшага мiжнароднага iнстытута. У Адэсе ен праводзiць культурна-асветнiцкую работу сярод демабiлзаванных салдат-беларусаў бежанцаў-беларусаў, якiя апынулiся ў Адэсе. Дзякуючы клопатам Некрашэвiча, у горадзе было адкрыта каля 30-цi пачатковых беларускiх школ i беларуская гiмназiя. У гэтыж час ен актыуна займаўся палiтычнай дзейнасцю. Сцяпан Мiхайлавiч з’яўляўся адным з кiраўнiкоў Беларускай партыi сацыялiстаў-рэвалюцыянераў, якая выступала за самастойнасць Беларусi. Сцяпан Некрашэвiч вельмi сумаваў па радзiме. Вясной 1920 г. Сцяпан Некрашэвiч пераязджае ў Мiнск, i ў новай беларускай сталiцы адбылося яго iмклiвае ўваходжанне па прыступках дзяржаўнай i навуковай кар’еры. |
З началу 20-х гадоў для Сцяпана Некрашэвiча пачалося дзесяцiгодзе напружнай навуковай i грамадскай працы.
Нягледзячы на тое, што ў Адэсе Сцяпан Некрашэвiч быў прадстаўнiком урада БНР, у БССР яму даверылi пасаду загадчыка лiтаратурна-выдавецкага аддзела ў апараце Народнага камiсарыята асветы, а крыху пазней намеснiка старшынi Акадэмiчнага цэнтра, iнспектара навуковых устаноў, намеснiка старшынi Галоўпрафасветы. Нягледзячы на складаныя ўмовы i матырэяльныя цяжкасцi аднаўленчага перыяду, перад Народным камiсарыятам асветы БССР
паўстала пытанне аб неабходнасцi арганiзацыi ў рэспублiцы навукова-даследчага цэнтра – Iнстытута Беларускай культуры. Была створана спецыяльная камiсiя для распрацоўкi Iнбелькульта пад старшынством З. Жылуновiча. Рэктар БДУ У. Пiчэта падрыхтаваў у Маскве статут Iнбелькульта па тыпе даследчых iнстытута. Аднак заснаваць Iнбелькульт не ўдалося, таму што не хапала матэрыяльных сродкау i квалiфiкаванных кадраў. Але iдэя аб стварэннi IБК не прапала i была рэалiзована ў форме асобнай навукова-тэрмiналагiчнай камiсii Наркамата асветы. Камiсiя была створана 10 лютага 1921 года у складзе 15 чалавек i трох секцый – гуманiтарнай, прыродазнаўчай и матэматычнай. Галоўнай задачай камiсii былi распрацоўкi беларускай навуковай тэрмiналогii па розных галiнах ведаў. Галоўным арганiзатарам усей дзейнасцi камiсii быў Сцяпан Некрашэвiч. З гэтага часу Сцяп Некрашэвiч усяляк спрыяў разгортаванню мовазнаўчых даследаванняў.
У студзене 1921 года на склiканым пры Наркамаце асветы сходзе работнiкаў асветы i культуры Сцяпан Некрашэвiч выступiў з дакладам, у якiм выказаў iдэю стварэння спецыяльнага iнстытута, што меў бы займацца вывучэннем беларускай культуры. Пазней гэтае пытанне абмяркоўвалася на пасяджэннi сесii ЦВК БССР, i на працягу 1921 г. была праведзена неабходная падрыхтоўчая праца, якая дазволiла ў пачатку наступнага года заснаваць Iнстытут беларускай культуры, перад якiм была пастаўлена задача арганiзацыi планамернага вывучэння этнаграфii, мовы, лiтаратуры, мастацтва, гiсторыi, геаграфii, прыроды, эканомiкi, сацыяльна-грамадскага руху рэспублiкi.
Сцяпан Некрашэвiч абраны першым старшынёй Iнбелкульта, а правадзейнымi членамi iнстытута сталi Янка Купала, Я. Лесiк i Я. Карскi.
У 1922 г. у Iнбелкулыце арганiзавалi спецыяльную слоўнiкавую камiсiю, удзельнiкi якой выпiвалi словы з ранейшых лексiкаграфiчных прац, мастацкiх твораў, перыядычнага друку i яшчэ рэдкiх на той час навуковых выданняў. Паспяховая дзейнасць камiсii дазволiла неўзабаве падрыхтаваць першыя ў беларускiм мовазнаўстве створаныя на навуковай аснове "Беларуска-расiйскi слоўнiк" i "Расiйска-беларускi слоўнiк" аўтарамi каторых яўлялiсь М. Байкоу i С. Некрашэвiч.
На працягу 1922-1924гг. Iнстытут беларускай культуры пад кiраўнiцтвам Сцяпана Некрашэвiча праводзiў вялiкую работу па распрацоўцы новай тэрмiналогii i выданнi школьных падручнiкаў, арганiзоўваў экспедыцыi па вывучэннi прыродных багаццяў рэспублiкi, яе культуры.
Сцяпан Некрашэвiч становiцца адным з iнiцыятараў стварэння пры Iнстытуце беларускай культуры ў 1924 годзе Цэнтральнага бюро краязнаўства. Супрацоўнiкамi Iнбелкульта была разгорнута актыўная работа сярод насельнiцтва рэспублiкi па стварыннi краязнаўчых арганiзацый. Яны будавалiся па прынцыпе: акруговая i раенныя таварыствы, краязнаўчыя гурткi пры школах, сельсаветах, хатах-чытальнях i пры iншых установах.
На працягу 1923-1925г. Сцяпан Некрашывiч працаваў спачатку выкладчыкам, потым дацэнтам Беларускага дзяржаўнага унiверсiтэта.
У студзенi 1925 года Сцяпан Мiхайлавiч быў накiраваны Наркаматам асветы БССР для павышэння лiнгвiстычнай квалiфiкацыi ў навукова-даследчы iнстытут мовы i лiтаратуры пры Ленiнградскiм унiверсiтэце. У якасцi навуковага супрацоўнiка першага разраду ен займаўся там пытаннямi беларускай мовы пад кiраўнiцтвам акадэмiка Я.Ф. Карскага.
Даволi добра вядома арганiзатарская дзейнасць Сцяпана Некрашэвiча ў падрыхтоўцы вялiкага слоунiка жывой беларускай мовы. Сам факт яго стварэння сведчыў, што беларуская лексiкаграфiя ўжо перарасла рамкi "практычнай" i выйшла на выкананне фундаментальных навуковых праектау. У лiпенi 1925 г. на пасяджэннi мовазнаўчай секцыii Iнбелкульта Сцяпан Некрашэвiч прачытаў даклад "Да пытання аб укладаннi слоўнiка жывой беларускай мовы", у якiм прывёў навуковыя падставы падрыхтоўкi такога слоўнiка. Вучоны выявiў надзвычай дакладнае разуменне тагачаснай сiтуацыi у беларускай лiтаратурнай мове, а таксама задач, якiя стаялi перад беларускай лексiкаграфiяй. Сцяпан Некрашэвiч лiчыў укладанне такога слоўнiка не ў меншай ступенi грамадскай задачай i здолеў арганiзаваць падрыхтоўчы этап стварэння даведнiка такiм чынам, што да збiрання лексiчнага матэрыялу была прыцягнута вялiкая колькасць аматараў-энтузiястаў. Зборам беларускiх слоў у гэты час займалiся каля 2500 чалавек. Для арганiзацыi iх працы i скiравання яе у патрэбнае рэчышча былi падрыхтаваны спецыяльныя iнструкцыi. У лютым 1926 г. Сцяпан Некрашэвiч выступiў з дакладам "Мовазнаўчая праца краязнаўчых арганiзацый" на Першым усебеларускiм краязнаўчым з'ездзе, у якiм растлумачыў дэлегатам вялiкае значэнне далучэння краязнаўчых арганiзацый да выканання навуковых мовазнаўчых задач. Вучоны добра разумеў, што краязнаўчы рух можа i павiнен стаць вялiкай дапамогай у вырашэннi тых лiгвiстычных задач, якiя патрабавалi прыкладання значных людскiх рэсурсаў.
Заклiк Сцяпана Мiхайлавiча знайшоў шырокi водгук сярод насельнiцтва нашай рэспублiкi. У работу по збiраннi народнай i лiтаратурнай лексiкi ўключылiся тысячы людзей розных узростаў i роду заняткаў – настаўнiкi, сяляне, рабочыя, урачы, студэнты i вучнi. К канцу 1927 года картатэка слоўнiка жывой беларускай мовы налiчвала звыш 400 000 картак-слоў. Прыгоднымi з iх былi прызнаны 382 047.
Першага лiпеня 1926 года Некрашэвiч увайшоў у склад правапiсна-тэрмiналагiчнай камiсii Iнбелькульта, якую ўзначальваў А.Цвiкевiч.
Нягледзячы на тое, што ў сярэдзiне 1920-х гг. Сцяпан Некрашэвч не належаў да лiку прыхiльнiкаў неадкладнай i радыкальнай рэформы беларускай арфаграфii, у лiстападзе 1926 г. ён выступiў на Акадэмiчнай канферэнцыi па рэформе беларускага правапiсу i азбукi з судакладам па гэтай праблеме.
У сваёй прамове Сцяпан Некрашэвiч абгрунтавана аспрэчыў многiя прапановы iнiцыятара правапiснай рэформы Язэпа Лёсiка.
У 1927 г. С. Некрашэвiч узначалiў правапiсную камiсiю, якая працягвала займацца пытаннямi арфаграфiчнага ўрэгулявання беларускай мовы.
3 разумення таго, што беларуская лiнгвiстыка павiнна быць шматграннай, у Сцяпана Некрашэвiча нарадзiлася iмкненне як мага шырэй разгарнуць дыялекта-лагiчныя даследаваннi. Пра неабходнасць грунтоўна вывучаць беларускiя гаворкi ён казаў i на Першым усебеларускам краязнаўчым з'ездзе, i на Акадэмiчнай канферэнцыi. Калi назапашванне лексiчнага матэрыялу праводзiлася праз слоўнiкавую камiсiю, то збiранню фанетычных, марфалапчных i сiнтаксiчных асаблiвасцяў беларускай мовы мелася спрыяць падрыхтаваная С. Некрашэвiчам у 1927 г. сумесна з П. Бузуком "Праграма для збiрання асаблiвасцяў беларускiх гаворак". Як сведчыў рэцэнзент гэтай праграмы Л. Цвяткоў, з пункту гледжання паўнаты ахопу моўных з'яў праграма Некрашэвiча-Бузука пераўзыходзiла не толькi "ўсе даўнейшыя расiйскiя, але i некаторыя заходнееўрапейскiя". На пасяджэннi пленума Цэнтральнага бюро краязнаўства у кастрычнiку 1927 г. вывучэнне асаблiвасцяў беларускiх гаворак па гэтай праграме было вырашана ўключыць у план работы краязнаўчых арганiзацый. Праграму атрымалi 1000 настаўнiкаў з розных рэгiёнаў Беларусi, i яна, несумненна, адыграла станоўчую ролю падчас правядзення дыялекталагiчных даследаванняў. У адрозненне ад збору лексiчнага матэрыялу, канкрэтная праца краязнаўцаў з праграмай Некрашэвiча - Бузука, працякала з пэўнымi цяжкасцямi. Так, публiкуючы ў 1928 г. падрыхтаванае на аснове ўласных паездак даследаванне "Да характарыстыкi беларускiх гаворак Парыцкага раёна", С. Некрашэвiч мiмаходзь заўважыў, што з 43 разасланых настаўнiкам Парыцкага раёна праграм не была запоўнена нiводная з iх. Каб упэўнiцца ў некаторых сваiх назiраннях, С. Некрашэвiч звяртаўся да настаўнiкаў Парыччыны з кароткiмi пiсьмовымi запытамi пра некаторыя моўныя з'явы, аднак атрымаў адказы толькi ад С. Мiтраховiча (Краснауская школа) i В. Бараноўскага (Пратасаўская школа).
У 1926 - 1928 гг. Сцяпан Некрашэвiч кiраваў аддзелам гуманiтарных навук, класам мовы i лiтаратуры i слоўнiкавай камiсiяй Iнбелкульта, уваходзiў ва ўрадавую камiсiю па падрыхтоўцы рэарганiзацьй iнбелкульта ў Беларускую Акадэмiю навук. У канцы 1928 г. зацверджаны акадэмiкам i вiцэ-прэзiдэнтам Акадэмii. Узначальваў Галоўнавуку пры Наркамаце асветы БССР, два разы абiраўся членам ЦВК БССР, быў першым дырэктарам iнстытута мовазнаўства Акадэмii навук.
Здавалася б, такая нагрузка, столькi спраў i абавязкаў. Але малады акадэмiк паспяваў ствараць кнiгi i слоўнiкi, весцi вялiкую навуковую працу, выдаваць даследаваннi па мовазнаўстве.
17 красавiка 1929 года быў прынят праект беларускага правапiсу, якi ў 1930 годзе быў надрукаваны тысячным тыражом i разасланы спецыялiстам i ў розныя ўстановы для абмеркавання.
Усяго 10 гадоў працягвалася навуковая дзейнасць Сцяпа Некрашэвiча, але i за гэты кароткi час ен зрабiў значны ўклад у развiцце навукi.
Сцяпан Мiхайлавiч Некрашэвiч разам з акадэмiкам В.Ластоўскiм накiравалiся летам 1930 года ў навуковую камандзiроўку ў Томскую вобласць, дзе хацелi вывучаць жыцце i побыт беларускiх перасяленцаў. Але для магутных рэпрэсiўных органаў не iснавала вялiкiх адлегласцей.
Раннiцай 21 лiпеня 1930 года на параходзе «Табольск», што плыў па сiбiрскай рацэ Об, С. Некрашэвч i В. Ластоўскi былi арыштованы. Шмат месяцаў прасядзеў С. Некрашэвчi ў турме, але яму не было прад’яўлена нiякага абвiнавачвання.
Пасля арэшту Сцяпана Некрашэвiча i многiх з тых, хто працаваў над слоўнiкам, усе было перакрэслена. У кастрычнiку 1930 года адбыўся пленум ЦК КПБ, якi абмеркаваў пытаннi нацыянальнай палiтыкi партыi ў рэспублiцы. Амаль уся даследчая работа па мовазнаўству, лiтаратуры i гiсторыi Беларусi дакастрычнiцкага перыяду была прызнана «контррэвалюцыйнай». Яе спынiлi i забаранiлi. Усе навуковыя публiкацыi i падручнiкi канфiскавалi з бiблiятэк i знiшчылi. За захоўванне iх у асабiстым карыстаннi можна было трапiць пад суд. У час Вялiкай Айчыннай вайны уся картатэка i апрацаваныя слоўнiкавыя артыкулы загiнулi.
10 красавiка 1931 года Сцяпан Некрашэвiч быў высланы на пяць гадоў у г. Сарапул Удмурцкай АССР, дзе працаваў спачатку планавiком-эканамiстам у кааператыўна-прамысловай арцелi, а затым бухгалтырам канторы «Заготзерно»
Сцяпан Некрашэвiч збiраўся пасля адбыцця тэрмiну ссылкi ў родную Беларусь, калi пастановай Асобай Нарады НКУС СССР ад 14 лiпеня 1935 года тэрмiн высылкi быў прадоўжаны яшчэ на два гады.
У канцы 1937 года Сцяпана Мiхайлавiча Некрашэвiча зноў арыштавалi i прывезлi ў Мiнск. Яго беспадстаўна абвiнавачвалi ў кiраўнiцтве выдуманай следчымi контррэвалюцыйнай арганiзацыяй «Саюз вызвалення Беларусi», а так сама ставiлi ў вiну шпiянаж на карысць замежных разведак.
Ваеннай калегiяй Вярхоўнага суда СССР 19 снежня 1937 года Сцяпан Мiхайлавiч Некрашэвiч быу асуджаны да выключнай меры пакарання з канфiскацыяй усей асабiстай маемасцi.
Сцяпан Некрашэвiч з жонкай Марыяй Цiманьковай. 1929 г. |
20 снежня 1937 года Сцяпан Мiхайлавiч Некрашэвiч быў растраляны у Мiнску. Жонка С. Некрашэвiча Марыя Сяргееуна Цiманькова, не вытрымаўшы выпрабаванняў, рана пайшла з жыцця. Па прыгавору 19 снежня 1937 года С.М. Некрашэвiч быў рэабiлiтаваны 12 кастрычнiка 1957 года. У народзе кажуць: «Лепш позна, чым нiколi». Можна згадзiцца з меркаваннем, што рэабiлiтацыя С.М. Некрашывiча адбылася даволi позна, але добра, што яна адбылася. |