Иван Чернеховский

Автор: Пользователь скрыл имя, 03 Января 2011 в 20:38, реферат

Описание работы

Зорным часам самага маладога савецкага палкаводца перыяду Вялікай Айчыннай вайны Івана Данілавіча Чарняхоўскага стала Беларуская стратэгічная наступальная аперацыя "Баграціён", у ходзе якой была вызвалена Беларусь. Аперацыя таксама паклала пачатак уступлення войск Чырвонай Арміі на тэрыторыю Літвы, Латвіі і Польшчы.

Работа содержит 1 файл

ПАЛКАВОДЗЕЦ Ц ІЧАЛАВЕК.doc

— 167.00 Кб (Скачать)

    У выніку ўдала праведзенай аперацыі ў "катле" на ўсход ад Мінска апынулася 105-тысячная варожая групоўка. Яе знішчэнне было даручана 2-му і частцы сіл 3-га Беларускіх франтоў, а таксама партызанам. У адрозненне ад І.Чарняхоўскага і В.Макарава, Г.Ф.Захараў, які ўзначальваў 2-і Беларускі фронт, і член Ваеннага савета фронтуЛ.Мехліс, інакш будавалі адносіны з народнымі мсціўцамі. Загад камандуючага 2-м Беларускім фронтам ад 7 ліпеня 1944 г. "забараняў хаджэнне (выдзелена намі. — Аўт.) у тыле дзеючых войскаў асобных узброеных груп і асоб" (меліся на ўвазе партызаны). Таму не дзіўна, што знішчэнне ворага войскамі 2-га Беларускага фронтуўмінскім "катле" ішло "абуральна павольна", з вялікімі стратамі, пра што сведчаць сотні магіл воінаў гэтага фронту, якія ў ліпені 1944 г. загінулі на тэрыторыі Мінскага і Смалявіцкага раёнаў.

    Прасоўванне на паўночны захад войскаў І.Чарняхоўскагаадбылося імкліва. Тамуўзнікала шматнепрадбачаных сітуацый у тыле фронту. Аднойчы групоўка праціўніка колькасцю некалькі тысяч чалавек прабілася праз баявыя парадкі 2-га Беларускага фронту івыйшлаўмесцадыслакацыі штаба І.Чарняхоўскага (у раёне Лагойска). Пачаўся зацяты бой. Гітлераўцы былі разгромлены матацыклетным палком, які аказаўся паблізу, партызанамі і некалькімі штабнымі падраздзяленнямі.

    Заслугі І.Чарняхоўскага ў вызваленні Беларусі атрымалі высокую ацэнку. Ён быў узнагароджаны ордэнам Кутузава I ступені, яму ў другі раз было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза, а 28 чэрвеня 1944 г. ён атрымаў званне "генерал арміі".

    Лёс не дазволіў І.Чарняхоўскаму напісаць мемуары, але гэта зрабілі яго сябры па зброі А.Пакроўскі. І.Люднікаў, А.Гарбатаў, П.Кузняцоў і інш.35. Па ўспамінах, працах даследчыкаў можна ацаніць вялікую ролю І.Чарняхоўскага і падначаленых яму войскаўу вызваленні беларускай зямлі ад нацыстаў. На жаль, у поўнай меры заслугі войскаў 3-га Беларускага фронту і самога камандуючага раней не былі паказаны. У сувязі з гэтым аўтары вымушаны зноў звярнуцца да некаторых дыскусійных пытанняў.

    Насуперак домыслам пра вялікія страты савецкіх войск у час вызвалення Беларусі адзначым, штоу аперацыі "Баграціён" на тэрыторыі Беларусі загінула каля 97 тыс. савецкіх воінаў. У параўнанні з іншымі стратэгічнымі аперацыямі такога маштабу (у Курскай бітве, напрыклад, загінула 254 тыс. чалавек, пры вызваленні Польшчы — больш за 600 тыс. чалавек) яны былі адносна невялікія. Таму нельга згадзіцца са сцвярджэннем некаторых даследчыкаў, што страты асабовага складу "гэта вынік сур'ёзных недахопаў у баявой падрыхтоўцы войскаў". Яскравым прыкладам умелых дзеянняў камандзіраў усіх рангаў з'яўляецца вызваленне дзвюх сталіц — Мінска і Вільнюса, ажыццёўленае 3-м Беларускім фронтам пад камандаваннем І.Чарняхоўскага. Яшчэ поўнасцю не ацэнены той факт, што ў захаванні жыцця цывільнага насельніцтва, многіх помнікаў беларускай культуры, напрыклад, у Вільнюсе, вялікая заслуга належыць асабіста І.Чарняхоўскаму.

    Безумоўна, пытанні страт у той ці іншай аперацыі патрабуюць грунтоўнага вывучэння, тамушто па меры перарастання аперацыі "Баграціён" у іншыя, у тым ліку ва Усходне-Прускую аперацыю, "нярэдка неабстраляныя навабранцы паспешна зходу, без належнай ваеннай падрыхтоўкі кідаліся ў бой". Часткова гэтым, а ў большай ступені палітычнымі абставінамі, можна растлумачыць той факт, што з 600 тыс. жыхароў Беларусі, мабілізаваных у 1944-1945 гг. у Чырвоную Армію, значная частка загінула.

    Але ці варта ў гэтым абвінавачваць толькі І.Чарняхоўскага або таго ж А. Васілеўскага, які замяніў у лютым 1945 г. загінуўшага камандуючага 3-м Беларускім фронтам. У сваіх мемуарах, якія, на думку многіх даследчыкаў, вызначаюцца дакладнасцюі шчырасцю, А.Васілеўскі прызнаваў, што ў час баёў ва Усходняй Прусіі "савецкія войскі неслі сур'ёзныя страты. Рэзка скараціўся баявы склад часцей, знізілася ўдарная сіла фронту". Аднак нельга не звярнуць увагі і на іншую выснову А.Васілеўскага: "Папаўненне амаль не паступала, таму што... Галоўнае камандаванне па-ранейшаму (выдзелена намі. -Аўт.) усе намаганні накіроўвала на берлінскі напрамак". Іншымі словамі, большая частка мабілізаваных жыхароў Беларусі накіроўвалася не на 3-і Беларускі, а на іншыя франты. Вялікія страты нёс беларускі фронт пад камандаваннем маршала Г.Жукава, які вёў баявыя дзеянні на галоўным — Берлінскім напрамку. Менавіта сюды, па словах А.Васілеўскага, накіроўваліся "ўсе намаганні", г. зн. тэхніка і асабовы склад, у тым ліку грамадзяне, прызваныя з Беларусі. Неабходнаадзначыць, што ні І.Чарняхоўскі, ні іншыя камандуючыя франтамі не прымалі рашэння пра папаўненне сваіх войскаў мабілізаванымі з таго ці іншага рэгіёна СССР. Гэтым займаліся Стаўка ВГК і спецыяльныя органы РСЧА. Што тычыцца нацыянальнага складу новага вайсковага папаўнення, якое ўдзельнічала ва Усходне-Прускай аперацыі 1945 г, то яго можна дакладна ўстанавіць па спісах асабовага складу злучэнняў і часцей. Напрыклад, у 18-й гвардзейскай дывізіі (за ўзяцце горада, які сёння носіць імя Чарняхоўскага, дывізіі было нададзена найменне "Інстэрбургскай") сярод папаўнення, мабілізаванага ў верасні—кастрычніку 1944 г., былі прадстаўнікі 27 народнасцей з 94 рэгіёнаў СССР. 3 іх 36% складалі прызыўнікі з заходніх абласцей Украіны і Беларусі. Яны сапраўды "амаль не былі навучаны ваеннай справе" і іх абучэнне працягвалася да 16 кастрычніка — пачатку наступлення 3-га Беларускага фронту. Аднак не гэтыя навабранцы складапі касцяк злучэнняў 3-га Беларускага фронту.

    У выніку кастрычніцкага наступлення 1944 г. савецкіх войскаў баявыя дзеянні былі перанесены на тэрыторыю Германіі. 3-і Беларускі фронт прасунуўся амаль на 30 кіламетраў углыб Усходняй Прусіі, падышоў да галоўнай абарончай лініі праціўніка. Усходне-Пруская аперацыя (апошняя аперацыя генерала арміі І.Чарняхоўскага) пачалася 13 студзеня 1945 г. Спачатку яна праходзіла паспяхова, паколькі войскі і тылавыя службы мелі магчымасць і час на яе падрыхтоўку. Гэта аперацыя "па расходу боепрыпасаў наогул не мела сабе роўных сярод усіх аперацый у гісторыі войнаў". У асобныя дні наступлення (13 і 14 студзеня) войскі 2-га і 3-га Беларускіх франтоў расходвалі да 1 000 і больш вагонаў боепрыпасаў (усяго за час наступлення зрасходавана 15 тыс. вагонаў боепрыпасаў, у тым ліку больш за 13 млн снарадаў і мін). На ўчастку прарыву даўжынёй 1 кіламетр у адной дывізіі, напрыклад, той жа 18-й гвардзейскай, пазіцыі праціўніка абстрэльваліся з 250 гармат. Уся нямецкая лінія абароны "была зрыта варонкамі".

    На  пачатку студзеня—лютага 1945 г., імкнучыся  лепш арганізаваць разгром груповак ворага ва Усходняй Прусіі, І.Чарняхоўскі часта знаходзіўся ў войсках. 3 невялікай аховай ён перамяшчаўся з адной арміі ў другую, спрабуючы знайсці слабае месца ў пазіцыях праціўніка і не ўпусціць моманту, калі можна нанесці рашаючы ўдар. У гэтыя дні, па словах жонкі палкаводца Настассі Рыгораўны, якая падэяляла з І.Чарняхоўсюм цяжкасці франтавога жыцця, ён выглядаў як ніколі стомлена і нават прыгнечана. Безумоўна, І.Чарняхоўскага хвалявала праблема вялікіх страт асабовага складу.

     Ён не раз прасіў І.Сталіна па фронту новыя цяжкія гарматы і  танкі, якія былі патрэбны ддя штурму магутных умацаванняў Кёнігсберга  і іншых крэпасцей Усходняй Прусіі. Але Вярхоўны Галоўнакамандуючы накіроўваў іх на Берлінскі напрамак (тут вырашаўся лёс вайны і пасляваенны палітычны лёс Германіі).

    Тым не менш, нягледзячы на вялікія страты ўходзе баёў, з 19 да 26 студзеня войскі 3-га Беларускага фронту прарваліся да знешняга абарончага абводу Кёнігсберга, а на поўдні з ходу пераадолелі рубеж Мазурскіх азёр. Група армій "Цэнтр" (з 26 студзеня група армій "Поўнач"), прыціснутая да мора 2-м і 3-м Беларускімі франтамі, была рассечана на тры часткі. 18 лютага 1945 г. злучэнні 3-га Беларускага фронту акружылі крэпасць Кёнігсберг. 

    Камандуючы 3-м Беларускім фронтам  генерал арміі  І.Д. Чарняхоўскі  назірае за баявымі  цзеяннямі лётчыкаў. 1945г.

           У войсках пачаліся размовы пра тое, што 23 лютага, у дзень гадавіны Чырвонай Арміі, фарпост германскага мілітарызму падзе. А ў Стаўцы ў гэты час рыхтаваўся загад аб прысваенні І.Чарняхоўскамузвання МаршалаСавецкага Саюза. Камандуючы 3-й арміі А.Гарбатаў, на вачах якога адбылася трагедыя, і ўрачы бліжэйшага медсанбата зрабілі ўсё магчымае, каб выратаваць Івана Данілавіча. Аднак рана аказалася смяротнай40.20 лютага 1945 г. І.Д.Чарняхоўскі быў пахаваны на адной з цэнтральных плошчаў Вільнюса. 19 лісталада 1991 г. прах палкаводца быў перазахаваны на Новадзявочых могілках у Маскве. Помнік выдатнаму военачальніку пастаўлены ў г. Варонеж, які ён вызваляў; бюсты — у шэрагу гарадоў і сёл, у тым ліку ў в. Сцешыцы Вілейскага раёна. Яго імем названы праспекты і вуліцы ў гарадах Беларусі. Палкаводзец навечна застаўся ва ўдзячнай памяці беларускага, рускага і ўкраінскага народаў. Жыццёвы вопыт І.Чарняхоўскага, яго воінскі талент і адданае служэнне Айчыне з'яўляюцца пераканаўчым і яскравым прыкладам для моладзі нашай краіны і афіцэрскага складу Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Спісок  літературы: 

«Беларускі гістарычны часопіс», 2007 № 5, галоўны рэдактар Васіль Кушнер.

Информация о работе Иван Чернеховский