Автор: Пользователь скрыл имя, 03 Января 2011 в 20:38, реферат
Зорным часам самага маладога савецкага палкаводца перыяду Вялікай Айчыннай вайны Івана Данілавіча Чарняхоўскага стала Беларуская стратэгічная наступальная аперацыя "Баграціён", у ходзе якой была вызвалена Беларусь. Аперацыя таксама паклала пачатак уступлення войск Чырвонай Арміі на тэрыторыю Літвы, Латвіі і Польшчы.
Фарсіраванне Дняпра "з ходу" пазбаўляла ворага многіх пераваг. Але праціўнік мог скінуць у Дняпро малалікія перадавыя атрады, перапраўленыя на падручных сродках. I ўсё ж камандуючы 60-й арміі аддаў перавагу смеламу плану — фарсіраваць Дняпро "з ходу" сіламі перадавых атрадаў. Разлік апраўдаўся. Перадавыя атрады на захопленых плацдармах стаялі насмерць. Разам з салдатамі на заходнім беразе знаходзіўся і генерал-лейтэнант І.Чарняхоўскі. За праяўленую мужнасць многім салдатам, сяржантам, афіцэрам і генералам, у тым ліку І.Чарняхоўскаму, было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Ужо пасля вайны К.Ракасоўскі, аналізуючы падзеі гэтай важнейшай аперацыі, праведзенай Цэнтральным фронтам, успамінаў: "Я пабываў у Чарняхоўскага пасля таго, як яго войскі вызвалілі Нежын. Салдаты і афіцэры перажывалі незвычайны ўздым... Усе жылі адной марай — прыняць удзел у вызваленні сталіцы Украіны... Войскі 60-й арміі, змятаючы на сваім шляху рэшткі разгромленых варожых дывізій, рухаліся імкліва, яны ўжо былі на подступах да ўкраінскай сталіцы".
У гэты адказны момант здарылася нечаканае. Па патрабаванню М.С.Хрушчова і Г.К.Жукава галоў-ным напрамкам наступлення для Цэнтральнага фронту Стаўкай ВГК замест Кіеўскага быў вызначаны Чарнігаўскі, а потым Гомельскі. М.Хрушчоў не мог дапусціць, каб Кіеў вызвалялі войскі Цэнтральнага (з 20.10.1943 г. Беларускага) фронту на чале з К.Ракасоўскім. 60-я армія была перададзена ў склад 1-га Украінскага фронту. Аднак буйныя памылкі, дапушчаныя яго камандаваннем, прывялі да таго, што ў лістападзе 1943 г. І.Сталін усё ж адправіў К.Ракасоўскага пад Кіеў у якасці прадстаўніка Стаўкі ВГК.
Раніцай 3 лістапада пасля працяглай артылерыйскай падрыхтоўкі пачалося наступленне савецкіх войск Непрыяцель сіламі некалькіх танкавых часцей нанёс контрудар па перадавых злучэннях 60-й арміі. Разгарнуліся жорспсія баі. 6 лістапада войскі 1-га Украінскага фронту штурмам авалодалі Кіевам. Улічваючы раптоўнасць, дасягнутую пры правядзенні гэтай аперацыі, страты савецкіх войск былі адносна невялікія: 6,5 тыс. чалавек забітых, больш за 24 тыс. параненых. Разам э тым афіцыйныя лічбы верагодна, не ўключаюць усе страты лры фарсіраванні Дняпра ў раёне Кіева, страты дэсантнікаў і інш. У вызваленні сталіцы Украіны і ў разгроме 4-й нямецкай танкавай арміі, якая процідзейнічала наступаючым, вялікую ролю адыгралі злучэнні 60-й арміі генерал-лейтэнанта І.Чарняхоўскага.
Хоць Кіеўская наступальная аперацыя і завяршылася адносна паспяхова, бітва за сталіцу Украіны на гэтым не закончылася. Гітлераўскае каманда-ванне спешна перакінула новыя злучэнні, перш за ўсё танкавыя дывізіі, знятыя з Заходняга фронту, што дазволіла нямецкім генералам арганізаваць імклівае контрнаступленне. 18 лістапада 1943 г. гітлераўцам удалося захапіць Жытомір, 24 лістапада — Брусілаў. З паўднёва-заходняга напрамку да Кіева заставалася 40—50 кіламетраў. Камандуючы нямецкай групай армій "Поўдзень" генерал-фельдмаршал Э.Манштэйн кінуў на войскі І.Чарняхоўскага, што навісалі з фланга над яго паўднёвай групоўкай, танкавы корпус, у склад якога ўваходзілі лепшыя танкавыя дывізіі СС "Адольф Гітлер" і "Райх". Праціўнік кідаў у атаку адначасова па 300—400 танкаў пры падтрымцы іх буйнымі сіламі пяхоты, артылерыі, авіяцыі. Войскі 60-й арміі пад ударамі перавышаючых сіл ворага вымушаны былі пакідаць адзін рубеж за другім, вымотваючы сілы праціўніка агнём з выгадных пазіцый. Варожыя снарады падалі побач з камандна-назіральным пунктам І.Чарняхоўскага. Нямецкія танкі знаходзіліся на адлегласці ў некалькі соцень метраў ад бліндажа камандарма.
Пра крызісную сітуацыю ў раёне Кіева сведчылі тэлефонныя званкі І.Сталіна, які ў гэты час знаходзіўся ў Іране наТэгеранскай канферэнцыі кіраўнікоў урадаў СССР, ЗША і Вялікабрытаніі (28.11—1.12.1943). Ён тэлефанаваў не толькі ў Генштаб, але і непасрэдна Г.Жукаву, М.Ватуціну і К.Ракасоўскаму. Паводле сведчання генерала С.Штэменкі, пра становішча спраў пад Кіевам ішла размова і на сустрэчы І.Сталіна, Ф.Рузвельта, У.Чэрчыля. І.Сталін патрабаваў ад саюзнікаў хутчэйшага адкрыцця 2-га фронту.
Трэба адзначыць, што бітва за Кіеў праходзіла ў цяжкіх умовах. На правым беразе Дняпра савецкія танкі аказаліся без паліва, а артылерыя і пяхота — амаль без боепрыпасаў. У гэты складаны час на выручку наземным войскам зноў прыйшла авіяцыя. Напрыклад, у раёне населенага пункта Шандароўка па нямецкіх танках нанеслі ўдар каля 100 самалётаў, якія скінулі 25 тыс. камулятыўных авіябомбаў. Непрыяцель страціў 150 танкаў. У значнай ступені дзякуючы намаганням савецкіх лётчыкаў зімовае наступленне 1-га Украінскага фронту стала паспяховым.
24
снежня ў другой палове дня
пасля кароткай агнявой
Пра тое, у якіх умовах адбываліся баі ў час Жытомірска-Бярдзічаўскай наступальнай аперацыі,
красамоўнае сведчанне пакінуў маршал А.М.Васілеўскі: "Многа я пабачыў на сваім вяку бездарожжа. Але такой гразі і такога бездарожжа, як зімой і вясной 1944 года, не сустракаў ні раней, ні пазней...". У гэтых умовах нямецкае камандаванне "ўскладала вялікія надзеі на тое, што бездарожжа не дазволіць Чырвонай Арміі прадаўжаць наступленне... Але гэтыя разлікі былі асуджаны на правал".
Да гэтага сведчання варта дадаць некаторыя звесткі, якія не было прынята шырока агучваць у савецкія часы. Германскае камандаванне спадзявалася на добразычлівыя адносіны і на актыўныя дзеянні ў падтрымку нямецкіх войскаў з боку часткі заходнеўкраінскіх нацыяналістаў. Менавіта ад іх рук загінула шмат савецкіх салдат і афіцэраў. Ахвярай стаў таксама начальнік і баявы сябар І.Чарняхоўскага камандуючы 1 -м Ўкраінскім фронтам генерал арміі М.Ватуцін, які загінуў, калі з невялікай аховай ехаў па лясной дарозе ў штаб 60-й арміі ў г. Славута.
Вопыт, атрыманы камандармам у баях пад Курскам, Кіевам і Жытомірам, быў ім з поспехам скарыстаны ў бітвах на тэрыторыі Беларусі і Прыбалтыкі.
Напалоханае перамогамі войск 1-га Беларуска-га і 1-га Украінскага франтоў, нямецкае камандаванне меркавала, што наступны "ўдар з боку рускіх будзе нанесены на паўднёвым участку, а менавіта ў напрамку румынскай нафты". Таму з 34 танкавых і матарызаваных дывізій, якія знаходзіліся на Усходнім фронце, 24 былі размешчаны на поўдзень ад р. Прыпяць. Аднак немалыя сілы праціўнік трымаў і на так званым Беларускім выступе (3-я танка-вая, 4, 9 і 2-я палявыя арміі, у склад якіх уваходзілі 63 дывізіі і іншыя часці агульнай колькасцю больш за 1,2 млн чалавек). Іх падтрымлівала авіяцыя 6-га і часткова 1-га і 4-га паветраных флатоў.
Разграміць гэту групоўку нямецкіх войск, вызваліць Беларусь, выйсці да граніц Германіі і на рубеж р.Вісла павінны былі арміі чатырох савецкіх франтоў, якія налічвалі больш за 2,4 млн чалавек.
Да гэтага часу войскі Чырвонай Арміі таксама мелі значную перавагу ў тэхніцы і ўзбраенні.
Адным з франтоў—3-м Беларускім, на які ўскладаліся адказныя задачы, у прыватнасці, па вызваленню Віцебска, Мінска, Вільнюса, у красавіку 1944 г. быў прызначаны камандаваць генерал-палкоўнік І.Чарняхоўскі. (Ініцыятыва прызначэння яго камандуючым фронтам належала Маршалу Савецкага Саюза А.Васілеўскаму). Менавіта тады адбыліся першыя сустрэчы І.Чарняхоўскага з І.Сталіным. Вяр-хоўны Галоўнакамандуючы цёпла прыняў маладога, але ўжо вядомага палкаводца. Верагодна, выкарыстаўшы гэта, І.Чарняхоўскі паставіўперад І.Сталіным кадравае пытанне, якое не рашаліся абмяркоўваць з ім больш вопытныя камандуючыя. І.Сталін згадзіўся задаволіць просьбу І.Чарняхоўскага аб пераводзе члена Ваеннага савета фронту Л.З.Мехліса на іншы фронт. (На 2-м Беларускім фронце, куды неўзабаве перавялі Л.Мехліса, ён таксама доўга не затрымаўся). Членам Ваеннага Савета 3-га Беларускагафронту быў назначаны генерал-лейтэнант В.Е.Макараў, начальнікам штаба з'яўляўся генерал-лейтэнант (з 23.8.1944 — генерал-палкоўнік) А.П.Пакроўскі.
Беларуская стратэгічная наступальная апера-цыя "Баграціён" фактычна пачалася не 23 чэрвеня 1944 г., як прынята лічыць, а крыху раней. За 10 сутак да таго як у наступленне перайшоў 3-і Беларускі і войскі іншых савецкіх франтоў, у баявыя дзеянні ўключаліся злучэнні дальняй авіяцыі. Лётчыкі зрабілі больш за 1 500 баявых вылетаў, у выніку якіх нанеслі вялікі ўрон войскам праціўніка. Ужо ў самым пачат-ку аперацыі была дасягнута поўная перавага савецкіх войск у паветры. Да таго ж у ноч на 20 чэрвеня ў тыле ворага на ўсіх чыгуначных магістралях загрымелі выбухі. Пачаўся 3-і этап "Рэйкавай ваймы". У ходзе якога было падарвана 60 тыс. рэек і паралізаваны рух варожых цягнікоў. Калі ж праціўнік здолеў аднавіць частку магістралей, з 25 па 29 чэрвеня пад адхон было пушчана яшчэ 147 варожых эшалонаў.
І.Чарняхоўскаму ўпершыню давялося кіраваць такім складаным арганізмам як фронт у буйнамаштабнай стратэгічнай аперацыі. Савецкае камандаванне маскіравала аперацыю пад абарончую і гэта ўскладняла дзейнасць камандзіраў усіх рангаў і ў першую чаргу афіцэраў-танкістаў. Менавіта ім камандуючы фронтам аддаў загад: вучыцца дзейнічаць на балоцістай мясцовасці. Акрамя танкавага корпуса А.С.Бурдзейнага, вялікую ўвагу І.Чарняхоўскі ўдзяляў злучэнням першага эшалона фронту.
Па дарозе з дывізіі, якая дыслацыравалася ў раёне Віцебска, І.Чарняхоўскі трапіў пад бамбёжку. Асколак бомбы параніў яго ў галаву, але медыкі змаглі аператыўна аказаць дапамогу камандуючаму.
23 чэрвеня пасля магутнай артылерыйскай падрыхтоўкі войскі правага крыла 3-га Беларускага фронту прарвалі абарону групы армій "Цэнтр". Стварыліся спрыяльныя ўмовы для ўводу ў прарыў у раёне г.п. Багушэўск конна-механізаванай групы, танкавага корпуса А.Бурдзейнага і 5-й гвардзейскай танкавай арміі маршала бронетанкавых войск П.А.Ротмістрава. Аднак з камандуючым танкавай арміяй у І.Чарняхоўскага ўзніклі сур'ёзныя праблемы. П.Ротмістраў быў старэйшы за І.Чарняхоўскага і, паводле сведчання А.Васілеўскага, "без энтузіязму" ўспрымаў ініцыятывы маладога камандуючага фронтам.
Войскі І.Чарняхоўскага, у першую чаргу 5-й і 39-й агульнавайсковых армій, а таксама рухомыя групы, наступалі хутчэй, чым планавала Стаўка. Да 25 чэрвеня войскамі двух франтоў была акружана, а затым і ліквідавана віцебская групоўка праціўніка ў складзе пяці дывізій, 25—26 чэрвеня былі вызвалены Багушэўск, Сянно і Талачын, а на наступны дзень — Орша. Найбольш жорсткія баі ішлі на тэрыторыі Крупскага і Барысаўскага раёнаў. 1 ліпеня войскі пад камандаваннем І.Чарняхоўскага авалодалі Барысавам. Паводле ўспамінаў афіцэра-танкіста Ю.Назарава, генерал І.Чарняхоўскі, якога ён суправаджаўу якасці разведчыка, у ноч на 1 ліпеня 1944 г. асабіста перабраўся па пашкоджаным немцамі мосце цераз р.Бярэзіна. Камандуючы пад абстрэлам ворага наблізіўся да падбітага танка "Т-34" і, убачыўшы загінуўшых танкістаў, загадаў увесь экіпаж, у складзе П.М.Рака, А.І.Данілава і А.А.Пятраева, прадставіць да звання Героя Савецкага Саюза.
У той жа дзень І.Чарняхоўскі кіраваў пераправай па мастах у прыгарадах Барысава баявых машын 5-й гвардзейскай танкавай арміі, якой было загадана вызваліць Мінск. На поўдзень ад Барысава (у раёне в.Чарняўка) па мосце, адбітым у немцаў з дапамогай партызан, перапраўляўся цераз Бярэзіну 2-і гвардзейскі танкавы корпус генерала А.С. Бурдзейнага. Вось што пісаў пра гэта сам А.Бурдзейны: "У прасоўванні да сталіцы Беларусі — Мінска нам моцна дапамаглі партызаны, асабліва 1-я Мінская партызанская брыгада. Яна ўсяляк садзейнічала танкістам у хутчэйшым пераадоленні забалочаных, цяжкапраходных лясоў... Таму калоны танкаў, артылерыі і машын з пяхотай на вялікай хуткасці праходзілі вызваленыя сёлы і вёскі".
Неабходна зрабіць і некаторыя важкія, на наш погляд, удакладненні пра баі за вызваленне Мінска. У ноч з 2 на 3 ліпеня перадавыя танкавыя злучэнні 3-га Беларускага фронту знішчалі ворага на вуліцах Мінска. Але гэта былі, як справядліва адзначаў маршал А.Васілеўскі, воіны не 5-й гвардзейскай танкавай арміі, а 2-га гвардзейскага танкавага корпуса А.Бурдзейнага. Корпус знаходзіўся ў той час у падпарадкаванні камандуючага 31-й арміі генерала В.В.Піаголева, а фактычна — самога Чарняхоўскага.
Пра вызваленне Мінска ўспамінаў і былы камандзір 4-й гвардзейскай танкавай брыгады гэтага корпуса А.А.Лосік (цяпер маршал бранятанкавых войскаў, ганаровы грамадзянін Мінска). Паводле яго успамінаў, у загадзе, які атрымаў штаб корпуса 1 ліпеня, патрабавалася "на досвітку 2 ліпеня пачаць актыўныя баявыя дзеянні ў напрамку ад Чарняўкі на Жодзіна". Генерал А.Бурдзейны ў час сустрэчы з камандаваннем 1-й Мінскай партызанскай брыгады даведаўся, што ўся мясцовасць на паўднёвы ўсход ад Барысава і Смалявіч знаходзілася пад кантролем партызан. Таму з дазволу І.Чарняхоўскага план аперацыі ўдакладнілі. "Наш рэйд пачаўся на світанні 2ліпеня... Маршрут быў выбраны ўдала, і танкі месцамі развівалі хуткасць да 50 км/гадз. На зыходзе дня 2 ліпеня, абыходзячы варожыя пасты прыкрыцця, часці корпуса дасягнулі рубяжа вёсак Каралёў Стан, Бітая Гара...". Выхад савецкіх танкаў на подступы да Мінска быў нечаканым, выклікаў паніку ў стане ворага, дэмаралізаваў яго. "Абстаноўкай у горадзе да 9 гадзін раніцы тацынцы авалодалі поўнасцю" (выдзелена намі. — Аўт.).
Сведчанне А. Лосіка пацвярджаецца данясеннем камандуючага 3-м Беларускім фронтам І.Чарняхоўскага ў Стаўку: "У 9 гадзін 3 ліпеня войскі 31-й арміі і 2-га Тацынскага танкавага корпуса ва ўзаемадзеянні з 5-й гвардзейскай танкавай арміяй... авалодалі сталіцай Беларусі горадам Мінскам". Гэта прызнаваў і П.Ротмістраў: "Першымі ў горад уварваліся 4-я гв. танкавая брыгада А.А. Лосіка і 18-я гв. танкавая брыгада В.І.Есіпенкі". А.Бурдзейны, П.Ротмістраў і іх падначаленыя з удзячнасцю ўспаміналі таксама лётчыкаў, у прыватнасці, 1-ю гвардзейскую штурмавую авіядывізію пад камандаваннем палкоўніка С.Дз.Пруткова, якая ўзаемадзейнічала з танкістамі.
У першай палове дня 3 ліпеня ў горад увайшлі і перадавыя танкавыя часці 1-га Беларускага фронту. Варта адзначыць, што ў адпаведнасці з дырэктывай Стаўкі ВГК Мінск неабходна было вызваліць 7–8 ліпеня войскамі трох франтоў, у тым ліку злучэннямі 2-га Беларускага фронту31.
У хуткім вызваленні Мінска і значнай часткі 6еларусі, ажыццёўленым у цесным узаемадзеянні войскаў 3-га Беларускага фронту з беларускімі партызанамі, вялікая заслуга належала асабіста І.Чарняхоўскаму. Менавіта яго ўпаўнаважыла Стаўка Вярхоўнага Галоўнакамандавання вітаць партызанскі парад у Мінску 16 ліпеня 1944 г 27 ліпеня таго ж года ў прывітанні беларускаму народу І.Чарняхоўскі падкрэсліў: "Дзякуй, родныя, за дапамогу нашым войскам.., за сардэчны прыём...". Такіміжсардэчнымі былі адносіны І.Чарняхоўскага і да беларускіх партызан.