Автор: Пользователь скрыл имя, 25 Февраля 2013 в 20:20, доклад
3 дакументаў нарады партыйнага і савецкага актыву Рэчыцы і раёна, якая адбылася ў пачатку ліпеня 1945 г., бачна незайздроснае становішча прамысловасці горада і сельскай гаспадаркі раёна. Вытворчыя заданні паўгоддзя пераузышлі нямногія. На 46 працэнтаў — тэкстыльна-трыкатажная арцель «Чырвоны Кастрычнік», на 36 % - плодавінзавод, які заняў першае месца сярод прадпрыемстваў «Вінтрэста» харчовай прамысловасці БССР. Маруднымі тэмпамі ўзводзіўся дома-будаўнічы камбінат. План капіталаўкладанняў паўгоддзя быў выкананы тут толькі на 12,5 працэнта. Пачаліся затрымкі ў аднаўленчых работах на заводах імя Кірава, імя Варашылава, імя Інтэрнацыянала.