Автор: Пользователь скрыл имя, 25 Февраля 2013 в 20:20, доклад
3 дакументаў нарады партыйнага і савецкага актыву Рэчыцы і раёна, якая адбылася ў пачатку ліпеня 1945 г., бачна незайздроснае становішча прамысловасці горада і сельскай гаспадаркі раёна. Вытворчыя заданні паўгоддзя пераузышлі нямногія. На 46 працэнтаў — тэкстыльна-трыкатажная арцель «Чырвоны Кастрычнік», на 36 % - плодавінзавод, які заняў першае месца сярод прадпрыемстваў «Вінтрэста» харчовай прамысловасці БССР. Маруднымі тэмпамі ўзводзіўся дома-будаўнічы камбінат. План капіталаўкладанняў паўгоддзя быў выкананы тут толькі на 12,5 працэнта. Пачаліся затрымкі ў аднаўленчых работах на заводах імя Кірава, імя Варашылава, імя Інтэрнацыянала.
Установа адукацыі
«Рэчыцкая раённая гімназія»
Паведамленне на тэму
«Рэчыца ў першыя гады пасля вайны»
Вучня 10 «В» класа
Іванова Мікіты
2012 г.
Аднаўленне разбуранага... Яно заставалася для Рэчыцы і раёна галоўнай задачай на працягу многіх гадоў.
Загучалі дзіцячыя галасы ў школах. У канцы снежня ў раёне працавалі звыш 150 настаўнікаў 1-4-ых класаў, звыш 60 выкладчыкаў 5-10-ых класаў. Пачатковыя школы наведвалі звыш 5 тысяч дзяцей. 5-100ыя класы - звыш 1110. Нярэдка за класныя пакоі былі зямлянкі.
8 снежня распачаліся рэгулярныя заняткі ў Рэчыцкай няпоўнай СШ №3.
Моладзь Рэчыцы сабрала звыш 10 тысяч кніг. У горадзе працавалі бібліятэка, кінатэатр, клуб. Устанаўліваліся новыя радыёкропкі. У раёне функцыяніравалі 25 клубаў і хат-чыталень, 3 бібліятэкі.
3 дакументаў нарады партыйнага і савецкага актыву Рэчыцы і раёна, якая адбылася ў пачатку ліпеня 1945 г., бачна незайздроснае становішча прамысловасці горада і сельскай гаспадаркі раёна. Вытворчыя заданні паўгоддзя пераузышлі нямногія. На 46 працэнтаў — тэкстыльна-трыкатажная арцель «Чырвоны Кастрычнік», на 36 % - плодавінзавод, які заняў першае месца сярод прадпрыемстваў «Вінтрэста» харчовай прамысловасці БССР. Маруднымі тэмпамі ўзводзіўся дома-будаўнічы камбінат. План капіталаўкладанняў паўгоддзя быў выкананы тут толькі на 12,5 працэнта. Пачаліся затрымкі ў аднаўленчых работах на заводах імя Кірава, імя Варашылава, імя Інтэрнацыянала.
Аднаўлялася Рэчыцкая аўтабаза, якая да вайны мела 23 аўтамашыны. Так сама працавалі хлебапякарня і мылаварны завод, адкрыліся першыя магазіны.
Неймаверныя цяжкасці пераадольвала вёска. Не хапала коней. Амаль паўсюдна на ворыве выкарыстоўваліся каровы. 78 працадзён выпрацаваў у 1945 г. Якаў Захаравіч Адамовіч з калгаса «Беларусь» Свірыдавіцкага сельсавета, якому было ужо 110 гадоу. 32 ягоныя унукі і 15 праўнукаў з’яуляліся франтавікамі. Да канца 1945 г. o раёне былі пабудаваны 2363 дамы. 1946-ы — першы год пасляваеннай пяцігодкі.
У другой палове мая распачалося ўзвядзенне Рэчыцкага маслазавода. Меркавалася, што ў сваёй галіне ён будзе найбольш магутным прадпрыемствам рэспублікі.
Чарговы атрад моладзі Рэчыцы і раёна, на гэты раз у 44 чалавекі, быў накіраваны ў сярэдзіне чэрвеня на ўзвядзенне Беларускіх аўтамабільнага і трактарнага заводаў.
Другую гадавіну вызвалення Мінска найвышэйшымі працоўнымі дасягненнямі сустрэў калектыў арцелі «Харчавік». Цэх па вырабу марожанага месячную вытворчую праграму выканаў на 564 працэнты, павідла-варачны цэх — на 436 працэнтаў.
...Надзвычай цяжкім стаў для Рэчыцы і раёна 1947 г. Была праведзена грашовая рэформа, адменена картачная сістэма на прамысловыя і харчовыя тавары. Становішча ў вёсках было яшчэ больш цяжкім. Малако, мяса, масла, яйкі з уласных падвор'яў патрэбна было здаваць дзяржаве. 3 сакавіка ў многіх вёсках раёна людзі спазналі сапраўдную нішчымніцу.
У пачатку 1948 г. адбыліся выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў працоўных. Затым выбарчыя лозунгі пачалі мяняцца на вытворчыя: «За месяц — дзве месячныя нормы» і інш. I нарэшце — «Пяцігодку - у чатыры гады!».
У Рэчыцы лозунг «Пяцігодку — у чатыры гады!» адразу прагучаў у калектыве завода імя Варашылава. За першы месяц новага года прадпрыемства выпусціла звыш плана 30 тон сухога экстракту.
Іваноу Мікіта 10 “В”