Автор: Пользователь скрыл имя, 13 Сентября 2012 в 19:36, курсовая работа
Працэс пранікнення гутарковых маўленчых адзінак у мову беларускай мастацкай літаратуры мае доўгую гісторыю. Яго пачаткам варта лічыць XVI ст., калі мастацкія творы сталі своеасаблівым каталізатарам народных гаворак. Выкарыстанне моўна-выяўленчых сродкаў гутарковага ўжытку па рознаму адбывалася у мастацкай літаратуры беларусаў, таму лінгвістычнае апісанне гэтага працэсу таксама прайшло некалькі этапаў. Праўда, да сённяшняга дня спецыяльнага даследавання беларускай гутарковай мовы ў беларускім мовазнаўстве яшчэ не праводзілася, хоць праблема ўжывання элементаў вусна-гутарковага маўлення знайшла адлюстраванне не толькі ў артыкулах, але і манаграфіях беларускіх лінгвістаў.
УВОДЗІНЫ 3
РАЗДЗЕЛ І. АСПЕКТЫ ВУСНА-ГУТАРКОВАГА МАЎЛЕННЯ Ў МАСТАЦКІМ ТЭКСЦЕ 6
1.1 Сінтаксічныя асаблівасці гутарковага маўлення 9
РАЗДЗЕЛ ІІ. ГУТАРКОВЫ СІНТАКСІС Ў МАСТАЦКІМ ДЫЯЛОГУ 13
2.1. Гутарковыя сінтаксічныя канструкцыі ў творах М. Зарэцкага 13
2.2. Гутарковыя сінтаксічныя канструкцыі у рамане Дж. Оруэла “1984” 24
2.3 Параўнанне асаблівасцей сінтаксісу твораў М. Зарэцкага і рамана Дж. Оруэла “1984” 33
ЗАКЛЮЧЭННЕ 38
СПІС ЛІТАРАТУРЫ 40
а) 2-й асобы загаднага ладу адзіночнага або множнага ліку (асноўная форма выражэння пабуджэння):
–Ну, дакуль сядзець будзеце! Выхадзі на вуліцу!
–Хлопцы, бяры іх! (“У віры жыцця”);
–Кіньце ўжо смяяцца. Я ж думаў, можа, вам гэта нялоўка…
–А, дзякую… Ну сядайце ў мяне (“Бель”).
б) 1-й асобы множнага ліку:
–Даволі ўжо ждаць! Годзе ўжо. Не хоча—не трэба… абыдземся і без яго… Хадзем усе ў клуб. Там музыка грае… А ён няхай тут адзін астаецца.
Народ адказаў дружным гудам:
–Хадзем!.. Годзе!.. Далоў яго! (“У велікодную ноч”).
в) 3-й асобы адзіночнага або множнага ліку ў спалучэнні з часціцай хай (няхай):
–Няхай жыве Чырвоная Армія! Ура!..
–Ура! Ура! Чырвоная Армія! (“У віры жыцця”).
6. Сярод шматлікіх відаў сказаў значнае месца ў дыялагічнай мове твораў М. Зарэцкага займаюць клічныя канструкцыі, якія ў адрозненне ад пытальных, пабуджальных, апавядальных сказаў характарызуюцца большай паўнатой значэння, таму што не толькі паведамляюць пэўныя факты, але і выражаюць адносіны гаворачай асобы да іх. Эмоцыі, што перадаюцца клічнымі сказамі, могуць мець разнастайныя адценні: упэўненасці (няўпэўненасці), згоды (нязгоды), папроку, смутку, шкадавання, радасці, замілавання, здзіўлення, прывітання і інш. Граматычнымі сродкамі выражэння эмацыянальнасці служаць узмацняльныя часціцы ж (жа), ну і, то; выклічнікі ой, ай, эй, эх; спецыяльныя клічныя словы і спалучэнні займеннікавага характару; указальныя часціцы вось дык, вось (ось), вунь (унь), гэта і г.д [1, c.96].
З выражэннем адцення здзіўлення ў творах М. Зарэцкага выступаюць такія сказы:
З выражэннем папроку:
–Нічога. Вам, маладым, гэта не шкодзіць.
–У, стары які!... Падумаеш! (“Бель”).
З выражэннем згоды:
–Ладна! Давай лепей памяркуемся, як спрытней гэта абляпаць!
–Давай памяркуемся!.. (“Ворагі”).
7. Нярэдка рэплікі дыялогаў афармляюцца ў выглядзе сінтаксічна непадзельных сказаў. Паводле значэння і функцыі ў дыялагічнай мове твораў М. Зарэцкага выдзяляюцца сказы сцвярджальныя (Так, Ага, Угу, Ну, Аге, Правільна, Вядома і г.д.), адмоўныя (Не, Няпраўда), пытальныя (Дзе, Куды, Калі, і інш.), эмацыянальна-ацэначныя (Ура! Ну-ну! Эх! і г.д.), пабуджальныя (Прэч! Ну! і інш.). Асобна вылучаюцца так званыя выклічнікі моўнага этыкету, якія не маюць значэння сцвярджэння або адмаўлення, не выражаюць экспрэсіўна-мадальную ацэнку выказвання, але паказваюць адносіны да гаворачай асобы:
—Матрос!
—Ну!
—Ужо блізка дванаццаць, зараз павінны выпраўляцца… (“Ворагі”);
—Не ведаю, як і дзякаваць вас, бабулька. Заўтра прынясу вам чаго-колечы: мучыцы, сальца.
— Добра,добра.
— Ну, бывайце! (“На маладое”).
8. Лексічны паўтор у рэпліках дыялогу—гэта фактычна пабудаваная паводле правілаў гутарковай мовы другая рэпліка, якая выражае экспрэсіўную рэакцыю на сказанае, мае ў якасці сваёй структурнай асновы тыя ці іншыя словы (спалучэнні слоў) першай рэплікі і падпарадкоўваецца яе форме[1, c.102]. Паўторы выкарыстоўваюцца М. Зарэцкім пры самых разнастайных сэнсавых узаемаадносінах рэплік. Адметнасць паўтораў заключаецца ў тым, што яны заўсёды маюць экспрэсіўную афарбоўку і ўжываюцца са значэннем сцвярджэння або адмаўлення, выражаючы таксама мадальныя адносіны да сказанага.
Рэплікі дыялогу, што звязваюцца паміж сабой пры дапамозе паўтораў, называюць тую самую асобу, прадмет, дзеянне і г.д. Паўтораныя сінтаксічныя адзінкі з папярэдняй рэплікі ўтвараюць звычайна састаўную частку наступнай рэплікі і з’яўляюцца лексічна незамененымі. Форма паўторанага слова (спалучэння слоў) абумоўлена тут формай першага выказвання. У пабудове многіх тыпаў паўтораў вялікую ролю адыгрываюць часціцы, мадальныя словы, выклічнікі, без якіх не ўтвараецца той або іншы тып паўтору з пэўным значэннем [1, c.103]. У дыялогах твораў М. Зарэцкага можна выдзеліць некалькі тыпаў паўтораў:
а) паўтор у выглядзе пытання, на якое той, хто гаворыць, звычайна адказвае сам (паўтор-перапытванне):
—Паедзем?—спытаўся шафёр, як напіліся.
—Не, пасядзім трохі. Ну, як жа жывём, бабулька?—памкнуўся завесці гутарку са старой.
—Як жывём? А так і жывём, як жывём… (“Ворагі”).
б) паўтор з клічнай інтанацыяй:
—Дык, значыцца, зямлю дзяліць?—ужо каторы раз пытаўся вайсковы. І, як і кожны раз, яму адказваў цэлы хор п’янеючых галасоў:
—Дзяліць!..
—Вядома, дзяліць!
—Чаго там чакаць? Каб злыдні якой дасталося!.. (“У віры жыцця”).
в) паўторы з адмаўленнем. У большасці гэта паўторы з адмоўнай часціцай, што вымаўляюцца як сцвярджэнне:
—Хата зачынена, не ведаеш?
—Не ведаю (“Бель”).
г) паўторы з мадальнымі словамі або мадальнымі спалучэннямі слоў. Такія паўторы выступаюць у творах М. Зарэцкага звычайна як сцвярджэнне:
—Магчыма, што ты яго палюбіш… Толькі па праўдзе скажы: магчыма ж гэта?
—Ну, няхай сабе магчыма… Ну дык што?... (“Бель”).
д) у якасці лексічных паўтораў выступаюць таксама прыслоўі і базасабова-прэдыкатыўныя словы, якія ў рэпліцы-сказе ўжываюцца ў ролі акалічнасці або выказніка і таму сінтаксічнай функцыі не мяняюць:
—Ну, нашы хлопцы не зблышчуць.
—Дзе цяпер Грышка?
—Цяпер? У дварэ пэўна. Ён ў Сідара ў ёўні закватараваўся. Не, аб гэтым дык мы спакойны… (“У віры жыцця”).
е) сродкам моўнай сувязі рэплік дыялагічных канструкцый могуць быць займеннікі-паўторы, якія выконваюць функцыю дзейніка, дапаўнення або выказніка. Займеннікі 1-й і 2-й асобы, а таксама прыналежныя займеннікі могуць змяняцца пры выкарыстанні іх як паўтораў у залежнасці ад значэння асобы, якая гаворыць:
—Каб толькі свае падтрымалі…
—Свае? Дык хто тут не рад будзе ад іх пазбавіцца?.. (“У віры жыцця”);
—Вы старшыня выканкома? Добры вечар!..
На стол бесцырымонна партфель кінула, села насупраць. Блонскі не змяніў выгаднай прозы.
—Я… Добры вечар!.. (“Дзіўная”).
ж) у функцыі паўтору ў дыялогах твораў М. Зарэцкага выступаюць і дзеясловы-выказнікі. Выказнікі-паўторы выражаюцца дзеясловамі абвеснага ці загаднага ладу. Паўтор дзеяслова-выказніка ў новым выказванні часта суправаджаецца заменай яго граматычнай формы:
—А толькі надоечы авёс адвёз… бульба яшчэ асталася…
—Бяруць?
—Бяруць… (“Ноччу”);
—Добры вечар, кампанія! Старых прымаеце?
—Прымаем! Сядай!... (“Бель”).
з) сродкам сувязі сумежных рэплік у дыялагічнай мове пісьменніка часта выступае паўтор з падваеннем (падвоены паўтор), спецыфікай якога з’яўляецца, як і для ўсіх іншых тыпаў паўтораў, яго фармальная і сэнсавая несамастойнасць, стварэнне яго першай рэплікай і такім чынам непарыўна арганічная сувязь з ім. Як і адзіночныя, падвоеныя паўторы—гэта словы з першай рэплікі, якія ўваходзяць у склад другой, сумежнай з ёй рэплікі. Аднак пры паўторы з падваеннем тое самае слова паўтараецца два разы:
—Ну, заходзьце, зрабіце ласку!
—Зойдзем, зойдзем… Што, не чакаў?
—Як гэта не чакаў? Знаў, што сёння прыедзеце…
—Ну, гэта добра, што чакаў… Праўда, Раманавіч?
—Праўда, праўда,—з усмешкаю адказаў “Раманавіч”, ужо досыць стары, пануры мужчына (“У віры жыцця”).
Такім чынам, разгледзеўшы найбольш тыповыя элементы сучаснага беларускага гутарковага маўлення ў дыялогах М. Зарэцкага, можна адзначыць, што сказы-рэплікі ў дыялогах пісьменніка характарызуюцца, як правіла, эмацыянальнасцю і маюць агульную рысу—пабуджэнне як выражэнне ўздзеяння на рэцыпіента. Яны адрозніваюцца паміж сабой пэўным інтанацыйным афармленнем і адценнямі значэнняў. Формамі фраз, характарам іх аб’яднання ствараецца той ці іншы тып мовы героя, які адрозніваецца пэўнай мелодыкай маўлення, экспрэсіўнай афарбоўкай, дынамізмам, што адпавядае прадметнаму зместу выказвання і надае яму пэўную эстэтычную каштоўнасць як сродку псіхалагічнай характарыстыкі персанажаў. Усё гэта сведчыць пра тое, што М. Зарэцкі ў перадачы мовы герояў (персанажаў) імкнуўся захаваць усе сінтаксічныя прыкметы, характэрныя для жывой беларускай гаворкі, яе танальнасць і рытм, уменне пры мінімуме моўных затрат, за кароткім словам ці фразай, схаваць больш багаты змест і тым самым стварыць аналаг натуральнага, жывога нацыянальнага маўлення.
У 1949 ў Велікабрытаніі выходзіць у свет самы вядомы раман Дж.Оруэла “1984”, які ўваходзіць у аналы сусветнай літаратуры. Гэта кніга пра атмасферу страху, гвалтоўную аднадумнасць, якая стала знакам сталінскай эпохі, пра прыстасавальніцтва і беспрынцыповасць, якія прымушалі абвяшчаць чорным тое, што лічылася белым яшчэ ўчора, пра беззаконнасць, падазронасць, задушэнне ўсялякай незалежнай думкі і ўсялякага асабістага пачуцця. Пра імкненні амаль што літаральна ператварыць чалавека ў вінцік, пазбавіўшы яго якіх бы там ні было паняццяў аб свабодзе. Гэта кніга пра таталітарызм.
Цэнтральная праблема з усіх, якая цікавяць Дж.Оруэла,—да якой ступені насілле можа ператварыць чалавека не проста ў раба, а ў цалкам перакананага прыхільніка сістэма, якая раздушвае яго. Дж.Оруэл бачыў таямніцу таталітарызму ва ўменні дасягаць гэтага эфекту, і не ў адзінкавых выпадках, але як эфекту масавага. Для гэтага і існуе рэжым—з яго выключна моцным апаратам падаўлення, яго паліцыяй думак, паліцыяй нораваў, з “навамоўем”, якое разбурае мову, каб стала немагчымай думка, з абавязковай для ўсіх дактрынай “рухомага прошлага”, паводле якой памяць злачынна, калі яна адпавядае ісціне, а мінулага не існуе, акрамя такога, якое пабудавана на дадзены момант.
Было шмат спрэчак пра канкрэтны правобраз свету, які ўзнікае на старонках “1984”, і цяжка сказаць, ці пагадзіўся бы сам Дж.Оруэл надаць Старэйшаму Брату фізічнае падабенства са Сталіным, як зрабілі экранізатары рамана. Але, безумоўна, сталінізм мае самыя прамыя адносіны да таго рэжыму, што ўсталяваўся ў Акіяніі.
Таму раман на доўгія гады быў забаронены ў нашай краіне, а імя самога аўтара доўгія дзесяцігоддзі не згадвалася, а калі і згадвалася, то з абавязковымі каментарыямі пэўнага характару: антыкамуніст, пасквілянт і г.д. Не было і гаворкі пра тое, каб раман “1984” стаў здабыткам шырокага кола чытачоў. Але прыйшоў час новай “адлігі”, і пра Дж.Оруэла загаварылі.
Мы звярнуліся менавіта да рамана Дж.Оруэла, таму што ён вельмі цікавы пісьменнік і яго творы з’яўляюцца ўрадлівай глебай для даследаванняў у розных накірунках.
У беларускай лінгвістычнай навуцы працы па даследаванні мовы мастацкіх твораў часта абмежаваны разглядам лексічных і фразеалагічных асаблівасцей тэкстаў ці аналізам вобразна-выяўленчых сродкаў стылю пэўных пісьменнікаў. Такі падыход, аднак, не заўсёды дае магчамасць ў поўнай меры гаварыць пра індывідуальна-мастацкую адметнасць і спецыфіку аўтарскага ідыястылю.
Вызначальную ролю сінтаксісу ў фарміраванні мастацкага выкладу неаднаразова падкрэслівалі розныя даследчыкі. “З ліку ўсіх элементаў, якія надаюць выказванню асэнсаванасць, самым магутным з’яўляецца сінтаксіс,”—піша В.А. Кухарэнка [9, c.52].
Аналізуемы матэрыял рамана Дж.Оруэла “1984” ў гэтым плане прадстаўляе вялікую колькасць адметных сінтаксічных адзінак. Сінтаксічная разнастайнасць адзінак, што рэалізуюцца ў камунікатыўным акце, у першую чаргу звязана з такімі прыкметамі гутарковага маўлення, як непасрэднасць і спантаннасць. Гэтым тлумачыцца адсутнасць дзеепрыметнікавых і дзеепрыслоўных зваротаў, наяўнасць неразвітых сказаў, канструкцый са свабодным парадкам слоў, інверсій, парцэляцый.
Сінтаксічныя адзінкі ў творы “1984” Дж.Оруэла структурна эквівалентныя тым, што ўжываюцца ў вусным гутарковым маўленні: як адным, так і другім характэрна свабода ў структурным афармленні, а таксама выкарыстанне ў якасці гатовых моўных сродкаў.
Для простай мовы персанажаў твора “1984” асноўнымі сінтаксічнымі адзінкамі выступаюць наступныя:
1. Парцэляваныя канструкцыі як своеасаблівы экспрэсіўны сродак, які стварае ўражанне хуткага развіцця думкі, непасрэднасці маўлення. Вылучаныя з патэнцыяльна цэласнай сінтаксічнай адзінкі фрагменты дапамагаюць стварыць уражанне спантаннага фарміравання думкі і яе паступовай вербалізацыі. Структура рэплікі нясе інфармацыю пра нечаканы ўспамін, раптоўны пераход на іншую тэму, пра змену моўных хадоў:
“I recollect—oh, donkey’s years ago—I used to sometimes go to ‘Yde Park of a Sunday afternoon to ‘ear the blokes making speeches.”
“But you must get there by a different way this time. I’ve got it all planned out. You take the train—but look, I’ll draw it out for you.”
“By the way, Smith old boy, I suppose you haven’t got any razor blades you can let me have?”
“Not one,” said Winston. “I’ve been using the same blade for six weeks myself.”
“Ah, well—just thought I’d ask you, old boy.”
“It isn’t very important about the top hats,” said Winston patiently. “The point is, these capitalists—they and a few lawyers and priests and so forth who lived on them—were the lords of the earth.”
“I recollect it as if it was yesterday. It was Boat Race night—terrible rowdy they used to get on Boat Race night—and I bumps into a young bloke on Shaftesbury Avenue.”
Парцэляваныя канструкцыі дапамагаюць перадаць эмацыянальнасць маўлення, а таксама акцэнтаваць увагу на асабліва важных дэталях.
Не меншую ролю выконвае і такая асаблівасць гутарковага маўлення, як дыялагічнасць. “Дыялагізацыя ў творы мастацкай літаратуры—гэта аўтарскі прыём імітацыі пры дапамозе канструкцый гутарковага сінтаксісу непасрэднага звароту да адрасата, стварэнне ўражання спантанных моўных зносін, —піша А.А. Вільчыцкая [3,c.92]. З гэтым звязана наяўнасць эліптычных канструкцый, перабіваў фраз, незавершаных рэплік, распытванняў, перапытванняў, камунікатываў, вакатываў.
2. Агульнавядома, што ў гутарковым камунікатыўным акце выказванне знаходзіцца ў цеснай сувязі з кансітуацыяй. Па-за кансітуацыяй сінтаксічная і сэнсавая структура шматлікіх рэплік можа быць незразумелай. Тым не менш адметным канструктыўным сродкам стылізацыі дыялагічнай мовы з’яўляецца эліптычнасць.
Информация о работе Тыпізаваныя сінтаксічныя гутарковыя канструкцыі