Кузьма Чорны — рэдактар і журналіст

Автор: Пользователь скрыл имя, 21 Ноября 2011 в 00:33, реферат

Описание работы

Актуальным для нашага часу з’яўляецца і становішча жанчыны ў свеце, яе ўзаемаадносіны з моцным полам. Такія пытанні разглядаліся на “З’ездзе батрачак і сялянак”. На гэтым з’ездзе прысутнічаў Кузьма Чорны і запісаў думкі такім чынам, што яго рэпартаж з такім жа поспехам мог бы быць надрукаваны і зараз, дастаткова толькі змяніць сацыяльныя статусы на больш сучасныя.

Содержание

Уводзіны…………………………………………………………………3-5
I Кузьма Чорны. Асоба і грамадская дзейнасць………………………6-8
ІІ Публіцыстычная спадчына Кузьмы Чорнага: тэмы, асаблівасці:…………………………..……………………………………9
2.1. Сацыяльная праблематыка ў публіцыстыцы Кузьмы Чорнага ……10-14
2.2 Пытанне мовы, культуры і нацыянальнай самасвядомасці у публіцыстыцы Кузьмы Чорнага………………………………………….....15-23
2.3 Публіцыстыка Кузьмы Чорнага ў гады Вялікай Айчыннай вайны.......24-36
III Заключэнне………………………………………………………………..37-39
Спіс выкарыстанай літаратуры…………………………………………..……40
Дадатак I:Кароткія звесткі з біяграфіі Кузьмы Чорнага……………………....41-42

Работа содержит 1 файл

ВСЕ!!!!.docx

— 80.98 Кб (Скачать)

  Аднак жа камандзір  СС брыгады Фегелан,  напалоханы тым,  што палавіна яго  дубовых салдат  адубела  ў Пінскіх  балотах пад кулямі  беларускіх партызан, напісаў слязлівае  данясенне свайму  начальніку:

      “Захоп  і знішчэнне гэтых  найдрабнейшых партызанскіх груп з’яўляецца немагчымым”.”

“Прыемна  чытаць гэтае данясеннне нямецкага генерала Роквеса аб тым, што  беларускія партызаны  не даюць яму спакою і што ён марыць хоць як-небудзь падвучыцца ў партызан ваяваць. У такой жа меры прыемна бачыць, што  нашы балоты ўсцілаюцца нямецкім дуб’ём.”

  Такія дубы, без розуму, але з сабачым пакорствам, нагадваюць не прыстасаванага да выпрабаванняў чарвяка, які не можа прыстасавацца да лютых марозаў. І наш мудры “воран” заўсёды пажывіцца “чыстакроўным чарвяком”:

“ ЧЕРВЯК: вот уже  два месяца, как  я питаюсь только арийцами. Смотри, как  я разжирел. Я переродился. Я сам стал чистокровным арийцем.

ВОРОН: Эх ты, гитлеровский выскочка. Я живу уже  свыше 300 лет  и еще в 1613 г. едал м'ясо немецких баронов  на этой самой земле. А если бы ты знал, сколько арийского  мяса здесь было в 1918 году! А знаешь ли ты, что мой отец и мать лакомились самим королем  Фридрихом? А знаешь ли ты, что мой  дед объедался  немецкими рыцарями на Чудском озере? А ты тоже —ариец? Много ва таких  развелось.“Спор об арийской крови” — (Кузьма Чорны — збор твораў у 6 тамах —Т 5. —С. —183 )

      Яшчэ  адзін прыклад іранічнага выказвання Кузьмы Чорнага наконт нямецкай вашывасці. Гэтым аўтар прарочыць трагічны фінал для кожнага крывасмока, што прыйшоў пажывіцца на нашу Бацькаўшчыну.

 “— Значит, вы и  есть чистокровные арийцы? — спрашиваю. — Правда ли, что чистокровным арийцам не может считаться тот, кто не умеет убивать, грабить и резать и жить на чужой шее? Молчите? Молчание — знак согласия. Значит, вошь  тоже чистокровная арийка, она ведь и не живет, как на чужой шее… А известно, что делают со всякой вошью»“Чистокровная вошь” — (Кузьма Чорны — збор твораў у 6 тамах —Т 5. —С. —186 )

   Але вошы і чэрві з гнілымі душамі былі толькі сляпымі пешкамі ў гэтай вайне,  самая галоўная пачвара — Гітлер таксама быў расстраляны вострай сатырай Кузьмы Чорнага. Калі размова ішла пра ворага яры барацьбіт за чысціню мовы не саромеўся ў выказваннях. Самы яскравы прыклад прымянення сатырычнага  аўтамата можна прасачыць ў наступных радках:

     “ Слухай! Ты! Які гэта чорт паддаў табе ахвоты шукаць свае згубы  на нашай зямлі? Сядзеў бы ты сабе ў свваім берлінскім логавішчы  і смуродзіў бы сабе ў сваёй Германіі. Дык не! Павяла цябе твая бандыцкая натура сюды. З свайго фашысцкага свінуха палез  ты ў наш зялёны агарод, нават тупога лыча не абчкробшы. І  ўся твая сабачня  перла сюды на злом галавы, як бы ззаду  пярун гнаў. І ўскочыў  ты, сукін сын, у  такую калатушу, з  якое —здохнеш, а  капытоў не выцягнеш.

      Берлінская  ты свіння, цірольскі  шчанюк, смярдзючы  разнік, нямецкі асёл, і будзе табе скора  каюк.  Пляскатая  тупіца, трыбухатая падла, пісклявы ты брахуні  вялікі ты дурань…” “Бандыцкаму Фюрэру, крываваму людаеду, сусветнаму абармоту і прахвосту, дурному Адольфу Гітлеру — пішуць беларускія партызаны з атрада бацькі Міная” — (Кузьма Чорны — збор твораў у 6 тамах —Т 5. —С. —255—256.)

“ Вярхоўнаму галоўнакамандаючаму  Германіі, абрабаваўшаму  Францыю, Галандыю, Чэхаславакию и Нарвегію. Пачынальніку сусветнай вайны, подламу палачу нашай  дзяржавы, сумашэдшаму  стратэгу, выклікаючаму шмат смеху. Эрзац-Напалеону, падобнаму на варону. Па-нямецку фюрэру вялікаму, па-руску  бандыту дзікаму. Адстаўному яўфрэйтарчыку  — обер — сволачы  — Гітлерчыку. (Дзелавыя заключэнні, парады і прапановы пінскіх  партызан, якія запісаў  Іван)” Слука, А.Г., Беларуская журналістыка: вучэб. дапам. У 3 ч. Ч. 3/ А. Г. Слука. — Мінск: БДУ, 2009. —С—61.).

      Не  застаецца па-за ўвагай Кузьмы Чорнага  глупства і ліслівасць ў адносінах  да катаў у белай манішцы і  “далікацтва” нямецкіх  кавалераў:

     “Беларусы пад залатымі розенбергаўскімі пярсцёнкамі бачаць крывавыя пальцы бандыта  і ката, які узначальвае  над народам крывавую гітлераўскую ўладу”Кат у белай манішцы” — (Кузьма Чорны — збор твораў у 6 тамах —Т 5. —С. —226—227)

     “Бачыце, які джэнтльменісты кавалер гэты Брандт! І мае даволі-такі не кепскае вока, бо адразу, шэльма, убачыў, як немец далікатна  прапускае жанчыну  наперад, калі падводзіць яе да вісельні!” “Далікацтва каля вісельні” — (Кузьма Чорны — збор твораў у 6 тамах —Т 5. —С. —233—234.)

     Аўтар засцерагае свайго чытача ад памылак, бо вядомы факт як ў 1942 годзе распяваліся  акупанты, наконт, таго, што нясуць нам  вызваленне, і “зямельную рэформу”. Але толькі дасведчаны чалавек, якім і з’яўляўся Кузьма Чорны,  мог  растлумачыць сапраўдную цану  той  рэформы, і не дапусціць таго, каб  беларусы паверылі кату. Публіцыст выкрывае люты план нямецкіх заваёўнікаў і робіць наказ быць верным Радзіме:

     “Нямецкая газета  і нямецкае радыё тлумачаць  гэта (рэформу)  так, што пакуль ідзе вайна, зямля будзе апрацоўвацца “абшчынай”, талакой. Кіраваць гэтай “абшчыннай”  гаспадаркай праедзе  з Германіі нямецкі  інструктар. Гэты значыць  з’явіцца з Германіі нямецкі інструктар. Гэта значыць з’явіцца з Германіі на нашу шыю пан. За работу  сяляне  не атрымаюць  хлеба і прадуктаў, а ім заплацяць  грашыма. А гэта значыць  — акупацыйнымі маркамі, за якія нідзе нічога не купіш.

      Пасля ж будзе нейкае “надзяленне зямлёй”, якое нібыта адбудзецца пасля вайны. Гэта будзе “спадчынная  арэнда”. Надзел, які  каму прыйдзецца селянін  будзе арандаваць ў немцаў. Але не ўсе будуць мець права  арандаваць у немцаў сваю ўласную зямлю. На гэту арэнду будзе  мець права толькі той, хто набудзе  жывёлу, сельскагаспадарчыя  прылады і машыны.

      А каму гэта будзе пад  сілу купіць жывёлу і машыны, седзячы  галодным і аграбленым? Значыцца, ніхто гэтай  арэнды  і ў  вочы не ўбычыць. Да гэтага ўсё і вядзецца, каб не даць нам  нашай зямлі, а  каб на яе пасадзіць  нямецкага пана і  нас зрабіць яго  прыгоннымі  парабкамі. Гэта будзе самая  і лютая паншчына, якой не ведалі нашы дзяды і прадзеды.” “На нашай зямлі хоча гаспадарыць нямецкі пан” — (Кузьма Чорны — збор твораў у 6 тамах —Т 5. —С. —214—215)

У такім  запале публіцыст прапаноўвае народу сваю “зямельную рэформу”, справядлівую ў адносінах да крывадушных забойцаў:

     “Тры  аршыны магільнай  зямлі для немца  — гэта самая найлепшая  зямельная рэформа.”

   Зразумела, што пабудаваць сваю абарону і ўзняць баявы дух на адной нянавісці было немагчыма. Моладзі патрэбны былі ідэалы, патрэбны прыклады, каб не збаяцца здейсніць подзьвіг за сваю Радзіму, а, калі трэба, то  і прыняць смерць за яе, ахвяраваць сваім жыццём. Так, як ахвяравала Жэня Палтаўская і іншыя героі, не скарыўшыся перад ворагам. Кузьма Чорныгераічныя партрэты патрыётаў-змагароў. Ставіць ў прыклад тым, хто абараняе тэрыторыю Беларусі.

     Публіцыстыка  Кузьмы Чорнага поўніцца заклікамі, самым адметным з каторых з’яўляецца пасмертны кліч герояў з публіцыстычнага  партрэта “Жэні Палтаўскай”.(Кузьма Чорны — збор твораў у 6 тамах —Т 5. —С. —202-204 ) Ён  гучыць і іншых нарысах, прысвечаных героям, якія загінулі разам з Жэняй: “Верная дачка беларускага народа” ”.(Кузьма Чорны — збор твораў у 6 тамах —Т 5. —С. —205—206 )

      “…Стрэлілі. Сем чалавек упалі. Восьмы павярнуўся тварам да людзей, якіх немцы  сагналі глядзець на гэты крывавы малюнак.

    • Дарагія, не пакутуйце за нас, знішчайце фашыстаў праклятых! Не бойцеся. Чырвоная армія прыйдзе! — крыкнуў ён людзям.

    Некалькі  раненых  паднялося  і з імі Жэня.

    • Няхай  жыве наша Радзіма!
    • Смерць нямецкім катам!”

     Талент  пісьменніка-сацыёлага і даследчыка чалавечай душы раскрыўся  і расквітнеў у творчасці Кузьмы Чорнага  ў  перыяд вайны. Суровы час  патрабаваў высвятлення  падзей без лішніх ўпрыгожванняў. Перад публіцыстамі стаяла задача адлюстраваць сутнасць тых сацыяльных з’яў, пад  якім паўставаў  гераізм чалавека, мужнасць і нянавісць да ворага.  Ён піша пра невялікія, па маштабах перамогі, якія  складаюццца ў  адну вялікую агульную.  Прыкладам  такой міні-перамогі з’яўляецца нарыс  “Знішчылі чатырох афіцэраў”, дзе  пісьменнік прасочвае  эвалюцыю самасвядомасці савецкага чалавека да помсты. Сіла нарыса ў тым, што  ў ім паказана, як фашысты, па загаду якіх стралялі і  вешалі савецкіх патрыётаў, палілі вёскі, знайшлі сабе смерць на беларускай зямлі ад рук учарашніх калгаснікаў, рабочых, інтылегентаў.

      У той час, калі войскі ўжо стаміліся  ад барацьбы, і пачалося вызваленне, Кузьма Чорны спяшаўся данесці шчаслівыя  весткі да вайскоўцаў, якія яшчэ трымалі  абарону. І нельга аспрэчыць той  факт, што  Кузьма Чорны як напачатку  вайны, так і на яе зыходзе  ў  сваіх артыкулах  падсвядома даваў  прароцтвы. Магчыма ніякага сакрэту  тут няма, і ўсё гэта можна патлумачыць  лагічным аналізам. Але як патлумачыць  той факт, што выканаўшы сваю галоўны  абавязак, Кузьма Чорны так дакладна  называе дату канчатковага вызвалення?“Наша вясна” — (Кузьма Чорны — збор твораў у 6 тамах —Т 5. —С. —228—229)

Вясна! Май!

     Чырвоная  Армія ідзе на Беларусь! І хутка вясна  беларускай прыроды  ператворыцца ў вясну  беларускага народа — у час поўнага  вызвалення яго ад гітлераўскай погані, якая чакала вясны  не дзеля чалавечай  радасці, а дзеля  сваіх сабачых  выгад.

            Наша  вясна — пагібель подлым прышэльцам!

            Наша  вясна — нам  радасць перамог  над імі!”

Аб прароцтвах Кузьмы Чорнага застаецца толькі здагадвацца. Несумненна адно, ён быў  выдатным публіцыстам. Сатырычныя апавяданні і фельетоны К. Чорнага дзейсна  служылі вялікай справе нашай  перамогі. Пісьменнік знайшоў новыя  вобразныя сродкі для характарыстыкі аб'ектаў сатыры. Сама сатыра стала  ў час вайны адным з найважнейшых напрамкаў яго творчасці. Літаратар  зрабіў для свайго народа не менш, чым  які-небудзь палкаводзец. Ён  ўмеў ускалыхнуць чалавечую душу, расчуліць  яе і заставіць ненавідзець. І  ўсё гэта ён рабіў не кулямі, а  словам. Словам, якое лячыла  патрыётаў  і калечыла ворагаў. Словам, якое мы не маем права забыць, каб не паўтарыць  памылак Германіі. Кузьма Чорны папярэджвае  наступныя пакаленні “Лёс народаў і дзяржаў не можа давяраць вар’ятам!” .“Выхваляўся, выхваляўся ды здох” — (Кузьма Чорны — збор твораў у 6 тамах —Т 5. —С. —231—232.) Гэта выказванне пра вар’яцтва ўзгадваецца, калі глядзіш тэлевізійную хроніку, дзе за ўладу з магаюцца з дапамогай нажа і тапара. І няхай вобразы зусім непараўнальныя, але там дзе ёсць забойствы і жорсткасць, няма будучыні. Таму публіцыстычныя артукулы Кузьмы Чорнага ваеннага часу зхавалі сваю актуальнасць і сёння.

 

Заключэнне:

     Даследаванне публіцыстычнай спадчыны Кузьмы Чорнага выявіла тэндэнцыю паўтарэння пэўных этапаў ў жыцці краіны. Можна з ўпэўненасцю сцвярджаць, што публіцыстыка Кузьмы Чорнага ў наш атрымала другое жыццё. Не выклікае сумнення, што вопыт і дасведчанасць мастака аб’ектыўнага і вострага слова, рэдактара, настаўніка маладых пісьменнікаў, можа і павінна ўзбагаціць школу нацыянальнага рэдагавання творчымі, самабытнамі прыёмамі працы з тэкстам, і стаць узорным прыкладам пры стварэнні псіхалагічных і вобразных артыкулаў, якіх не стае ў сучаснай журналістыцы.

     Пры аналізе  публіцыстычных артукулаў  выявіліся тры глабальныя тэматычныя накірункі:

  • Сацыяльная праблематыка
  • Пытанні мовы культуры і нацыянальнай самасвядомасці
  • Сатырычныя артыкулы +(артыкулы, прысвечаныя ВАВ)

У публіцыстыцы Кузьмы Чорнага можна прасачыць  пэўную творчую эвалюцыю. Напачатку артыкулы сацыяльнай тэматыкі былі  неканкрэтныя, ў іх не было ярка выражаных галоўных герояў, а стан і псіхалагізм пісаліся праз вобраз прыроды, а таксама праз вельмі канкрэтызаваныя дэталі і сімвалы : кнігі, запаленае святло, тратуар і інш. Вібіраючы словы пісьменнік  тады глядзеў часам, відаць, не  столькі на тое, каб ужыць іх як мага больш дакладна, колькі на гукавое, арнаментальнае   значэнне іх.  Моўны  матэрыял выкарыстоўваўся  найперш для таго, каб стварыць пэўны настрой, адпаведны творчай задуме аўтара. Тады з-пад пяра пісьменніка  з’яўляліся абстрагіраваныя,  імпрэссіяністычна-настраёвыя малюнкі-мелодыі У артыкулах прысвечаных культурнай і мойнай тэматыцы, а таксама нацыянальнай самасвядомасці, праблемы і вобразы разглядаюцца на падставе канкрэтных гісторый, якія адбываліся з літаратарам падчас рэдактарскай дзейнасці: “ і пішуць усялякія свае “сінеючыя, захаваўшыхся, падаючага, дадзеныя”” (Небеларуская мова ў беларускай літаратуры Чорны, К. Збор твораў: у 8 т. Т 8. Публіцыстыка 1923-1944. Дзённік. Летапіс жыцця і творчасці/ пад рэд. А. М. Адамовіча. — Мн.: Маст.літ., 1975.—С.74). Прадэманстраванае бездакорнае  валоднанне мовай  і асаблівымі мастацкімі прыёмамі псіхалагізму, характэрнымі для Кузьмы Чорнага — яшчэ раз даказвае актуальнасць абранай тэмы. Сэнс заключаецца ў тым, што трэба бесперапынна  ўдасканальваць сваё майстэрства, клапаціцца пра чысціню мовы, навучыцца адкрываць новыя тэмы і новыя трапныя словы, якія, як і марылі ўзвышэнцы, убачаць вякі і народы. 

Информация о работе Кузьма Чорны — рэдактар і журналіст