Кузьма Чорны — рэдактар і журналіст

Автор: Пользователь скрыл имя, 21 Ноября 2011 в 00:33, реферат

Описание работы

Актуальным для нашага часу з’яўляецца і становішча жанчыны ў свеце, яе ўзаемаадносіны з моцным полам. Такія пытанні разглядаліся на “З’ездзе батрачак і сялянак”. На гэтым з’ездзе прысутнічаў Кузьма Чорны і запісаў думкі такім чынам, што яго рэпартаж з такім жа поспехам мог бы быць надрукаваны і зараз, дастаткова толькі змяніць сацыяльныя статусы на больш сучасныя.

Содержание

Уводзіны…………………………………………………………………3-5
I Кузьма Чорны. Асоба і грамадская дзейнасць………………………6-8
ІІ Публіцыстычная спадчына Кузьмы Чорнага: тэмы, асаблівасці:…………………………..……………………………………9
2.1. Сацыяльная праблематыка ў публіцыстыцы Кузьмы Чорнага ……10-14
2.2 Пытанне мовы, культуры і нацыянальнай самасвядомасці у публіцыстыцы Кузьмы Чорнага………………………………………….....15-23
2.3 Публіцыстыка Кузьмы Чорнага ў гады Вялікай Айчыннай вайны.......24-36
III Заключэнне………………………………………………………………..37-39
Спіс выкарыстанай літаратуры…………………………………………..……40
Дадатак I:Кароткія звесткі з біяграфіі Кузьмы Чорнага……………………....41-42

Работа содержит 1 файл

ВСЕ!!!!.docx

— 80.98 Кб (Скачать)

     Кузьма  Чорны аддаваўся працы на поўную моц: калі пісаў пра культуру, нацыянальную свядомасць беларусаў. Прыклад тэкстаў часопіса “Ўзвышша”,  у якім Кузьма Чорны быў старшынёй, сведчыць пра высокі патрыатызм публіцыста і рэдактара.  Кузьма Чорны стараўся працаваць не толькі над зместам і формай твора, але і адкрываў новыя глыбіні праблем, прадбачыў перспектывы і вышыні. Псеўданім Чорны цалкам апраўдвае сябе, Мікалай Раманоўскі не баяўся брацца за непасільную “чорную” работу фарміравання жывой сакавітай літаратурнай мовы,  таму пакінуў пасля сябе не толькі багатую літаратурную спадчыну і публіцыстыку. На яго рахунак можна запісаць і фарміраванне  новага пакалення адукаваных пісьменнікаў і карэспандэнтаў, якія вучыліся на бездакорным стылі свайго настаўніка Мікалая Раманоўскага.

 

 

     2.3Публіцыстыка  Кузьмы Чорнага  ў гады Вялікай  Айчыннай вайны.  Сатыра.

     Неабходнасць  ў час Вялікай Айчыннай вайны  страсным мастацкім словам штодзённа  клікаць савецкі народ на барацьбу патрабавала ад паэтаў і празаікаў  непасрэднай працы або актыўнага  супрацоўніцтва ў перыядычным друку. Газеты, радыё станавіліся перадавой  пазіцыяй савецкіх літаратараў, “таму, што газета — гэта жыццё і пульс  арміі, а жыццё і пульс арміі  — гэта жыццё ваюючага народа”  — пісаў А. Суркоў. (Сачанка І.І. Публіцыстыка беларускіх пісьменнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Мн.. Выд-ва БДУ,  1977 — С.7)

      Шматгранная дзейнасць пісьменнікаў ў ваенных  перыядычных выданнях дае поўнае права гаварыць аб іх публіцыстыцы, як аб выдатнай справе ў гісторыі партыйна-савецкага  друку. Газета скіроўвала творчасць  пісьменнікаў да сучаснасці, патрабавала  пісаць коратка і проста, пісаць не ўвогуле, а канкрэтна, пра самае  надзённае, за што змагаўся народ, заклікала  да глыбокага і праўдзівага даследавання, словамі мастацкага слова суровай  эпохі(Сачанка І.І. Публіцыстыка беларускіх пісьменнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Мн.. Выд-ва БДУ,  1977 — С.17) Паколькі беларускія газеты  прызначаліся перш за ўсё  для насельніцтва, якое знаходзілася на часова акупіраванай фашыстамі тэрыторыі, трэба заўважыць, што нашы пісьменнікі аддавалі перавагу  такім інфармацыйным жанрам, як заметка і замалёўка. Ужо ў першых нумарах газет “Савецкая Беларусь”, “За савецкую Беларусь” агітплакаце “ Раздавім фашысцкую гадзіну”  і іншых перыядычных выданнях пісьменнікі змяшчалі  сотні заметак і замалёвак, у якіх расказвалі аб гераізме савецкага народа на франтах вайны, у акупіраванай  фашыстамі зоне, аб гіганцкай рабоце Камуністычнай партыі па згуртаванню народаў СССР на адпор ворагу, па ўмацаванню ваенна-эканамічнай магутнасці краіны.

      У гады ліхалецця магутным прызыўным  набатам загучала  публіцыстычнае слова Кузьмы Чорнага аб Радзіме. Яно трапна біла ворага, клікала помсціць за  зняволеную ворагам Беларусь няшчадна і паўсюдна. Яго фельетоны, памфлеты і сатырычныя апавяданні  былі надрукаваныя на старонках газеты "Савецкая Беларусь", газеты-плаката "Раздавім фашысцкую гадзіну" і ў іншых выданнях, якія распаўсюджваліся на тэрыторыі часова акупіраванай Беларусі. Пісьменнік усю сілу свайго мастацкага таленту аддаваў справе змагання за вызваленне роднай зямлі. Ужо ў першыя дні вайны ў газетах друкуюцца артыкулы пісьменніка “Перамога будзе за намі”, “ Жыла і будзе жыць беларуская зямля!”, нарысы “Блізак час расплаты”, “Беларускі народ будзе вольны”. Самі загалоўкі гэтых твораў гавораць аб тым, што Кузьма Чорны цвёрда верыў у сілу разняволенага народа,ў несакрушальную мужнасць яго духу, у вызваленне  роднай Беларусі з крывавай няволі. Пісьменнік з пагардай да ворага выказвае  сваю нянавісць да “подлага забойцы і бессаромнага злодзея”, нянавісць, якой няма канца і межаў  і якая не можа скончыцца раней таго, пакуль хоць адна пара акаваных жалезам капытоў каго-небудзь з гітлераўскай банды будзе таптацца на роднай зямлі. (Сачанка І.І. Публіцыстыка беларускіх пісьменнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Мн.. Выд-ва БДУ,  1977 — С.45)

     “Трэба  адзначыць бурнае развіццё беларускай публіцыстыкі, бліскучую  трапнасць яе слова, сапраўднае высокае  майстэрства ў  гэтым жанры  беларускіх пісьменнікаў і публіцыстаў . Беларуская публіцыстыка і з даўніх часоў  была была высокім  ўзроўнем гэтага жанру. Але ў часе Вялікай  Айчыннай вайны публіцыстыка асабліва стала нашым  папулярным жанрам. Гэта бадай што  самы рухавы і аператыўны від моўнай творчасці. Тут непасрэднае  слова гучыць больш  востра. Публіцыстыка стала цяпер магутнай зброяй нашага змагання.” пісаў Кузьма Чорны ў сваім артыкуле “Беларуская проза і драматургія часу Айчыннай вайны”. (Кузьма Чорны — збор твораў у 6 тамах —Т 5. —С. —277 )

     Кіпучым гневам  адбіваўся ў палымяным  сэрцы публіцыста кожны крывавы  ўчынак “браніраванай фашысцкай  саранчы”, якая таптала родную зямлю, ліла кроў нашых дзяцей і жанчын. Менавіта  натуралістычнае апісане  горкага лёсу маці, і сімвалічнага вобразу скалечанага дзіцяці з’яўляюцца тымі  струнамі,  на якіх іграў жалобную музыку Кузьма Чорны. Музыку, якая і падымала баявы дух салдат, што змагаліся за жыццё сваіх родных. Музыку, якая прымушала сыноў Радзімы яшчэ больш ненавідзець немцаў, помсціць ім за бесчалавечныя забойствы на беларускай зямлі, за скалечаныя лёсы дзяцей, за забойствы непавінных жыхароў. Вобразы жанчыны-маці, жанчыны-радзімы, дзяцей, якія нясуць ў сабе надзею на светлую будучыню самыя распаўсюджаныя, калі размова вядзецца пра Бацькаўшчыну:

     “Адна  слязіна беларускай жанчыны  аб сваіх  замучаных дзецях перацягне  на вазе справядлівасці ўсю  гітлераўскую Германію — гэтую дзяржаву двуногай жывёлы і  звяр’я. Голас кожнага  асірацелага беларускага  дзіцяці гучыць вялікім  заклікам да няўмольнай помсты. Яго будуць чуць і дрыжаць  перад ім нават  бацькі і мацяркі  тых, хто прыйшоў  таптаць  нашу зямлю  і раніць яе”  «Жыла і жыць будзе беларуская зямля!» — (Кузьма Чорны — збор твораў у 6 тамах —Т 5. —С. —179)

     Практычна тыя ж словы і думкі гучаць ў артыкуле “Будзем адзінадушнымі і непахіснымі” (Кузьма Чорны — збор твораў у 6 тамах —Т 5. —С. —192-193)

  “Ніводнаму немцу   нічога не павінна  быць дарована! Адна  слязіна  беларускай  жанчыны аб замучаных  дзецях перацягне  на  вазе справядлівасці  ўсю гітлераўскую  Германію, гэту  дзяржаву  двуногай жывёлы”

      Праўдзівае  і жудаснае апісанне пакутаў не змагло б пакінуць раўнадушным не толькі тых салдат, што  самааддана ішлі служыць Радзіме, але  хвалюе душу сучасніка сваёй жорсткасцю:

 “Звярынай жорсткасці гітлераўскіх прахвостаў няма межаў. Усе больш і больш практыкуюць яны новыя  спосабы мучыць нашых людзей. Цяпер ўжо вісельную вяроўку  яны заменьваюць жалезным крукам, на які ўзнізваюць чалавека пад плячо або пад сківіцу,каб чалавек некалькі дзён паміраў у нечалавечых пакутах. Яны паставілі сабе задачай фізічна знішчыць депшую частку нашага народа, а рэшту застрашыць і паставіць сабе ў няволю.” “Да беларускага народа” — (Кузьма Чорны — збор твораў у 6 тамах —Т 5. —С. —216—221)

     У той жа час пісьменнік паказвае, што людзі і ў вайну могуць быць чалавечнымі. Гора яднае іх і  прымушае заўчасна пасталець дзяўчат, ў якіх нават ў такім юным узросце  прачынаецца самае святое мацярынскае  пачуццё. Яны бяруць на сябе непасільны абавязак  апякаць дзяцей-сірат  і выконваюць яго:

     “Нашы дзеці пакінулі быць дзецьмі. Яны да дна  выпілі чашу страшнай горычы ў самыя  шчаслівыя свае годы. Калі няпрошаны нямецкі  чужынец клаў у  руіны беларускія гарады, на дарогах  мы бачылі дванаццацігадовых  дзяўчынак, якія неслі  на руках гадовых  і двухгадовых  сірат, маткі якіх тут жа на дарозе асталіся навылёт  прабітыя нямецкімі  кулямі. Дванаццацігадовыя  дзяўчынка раптам адчула сябе грамадзянкай і ўзяла абавязак ратаваць асірацелае дзіця незнаёмай  жанчыны.”

“ Хлопчык убачыў, што  яго маці  раптам упала ў прыдарожную  канаву, і штосьці  раней нязнанае адчуў  у сваіх руках.

    • Мама! — закрычаў ён і ўскінуў рукі ўгару.

Але скрываўленая  маці была ўжо нежывая, а ў яго не рукі былі ўскінуты ўгару, а патрушчаныя  косці, без пальцаў  і локцяў. З болю і жаху ён прабег некалькі крокаў  і ўпаў на гарачую  зямлю ўміраць. Гэты вобраз запішацца  ў беларускую гісторыю побач з народнай нянавісцю навекі да немца-гітлераўца” “Дзень добры, беларуская зямля!” — (Кузьма Чорны — збор твораў у 6 тамах —Т 5. —С. —209—213)

     Кузьма  Чорны ўпэўнены, што менавіта жанчына, а дакладней любоў да яе зможа  спыніць вайну. Толькі нямецкім салдатам патрэбна ўзважыць на вагах справядлівасці свае пачуцці, каб зразумець, што  для іх даражэй: любоў маці і сястры, каханай, ці прыслужніцтва кату, нянавісць і праклён ўсёй беларускай нацыі.

     Аўтар, разумее, што аднойчы “з  жахам і сорамам нямецкая жанчына скіне з сябе здзёртае ў Беларусі з жаночых плеч яе мужам ці братам плацце, і, можа быць, з’явіцца ў яе чалавечая патрэба працягнуць у наш бок руку і сказаць:

Даруй, беларуская жанчына! Даруй мне, што  мой  Ганс — гітлеравец!” “Дзень добры, беларуская зямля!” — (Кузьма Чорны — збор твораў у 6 тамах —Т 5. —С. —209—213)

     Усё, што імкнулася сюды з крывавымі мэтамі, гінула ад сілы гаспадара гэтай зямлі, вялікага народа. Час за часам новыя “заваёўнікі” клаліся тут парыць зямлю сваімі касцьмі, народ тварыў сваю гісторыю і развіваўся ў сваіх непаўторных нацыянальных асаблівасцях”

     У артыкуле “Дзень добры, беларуская зямля” (Кузьма Чорны — збор твораў у 6 тамах —Т 5. —С. —209—213) аўтар яшчэ раз нагадвае, што беларусы ніколі не квапіліся на чужую зямлю, ніколі не ішлі забіваць першымі, што і зараз “народу, калі ён адумаецца, мы можам працягнуць руку, а гітлераўцы будуць братацца з магільнымі чарвямі.”

      Вобраз  чарвей выкарастаны ў вышэйназваным  артыкуле з’яўляецца  характэрным  для  абазначэння фашысцкай нацыі  ў публіцыстыцы Кузьмы Чорнага. Гэты вобраз дапаўняе “тонкая душа тоўстай  гадзіны”, вошы і іншыя агідныя  істоты. Кузьма Чорны ўмела падбірае факты, якія   падзвярджаюць, што  нямецкія войскі не што іншае, як тыя  самыя гады, якія сядзяць на шыі  беларускага народа. Вострая сатыра праяўляецца ў артыкулах, і тым  не менш, за сатырай хаваецца страшэнная праўда: нямецкія войскі з мэтай  эканоміі сродкаў і проста праз сваю безчалавечнасць не займаліся лячэннем параненых і пакідалі іх проста на полі бою.

     “Побач  з гнілымі разбухлымі трупамі, над якімі  кружыцца груганнё, ляжаць тысячы  раненых  і хворых, вывезці  якіх нямецкае камандаванне не можа з прычыны  недахопу транспарту і лячыць якіх не можа з-за недахопу медыцынскага персаналу. Магільныя  чэрві ядуць тут  і мёртвых і  жывых, і смурод ідзе ад гэтых чыстакроўных арыйцаў і вісіць над полем“Блізак час расплаты” — (Кузьма Чорны — збор твораў у 6 тамах —Т 5. —С. —180 )

      Праз  умелае выкарыстанне алегорый Кузьма Чорны гаворыць пра тое, што нямецкую армію чакае такі ж лёс які  напаткаў іх папярэднікаў крыжакоў і  іншых нямецкіх заваёўнікаў. “Дубовая галава і сабачая натура” Кузьма Чорны — збор твораў у 6 тамах —Т 5. —С. —251—252.) ніколі не перамогуць, бо ў іх няма самага галоўнага — патрэатызму! Таго пачуцця, якое прымушае беларусаў выконваць невыконваемае, выжываць ў тых абставінах, у якіх немагчыма выжыць, каб зноўку змагацца. Каб абараніць зямлю, якую Гітлер, заўчасна раздае сваім салдатам:

“Які  там к чорту  патрыятызм, калі кожнаму  нямецкаму ваяку  ўбіта ў галаву, што ён пасля вайны  будзе мець маёнтак  на заваяванай зямлі. Заўважым: нятхняючы  сваіх салдат на вайну, бандыт Гітлер не шукаў  ў немцаў пачуцця  радзімы, а пачуцця  грабежніцтва і нажывы на чужым.” “Супраць звера” — (Кузьма Чорны — збор твораў у 6 тамах —Т 5. —С. —197 )

     Ці  маглі б перамагчы такія  салдаты, якія слушна прытрымліваліся наступнага  наказу ад кіраўніцтва, як ў нарысе Кузьмы Чорнага “Дубовая галава і  сабачая натура”? (Кузьма Чорны — збор твораў у 6 тамах —Т 5. —С. —251—252.)

  “ Збіраючы нямецкую моладзь у банды для нападу на нашу радзіму, Гітлер сказаў:

    • Наша  моладзь павінна быць гнуткай не розумам, а целам.

Калі  такім парадкам, у  нямецкай моладзі  Гітлер адбіў розум, Гімлер сказаў:

    • Прадстаўнік германскай моладзі павінен быць адданы фюрэру, як сабака.

Калі, такім  парадкам, маладыя немцы  сталі сабакамі, Гебельс  сказаў:

    • Нямецкі хлопец павінен быць стройны, як дуб. Ён не павінен думаць. Ваяўнічы дух павінен ап’яняць яго мазгі, як маладое віно.

Пасля гэтага нямецкі дуб, без розуму і п’яны  ад ваяўнічага духу, рушыў у паход. Але тут дуб  статкаўся з людзьмі, якія і думаюць, і  ведаюць, што такое  чалавек і што  такое сабака. І  раптам нямецкі дуб  працверазіўся. З  таго часу  яго  мазгі пачалі падпойваць ужо не маладым  віном ваяўнічага духу, а старым саракаградусным  шнапсам. І дубы пачалі хадзіць ў атаку  п’яныя ўдрызг.

Информация о работе Кузьма Чорны — рэдактар і журналіст