Яўрэйская культура на Беларусі ў XIX - пачатку XX стст

Автор: Пользователь скрыл имя, 21 Сентября 2011 в 10:52, доклад

Описание работы

Яўрэйскія надмагільныя помнікі XIX – першай паловы XX ст. на тэрыторыі Беларусі ўяўляюць сабой каштоўны помнік гісторыі беларускіх яўрэяў, а значыць і гісторыі Беларусі. Надпісы і выявы на надмагіллях, якія у значнай ступені захаваліся на яўрэйскіх пахаваннях у гарадах і весках Беларусі, уяўляюць сабой каштоўную крыніцу як па сямейнай гісторыі і генеалогіі, так і па гісторыі яўрэйскіх абшчын, сацыяльных і культурных працэсаў у яўрэйскім сяродку.

Работа содержит 1 файл

Яўрэйскае мастацтва.doc

— 36.00 Кб (Скачать)

     Яўрэйскія надмагільныя помнікі XIX – першай паловы XX ст. на тэрыторыі Беларусі ўяўляюць сабой каштоўны помнік гісторыі беларускіх яўрэяў, а значыць і гісторыі Беларусі. Надпісы і выявы на надмагіллях, якія у значнай ступені захаваліся на яўрэйскіх пахаваннях у гарадах і весках Беларусі, уяўляюць сабой каштоўную крыніцу як па сямейнай гісторыі і генеалогіі, так і па гісторыі яўрэйскіх абшчын, сацыяльных і культурных працэсаў у яўрэйскім сяродку.

     Надмагілле  ў яўрэяў шануецца як святыня. Для  яўрэяў яно валодае знакавым сэнсам. Могілкі часта станавіліся месцам паломніцтва, побач з пахаваннямі маліліся аб лепшым жыцці і аб абароне. Надмагілле нібы звязана з душой памерлага, і ўсё, што да яго адносіцца асвячаецца рытуалам. Помнік па пахаванаму яўрэю звычайна ставілі праз год пасля смерці. За гэты час старэйшыя члены сям’і часта наведвалі пахаванне, вырашалі пытанне выгляду стэлы, агаворвалі ідэю афармлення з майстрам. Таксама вядома традыцыя, калі старэйшы сын самаручна выконваў надпіс на надмагільным помніку. Гэта магло адбывацца або па волі памерлага, або па прычыне беднага становішча сям’і [].

     На  мастацтва дэкору яўрэйскіх надмагільных камянёў той ці іншай эпохі  часткова уплывалі стылі тых народаў, якія суседнічалі з яўрэямі. Аднак  так ці інакш афармленне яўрэйскага надмагільнага помніка адбывалася згодна рэлігійных канонаў іудаізму  прыблізна да пачатку XX ст. З гэтага часу афармленне надмагільнага помніка па памершаму яўрэю пачынае відазмяняцца, прыбліжаючыся да канонаў мясцовага насельніцтва. Выразным прыкладам гэтага працэсу служаць яўрэйскія пахаванні ў горадзе Віцебску [].  Аднак трэба адзначыць, што менавіта сельскія яўрэйскія пахаванні ў першай палове XX ст. прыцярпелі значна меншыя змены у знешнім выглядзе. Перш за ўсё аб гэтым сведчыць структура яўрэйскай эпітафіі, якая ў першай палове XX стагоддзя яшчэ пісалася на мове ідыш ці іўрыт. Імкненне да захавання традыцыйнасці праяўлялася і ў форме самаго надмагільнага помніка. Матэрыялам для вырабу надмагілля ў першай палове XX стагоддзя працягваў заставацца камень. Важна адзначыць, што пасля заканчэння Вялікай Айчыннавй вайны сельскія яўрэйскія могілкі перастаюць дзейнічаць. Галоўная прычына гэтаму перш за ўсё тое, што ў мястэчках Беларусі яўрэйскае насельніцтва было амаль вынішчана. Некаторыя могілкі былі вельмі пашкоджаныя, як напрыклад у былым мястэчку Чэрнеўка, і яўрэі пачынаюць хаваць родзічаў на агульных могілках. Яшчэ адной прычынай такога своеасаблівага абагульняючага працэсу была рэлігійная палітыка ўладаў, якая забараняла ўсе рэлігійныя вераванні. Аб гэтым выразна можна пачуць ад жыхаркі в. Варонічы Бегуновай Раісы Матвееўны, якая з’яўляецца апошняй прадстаўніцай беларускага яўрэйства ў гэтай вёсцы. Атрымоўвалася, калі ты яўрэй і хаваеш памершага асобна ад астатніх мясцовых жыхароў, гэтым ты падкрэсліваеш сваю адрознасць і прыхільнасць да сваей веры [].

     Сельскія  яўрэйскія надмогільныя помнікі  XIX – першай паловы XX ст. – гэта каштоўны помнік выяўленчага мастацтва, так як уяўляюць сабой цікавыя ўзоры разнога каменю. Мастацтва разнога каменю ў зоне распаўсюджання яўрэйскай дыяспары (могілкі Заходняй Украіны, Беларусі, Малдовы, Польшы) дасягнуў у XVIII – XIX стагоддзях высокага ўзроўня маляўнічасці [].

     На  каменных яўрэйскіх помніках разьба адрозніваецца незвычайным багаццем тэматыкі. У ёй адлюстроўваецца акрэслены круг з’яў, якія маюць дачыненне да духоўнага жыцця чалавека з яго асабістымі якасцямі. Пры гэтым выявы самаго чалавека стараліся пазбягаць. У такіх выпадках мастак звяртаўся да вобразаў жывой прыроды. Так дабрадзецель пахаванай жанчыны магла быць прадстаўлена ў вобразе птушкі, якая чытае кнігу, або падае міласціню ці корміць пценчыка.

     Шэраг матываў звязаны з культавай  сімволікай. Вельмі часта на яўрэйскіх  могілках можна бачыць выявы меноры – падсвечнік, звычайна пяці- або  сямісвечнік.  Старажытны атрыбут храма, ён вядомы як сімвал іудаізма. Аднак на каменных надмагіллях ён сімвалізуе жаночую набожнасць, якая праяўляецца ў прытрымліванні абраду запльвання свечак у суботнія і святочныя кануны. Выява меноры часта суправаджаецца выявамі далоняў []. Ужо ў другой палове XIX стагоддзя аздабленне  жаночага надмагілля выявай меноры – падсвечніка было амаль абавязковай справай і заставалася да часоў Халакоста. На сельскіх яўрэйскіх пахаваннях XIX – першай паловы XX стагоддзя на тэрыторыі Беларусі выява меноры ў выглядзе пяці- ці сямісвечніка сустракаецца даволі часта, аднак і яны маюць некаторыя адрозненні паміж сабой. Самая распаўсюджаная выява меноры ўяўляе сабой падсвечнік, у якім пяць ці сем галін семітрычна адыходзяць ад цэнтральнага ствала. На працягу часу ствараліся такія выявы меноры, у якіх адгалінаваніі злучаліся пад прамым вуглом, як напрыклад на некаторых надмагіллях у вёсцы Дунілавічы. Таксама на сельскіх яўрэйскіх могілках сустракаюцца такія выявы меноры, калі адгалінаванні пераплятаюцца між сабой або рознаўзроўневыя меноры як на яўрэйскіх надмагіллях у вёсцы Пліса.

     Яшчэ  адной распаўсюджанай выявай на гарадскіх  і сельскіх яўрэйскіх пахаваннях Беларусі з’яўляецца выява зоркі  Давіда – гэта эмблема ў форме  шасцікутнай зоркі (гексаграммы). Іншыя  назвы “Магендавід”, “шчыт Давіда” або “Зорка Стваральніка”. Першапачаткова гексаграмма не з’яўлялася спецыфічным яўрэйскім сімвалам і не мела ніякага дачынення да іўдаізму.

     У сувязі з яўрэйствам шасцікутная  зорка ўпершыню была знойдзена на яўрэйская пячатцы VII ст. да н.э., аднак ў той час галоўнай яўрэйскай эмблемай з’яўлялася менора і на зорку часта проста не звярталі ўвагі. Першым сведчаннем таго, што гексаграмма выкарыстоўвалася ў якасці спецыфічнага яўрэйскага сімвалу, з’яўляецца 1354 год н.э., калі імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі Карл IV дараваў яўрэям Прагі прывілей мець уласны сцяг. З цягам часу гэты сімвал сталі выкарстоўваць у выявах гербаў. Толькі ў канцы XVIII стагоддзя зорка Давіда стала выкарыстоўвацца ў пахавальнай яўрэйскай абрадавасці і наносіцца на надмагіллі [].  У 1897 годзе створаная Сусветная сіанісцкая арганізацыя для свайго сцяга выбрала Магендавід блакітнага колеру. А у 1933 годзе гэта эмблема была прынята ў якасці нацыянальнага сцяга яўрэйскага народа. З атрыманнем незалежнасці ў маі 1948 года дзяржава Ізраіль зацвердзіла сіні і белы колер з Магендавідам у якасці афіцыйнага сцяга [].

     У XIX стагоддзі шасцікутная зорка была прынята практычна ўсімі абшчынамі яўрэйскага свету. Яна стала распаўсюджаным сімвалам на будынках сінагог і яўрэйскіх установах, на помніках і надмагіллях, на пячатках і ў дакументах [].

     Выява зоркі Давіда – гэта самая распаўсюджаная эмблема на сельскіх яўрэйскіх пахаваннях Беларусі. Вельмі шырока дадзены сімвал прадстаўлены на яўрэйскіх пахаваннях у вёсках Дунілавічы і Пліса. На прыкладзе дадзеных пахаванняў можна заўважыць, што зорка Давіда ў якасці сімвала на надмагільным помніку з’яўляецца значна пазней, чым выява меноры. Нягледзячы на тое, што зорка Давіда валодае дакладнай геаметрычнай формай, на розных надмагіллях яна выглядае па-рознаму. Знешні выгляд магендавіда залежаў ад тэхнікі апрацоўкі паверхні каменю, якую выкарыстоўваў майстар пры афармленні надмагілля. У цэнты зоркі маглі размяшчацца літары на мове ідыш. Згодна традыцыі, на могілках, дзе былі пахаваныя мужчыны  на пліце пісалі абрывіятуру פ"נ (по нікбар – “тут пахаваны”, або по нах – “тут пакоіцца”), а на жаночых - פ"ט (по тмуна – “тут пахаваная”). Дадзеныя літары былі выяўлены практычна на ўсіх яўрэйскіх надмагіллях у вёсках Чэрнеўка, Пліса, Дунілавічы, Гомель, гарадскіх пасёлках Ушачы, Відзы і інш.

     На сельскіх яўрэйскіх надмагіллях таксама сустракаецца раслінны арнамент, які перш за ўсё выконвае дэкаратыўную функцыю. Звяртанне да таго ці іншага арнаменту ў аздабленні надмагілля дыктавалася часцей за ўсё мастацкім густам самога майстра.

     У цэлым, неабходна падкрэсліць значэнне мастацтва разнога каменю як аднаго з цікавейшых аспектаў яўрэйскай нацыянальнай культуры. Традыцыйна арнаментаваныя сельскія яўрэйскія надмагіллі XIX – першай паловы XX стагоддзя яскрава падцвярджаюць адданасць нацыянальным яўрэйскім традыцыям і рэлігіным канонам.

Информация о работе Яўрэйская культура на Беларусі ў XIX - пачатку XX стст