"Мужыцкая праўда" як крыніца вывучэння палітычных і прававых поглядаў Кастуся Каліноўскага

Автор: Пользователь скрыл имя, 31 Октября 2011 в 04:11, реферат

Описание работы

Шырокі распаўсюд рэвалюцыйна-дэмакратычны рух атрымаў і ў Беларусі. Прычым, большасць з рэвалюцыянераў, якія дзейнічалі на тэрыторыі Беларусі, былі цесна злучаны з рускімі рэвалюцыйнымі дэмакратамі, а то і зусім уваходзілі ў склад таемных рускіх арганізацый. Да такіх дзеячаў можна аднесці Серакоўскаго, Дамброўскага, Мацкевіча, і, вядома ж, Кастуся Каліноўскага. Уплыў ідэй рускіх рэвалюцыянераў-дэмакратаў на перадавую грамадска-палітычную думку Беларусі асабліва яркую праяву знайшлі ў дзейнасці Кастуся Каліноўскага - выбітнага рэвалюцыянера-дэмакрата, вядомага кіраўніка паўстання 1863г., бясстрашнага барацьбіта супраць прыгону і самадзяржаўя.

Содержание

Уводзіны.................................................................................................................3
1 Кароткая біяграфія Кастуся Каліноўскага.......................................................4
2 Палітычная і прававая думка Кастуся Каліноўскага і адлюстраванне яе ў газеце "Мужыцкая праўда"...................................................................................7
2.1 Разважанні Кастуся Каліноўскага аб волі на старонках "Мужыцкай праўды"...................................................................................................................8
2.2 Станаўленне да рэлігіі ў "Мужыцкай праўдзе"............................................13
2.3 Пазыцыя Кастуся Каліноўскага да дзяржаўнага ладу.................................15
Заключэнне............................................................................................................19
Спіс скарыстаных крыніц.....................................................................................20

Работа содержит 1 файл

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ.doc

— 143.00 Кб (Скачать)

Пра яднанне  трох народаў, беларускага, названага  Літвой, польскага і рускага, Каліноўскі піша ў "Голасе з Літвы" ад 14 лютага:

"І вось  закіпела барацьба з новым  парадкам рэчаў, і самы няшчасны  народ, народ, гвалтам і здрадай  пазбаўлены ўсіх натуральных правоў, нарэшце, народ, які сярод еўрапейскіх мае самае святое чыстае мінулае, якім з'яўляецца польскі народ з Літвою і Руссю, натуральным парадкам рэчаў стаў прадстаўніком, рыцарам аднаго лагера".

А далей, у тым  жа нумары, Каліноўскі робіць ахоп братэрскіх народаў, ён кажы ўжо пра ўсіх славян:

"Розныя братэрскія  сваякі славян прагна адкопваюць  сваю родную памяць, са слязой  спагады ў браце пазнаюць брата,  спяваюць адзін іншаму сумную  песеньку пра перажытае, і еўрапейскі  свет пачынае разумець думкі хрысціян". 
 

Заключэнне

Каліноўскі не быў нацыяналістам, але ён быў  заўзятым патрыётам сваёй радзімы, пра што сведчаць і яго ўчынкі, і яго словы, і людзі, якія ведалі яго. Самым зыркім прыкладам, мабыць, можа служыць пароль паўстанцаў, які  ўжываўся ў віленскай паўстанцкай арганізацыі, калі на чале стаяў К. Каліноўскі:

- Каго любіш?

- Люблю Беларусь.

- Так узаемна!

Каліноўскі першы  пачаў выдаваць газету на беларускай мове - "Мужыцкую праўду", ён заўсёды  клапаціўся і выступаў за справу радзімы, айчыны. Заўсёды адстойваў інтарэсы Беларусі пры абмеркаваннях і спорах у Камітэтах паўстанцаў.

Ён марыць пра  той час, калі "маці-радзіма заблішчыць мацнейшай, адродзіцца шчаслівейшай, чым  была калі-небудзь".

Па словах Я. Гейштара, "Ён мог уцячы з Вільні, але ніколі не дапушчаў думкі пра гэта, таму што лічыў сваім абавязкам як быў першым змоўшчыкам на Літве, так стаць апошняй ахвярай тэрору Мураўёва".

Але не толькі рэвалюцыяй Каліноўскі служыў Беларусі і народа. Падчас перыяду падрыхтоўкі паўстання  ён хадзіў па вёсках, асабіста распаўсюджваў сваю газету, размаўляў з сялянамі, схіляў іх да паўстання. Відавочна, што такі ўтвораны і адданы Беларусі чалавек, як Каліноўскі, так доўга жывячы сярод сялян не мог не звярнуцца да збірання і вывучэнню беларускага фальклору.  
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Спіс  скарыстаных крыніц

     1. Киселев, Г. В. К характеристике революционного мировоззрения К. С. Калиновского // Славянское источниковедение. М., 1965.

     2. Кiсялеў Г. Калiноўскi у «Сведениях» Ратча // Кiсялеў Г. Героi i музы. - Мн., 1982

     3. Кiсялеў Г. Новае пра Кастуся Калiноўскага // Полымя, 1959. № 7.

     4. Кiсялеў Г. Старонкi вялiкага жыцця. // Полымя, 1963. № 1.

     5. Кiсялеў Г. Калiноўскi знаёмы i незнаёмы // Полымя, 1993. № 6.

     6. Кiсялеў Г. Сейбiты вечнага. - Мн., 1963.

     7. Смирнов А. Ф. Константин Калиновский. - Мн., 1950.

     8. Смiрноў А. П. Кастусь Калiноўскi у паустаннi  1863 года. - Мн., 1959.

     9. Шалькевич В. Кастусь Калиновский:  страницы биографии. Мн., 1988.

     10. К. Калиновский: Из печатного  и рукописного наследия. - Мн., 1988.

     11. Калiноўскi К. За нашую вольнасць. Творы, дакументы / Уклад., прадм., паслясл. I камент. Г. Кiсялёва. – Мн., 1999.

     12. Лушчыцкi I. М. Сацыяльна-палiтычныя  погляды К. Калiноўскага // Полымя, 1949. № 8.

     13. Трухан А. З позiркам у будучыню: рэвалюцыйна-дэмакратычныя педагагiчныя iдэi Касутся Калiноўскага // Полымя. 1969. № 2.

     14. Майхровiч С. Кастусь Калiноўскi i сялянскае паўстанне 1863 г. // Работнiца i сялянка. 1963. № 1.

     15. Маляука М. А. Аб iдэйна-тэматычным i структурным адзiнстве «Мужыцкай прауды» // Беларуская лiтаратура, Мiнск, 1979. Вып. 7.

     16. Киселева Я. Новое о Калиновском // Неман. 1975. № 4. 

Информация о работе "Мужыцкая праўда" як крыніца вывучэння палітычных і прававых поглядаў Кастуся Каліноўскага